Лекции.Орг


Поиск:




Літаратура. Друк. Мастацтва




Літаратура. Новыя з'явы у грамадска-палітычным жыцці пачатку XX ст. знайшлі свае яскравае адлюстраванне ў нацыянальнай літаратуры таго часу, абумовіўшы з'яўленне новых ідэй, тэм, вобразаў.

Літаратура як найбольш дынамічны элемент заняла вядучае месца ў культуры беларускага народа пачатку XX ст., паўплывала на развіццё іншых галіны духоўнага жыцця. Менавіта ў гэты бурны час бліскуча праявіўся талент такіх маладых паэтаў і празаікаў, як Я. Купала, Я. Колас, Цётка (А. Пашкевіч), М.Багдановіч, А. Гарун, Ц. Гартны, 3. Бядуля, К. Буйло, Я. Журба, С. Палуян.

Галоунымі тэмамі беларускай літаратуры гэтага перыяду былі сацыяльнае інацыянальнае вызваленне, барацьба супраць самадзяржаўя, адраджэнне Бацькаўшчыны, роднай мовы, сцвярджэнне чалавечай годнасці белару­скага мужыка, правоў народа на вольнае гістарычнае развіццё.

Адной з галоўных ідэй нацыянальнай літаратуры пачатку XX ст. была ідэя нацыянальнага адраджэння. Яе сімвалам у паэзіі таго часу быу нярэдка вобраз крыніцы, "каторая магутна, гучна мкне, здолеўшы з глебы на прастор прабіцца".

Народ-крыніца, шмат лам'я Кідала ворагаў сям'я У крыніцу тую - цёк спынщь, Каб жыццё смерцю замяніць I усё дарма: з варожых пут Народ устае, як нейкі цуд.2

Як вядома, галоунымі адраджэнскімі ідэямі з'яўляюцца патрыятызм, гуманізм, культ цудоўнага. Прычым першая з іх - крышталізацыя нацыя­нальнай самасвядомасці, замацаванне яе ў формах дзяржаўнасці, нараджэнне новых жывых нацыянальных культур з лацінскай схаластычнай аднолькавасці - стала падставай, умовай для ўзвышэння чалавека у яго гармоніі са светам, у яго вострым адчуванні радасці і прыгажосці жыцця, прыроды, быцця3.

У той час як еўрапейскае Адраджэнне прайшло ўвесь цыкл - ад ад­раджэння народа, стварэння дзяржавы, мовы, культуры да адраджэнскага ідэалу чалавека, то беларускае, з прычыны пэўных гістарычных абставін, У свой час спынілася. Таму ўмова стала мэтай. Адраджэнне пачало ўспрымацца як нацыянальнае адраджэнне, а патрыятычная ідэя заняла адно з вядучых месцаў у літаратуры, пачынаючы ад "Песні пра зубра" М.Гусоўскага іда паэтычных твораў "нашаніўцаў".

_____________________

1 Минский листок. 1886. №3; Устав Минского общества любителей естествознания, этнографии и археологии. Мн., 1912; Известия Минского общества любителей естествознани этнографии и археалогии. Вып.1. Мн., 1914.

2 Гарун А. Сэрцам пачуты звон. Мн., 1991. С.130.

3 Лосев А. Ф. Эстетика возрождения.М.,1982.С.47-87.

 

 

гэту рысу нацыянальнай літаратуры пачат­ку XX ст. адзначалі сучасцю. "Ад беларускай паэзіі павявала такой шчырасцю жывой любві да роднага краю, якая захапляла ічытача", -пісаў на старонках часопіса "Вестник Европы" рускі філолаг-славіст А.Пагодзін.

М.Гарэцкі лічыу, што "першай прыкметай нашаніўскай пары у літаратуры ёсць пераважнасць нацыянальных элементаў інацыяналь­ных матываў, лозунгаў над усім - чыста іншым...". У сваю чаргу Я.Карскі зазначаў, што "любоў да сваей непрыгляднай радзімы - выдатная рыса кожнага беларуса".

Амаль усіх паэтаў таго часу ядналі агульныя ідэйна-тэматычныя матывы: любоў да Баць­каўшчыны, роднай прыроды ("Да роднай краіны" Я. Журбы, "Восень" А. Гурло, "Люблю" К.Буйло); заклапочанасць бязрадасным лёсам народа, тым, "што гібее ў вёсцы родны люд убогі, і няма тут шчасця іняма дарогі" (Я. Журба); туга няма тут шчасця іняма дарогі" (Я. Журба); туга па чымсьці таямнічым і нязведаным: "Беднае сэрца па нечым баліщь"; "сэрца б'ецца ў грудзях і просіцца невядомае шчасце спазнаць" (А. Гурло). Шмат шчырых, цёплых слоў у сваіх творах прысвяціў роднай зямлі Я.Купала. Яркімі эпітэтамі - ад шчымліва-светлых да балюча-горкіх - надзяляў яе паэт: "Беларушчына", "Маці-Беларусь", "Бацькаўшчына мілая", "Няшчасны край", "Забраны край".

Важна падкрэсліць, гаворачы аб творчасці беларускіх пісьменнікаў па­чатку XX ст., што сацыяльнае і нацыянальнае ў іх думках, учынках, твор­часці было моцна знітавана. Маладыя пісьменнікі адчувалі: не толькі сацы­яльнае вызваленне прадвызначае духоўнае і нацыянальнае адраджэнне, але інацыянальнае самавызначэнне,нацыянальнае адраджэнне вядзе да сацыяльнага вызвалення. Сацыяльныя інацыянальныя матывы - гэта ўсё роўна што два крылы, на якіх абапіралася творчасць нашых пісьменнікаў. Асабліва рэльефна гэта відаць у творах Я.Купалы.

А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромістай такой грамадзе? Беларусы. А чаго ж захацелася ім, Пагарджаным век, ім сляпым, глухім? Людзьмі звацца1.

Запаветнай марай Я.Купалы і яго сабратаў па пяру было дапамагчы на­роду, які знаходзіўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам, стаць у адзіны шэраг з іншымі народамі, дабіцца волі і незалежнасці, смялей зірнуць у шырокія прасторы гістарычнага быцця. 3 гэтымі думкамі жылі і тварылі многія пісьменнікі "нашаніўскай" пары. М.Багдановіч, у прыватнасці, пісаў:

Беларусь, твой народ дачакаецпа Залацістага яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца Сколькі ў хмарах далёкіх агня2

______________________

1 Купала Я. Збор твораў- У 7 т. Мн.,1972. Т. 1. С.257.

