Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету




ЗМЕСТ

 

1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

1.1. Роля мовы

1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету

1.3. Этапы развіцця беларускай мовы

1.3.1. Вытокі беларускай мовы

1.3.2. Беларуская мова ў ВКЛ

1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі

1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова

1.3.5 Беларуская мова ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст

1.4. З гісторыі беларускай графікі

1.5. Мова і маўленне

2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму

2.1. Білінгвізм

2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка

2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне

2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай

2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову

3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка

3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры

3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет

4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення

4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка

4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў

4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення

5. Навуковае маўленне

5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення

5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення

6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення

6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура

6.1.1. Лексіка паводле паходжання

6.1.2. Лексіка паводле ступеніактыўнасці

6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці

6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання

6.2. Тэрміналогія

6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў

7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры

7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў

7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў

8. Афіцына-справавы стыль

8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю

8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю

8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі

9. Культура маўлення

9.1. Якасці маўлення

9.2. Спецыфіка рэдагавання

Спіс выкарыстанай літаратуры

 


Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

 

Роля мовы

 

Мова па праву з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Яна адыгрывае вялікую ролю ў пытаннях разумення свядомасці чалавека, механізмаў, якія функцыянуюць у грамадстве (і шэрагу іншых з’яў). Кожны факт нашага жыцця выражаецца пры дапамозе адпаведнай моўнай з’явы – слова і выказвання. Лінгвісты вылучаюць прыкладна 20 функцый мовы, якія яна рэалізуе ў грамадстве, што насамрэч дазваляе лічыць гэтую з’яву феноменам.

Чалавек – гэта істота грамадская. Чалавек жыве ў грамадстве і, натуральна, можа і павінен мець зносіны, камунікаваць з іншымі членамі гэтага грамадства. Найбольш дзейсны і пашыраны сродак камунікацыі – мова. Такім чынам, словы звязваюць людзей, аб’ядноўваюць іх праз камунікацыю. А без камунікацыі няма грамадства, без грамадства няма чалавека сацыяльнага, няма таго віду, які ў навуцы акрэсліваецца як homo sapiens. Да таго ж ніводная навука і ніводная спецыяльнасць не можа абысціся без слова. З дапамогай адзінак мовы фармулююцца веды і вопыт, захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням.

Мова – гэта не толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і люстэрка культуры. У гэтым люстэрку адбіваецца не толькі рэальны свет і сапраўдныя ўмовы жыцця чалавека (геаграфія, прыродныя ўмовы, узровень гаспадаркі і г. д.), але і грамадская свядомасць народа, яго менталітэт, нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, сістэма каштоўнасцей, светапогляд.

Мову лічаць скарбніцай культуры. Яна захоўвае культурныя каштоўнасці – у лексіцы, граматыцы, у прыказках і прымаўках, у мастацкай і навуковай літаратуры, у формах вуснага і пісьмовага маўлення.

Мова – гэта магутны сродак, які пераўтварае людскую супольнасць у нацыю праз захаванне і перадачу культурнай спадчыны. Мова – гэта важная і істотная адзнака кожнай нацыі.

Мова, такім чынам, выконвае шмат функцый у жыцці нацыі:

- з’яўляецца сродкам камунікацыі;

- сродкам абмену культурнай інфармацыяй;

- складнікам нацыянальнай свядомасці;

- выступае сродкам засваення нацыянальнай гісторыі і нацыянальных каштоўнасцей;

- з’яўляецца інструментам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры;

- выконвае функцыю перадачы і захавання навуковых ведаў;

- адлюстроўвае спецыфічныя бакі нацыянальнага жыцця і гісторыі;

- з дапамогай мовы яе носьбіты пазнаюць нацыянальнае жыццё свайго народа і сябе як прадстаўнікоў нацыі;

- з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці, усіх набыткаў практыкі чалавецтва;

- мова – моцны інструмент уздзеяння на чалавека, сродак фарміравання яго як асобы, сродак паўнавартаснага выхавання.

Важна адзначыць, што мова – гэта з’ява індывідуальная, паколькі ўласціва пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Калі мы прааналізуем мову канкрэтнай асобы, то мы вельмі лёгка можам вызначыць не толькі яго сацыяльную прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў. Таму дасканалае валоданне мовай – адзін са складальнікаў поспеху ў любой сферы дзейнасці чалавека.

 

Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету

Усяго ў свеце, паводле звестак навукоўцаў, налічваецца ад дзвюх да шасці тысяч моў. Па колькасці носьбітаў адной мовы на першым месцы знаходзіцца Кітай (больш за 1 мільярд), а па колькасці моў у межах адной дзяржавы – Індыя (845 моў) [41, с. 11].

Усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Гэты падзел залежыць ад гісторыі паходжання мовы, наяўнасці або адсутнасці агульных рыс з іншымі мовамі і называецца генеалагічнай класіфікацыяй моў.

