Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 23 культурныя мерапрыемствы




Артыкул 210. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

1. Культурнае мерапрыемства – мерапрыемства па публічным стварэнні, выкананні, паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, кінематаграфічнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семінар, форум, акцыя і іншыя мерапрыемствы.

3. Па ўзроўні правядзення і складзе ўдзельнікаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:

3.1. міжнароднымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь і адной або больш замежных краін;

3.2. рэспубліканскімі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх або большасці абласцей і г.Мінска і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін;

3.3. рэгіянальнымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі аднаго або некалькі раёнаў (горадоў), абласцей і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі іншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краін.

4. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

5. Пералік і парадак правядзення культурных мерапрыемстваў, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 130 гэтага Кодэкса, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Артыкул 211. Арганізатар культурнага мерапрыемства

1. Арганізатарам культурнага мерапрыемства з’яўляецца суб’ект культурнай дзейнасці, па рашэнні якога праводзіцца культурнае мерапрыемства і (або) які ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і іншае забеспячэнне арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства.

2. Арганізатарамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца адзін або некалькі суб’ектаў культурнай дзейнасці.

3. Арганізатар культурнага мерапрыемства пры неабходнасці:

3.1. зацвярджае парадак арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства, каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства;

3.2. прымае рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта і зацвярждае яго склад;

3.3. вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства;

3.4. вырашае іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем культурнага мерапрыемства, у тым ліку пералічаныя ў пункце 3 артыкула 212 гэтага Кодэкса, пры адсутнасці арганізацыйнага камітэта.

4. Арганізатар культурнага мерапрыемства мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства арганізацыйнаму камітэту.

5. Арганізатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за адпаведнасць культурнага мерапрыемства патрабаванням гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства.

Артыкул 212. Арганізацыйны камітэт

1. Для непасрэднага кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем культурнага мерапрыемства можа стварацца арганізацыйны камітэт.

2. Склад арганізацыйнага камітэта фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатара культурнага мерапрыемства, зацікаўленых арганізацый і асоб, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.

Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.

3. Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці:

3.1. стварае дырэкцыю культурнага мерапрыемства;

3.2. разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў культурнага мерапрыемства, у тым ліку асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў, сімволіку культурнага мерапрыемства, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, праграму культурнага мерапрыемства, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам;

3.3. зацвярджае склад журы (экспертнай камісіі), віды заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

3.5. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі культурнага мерапрыемства, памер заявачнага ўзносу;

3.6. уносіць на разгляд арганізатара культурнага мерапрыемства прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства, колькасці запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, аб відах заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.7. вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства.

Артыкул 213. Удзельнікі культурнага мерапрыемства

Удзельнікамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца:

калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, іншыя творчыя работнікі, асобы, якія іх суправаджаюць (не больш за тры для кожнага калектыва мастацкай творчасці, выканаўца, іншага творчага работніка пры фінансаванні культурнага мерапрыемства за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў), работнікі культуры;

члены арганізацыйнага камітэта, журы (экспертнай камісіі);

асобы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў;

прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі;

госці культурнага мерапрыемства (асобы, якія маюць афіцыйнае запрашэнне ад арганізатара культурнага мерапрыемства або арганізацыйнага камітэта);

іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства або забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, выканаўцаў і іншых творчых работнікаў у культурным мерапрыемстве.

Артыкул 214. Культурна-відовішчнае мерапрыемства

1. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным выкананні вынікаў творчай дзейнасці выканаўцамі або калектывамі мастацкай творчасці.

Да культурна-відовішчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне, іншыя культурныя мерапрыемствы.

2. Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства – юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенні культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Праграма культурна-відовішчнага мерапрыемства – зацверджаны арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, у тым ліку яго найменне, інфармацыю аб месцы і часе (тэрмінах) яго правядзення, праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (пры адсутнасці – мяркуемай колькасці гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства, беларускіх і (або) зарубежных выканаўцах (далей, калі не вызначана іншае, - выканаўцы) і іншую інфармацыю, якая адносіцца да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (па жаданні арганізатара).

4. Беларускія выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца індывідуальнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі такія грамадзяне.

Замежныя выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца індывідуальнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць такія грамадзяне.

5. Сцэнічная пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), іх часткі, тэрыторыя, якія прызначаны для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

6. Рэклама культурна-відовішчнага мерапрыемства павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.

7. Патрабаванні гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 215-217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў, калектываў мастацкай творчасці.

Артыкул 215. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

1. Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое выдаецца структурным падраздзяленнем абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы плануемага правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.

2. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – спецыяльны дазвол на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца на права арганізацыі і правядзення кожнага (асобнага) культурна-відовішчнага мерапрыемства або некалькіх культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі адной вобласці або г. Мінска на працягу каляндарнага месяца ў рамках гастролей з удзелам аднаго і таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).