2 Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. Мн., 1991. С.440.

 

 

На светлую будучыню свайго народа спадзяваўся і Я.Журба:

Я цвёрда, шчыра веру, Я веру ўсёй душой, Што ворагаў здалее Край родны, мілы мой.1

Упэуненасцю, што і сіла ўваскрэсне, уваскрэсне надзея, прасякнуты верш К. Буйло "Тварыць і кахаць", якая заклікае: "Век жыць! Крэпка верыць! Тварыць і кахаць!"

Беларускія літаратары прыкладалі надзвычайныя намаганні для набліжэння гэтай будучыні, для абуджэння і паглыблення нацыянальнай свядомасці беларусаў. Аб'яд-наўшы сілы, абапіраючыся на зробленае папярэднікамі, пісьменнікі і паэты Беларусі ня-стомна і нястомліва кансалідавалі нацыю: фарміравалі яе самабытную духоунўю сутнасць, пашыралі свядомасць, гранілі беларускую літаратурную мову, стваралі свайму народу мастацкія творы сусветнага ўзроўню, вызначалі яго духоўныя арыенціры. Асабліва плённа працаваў у гэтым напрамку Я. Купала, якога сучаснікі называлі "цяперашнім асілкам адраджэння", што "выйшаў на літаратурную ніву з поглядамі простага беларуса-селяніна"2.

Нацыянальна-патрыятычныя матывы рэльефна увасобіліся ў яго творах асветніцкага, беларусазнаучага характару. Праз усю творчасць песняра праходзіць заклік "любіць свабоду, родны край і мову". Але любіць можна толькі тое, што добра ведаеш і цэніш. Я. Купала настойліва тлумачыу селяніну, што ён - беларус, што Бацькаўшчына яго - Беларусь, якая мае вялікую і багатую гісторыю, а мовай беларускай карысталіся вядомыя і знакамітыя людзі, і якая была дзяржаўнай. Ужо назвы твораў, іх сюжэты сведчылі аб ярка патрыятычнай накіраванасці літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці пісьменніка, яго цікавасці да гісторыі народа - "Курган", "3 мінуўшых дзён", "Магіла льва", "Бандароўна".

Адзначаючы цікавасць беларускіх літаратараў да мінуўшчыны, трэба сказаць, што яна не была выпадковай. Для нацыянальна-вызваленчых рухаў усіх народаў увогуле характэрна ўвага да мінулага. Палітычнае і духоўнае абуджэнне народа звязвалася з абуджэннем народнай памяці. Адкрыццё беларусамі саміх сябе, шырокага навакольнага свету было і адкрыццём гісторыі. Таму побач з вобразам маладой Беларусі ставіўся і вобраз старажытнай Бацькаўшчыны. Тут можна назваць творы гістарычнай тэматыкі не толькі Я.Купалы, але і М.Багдановіча (цыкл вершаў "Старая Беларусь", "Пагоня") іінш.

У шэрагу твораў пісьменнікі, магчыма, і ідэалізавалі мінулае, процістаўлялі яго сучаснаму становішчу. Але ў той час, у пачатку XX ст., та­кая ідэалізацыя была апраўданай і заканамернай. Звяртаючыся да яе як сродку абуджэння нацыянальнай свядомасці, літаратары не парушалі пачуцця меры. Ідэалізацыя служыла менавіта абуджэнню і паглыбленню гістарычнай свядомасці народа.

____________________

1 Журба Я. Творы. Мн., 1993. С. 46.

2 Гарэцю М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1921. С.166.

 

 

Важную ролю ў патрыятычным выхаванні жыхароў Беларусі пісьменнікі адводзілі роднаму слову. Яно і "магутнае", і "бессмяротнае", і "свабоднае", і адначасова "загнанае". Роднай мове прысвяцілі хвалюючыя радкі Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, А.Гарун.

У пачатку XX ст. беларуская культура ў цэлым дасягнула значных поспехаў. Яна пачынае выходзіць за этнаграфічныя межы, становіцца поруч з культурай іншых народаў. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху не толькі ў Беларусі, Але іў суседніх славянскіх народаў абудзіў імкненне беларусаў да ведаў. адукацыі. Пасля 1905 г. рэзка павялічваецца попыт на беларускую друкаваную кнігу, адкрываюцца бібліятэкі, кніжныя выдавецтвы. Менавіта ў гэты час выходзіць нямала твораў айчынных аўтараў - факт да таго беспрэцэдэнтны. Назіраецца сапраўдны усплеск перакладчыцкай дзейнасці. Многія мастакі слова лічылі сваім грамадскім абавязкам узбагаціць родную літаратуру перакладамі твораў з іншых літаратур свету. На беларускай мове з'яўляюгцца творы рускіх, украінскіх, польскіх, англійскіх, нямецкіх аўтараў. Сярод перакладчыкау былі Я.Купала, М.Багдановіч і інш. У гэты ж час у рускім і украінскім друку з'яуляюцца пераклады беларускай паэзіі.

Перакладчыцкая дзейнасць пісьменнікаў Беларусі, іх літаратуразнаучыя артыкулы, прысвечаныя М.Гогалю, Л.Талстому, Т.Шаучэнку, В.Стэфаніку, М.Канапніцкай, Э Ажэшка, былі не толькі адным са сродкаў уздыму ідэйна-эстэтычнага узроўню нацыянальнай літаратуры, але і прапагандай яе дасягаенняў сярод іншых народау. Значна пашыраюцца творчыя сувязі і яднанне беларускіх майстроў слова і пісьменнікаў суседніх народаў. Усё гэта дапамагала нашым літаратарам узняць нацыянальную паэзію і прозу на новую, больш высокую ступень.

Хуткае развіццё мастацкага слова выклікала да жыцця літаратурную крытыку, а таксама публіцыстыку. Апошні жанр, як вядома, прысвечаны ак­туальным пытанням і з'явам бягучага жыцця грамадства і ўтрымлівае факітычныя даныя аб розных яго баках, ацэнкі з пункту гледжання сацыяльнага ідэала аўтара, а таксама ўяўленне аб шляхах і спосабах дасягнення пастауленых мэт. Садзейнічаючы фарміраванню грамадскай думкі', поглядаў, інтарэсаў людзей, уплываючы на дзейнасць розных сацыяльных структур, публіцыстыка адыграла пэўную ролю ў жыцці беларускага грамадства, з яўлялася сродкам гістарычнага і мастацкага выхавання.

