Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Тэма 8 Традыцыйная духоўная культура

1. Вераванні народаў Беларусі.

2. Вусная народнасць творчасць. Фальклор як сродак выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў.

3. Народная музыка. Характэрныя рысы народнай вакальнай творчасці. Народная інструментальная музыка. Народныя інструментальныя ансамблі.

4. Народнае харэаграфічнае майстэрства.

5. Народны тэатр. Батлейка.

 

Для абазначэння старадаўніх вераванняў і культаў, што існавалі да пашырэння так званых "вышэйшых" рэлігій (хрысціянства, іслам, будызм), у багаслоўі і гістарычнай літаратуры прыняты тэрмін язычніцтва, альбо паганства. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова "языцы", што азначае народы, чужаземцы.

Слова "паганства" ўтворана ад лацінскага слова "паганус" у значэнні селянін і таксама язычнік. Справа ў тым, што хрысціянства ў Рымскай імперыі, распаўсюджвалася спачатку ў гарадах. Вёска і яе жыхары (сяляне-паганцы) яшчэ доўга заставаліся язычнікамі.

Першымі формамі паганскіх вераванняў былі фетышызм, анімізм, татэмізм, магія і інш.

Анімізм (паходзіць ад лацінскага слова anima ў значэнні дух, душа) - сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыцця. Анімістычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне незразумелых стыхій, што пагражалі чалавеку; з'яў і працэсаў, непасрэдна звязаных з яго існаваннем. Пры гэтым духі надзяляліся чалавечымі рысамі і якасцямі.

Абрады, дзеянні або слоўныя формулы-заклінанні, звязаныя з верай у звышнатуральныя здольнасці чалавека, ўздзейнічаюць на сілы прыроды, лёс, істоты і прадметы, называюцца магіяй, або чарадзействам. У аснове магіі ляжала ўяўленне, што пэўнае дзеянне выклікае адпаведную жаданую з'яву. Магія была белай, што заклікала да бога, і чорнай, што звярталася да "нячыстай" сілы. Найбольш пашырана была магія лячэбна-засцерагальная (знахарства, замовы), гаспадарчая, любоўная, шкоданосная і інш. Рэшткі магічных вераванняў існуюць і ў наш час.

Культ неадушаўлёных прадметаў - фетышаў, якія, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнымі ўласцівасцямі, называецца фетышызмам. Амулеты ў выглядзе мядзведжых іклаў з прасвідраванымі дзеля падвешвання адтулінамі знойдзены, напрыклад, у Ваўкавыску ў культурным пласце Х ст.

Пад татэмамі звычайна разумеюць комплекс вераванняў і абрадаў, звязаных з уяўленнем пра роднасць паміж групай людзей і татэмам - пэўным відам жывёл, раслін, радзей - з'яў прыроды ці неадушаўлёнымі прадметамі. Татэма паважалі, часам абагаўлялі, не прычынялі яму шкоды. Дзеля задобрывання татэма-жывёлы выконвалі спецыяльныя магічныя абрады, песні-заклінанні, татэмныя танцы, у якіх звычайна імітаваліся паводзіны татэмаў.

Зямлю, ваду і неба балты і славяне засялілі багамі і духамі і кожнага надзялілі сваімі функцыямі - кожны "адказваў" за нейкае асяроддзе ці сферу жыцця. У лесе жыў лесавік, у балоце - лешы, у полі - палявік, у вадзе - русалкі, у хаце - дамавік і г. д.

Славяне ўяўлялі сваіх багоў у выглядзе людзей з чалавечымі звычаямі і паводзінамі. Яны маглі быць добрымі і злымі, прыносіць людзям карысць або шкоду. Каб богі былі міласцівымі да людзей, іх стараліся задобрыць, наладжвалі ў іх гонар розныя ўшанаванні: пакланяліся ім, прыносілі ахвяры, часцей у выглядзе пачастункаў, ежы.

Язычнікі выраблялі з дрэва, каменю, косці, гліны вялікія і маленькія фігуркі багоў, якіх называлі ідаламі ("каменнымі бабамі").

Важнейшай асаблівасцю язычніцтва з'яўляецца шматбожжа. У язычніцкі пантэон славян уваходзілі багі: Пярун (бог грому і маланкі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонечнага святла), Ярыла (бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы), Жыжаль (бог агню), Зніч (бог паграбальнага агню), Стрыбог (бог вятроў), Вялес (апякун жывёлагадоўлі), Лёля (багіня вясны, дзявочай прыгажосці і кахання) і інш.

Месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася капішчам, або свяцілішчам. Яны размяшчаліся на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Звычайна капішча ўяўляла сабой пляцоўку круглай формы, у цэнтры якой стаяў ідал - вобразнае адлюстраванне бога. Па краях пляцоўка была акрэслена ровам, камянямі або ямамі. Найчасцей капішчы прысвячаліся галоўнаму богу - Пяруну. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Пяруна. Рэшткі свяцілішча X ст. адкрыты каля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальваліся вогнішчы.

