Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака




Новыя тэнэнцыі сустракалі пэўнае супраціўленне, якое заключалася ў спробах архаізацыі пісьмовай мовы. Архаіз.арф. + абстрактны псіхалагізм – калі пачалі ўяўляць рэліігйныя пачуцці чалавека. Гэтыя з’явы былі звязаны з другім пазднева-славянскім ўплывам, ў рэчышчы якога адбывалася першая спроба звярнуцца да псіхалагізма і ўнутраннага свету чалавека. Другі паўдневаславянскі перыяд даў моцны імпульс для развіцця пісьменства.

Выдатныя творы ў рэчышчы рытарычна-панегірычнага стылю (“пляценне славес”), які “патрабаваў асабістага, аўтарскага вынаходніцтва значна больш, чым папярэднія стылі літаратурнага выкладання”.

Грыгорый Цамблак (1364-1419) – яркі пісьменнік і славуты царкоўны дзеяч славянскага свету. Балгарын паводле паходжання, ён на запрашэнне Вітаўта пераехаў у ВКЛ і заняў у 1415 г. пасаду Кіеўскага мітрапаліта. Пры ім Праваслаўная царква ВКЛ набыла статус аўтакефальнай, незалежнай ад Масквы.

У беларускі перыяд творчасці Г.Ц. плённа працягваў літаратурную творчасць. Дакладна вядома, што ў гэты час ён напісаў выдатнае ў мастацкім плане “Усхвальнае слова айцам Канстанцкага сабору”, якое затым агучыў на гістарычным Канстанцкім сабору 1418 г.

На старонках твора пісьменнік узняў пытанне аб злучэнні заходняй і ўсходняй цэркваў. Ён заклікаў да спынення ўзаемных дакораў і прэтэнзій, даказваў, што ў Царквы ёсць адзіны пастыр – Хрыстос, таму яна мусіць быць адзінай і непадзельнай, як гэта было адпачатку і на працягу доўгага часу.

“Усхвальная слова...” вельмі адметнае ў стылёвым сэнсе. Яно напісана паводле традыцый высокага красамоўства і рыторыкі. У ім адчуваецца ўздзеянне беларускай літаратурнай школы, уплыў аратарскага майстэрства Кірылы тураўскага і Кліма Смаляціча.

Асаблівасці яго манеры:

· Ускладненне царкоўнаславянскай мовы

· Выкарыстанне рукапісу, рытмічна арганізаваных сказаў

· Шматлікасць сінонімаў, чым павінна перадавацца крайне эмацыянальная экспрэсія.

 

Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”. Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнага аб’яднання беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Яны з’явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцый эпохі, яркім адлюстраваннем новага этапу ў гістарычным жыцці беларускага народа. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы XV ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Першым летапісным творам, скадзеным з новых, агульнадзяржаўных пазіцый, быў “ Летапіс вялікіх князеў літоўскіх ”.

Ен прысвечаны апісанню Літвы, Беларусі і Украіны XІV – пачатку XV ст., гісторыі напруджанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна, барацьбы за палітычнае аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара – жорсткая, бескампрамісная барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, якіпасля смерці ў 137 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі, ен учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут опярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сябе вялікакняжаці пасад. Івось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягайла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі прымаюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцек у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў “Летапісе” емка, дакладна, дынамічна, выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб’ектывізм апавядання, симпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута и Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова, стыль твора, першапачатковая частка “Летапісу” напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XІV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-30; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2152 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Либо вы управляете вашим днем, либо день управляет вами. © Джим Рон
==> читать все изречения...

2227 - | 1965 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.