У публіцыстыцы А. Навіны (Луцкевіча), В. Ластоўскага, С. Палуяна, Л. Гмырака, Я. Купалы, Я. Коласа, М.Багдановіча была закладзена тэорыя, філасофія, эстэтыка нацыянальнага адраджэння з яго агульначалавечым гуманізмам і нацыянальнай годнасцю, без найменшых прыкмет нацыяналітсычнай нецярпімасці.

Глыбокую і цэласную канцэпцыю нацыянальнага адраджэння пакінуў С. Палўян. У яе аснове - павышэнне нацыянальнай свядомасці беларусау. Гэта канцэпцыя выкладзена ў серыі яго артыкулаў у "Нашай ніве". Яе стрыжнем з'яўляецца вызначэнне месца і ролі мовы у грамадскім жыцці, у самім існаванні нацыі.

Шчыраі натхнёна беларускія публіцысты і пісьменнікі даказвалі і адстойвалі права народа на родную мову. "Мова наша, - пісаў В. Цітовіч, - гэта скарб наш багаты і пекны, а дарагі і мілы нам за тое, што ён наш, родны. Гэта спадчына, каторая асталася нам ад дзядоў і прашчураў нашых; мы павінны любіць і шанаваць, не зважаючы на знявагу праціўнікаў нашых. Людзей цёмных або збаламучаных трэба старацца асвячаць, шырачы памеж іх любоў да роднайзямлі, айчызны нашай, да мовы спрадвечнай нашай белару-

____________________

1 Наша шва. 1909. № 39.

 

 

Калі пад уплывам падзей пачатку XX ст. узнік беларускі друк, паўстала пытанне аб тым, на якім моўным матэрыяле ствараць сучасную беларускую літаратуру. С.Палуян лічыу, што ствараць яе трэба зыходзячы з двух асноўных вытокаў: жывой народнай гаворкі і старых пісьмовых помнікаў, у якіх захавалася шмат слоў, патрэбных для літаратурнай творчасці. М. Багдановіч раіў пры стварэнні новай нацыянальнай паэзіі арыентавацца толыкі на жывую народную мову.

Паэтычная творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі А. Гаруна і іншых сведчыць аб тым, што сучасная літаратурная мова стваралася на аснове жывой народнай гаворкі, з якой выбіраліся найбольш дакладныя, яркія, сакавітыя, гучныя і вобразныя словы. Яна ўзбагацілася таксама словамі суседніх моў. Створаная пісьменнікамі і публіцыстамі беларуская літаратурная мова стала гнуткай, гучнай, выразнай, сацыяльна дзеючай, ад-паведнай эстэтычным патрабаванням.

Перыядычны друк. Развіццё друкаванага слова ў пачатку XX ст. адбывалася ў надзвычай складаных умовах. У выніку вялікадзяржаўнай нацыя­нальнай палітыкі царскага урада да 1906 г. беларускі друк фактычна не існаваў. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. палажыла пачатак істотным зменам у гэтай галіне духоунага жыцця беларусаў - пачалі выходзіць газеты і часопісы на роднай мове, стварацца беларускія выдавецтвы.

Хваля рэвалюцыі дала штуршок развіццю перыядычнага друку. У 1906 г. у Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, іншых гарадах Беларусі выдавалася звыш 60 газет і часопісаў. Акрамя афіцыйных губернскіх і епархіяльных ведамасцей пачынаюць выходзіць грамадска-палітычныя і літаратурныя выданні. Пераважная большасць іх была рускамоўнай. 2/3 перыядычных выданняў выходзіла ў Вільні. У гэтым горадзе знаходзіліся рэдакцыі 26 газет і часопісаў, якія друкаваліся не толькі на рускай, але і на польскай, літоускай, яўрэйскай мовах. Дзве газеты выдаваліся па-беларуску.

Ва умовах, калі пачалося вялікае аднаўленне грамадскага быцця і свядоімасці, рэвалюцыйна-дэмакратычная грамадскасць Беларусі зразумела: каб ісці наперад і зрабщь дастойны уклад у гісторыю і культуру Бацькаўшчыны, трэба перш за ўсё наладзіць нацыянальны перыядычны друк і кнігавыдавецкую дзейнасць. Спробу практычна вырашыць гэту задачу, выкарыстоуваючы магчымасці легальнага перыядычнага органа, зрабіла група леварадыкальна настроеных членаў Беларускай сацыялістычнай грамады, якая увосень 1906 г. наладзіла выпуск першай легальнай газеты на роднай мове.

Першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага народа "Наша доля" выйшла ў свет і верасня значным для таго часу разавым тира­жом у 10 тыс. экземпляраў. Палова тыражу была надрукавана кірыліцай і палова - лацінскім шрыфтам. Выкарыстанне двух шрыфтоў тлумачылася неабходнасцю зрабіць газету даступнай і для паланізаванай часткі насельніцтва Беларусі.

Першую беларускую газету прыкмецілі чытачы. Пра цікавасць да новага выдання сведчыла тое, як распаусюджваўся першы нумар. Паводле сведчанняў сучаснікаў, за адзін дзень у Вільні разышлося звыш 3 тыс. экземпляраў.

Дэмакратычная накіраванасць, праўдзівае адлюстраванне грамадскага жыцця сур'ёзна занепаколі ўлады. Пяць нумароў газеты з шасці былі канфіскаваны.

 

 

Нягледзячы на тое што "Наша доля" пракнавала нядоўга (апошні нумар выйшаў 1 снежня 1906 г.), яна пакінула свой след у гісторыі беларускага на­рода. Гэта было першае выданне, якое загаварыла з селянінам на яго роднай мове аб тым, што больш за ўсё яго хвалявала.

Факт выдання газет на роднай мове з'яўляўся паказчыкам таго, што ў вызваленчай барацьбе беларускі народ выступіў з акрэсленымі сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі.

Праз нацыянальны друк народ заявіў свае правы на самастойнае існаванне. Сведчанне таму - дзейнасць другой беларускай газеты "Наша ніва". Яна выдавалася амаль 9 гадоў - з лістапада 1906 па жнівень 1915 г. і была задумана як універсальнае выданне, якое спалучала функцыі газеты і штотыднёвага часопіса, і ўключала ў сваю праграму раздзелы грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Галоўнай тэмай "Нашай нівы" былі Беларусь і лёс яе народа. У першым нумары абвяшчалася: "Мы будзем служыць усяму пакрыуджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас як ад люстра свет падаў у цёмнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы..."