4. Не патрабуецца атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў:

4.1. рашэнне аб правядзенні якіх прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, абласнымі (Мінскім гарадскім), раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі;

4.2. арганізатарамі якіх выступаюць структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўныя ўстановы “Палац Рэспублікі” і “Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр” Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, установа “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы “Другі нацыянальны тэлеканал” і “Сталічнае тэлебачанне”, абласныя філармоніі, дзяржаўная ўстанова “Мінскканцэрт” структурнага падраздзялення Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры;

4.3. з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў у выпадку, калі:

арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якім прысвоены статус “нацыянальны”, “акадэмічны” або званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якім прысвоены такія статус і званне;

арганізатарам мерапрыемства выступае юрыдычная асоба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія састаяць ў штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыву мастацкай творчасці, а арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, установа культуры абласнога (Мінскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або яго падведамныя ўстановы;

мерапрыемства праводзіцца ў комплексе санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй, якая з’яўляецца арганізатарам гэтага культурна-відовішчнага мерапрыемства;

мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія састаяць у штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыву мастацкай творчасці, на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні арганізатара мерапрыемства, або перададзенай яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуемай ім на тэрмін не менш шасці месяцаў;

4.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзенні спектакляў дзяржаўнымі тэатрамі і прадстаўленняў дзяржаўнымі цыркамі.

5. Для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, пазначаных у падпункце 4.2, абзацах трэцім і пятым падпункта 4.3 пункта 4 гэтага артыкула, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамі, калектывамі мастацкай творчасці або грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы, пісьмова паведамляць аб яго правядзенні ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства з прадстаўленнем праграмы культурна-відовішчнага мерапрыемства.

6. Для атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь арганізатар павінен звярнуцца ў структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі ўваходных білетаў.

7. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

8. Пры прыняцці рашэння аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры:

8.1. не пазней за адзін рабочы дзень пасля дня прыняцця рашэння паведамляе арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства аб прынятым рашэнні;

8.2. выдае арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

8.3. інфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку, замежнаму грамадзяніну, асобе без грамадзянства, якія з’яўляюцца арганізатарамі культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за адзін дзень пасля дня выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

9. У выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адмаўляецца ў выпадку:

9.1. выяўлення Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці або адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) камісіяй наяўнасці ў культурна-відовішчным мерапрыемстве элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;

9.2. супадзення часу (тэрмінаў) і месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства з культурна-відовішчным мерапрыемствам, раней запланаваным іншым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства;

9.3. наяўнасці ў прадстаўленых арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства дакументах няпэўных звестак або неадпаведнасці іх патрабаванням заканадаўства;

9.4. парушэння іншых патрабаванняў заканадаўства.

10. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства або накіроўваецца кур’ерам або па пошце не пазней за адзін рабочы дзень пасля дня прыняцця гэтага рашэння.

У рашэнні аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь указваецца матываваная прычына адмовы.

Адмова ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па прычыне немэтазгоднасці правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не дапускаецца.

11. Рашэнне аб адмове ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можа быць абскарджана ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працягу аднаго года з дня прыняцця такога рашэння або ў суд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Артыкул 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства

1. Усе дзеянні па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства забяспечваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, у тым ліку шляхам заключэння дагавораў з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

2. Пры правядзенні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны:

2.1. зацвердзіць праграму культурна-відовішчнага мерапрыемства;

2.2. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і другой маёмасці;

2.3. абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве, з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (на сцэнічнай пляцоўцы, якая не мае сядзячых месцаў, з разліку не болей трох чалавек на 1 квадратны метр);

2.4. спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці грамадзян або юрыдычных асоб.

3. У час наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:

3.1. мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і юрыдычным асобам;

3.2. ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;

3.3. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;

3.4. карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

3.5. знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

4. Пры наведванні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарам з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.

5. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін рабочы дзень да дня яго правядзення.

6. У выпадку адмены, змянення раней запланаванага часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны пісьмова паведаміць у структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і забяспечыць інфармаванне грамадзян аб адмене, змяненні раней запланаванага часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго іншым, тэрмінах і месцах звароту білетаў.

Артыкул 217. Уваходныя білеты і друкаваная прадукцыя

1. Рэалізацыя ўваходных білетаў і друкаванай прадукцыі, якая ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства або па яго даручэнні (на падставе адпаведных дагавораў) іншымі юрыдычнымі асобамі або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у тым ліку за наяўны або безнаяўны разлік, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У выпадках, калі атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязковым, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства і іншыя асобы не маюць права да атрымання арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізоўваць уваходныя білеты і друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлівае інфармацыю аб мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).

2. Рэалізацыя ўваходных білетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі, у тым ліку глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт (электронны білет), у парадку, устаноўленым арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, з улікам патрабаванняў заканадаўства.

3. Уваходны білет павінен утрымліваць:

3.1. звесткі аб арганізатары культурна-відовішчнага мерапрыемства (найменне і месцазнаходжанне юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь, замежнай і міжнароднай арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) індывідуальнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь, замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства);

3.2. найменне культурна-відовішчнага мерапрыемства, час (тэрміны) і месца яго правядзення;

3.3. рад і нумар пасадачнага месца (пры іх наяўнасці);

3.4. кошт уваходнага білета;

3.5. серыю і нумар уваходнага білета (устанаўліваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства);

3.6. месца кантролю (штрых-код);

3.7. інфармацыю аб умовах і месцы звароту ўваходнага білета;

3.8. іншыя звесткі, прадугледжаныя заканадаўствам.