У сваю чаргу роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і, якія потым падзяляюцца на групы і падгрупы. Існуюць мовы, якія з прычыны гістарычных асаблівасцей свайго развіцця не ўваходзяць у склад моўных сем’яў ці груп. Да іх адносяцца японская, карэйская і інш.

Беларуская мова належыць да адной з самых вялікіх моўных сем’яў – інадаеўрапейскай. У ёй налічваецца каля 16 моўных груп: германская (нямецкая, англійская, нідэрландская, або галандская, дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, ідыш, або новаяўрэйская, і інш. мовы); раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, “мёртвая” лацінская і інш. мовы); балцкая (літоўская, латышская, а таксама “мёртвыя” мовы: пруская і яцвяжская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, або пушту; асецінская, “мёртвая” скіфская і іншыя мовы); індыйская (пенджабі, бенгалі, урду, хіндзі, цыганская мова і інш., а таксама “мёртвыя” мовы – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Паводле меркавання навукоўцаў, існавала індаеўрапейская раса і адпаведна – адзіная індаеўрапейская мова. Моўная супольнасць індаеўрапейцаў функцыянавала некалькі тысячагоддзяў, затым распалася, і на яе аснове пачалі складацца розныя мовы, якія сёння адносяць да індаеўрапейскай моўнай сям’і.

З індаеўрапейскага моўнага адзінства вылучыліся і славяне. Гэта адбылося прыкладна на пачатку ІІІ тысячагоддзя да н.э. Славяне працяглы перыяд жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі. Мова славян на той час таксама ўтварала арганічнае адзінства. Гэты этап прынята лічыць агульнаславянскім, а мову славян таго часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова стала падмуркам для ўзнікнення і развіцця славянскіх моў.

Агульны перыяд ў гісторыі славян пацвярджае той факт, што ва ўсіх сучасных славянскіх мовах існуе вялікі пласт слоў, зразумелых кожнаму славяніну. Так, ва ўсіх славянскіх мовах ёсць аднакарэнныя словы для абазначэння родзічаў (брат, сястра), частак цела (нага, нос, сэрца), пабудоў (дом, сцяна), ежы (масла, піва, каша), надвор’я (вецер, снег, град), прылад працы (піла, сякера, нож), фаўны (воўк, аса, выдра), адрэзкаў часу (дзень, зіма), прасторы (край, гара, лес) і г.д.

У выніку рассялення славян, якія ўжо ў І ст. н.э займалі вялікую тэрыторыю паміж рэкамі Дняпром і Одрай, паслабляюцца сувязі паміж славянскімі групамі, і ў VІ ст. н. э. распадаецца агульнаславянскае адзінства. У выніку склаліся тры славянскія моўныя падгрупы – усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская.

Беларуская мова належыць да ўсходнеславянскай моўнай падгрупы, у якую таксама ўваходзяць украінская і руская мовы. Цікава, што ўсходнеславянская падгрупа – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек) [41, с. 12].

Да заходнеславянскай падгрупы адносяцца: польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама мёртвая палабская мова.

У паўднёваславянскую моўную падгрупу ўваходзяць: балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і “мёртвая” стараславянская мовы.

 


Табліца 1. Індаеўрапейская моўная сям’я

група   БАЛЦКАЯ ГЕРМАНСКАЯ   ІНДЫЙСКАЯ   ІРАНСКАЯ КЕЛЬЦКАЯ   РАМАНСКАЯ СЛАВЯНСКАЯ
мовы жывыя літоўская, латышская паўночнагерман-ская падгрупа: дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская; заходнегерманская падгрупа: нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), фламандская, фрызская, ідыш (новаяўрэйская) мовы хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, гуджараці, сіндхі і інш., новаіндыйскія мовы, цыганская персідская, таджыкска, афганская (пушту), шугнанская, рушанская, ваханская, ягнобская, асецінская гаэльская падгрупа: ірландская, шатландская, мова вострава Мэн; брыцкая падгрупа: брэтонская, уэльская (валійская) іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская,сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская усходнеславянская падгрупа: беларуская, руская, украінская; заходнеславянская падгрупа: польская, кашубская, чэшская, славацкая, верхне- і ніжнелужыцкая; паўднёваславянская падгрупа: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская
мовы мёртвыя пруская яцвяжская усходнегерманская падгрупа: гоцкая, бургундская, вандальская ведыйская, санскрыт, пракрыты, палі старажытна-персідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская, харэзмійская і інш. корнская (карнуэльская); гальская падгрупа: гальская лацінская заходнеславянская падгрупа: палабская мова; паўднёваславянская падгрупа: стараславянская

 


У індаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць і асобныя мовыжывыя: грэчаская, албанская, армянская і мёртвыя: старажытнагрэчаская і сярэднегрэчаская (візантыйская).

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-02; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2150 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студенческая общага - это место, где меня научили готовить 20 блюд из макарон и 40 из доширака. А майонез - это вообще десерт. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2316 - | 2272 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.