Газета пакінула глыбокі след у гісторыі нацыянальнага і культурнага адраджэння беларускага народа. Яе гадавікі-камплекты - тэта невычарпальная крыніца для даследавання беларускай культуры, своеасаблівая энцыклапедыя эпох: нацыянальнага станаўлення і культурна-асветніцкага руху.

Агульнапрызнана выдатная роля "Нашай нівы" у развіцці нацыяналь­най літаратуры. За кароткі тэрмін яна вылучыла дзесяткі таленавітых маладых аўтараў пераважна з сялянскага асяроддзя. Нельга знайсці ніводнага нумара газеты, дзе б не было апавяданняў, паэм, вершаў, крытычных артыкулаў, лістоў Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М.Гарэцкага, М.Багдановіча і многіх іншых. Яна з'яўлялася арганізуючым цэнтрам беларускай літаратуры. За першыя тры гады на старонках "Нашай нівы" было надрукавана 246 вершаў 61 паэта, 96 апавяданняў 36 аўтараў.

Трымаючы у полі зроку перш за ўсё мову і літаратуру, газета клапацілася і пра іншыя віды мастацтва. Дзякуючы яе намаганням былі закладзены асновы Беларускага музея, наладзіўся нацыянальны прафесійны тэатр, зроблены першыя крокі для распрацоўкі беларускай музыкі, танца. На ста­ронках газеты ішоу працэс фарміравання мастацтвазнаўчай думкі, фалькларыстыкі, тэатральнай крытыкі. Народнасць, нацыянальная самабытнасць, этнаграфізм, адкрытасць для успрымання здабыткаў культуры суседніх славянскіх культур - вось асноўныя рысы матэрыялаў "Нашай нівы" на тэмы культуры. Асноўная думка, якая праходзіла праз іх, - неабходнасць стварэння беларускай школы мастацтваў з нацыянальным стылем на асно­ве засваення народнай мастацкай спадчыны. Газета клапацілася аб ахове, вывучэнні і адраджэнне культурна-гістарычнай спадчыны беларусау. Яна заклікала інтэлігенцыю, увесь народ да захавання памяці аб мінулым, нацы­янальнай самасвядомасці, распачала кампанію па збіранню фальклору, захаванню абрадаў і звычаяў.

Сацыяльнай базай "Нашай нівы", аб'ектам яе клопатаў з'яўляўся працоўны народ, перш за ўсё сялянства. Пры аналізе і ацэнцы большасці публікацый газеты звяртаюць на сябе ўвагу іх форма і стыль, якія вынікалі з «арыентацыі на сялян іабумоўліваліся наяўнасцю цэнзуры. Некаторая зададзеная спрошчанасць інародная вобразнасць пісьма, своеасаблівая падача многіх матэрыялаў сведчьлі аб разуменні журналістамі асветніцкіх за-

 

 

дач, іх высокім прафесійным майстэрстве, здольнасці наладзіць про­сты, шчыры дыялог чытачамі. Пра гэта пераканаўча сведчылі сотні лістоў у рэдакцыю з розных куткоў Беларусі

Тыраж у 4,5 тыс. экземпляраў разыходзіўся поўнасцю. Беларускую газету чыталі ў Пецярбургу, Маскве, Пскове, Сочы, Севастопалі, Кіеве, Харкаве, Екацярынаславе, Адэсе, Рызе, Рэвель Юр'еве, Варшаве. Яна мела падпісчыкаў у губернях Цэнтральнай Расіі, на Урале, у Сібіры, ва ўкраінскіх губернях. "Наша ніва" рассылалася падпісчыкам у Празе, Парыжы, Лондане, Нью-Йорку. Яе ведалі на франтах Першай сусветнай вайны. Чытачамі па-за межамі Беларусі былі суайчыннікі, якіх лёс раскідаў па розных кутках Расійскай імперыі і свету.

Газета выступала за дружбу і згуртаванасць усіх народау Беларусь "Мы беларусы, - падкрэслівалася ў адным з артыкулаў, - павінны дакладна прытрымлівацца простай і высокай мэты адраджэння нашага краю, ідучы ра­зам з прагрэсіўнымі людзьмі братніх нам народаў Расіі. Мы павінны глядзець на 10-30 год уперад у сваю будучыню, якая будзе такая, як і будучыня нашых суседзяў"1.

Газета шырока асвятляла культурнае жыццё суседніх народаў. На яе старонках з'яўляліся матэрыялы, прысвечаныя выдатным прадстаўнікам славянскіх культур - М. Гогалю, Л. Талстому, Т. Шаучэнку, Ю. Славацкаму. У "Нашай ніве" на беларускай мове друкаваліся творы В.Брусава, В.Стэфаніка, У.Караленга, пераклады з англійскай, нямецкай, кітайскай моў.

Газету па праву можна лічыць флагманам нацыянальнай беларускай культуры у пачатку XX ст. Яна заклала фундамент перыядычнага друку Беларусі

Толькі дзякуючы падтрымцы шчырых сяброў, спачуванням рабочых друкарні газеце удавалася выходзіць рэгулярна. І ўсё ж у жніўні 1915 г. яе выданне спынілася ў сувязі з набліжэннем да Вільні фронту Першай сусвет­най вайны.

3 закрыццём "Нашай нівы" беларускі літаратурна-грамадскі рух паўгода не меў друкаваных органаў. Аднак, як адзначалася вышэй, у лютым 1916 г. у Вільні пачала выходзщь газета "Гоман", а ў Петраградзе з лістапада таго ж года - "Дзянніца" і "Switac". Апошняя была адрасавана беларусам - католікам.

"Дзянніца", якую рэдагаваў Ц.Гартны, прадоўжыла дэмакратычныя традыцыі "Нашай нівы". Газета давала панараму падзей ў Беларусі, ставіла пытанні развіцця асветы, увядзення ў школах навучання на роднай мове.

У 1912-1914 гг. на беларускай мове выдаваліся часопісы - літаратурны "Маладая Беларусь", сельскагаспадарчы "Саха", сатырычны "Крапіва, дзіцячы "Лучынка", у Петраградзе - "Раніца", "Думкі беларускай студэнцкай моладзі. Для беларусаў-католікаў у Вільні выдавалася з 1913 г. газета "Belarus".