4. У выпадку, калі ўваходны білет аформлены на бланку дакумента з пэўнай ступенню абароны, ён павінен таксама ўтрымліваць карэньчык, які застаецца пасля выкарыстання ўваходнага білета ў пачцы ўваходных білетаў, надрукаванай і прашытай (збрашураванай) друкарскім спосабам.

5. Уваходныя білеты могуць быць вернуты:

5.1. па ініцыятыве грамадзяніна або юрыдычнай асобы – не менш чым за пяць каляндарных дзён да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца не менш за 75 працэнтаў кошту ўваходнага білета;

5.2. у выпадку адмены, змянення загадзя аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым – у дзень адмененага (запланаванага) культурна-відовішчнага мерапрыемства, а таксама ў іншыя тэрміны, устаноўленыя арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца поўны кошт уваходнага білета.

6. У выпадку змянення загадзя аб’яўленых часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым культурна-відовішчным мерапрыемствам грамадзянін мае права наведаць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета.

Артыкул 218. Гастролі

1. Гастролі – правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам выканаўцаў па-за межамі населенага пункта іх пастаяннай дзейнасці.

2. Гастролі праводзяцца ў мэтах:

2.1. захавання і развіцця адзінай культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь;

2.2. стварэння ўмоў для павышэння ўзроўню даступнасці насельніцтву да лепшых узораў сцэнічнага мастацтва;

2.3. актывізацыі міжрэгіянальных і міжнародных сувязей выканаўцаў і пашырэння практыкі творчых абменаў;

2.4. стымулявання прамых кантактаў паміж выканаўцамі.

3. Па накіраванасці гастролі беларускіх выканаўцаў падзяляюцца на:

3.1. рэгіянальныя – праводзяцца ў межах вобласці, на тэрыторыі якой выканаўца ажыццяўляе пастаянную дзейнасць;

3.2. рэспубліканскія – праводзяцца ў іншай вобласці (абласцях) Рэспублікі Беларусь;

3.3. замежныя – праводзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

4. Правядзенне гастролей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых заканадаўчых актаў, якія адносяцца да арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Артыкул 219. Кінематаграфічныя мерапрыемствы

1. Кінематаграфічнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі фільмаў, папулярызацыі кінамастацтва.

2. Да кінематаграфічных мерапрыемстваў адносяцца кінафестывалі, кіналекторыі, кінаклубы, дні кіно, кінаканцэрты, творчыя сустрэчы з работнікамі кінематаграфіі і творчымі работнікамі і іншыя мерапрыемствы.

Артыкул 220. Фестываль. Свята.

1. Фестываль – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў сферы сцэнічнага, выяўленчага, цыркавога мастацтва, мастацкай літаратуры, кінематаграфіі, тэлебачання, народнай творчасці.

У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, канкрэтны пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.

2. Свята – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат у Рэспубліцы Беларусь або звязанае з адраджэннем народных традыцый, звычаяў і абрадаў.

Артыкул 221. Конкурс. Пленэр. Форум.

1. Конкурс – культурнае мерапрыемства па публічным стварэнні, выкананні, паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, якое праводзіцца з мэтай вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод выканаўцаў, навучэнцаў устаноў адукацыі, іншых юрыдычных асоб і грамадзян або iх лепшых работ па пэўных напрамках творчай дзейнасцi.

Конкурс можа праводзіцца ў адзін або некалькі этапаў (тураў), а таксама па адной або некалькіх намінацыях.

Правядзенне конкурсу ажыццяўляецца з улікам умоў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам аб публічным конкурсе.

2. Пленэр – культурнае мерапрыемства па стварэнні, публічным паказе, распаўсюджванні і папулярызацыі вырабаў выяўленчага мастацтва, якое праводзіцца на адкрытым паветры.

3. Форум – культурнае мерапрыемства па публічным паказе і папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, дзейнасці музеяў і бібліятэк, вопыту культурна-асветнай работы і педагагічнай дзейнасці ў сферы культуры.

Артыкул 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак

1. Выстаўка – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку арганізацыі міжнародных выставак у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па хадайніцтве дзяржаўнага органа або дзяржаўнай арганізацыі культуры, якая арганізуе міжнародную выстаўку, на падставе дагавора паміж бакамі і дакумента, які пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб іх захаванасці і своечасовым вяртанні.

Рашэнне аб прадастаўленні гарантыйных абавязацельстваў прымаецца ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня паступлення хадайніцтва і выдаецца ў форме гарантыйнага пісьма Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 754 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Большинство людей упускают появившуюся возможность, потому что она бывает одета в комбинезон и с виду напоминает работу © Томас Эдисон
==> читать все изречения...

2486 - | 2161 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.