Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Шосты агульны земскі прывілей




[12.07.1506 г. Грамота великого князя литовского Жигимонта]

Ва імя святой i непадзельнай тройцы, амінь.

На вечную памятку аб справе.

Toe, што ўхвалена ўладай вельможных князёў, варта каб было замацована ў пісаных граматах i падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.

Чаму мы, Жігімонт, з божай ласкі, вялікі князь літоўскі, жамойцкі i гаспадар, i наследнк зямель pyciкix, падаем да ведама ўсім, каму належыць, цяперашнім i будучым, аб тым, як абмяркоувалі i з якім настроем шчырасці i з якой згодай бсздакорнай сумленнасці ушанавалі i аблюбілі як духоўныя пралаты, таксама свецкія князі, бароны, нобілі, рыцары, вельможы, саветнікі i іншыя падданыя i жыхары земляў нашага вялікага княства Літоўскага i, нарэшце, пасля смерці блажэннай памяці найяснейшага князя i гаспадара Александра, караля польскага, вялікага князя Штоўскага, нашага роднага брата i дарагога папярэдніка, нас, як сапраўднага наследніка i гаспадара, згодна жаданням i волі прынялі, пад кіраўніцтвам найстарэйшага, абралі i ўзвялі на трондзедаўскі, айцоўскі i братні жаданнем духоўных пралатаў i свецкіх саветнікаў i насельнкаў вялікага княства нашага Літоўскага, у якім славутым княстве мы нарадзіліся.

Пасля гэтыя тыя-ж пралаты, саветнкі, насельнкі i падданыя нашы, быўшыя пры шчаслівым узвышэнні нашым, npaсілі нас, каб зацвердзіць правы, вольнасці i прывілеі, якія даны i зацверджаны нашымі папярэднікамі вялікімі князямі Літвы. I мы згадзіліся ратыфікаваць i адобрыць ніжэйпісаныя артыкулы, змест якіх наступны:

1. Папершае абяцаем, што мы не паменьшым у чэсці пралатаў, князёў, паноў - советнікаў нашых вялікага княства Літвы, Жамойці, Pyci i іншых, баронаў, нобіляў літоўскіх i рускх у ix пасадах i дыгнітарыях, але будзем пасоўваць ix уперад i узвьшаць пры найменшай зручнасці, паводле заслуг.

2. Усе правы, вольнасці, прывілеі i граматы, лаціскія i рускія, i палёгкі вялікага княства Літоўскага царкоўныя i свецкія: царквам катэдральным, саборным, манастырскім, парафіяльным i ўсякім святым i пабожным месцам вялікага княства, пралатам, князям, баронам, нобілям, гарадам, мяшчанам, жыхарам i наогул асобам усякага стану i становішча праз боскіх папярэднікаў нашых каралёў, вялікіх князёў i ўcix гаспадароў i наследнікаў вялікага княства Літвы, асабліва-ж праз караля Владыслава інакш Ягайлу, нашага дзеда. Biтaўтa, Жыгімонта, караля кaзiмipa, бацьку нашага, i брата нашага караля Александра справядліва дазволеныя i закон­на дараваныя, а таксама на добра нерухомыя, спадчыны, якія яны мелі ва уладанні да гэтага часу і маюць фактычна i цяпер i перад yciмi галоўны земскі прывілей князя Александра, выданы iм пры ўзвядзенні на вялікае княства, мы захоўваем, абараняем i будзем мець на ўвазе ва ўcix ix артыкулах i пунктах.

3. Княскіх добраў гэтага-ж вялікага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядліва адчужаныя, незаконна адцягнутыя i аднятыя падлізваннем мы звернем уласнікам i будзем імкнуцца звярнуць.

4. Калі пан бог даруе нам шчасце дасягнуць дамініўма каралеўства Польскага i іншых зямель, з таго часу нашу дамінію вялікага княства Літоўскага i добры паноў - рады нi ў чым не паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, безпадстаўнасці i абцяжарвання, як зpaбiў наш бацька ў час свайго шчаслівага царствавання.

5. Калі хто-небудзь з нашых падданых у названых землях вялікага княства Літоўскага не меў бы на свае нерухомыя спадчынныя добры гра­маты ці зацверджання, аднак падмацуе гэта дастатковым сведчаннем вар­тых веры людзей, што спакойна ўладаў гэтымі добрамі ў часы вялікіх князёў літоўскіх- Вітаўта, ці Жыгімонта, або боскага Kaзіміра бацькі нашага, ён сам або яго законныя бацькі ці пасрэднікі, то будзе заставацца пры ix датуль, пакуль атрымае на ix пэўныя граматы ці цвёрдасці.

6.Kaлі хто-небудзь абгаворам абвінаваціць каго-небудзь на бясслаўе, ці пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то павінен пацярпець у адплату адпаведную кару.

7. Мы не інакш будзем тлумачыць i дапасоўваць статуты i зацверджаныя i ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя i абвешчаныя i тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання i з ведама, нарады i згоды паноў рады нашых вялікага княства Літоўскага.

8. Мы, Жыгімонт вялікі князь, ласкава даем згоду i лічым за каштоўнае, каб адкрыць да нас доступ законных петыцый названых пралатаў i советнікаў абоего стану i нашых паданых, а іменна для тых, якія сваей дзейнасцю i працай былі вернымі байцамі за нас і іх шчырасць i сталасць укампенсаваць нашай падзякай.

Чаму з пэўнай нашай свядомасці, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхільнай душой i па добрай волі гэтым самым пралатам, баронам, дыгнітарыям, рыцарам, вельможам, нобілям, мяшчанам i rpaмадствам і іншым падданым i насельнікам зямель нашага вялікага княства Літоўскага, якога-б там становішча яны не былі, зацверджаем усе ix правы i прывілеі, царкоўныя i свецкія, якія ад блажэннай памяці каралёў i вялікіх князёў i ад бацькі нашага Казіміра i брата нашага Александра, папярэднікаў нашых, на ўсякія добра i вольнасці, якія паводле росшукаў яны мелі i маюць з усякімі датамі пісаныя літарамі, лацінскімі i pycкімі, наданыя пры ix жыцці, змяшчаючыя ў сабе вольнасці справядлівыя, дазволеныя i законна выданыя, наданыя, або якія дагэтуль існуюцъ, мы застаўляем у сіле, як-бы ў гэтай нашай грамаце слова ў слова бьлі ўключаны. А вышэйпаданыя артыкулы, якія на наша княскае слова i пад цялеснай прысягай на стаячым прад намі святым божым евангеліі, мы абяцалі трымаць i захоўваць i гэтым абяцаннем i падмацоўваем ва ўcix ix пунктах, пазіцыях, раздзелах, кандъцыях i артыкулах, у сілу ласкі, добрасці i шчодрасці нашай мы зацвердзілі, адобрылі i ўмацавалў i цяпер зацвярджаем, адабраем i ўмацоўваем гэтым пісаным прывілеем i ўхваляем, што яны маюць сілу вечнай моцнасці праз гэта.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 916 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Самообман может довести до саморазрушения. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2538 - | 2391 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.