_______________________

1 Наша ніва. 1912. №14.

 

 

Ажыўленне нацыянальнай перыёдыкі было спынена ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.

Кнігадрукаванне. Дзякуючы рэвалюцыі 1905-1907 гг. атрымала права на легальнае існаванне і кнігадрукаванне на беларускай мове. Яшчэ "Наша ніва" пачала сістэматычнае выданне беларускіх кніг. Знакамітыя яе "Календары". брашуры, зборнікі, выдадзеныя рэдакцыяй, былі своеасаблівымі дадаткамі да газеты ці асобнымі адбіткамі газетных матэрыялаў.

Супрацоўнікі рэдакцыі адыгралі важную ролю ў стварэнні віленскага •. выдавецтва "Наша хата". У 1909-1911 гг. ім было выдадзена шэсць кніг тыражом 15 тыс. экземпляраў. Сярод іх паэма "Тарас на Парнасе", тры кнігі для; дзяцей.

Два гады праіснавала другое віленскае выдавецтва "Беларускае выдавецкае таварыства"(аб ім шла гаворка вышэй).

У 1906-1914 гг дзейшчалі таксама выдавецтвы "Мінчук", "Палачанін",і
"Саха", "Вясёлка". Кожнае з іх пракісавала каля аднаго года і выдала па дзве
кнгі. „.

Найбольшы уклад у развіццё беларускага кнігадрукавання ў пачатку XX ст. зрабіла, як ужо адзначалася, суполка "Загляне сонца і ў наша аконца". Выдавецтва было створана вясной 1906 г. у Пецярбургу. Яго з'яўленне ў сталіцы Расійскай імперыі не было выпадковым. У пачатку стагоддзя ў горадзе на Няве пражывала каля 70 тыс. беларусаў. У многім менавіта для задавальнення іх культурных патрэб і была створана суполка, якая паставіла мэтай адраджэнне беларускай мовы, літаратуры, мастацтва. Адным з яуо за-снавальшкау быу прафесар Пецярбурскага ўніверсітэта Б. Эпімах-Шыпіла.

Стваральнікі выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" добра ведалі культурныя запатрабаванні жыхароў беларускай вёскі і горада, былі на ўзроуні перадавых ведаў эпохі, глыбока разбіраліся ў літаратуры, мастацтве, педагогіцы.

Нягледзячы на цэнзурныя перашкоды, цяжкае фінансавае станавішча выдавецтва выпусціла за няпоўныя восем гадоў каля 40 кніг агульным тыражом звыш 100 тыс. экземпляраў. У расійскай сталіцы пабачылі свет творы В. Дуніна-Марцынкевіча, Ф. Багушэвіча, знакамітая купалаўская "Паўлінка", кнігі Я. Коласа, Ц. Гартнага, З.Бядулі, Цёткі, К. Каганца і інш. Выдауцы не абмяжоўваліся толькі беларускімі аўтарамі. Яны выпускалі на роднай мове тво­ры А. Чэхава, М. Крапіўніцкага, А. Міцкевіча.

Сімвалічна, што самай першай кніжкай, якую выдала суполка "Загляне сонца і ў наша аконца", быу беларускі буквар - "Беларускі лемантар, або першая навука чытання".

Ведаючы, што чытачы у Беларусі былі пераважна двух веравызнанняў і адукацыі - адны вучыліся ў рускай школе, а другія спасцігалі польскую грамату праз лацінкую графіку, суполка, як, дарэчы, і іншыя беларускія выда­вецтвы, друкавала кнігі і кірыліцай, і лацінкай.

У 1906 г. суполка выдала серыю з 10 беларускіх паштовак: "Янка Лучына -пясняр беларускі", "Вінцук Марцінкевіч - пясняр беларускі", "Францішак Багушэвіч (М.Бурачок) - пясняр беларускі", на іншых былі адлюстраваны Беларускія краявіды, сцэнкі з народнага жыцця.

Выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" прапагандавала нацыяльную кнігу. У Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, іншых гарадах Беларусі, таксама ў Вільні, Варшаве дзейшчалі контрагенцтвы выдавецтва.

Дзякуючы дзейнасці гэтых выдавецтваў беларуская літаратура узнялася на новую ступень, набыла статус самастойнасці, паўстала поруч з іншымі

 

 

славянскімі літаратурамі. Выданне лепшых твораў XIX ст. паказала маладым аўтарам, што ім ёсць на каго раўняцца і ў каго вучыцца.

Беларускі легальны друк узнік на хвалі рэвалюцыі 1905-1907 гг. З'яўленне газет і часопісаў на роднай мове, кніг, пачынаючы ад падручнікаў і канчаючы мастацкімі творамі, - выдатная падзея ў жыцці беларускага наро­да ў пачатку XX ст. Друкаванае слова на роднай мове не толкі далучала беларусаў да дасягненняў сусветнай культуры, але і адкрывала вочы на стан асветы, ставіла пытанне пра беларускую школу.

Тэатр. Уздым вызваленчага руху ў пачатку XX ст., актывізацыя грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, дасягненні рускага і ўкраінскага тэатраў, добра знаёмых жыхарам Беларусі спрыялі развіццю тут аматарскага тэатральнага мастацтва. У пачатку XX ст. дзейнічалі народныя тэатры у Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Давыд-Гарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш. У гэтых і іншых гарадах імястэчках мясцовая інтэлігенцыя наладжвала "беларускія вечарынкі". На іх выконваліся беларускія народныя песні і танцы, дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я.Коласа, Цёткі, ставіліся п'есы беларускіх, украінскіх і рускіх аўтараў. "Беларускія вечарынкі" спрыялі нараджэнню нацыянальнага прафесійнага тэатра. Яны рыхтавалі гледача, выхоўвалі будучых акцёраў, мастакоў, рэжысёраў. Вечарынкі натхнялі пісьменніцкую моладзь і на стварэнне драматургічных твораў. У гэтыя ж гады, як ужо адзначалася, узнік і мастацкі калектыу пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага. I. Буйніцкі быу адным з першых ініцыятараў "беларускіх вечарынак". Ен згуртаваў вакол сябе таленавітых спевакоў, танцораў, музыкантаў, дэкламатараў і ў 1907 г. стварыу ў Палевічах (Дзвіснскі павет) аматарскі тэатр. Ка­лектыу выступаў у вёсках і мястэчках Віленскай і Мінскай губерняў з канцэртамі, якія карысталіся выключнай папулярнасцю сярод простага народа. Асаблівую прыхільнасць гледачоў выклікала тое, што артысты чыталі вер'шы і размаўлялі паміж сабой на роднай мове.