Паганства выступала як вынік жыццёвай дзейнасці і светапогляду людзей, адлюстраванне іх патрэб. Увядзенне хрысціянства не скасавала цалкам язычніцкіх уяўленняў і культуры. Хрысціянская царква вымушана была дапасоўваць свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара.

Напрыклад, сляды культу Перуна захаваліся ў некаторых павер'ях і праклёнах ("Каб цябе Пярун трэснуў"). Многае з таго, што ў язычніцкія часы насіла культавы характар, захоўваецца і сёння як мастацкая з'ява

У беларускім фальклоры можна знайсці легенды і паданні, верагодна, дахрысціянскага паходжання. Так, сярод паданняў, сабраных М.Федароўскім, ёсць некалькі, якія прыпісваюць стварэнне Сусвету істоце без імені, але названага "Бог багоў". Іншыя легенды, магчыма, нават больш старажытныя, расказваюць пра роэныя дзеянні гэтага бажаства, якое абходзіць увесь свет, прыняўшы аблічча старога. Заслугоўвае ўвагі тое, што гэтыя паданні не гавораць нічога пра ўласнае імя Бога за выключэннем асобных выпадкаў, калі яго наэываюць Белбогам. Усе тэта магло навесці на думку, што старажытныя беларусы мелі у асноўным монатэістычныя погляды, і, гаворачы пра Вярхоўнага Бога, яны не адчувалі асаблівай патрэбы у тым, каб аддзяліць яго ад іншых міфічных iстот. Нават у больш познія часы, калі іншыя міфалагічныя істоты ўвайшлі у народную рэлігію, ідэя Вярхоўнага Бажаства захавалася.

Як ужо адзначалася, доўгі час лічылася, што галоўным богам беларускіх плямён у той перыяд, калі развівалася міфалогія, быў Пярун. Цяпер гэта палажэнне абвяргаецца. На самай справе беларускія плямёны ўшаноўвалі як вышэйшае бажаство Белбога, якога яшчэ называлi Бялун, або Бог неба. Паколькі ён лічыўся прабацькам усіх іншых багоў, дык быў больш вядомы як Дзед.

Некаторыя аўтары, такія як В.Нерынг, абвяргалі вялікую значнасць Белбога у славянскай міфалогіі, а А. Брукнер сумняваўся не толькі ў існаванні Белбога, але і Чарнабога. Але іх погляды маюць адзін вельмі істотны слабы бок. У сваіх працах ніякіх дадатковых звестак па беларускай міфалогіі яны не прыводэяць. Сапраўды, думку аб тым, што Белбог быў вядомы толькі ў беларускай міфалогіі, выказваў А.Кiркор. Апісваючы багатыя фальклорныя крыніцы, ён сцвярджаў, што, паводле беларускіх народных павер'яў, Белбог ушаноўваўся як "прабог" – бог, які даў чароўны молат Перуну для барацьбы з богам зла – Чарнабогам (чортам), каб энішчыць апошняга. Паколькі Пярун, паводле беларускай народнай міфалогіі, быў сынам Белбога, братам Зюзі і Чарнабога, галоўная іерархія беларускіх міфалагічных істот паходзіць ад Белбога.

Пакланенне Перуну як богу вайны і грому было шырока распаўсюджана ва ўсходнеславянскім свеце і было асабліва папулярнае сярод князёў і іх дружыннікаў, якія звярталіся да яго як да сілы, якая забяспечвае перамогу ў бітве. Папулярнасць не была, аднак, прыкметай вяршэнства нейкага бажаства: культ Дажбога-Хорса, бога сонца, усяго толькі сына магутнага Перуна, карыстаўся намнога большай пашанай у старажытнабеларускай міфалогіі, чым яго бацька.

Апісанне Белбога, або Белуна, даецца павярхоўна, мімаходэь. Ён быў "прабогам" – гэта значыць першасным бажаством, персаніфікацыяй сіл неба. Паводле сцвярджэння А. Кіркора, які спасылаецца на беларускія павер'і, "Бялун часта абходзіць свет і з'яўляецца ў выглядзе старога э доўгай белай барадой, у белым плашчы, з кіем у руцэ". Ён заўсёды спачувае людзям і нічога не робіць, акрамя дабра. Бялун можа э'явіцца толькі днём, калі свеціць сонца. Калі ён сустрэне спадарожніка, які заблудзіўся ў лесе, ён пакажа яму правільную дарогу.

Афанасьеў лічыў, што з гэтай легенды паходзіць беларуская прымаўка: "Цёмна у лесе без Белуна". Цікавая легенда пра тое, як Бялун стварыў сусвет. Аднойчы Бог багоў убачыў шар, які плыў міма яго. Адтуль чулася жалобнее мяўканне.