 

 

Пафас усёй дзейнасці I. Буйніцкага - гэта намаганне абудзіць у беларусаў чалавечую годнасць. Сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне было ідэалам гэтага чалавека, які прысвяціў сябе служэнню народу, чым выклікаў павагу многіх перадавых дзеячаў нацыянальнай культуры свайго часу. Прыхільнкі яго таленту ў Вільні, Варшаве, Пецярбургу, прымаючы яго тэ­атр. заўсёды выказвалі захапленне этнаграфічнай адметнасцю яго рэпертуару творчай сталасцю інтэрпрэтатараў і пастаноўшчыкаў, майстэрствам выканауцаў. Запісы і апрацоўкі І.Буйніцкім беларускіх народных песень, танцау. калекцыя арнаментау інацыянальнай вопраткі, аб'яднанне вакол хору, харэаграфічнай ідраматычнай труп здольных маладых людзей, якіх ён згуртоўваў і выхоўваў на прынцыпах гуманізму ідэмакратычных ідэалах, нястомныя вандраванні-падарожжы па Беларусі па-за яе межамі - усё гэта яго заслуга перад сучаснікамі і нашчадкамі

Спачатку праграма выступленняў складалася толькі з народных песень і танцаў, пазней у ёй з'явіліся п'есы. Па сутнасці адбыўся працэс пераутварэння аматарскага калектыву ў прафесійны тэатр. Яго своеасаблівасцю быу сінтэтычны характар творчасці. Прадстаўленні звычайна ўключалі спек­такль выкананне песень, танцаў, дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў.

Тэатр І.Буйніцкага і ў эстэтычным, іў прафесійным, і ў грамадска-культурным сэнсе уяўляў сабой самабытную, своеасаблівую і арыгінальную нацыянальную з'яву. Ен грунтаваўся на прынцыпах народнай творчасці і самабытным народным мастацтве.

Трыумфальны поспех гастролей беларускіх артыстаў у сталіцы Расіі паказаў, што ў беларускага народа ёсць свая нацыянальная культура, мастацт­ва, таленавітыя акцёры, музыканты, спевакі, якія закліканы далей развіваць творчасць у інтарэсах свайго народа.

Усенароднае прызнанне дзейнасці тэатра, гарачы прыём інародная спагада выклікалі незадаволенасць афіцыйных улад. Яны не маглі змірыцца з думкай, што беларускі народ заявіў аб сваей мове і культуры. Прадстаўшкоў улады непакоіў ірэпертуар, у які уваходзілі самабытныя творы маладых па­этаў. Адзін з харавых твораў успрымаўся і выканауцамі,і слухачамі як нацыянальны гімн. Маецца на увазе кантата "А хто там ідзе?" (верш Я.Купалы). Таму з боку мясцовых улад артыстам чыніліся ўсялякія перашкоды. Гэта, а таксама матэрыяльныя цяжкасці прымусілі І.Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. Ён зрабіў спробу стварыць новую трупу, але Першая сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню задумы. Апошняй справай вялікага артыста быу ўдзел у стварэнні ў пачатку 1917 г. першага таварыства беларускай дра­мы і камедыі, на аснове якога ўзнік у будучым Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы.

Тэатр Буйніцкага пакінуў пасля сябе мноства своеасаблівых маленькіх тэатральных парасткау. Да пачатку Першай сусветнай вайны аматарскія калектывы дзейнічалі ва ўсіх губернскіх цэнтрах, іншых гарадах, а таксама мя­стэчках і нават некаторых вёсках. Сярод іх адметны след у гісторыі нацыя­нальнай культуры пакінуў Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, заснаваны А.Бурбісам у 1910 г. На працягу шасці гадоў гэты калектыў прапагандаваў беларускае мастацтва. На яго сцэне ўпершыню былі пастаўлены п’есы "Залёты" В.Дуніна-Марцынкевіча і "Паўлінка" Я.Купалы. У рэпертуары гуртка былі п'есы беларускіх, украінскіх, рускіх драматургаў. Спектаклі, як і ў першай беларускай трупе, мелі абагулены характар, уключалі фальклорныя і зтнаграфічныя элементы.

У канцы 1916 г. у Вільні ўзнік беларускі дзцячы тэатр. Яго арганізатарам і рэжысёрам была С. Корф. Яна пісала п'есы, рабіла інсцэніроўкі, кам-

 

 

пазцыі з батлеечных тэкстаў, казак. Яна ж з дапамогай настаўнікаў шасці Віленсіх беларускіх школ-прытулкаў стварыла дзцячы хор, танцавальны калектыў.

Дзейнасць першай беларускай трупы, аматарскіх драматычных гурткоў адыгралі пэуную ролю ў паглыбленні свядомасці беларусаў, росце ў іх пачуцця нацыянальнай годнасці. Дзейнасць усіх гэтых калектываў была абумоўлена асветніцкімі задачамі беларускага грамадска-культурнага руху. Характар інапрамак іх творчасці вынікалі з пераканання ў неабходнасці асветы народа, уздыму яго культуры праз пазнанне і усведамленне свайго нацыянальнага і духоўнага "я", праз вывучэнне і зразуменне самога сябе ў мастацтве і тых культурных традыцыях, якія стварыў і збярог праз вякі народ.

Музыка. Народная песня, танец актыуна ўплываюць на фарміраванне духоўных рыс людзей, узбагачаюць іх маральныя якасці, выхоўюць усведамленне сваей сілы, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны. У пачатку XX ст. ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху народная песня мела не толькі мастацкае, але і грамадскае значэнне, як адзін з важнейшых элементаў, што аб'ядноўвае людзей, палягчае іх арганізацыю і супрацоўніцтва для мэт нацыянальнага адраджэння. Значэнне музычнага фальклору асабліва ўзмацнілася менавіта ў тэты час дэмакратычнага ўздыму, калі песня нярэдка набывала агітацыйна-палітычнае гучанне.

Падзеі пачатку XX ст. абвастрылі, прыцягнулі ўвагу дзеячаў культуры да лёсу народа, яго творчасці Адным з іх быу Л.Рагоўскі - кампазітар і дырыжор, які збіраў, вывучаў, творча апрацоўваў музычны фальклор. Высока ацэньваючы народную творчасць як найвялікшую каштоўнасць духоўнай культуры, разумеючы выхаваўчае значэнне народнай песні, ён выдаў У 1911 г. "Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў". Высо-камастацкія народныя мніяцюры, дзякуючы кампазітару, сталі каш–

 

 

т0унымі набыткамі беларускай культуры. Нацыянальны песенны фальклор з'яўляўся той жыватворнай асновай, якая абумовіла народнасць яго творчасці. Абапіраючыся на народную песню, ён даў найбольш дакладнае імоцнае выяўленне псіхікі і пачуццяў беларускага народа іяго разуменне прыгажосці ў музыцы. Кампазітар выявіў у музычнай форме тое, што адчувалі яго суайчыннікі. Усё гэта праявілася ў "Беларускай сюіце для сімфанічнага аркестра" (1910) іу кантаце "А хто там ідзе?" на верш Я. Купалы.

Раскрыццю музычных магчымасцей беларускай песні садзейнічалі К. Кімант (Янычоўская) - аўтар музыкі да спектакля "Залёты" Дуніна-Марцынкевіча, актыуная дзяячка Беларускага літаратурна-музычнага гуртка ў Вільні; С.Шымкус, які стварыу музыку для першай пастаноўкі купалаўскай "Паўлінкі".

Харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень - гэта музычныя шэдэўры, у якіх народная мелодыя служыла асновай для стварэння арыгінальных самабытных кампазіцый, што вылучаліся глыбінёй псіхалагічных характарыстык.

У час нарастання палітычнай актыунасці дэмакратычных пластоў насельніцтва, павышэння нацыянальнай свядомасці народа назіраўся ўзлёт харавога мастацтва. Харавыя калектывы існавалі ў Мінску, Віцебску, Навагрудку, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Яны праводзілі работу па прапагандзе і папулярызацыі беларускай, рускай і заходняй музыкі. Актывізацыя цікавасці да харавога спеву, у сваю чаргу, садзейнічала развіццю гэтага жанру ў прафесійнай музыцы. Большасць апрацовак народных песень і нешматлікіх арыгінальных твораў, якія адлюстроувалі той бур­ны час, створаны менавіта для хору.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху садзейнічаў развіццю і дэмакратызацыі музычнай культуры беларускага народа, узбагаціў яе творамі, насычанымі глыбокім сацыяльным і грамадзянскім зместам, абумовіў з'яўленне новых жанраў, выклікаў росквіт такога старажытнага жанру, як харавы, а таксама апрацоўку народна-песеннай творчасці. У пачатку XX ст. быу закладзены фундамент прафесійнага музычнага мастацтва Беларусі

Жывапіс. Рост нацыянальнай самасвядомасці, поспехі маладой літаратуры, тэатра, з'яўленне друку на роднай мове, фарміраванне інтэлігенцыі садзейнічалі новым з'явам у нацыянальным выяўленчым мастацтве, стымулявалі пошук новых формаў жывапісу і асабліва графікі.

Павышэнне грамадзянскай актыунасці дзеячаў мастацтва, іх імкненне хутчэй адклікнуцца на сучасныя падзеі, адлюстраваць іх, даць адпаведную інтэрпрэтацыю, ацэнку адбіліся на развіцці самага аператыўнага і масавага жанру выяўленчага мастацтва - графіцы. На канкрэтным матэрыяле, пры хуткай змене падзей, мастакі стваралі свае творы, пераважна эскізы, эцюды, якія складалі своеасаблівы мастацкі летапіс Бацькаўшчыны. У гэты час пачала свой шлях у мастацтве менавіта як графікі маладыя мастакі К. Каганец і Я.Драздовіч. Яны выступілі як сапраўдныя беларускія майстры. У іх творчасці нацыянальныя матывы праявіліся асабліва яскрава, графічныя творы пзанізаны думкамі аб будучым беларусаў, іх імкненні да свабоды.

3 тонкім густам, праўдзіва і рэалістычна маляваў К. Каганец карціны роднай прыроды і тыпы беларускага насельніцтва. Ён быу і адным з першых пачынальнікаў палітычнай карыкатуры у Беларусі.

Усплеск нацыянальнай культуры аказаў уплыу на фарміраванне эстэтычных поглядаў маладых мастакоў, у першую чаргу такіх, як Я. Драздовіч.

Яго асоба ўнікальная ў мастацкім жыцці Беларусі XX ст. графік і жывапісец, скульптар і дэкаратар, астраном і археолаг, фалькларыст і

 

 

пісьменнік - усё гэта арганічна спалучалася ў адным чалавеку. Сучаснкі на­зывалі яго "маленькім беларускім Леанарда да Вінчы". Асноўная маса твораў стваралася Я.Драздовічам у паслякастрычніцкі час, але вытокі яго таіленту, светапогляду - у самым пачатку стагоддзя.

Менавіта тады актыуна фарміраваліся яго ідэйна-эстэтычныя погляды больш акрэсленай стала мэта жыцця - аддаць усе сілы сацыяльнаму і нацыянальнаму адраджэнню свайго народа. Спачатку мастак спалучаў у творчасці перадачу рэчаіснасці ў сімволіка-алегарычных вобразах з класічна-рэалістычным спосабам яе адлюстравання, асабліва ў графіцы. Захаваліся раннія графічныя пейзажы Я.Драздовіча, створаныя ў час вучобы у Вільні (1906-1910). На невялікіх аркушах - краявіды роднай мастаку Дзісеншчыны. Край, багаты на легенды і старажытныя курганы, якія клапатліва захоўваў скарбы народнага мастацтва, быу для маладога майстра жыватворнай крыніцай творчасці. Тут, у бесперапынных пошуках мастацкіх рашэнняў, у пастаянным звароце да духоўнай спадчыны народа, гістарычных каранёў беларусаў складваўся шматгранны талент Я.Драздовіча. У сваіх по­шуках мастак імкнуўся не толькі высветліць гістарычныя карані народа, але і раскрыць яго духоўныя сілы. Самыя адметныя работы гэтага часу афармленне кніг маладой паэтэсы К. Буйло "Курганная кветка" (1914), першы жывапісны партрэт беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Ф.Скарыны, эскізы графічных серый "Мір", "Ліда", "Крэва", "Гальшанскае гарадзішча". Гэтыя серыі не проста замалёўкі помнікаў дойлідства роднай зямлі ХП-ХУ стст., а і філасофскі роздум аб жыцці далёкіх продкаў, рукамі і талентам якіх былі створаны непаўторныя па сваей велічы, моцы і прыгажосці замкі. Гэта таксама глыбокае асэнсаванне гістарычнага мінулага наро­да - мастацкае, навуковае, паэтычнае.

У творах К. Каганца і Я. Драздовіча ў адрозненне ад сучасных ім мастакоў вобразы роднай зямлі упершыню акцэнтуюцца, як бы нанава адкрываюцца і падкрэсліваюцца.

У пачатку XX ст. працягвалася творчая дзейнасць Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, К. Стаброўскага, Ю. Пэна, М. Шагала, Я. Кругера. У творах гэтых майстроў пэндзля адчуваецца своеасаблівасць беларускага краявіду - шчырая напеўнасць, лірызм, павышаны інтарэс да найбольш эмацыянальных станаў прыроды. У бытавым жанры паглыбляліся сацыяльныя матывы.

Архітэктура. У гісторыю нацыянальнай культуры архітэктура канца Х1Х - пачатку XX ст. увайшла як яе неад'емная частка. Яна мела такія ж багатыя традыцыі, як і іншыя віды і жанры беларускага мастацтва пры наяўнасці уплыву культур суседніх народаў.

Беларускую архітэктуру адрознівала нацыянальная своеасаблівасць У вырашэнні як функцыянальных, так і эстэтычных задач, што знайшло адлюстраванне ў агульнасці будаўнічых і мастацкіх прыёмаў, народнай твор­часці. I гэта цалкам заканамерна: архітэктура не можа жыць толькі мінулым або прынесеным звонку. Галоунай крыніцай яе паступальнага развцця заўсёды заставаліся традыцыі народнай культуры.

Асноўны напрамак мастацка-стылёвых пошукаў беларускай архітэктуры быу непасрэдна звязаны з сацыяльна-палітычным развіццём эпой. Сродкі мастацкай выразнасці збудаванняў характарызаваліся пастаянствам, выкарыстаннем традыцыйных кампазіцыйных прыёмаў, стрыманасцю ў прымяненні розных дэкаратыуных матываў, лаканізмам іх выканання.

Самабытныя карані беларускай архітэктуры праяўляліся не заўсёды ад назначна, паколькі многія дойліды яшчэ не валодалі дастатковымі ведамі а

 

 

гістарычнай спадчыне, не заусёды праводзілі выразныя межы паміж беларускай, польскай, рускай і іншымі культурамі.Адной з асаблівасцей мясцовай архітэктуры было выкарыстанне для дасягнення мастацкай выразнасці каменняў-валуноў. Вядома, щто яшчэ старажытныя беларускія дойліды XI – XII ст.ст. шырока прымянялі ў сваіх збудаваннях гранітныя валуны у якасці дэкаратыунага матэрыялу. Найбольшай папулярнасцю гэты мясцовы будаунічы матэрыял карыстаўся ў будаунікоў Віленскай і Віцебскай губерняў (вадзяны млын у Зарэччы, пачатак XX ст.; касцёл у Стайках, 1903 г.; касцёл у Браславе, канец XIX ст.).Некаторыя архітэктары у сваей дзейнасці спрабавалі творча інтэрпрэтаваць асобныя элементы сярэднявечных замкаў, карыстаючыся кампазіцыйнымі метадамі іх пабудовы (будынак царўкоўна-археалагічнага музея ў Мінску (архітэктар У. Струеў, 1913 г.; храм-помнік у в. Лясной (архітэктар А. Гоген, 1908 г.)).

Зварот да гісторыі беларускай культуры даваў дойлідам выдатны матэ­рыял для фарматворчасці. Многія з іх для вонкавага афармлення сваіх збу­даванняў традыцыйна шырока выкарыстоўвалі металічнае каванне (кранштэйны, агароджы і т.д.), дэкаратыуную керамику, разьбу па дрэве. Най­больш наглядна гэта праявілася пры афармленні культавых пабудоў, да якога ў большасці выпадкаў архітэктары маглі прывабіць лепшых мясцовых умельцаў (часоўня князя Паскевіча у Гомелі, архітэктар Я.Чарвінскі, 1889 г.; жылы дом купца Мураўёва ў Гродне, пачатак XX ст.; касцёл у в. Слабадзе, 1903 г.).

Традыцыйным аздабляльным матэрыялам беларускага дойлідства была дэкаратыуная кераміка. У пачатку XX ст. з пранікненнем мадэрну ў беларускае мастацтва і архітэктуру цікавасць да гэтага матэрыялу значна ўзрасла. Гэтаму садзейнічала і тое, што вытворчасць буйных маёлікавых архітэктурных дэталей (пілястраў, карнізаў, кранштэйнаў, аконных ліштваў і г.д.) была наладжана на заводах Віцебска, Копысі, Магілёва, Барысава. Прыкладамі выдатнага выкарыстання поліхромнай керамікі у беларускім дойлідстве з'яўляюцца: Успенская царква ў в. Пірэвічы (1902), пазямельна-сялянскі банк у Віцебску (архітэктар К.Тарасаў, 1917 г.), банк у Магілёве (архітэктар Б. Астроймаў, 1913 г.), храм-помнік у в. Лясной (архітэктар А.Гоген, 1908 г.), будынак гасцініцы "Еуропа" у Мінску

3 мноства напрамкау мастацка-стылёвага развіцця архітэктуры найбльшае распаўсюджанне ў Беларусі атрымаў неакласіцызм. На фарміра -

 

 

ванне эстэтычных канцэпцый гэтага стылю аказала творчасць мінскіх дойлідаў Г. Гая і С. Гайдукевіча. Адметны уклад у нацыянальную архітэктуру зрабілі руская і польскія дойліды I. Фамін, У. Касякоў, У. Кенель, К. Казлоўскі, Ю. Дзяконьскі. Такім чынам, ішоў працэс уплыву рускай і польскай мастацкіх культур, якія садзёйнічалі ўзбагачэнню нацыянальнай культуры.

 

ГЛАВА 5 БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 437 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студенческая общага - это место, где меня научили готовить 20 блюд из макарон и 40 из доширака. А майонез - это вообще десерт. © Неизвестно
==> читать все изречения...

963 - | 917 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.