Пацікавіўшыся, хто там, ён даведаўся, што у шары знаходзіцца таксама бог, толькі рангам меншы. Вязень прасіў вызваліць яго. Бог багоў, заўсёды добразычлівы, выканаў яго просьбу, шар разарваўся на кавалкі, і адтуль вылез дэман (магчыма, Чарнабог). Бялун расказаў дэману пра свае імкненне стварыць сусвет і загадаў яму спусціцца на дно мора, каб узяць там жменю зямлі. Дэман падпарадкаваўся. Але пакуль ён спускаўся, яму ў галаву прыйшла думка, што ён сам мог бы стварыць сусвет. Таму ён узяў у прыгаршчы зямлі з дна мора, а яшчэ крыху схаваў у роце, каб выканаць свой план. Вярнуўшыся да Белуна, дэман аддаў зямлю Богу багоў. Тады Бялун скамандаваў:"Зямля, расці!" Жменька зямлі начала расці і расці і ператварацца ў сушу. Але у гэты час зямля, якую дэман схаваў у роце, таксама пачала расці, шчокі яго раздзьмуліся, і зямля пачала выпіраць з рота. Спалоханы дэман кінуўся наўцёкі, пакідаючы за сабой дарожку зямлі, якая сфарміравала горы і пагоркі. Беларускія сяляне на Палессі расказваюць, што калі дэман дасягнуў іх краіны, дык яго запасы у роце скончыліся, а таму іх зямля эасталася нізіннай і ўтварыліся балоты вакол Прыпяці.

Некаторыя народныя паданні расказваюць аб дабраце Белуна. У час жніва ён любіў з'яўляцца на нівах і дапамагаць жнеям. Іншы раз ён мог і пажартаваць, але эаўсёды незласліва. Ён мог падысці з кашальком, прывязаным да носа, да добрага работніка або работніцы і папрасіць выцерці яму нос. Калі той гэтарабіў, кашалёк раскрываўся, з яго сыпалася золата, а Бялун знікаў. На Беларусі людзі і цяпер гавораць аб удачлівым чалавеку: "Мусіць, ён пасябраваў з Белуном".

Выказваюцца меркаванні, што Белбог-Бялун меў трох сыноў: Перуна, Зюэю і Чарнабога. Аб Чарнабогу, богу зла, ужо ўпаміналася. Ён быў мужам Мараны, багіні смерці. Аб атрыбутах і справах Чарнабога вядома мала, за выключэннем таго, што ён уступіў у барацьбу з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры дапамоэе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун. Памяць аб ім захавалася у народнай песні: "Быў на Русі Чорны бог".

Зюзя быў жахлівым богам зімы. У народных творах расказваецца аб ім як пачварным старым з доўгай сівой барадой. Ён ходзіць, апрануты у белы доўгі кажух, босы і без шапкі, трымаючы у руцэ жалезны посах або жазло. Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.

Пярун - бог грому, вайны і мужчынскай доблесці, быў вядомым богам сярод ваяўнічых славянскіх плямён. Тым, да каго Пярун ставіўся добразычліва, ён дараваў перамогу ў баі. Сам жа ён перамог свайго злога брата Чарнабога. Беларускі фальклор апісвае Перуна як істоту вялікага росту, з чорнымі валасамі і залатой барадой, якая трымае ў руках два вялікія камяні ад жорнаў, б'е імі адзін аб адзін – магчыма, для таго, каб выклікаць гром. Калі ён разгневаецца, можа параніць і забіць кожнага, хто асмеліцца зняважыць яго.

Жонка Перуна насіла імя Жыва. Вядома яна таксама як Цёця, Грамавіца, Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую жанчыну з вянком са спелых каласоў пшаніцы на галаве і з садавіной у руках.

Яна вельмі добразычлівая і спачувае людзям. У адным міфе расказваецда аб яе дабраце і спагадзе. Зірнула неяк аднойчы Жыва-Грамавіца з неба на зямлю і ўбачыла, як людзі пакутуюць пад жорсткім і суровым кіраваннем Зюзі. Жыва злітавалася над людзьмі і спусцілася з неба на зямлю, каб нарадзіць сына Перуну – Дажбога-Хорса, бога сонца, які ўступіць у барацьбу з Зюэяй і пераможа яго. Калі Зюзя даведаўся пра задуму Жывы-Грамавіцы, ён перакінуўся у мядзведзя і сабраў злых духаў-вягроў (завеяў), якія ператварыліся у зграю ваўкоў. Са сваімі драпежнымі памочнікамі Зюзя кінуўся праз гурбы снегу, кааб злавіць Грамавіцу і знішчыць яе дзіця. Каб уцячы ад пагоні, Жыва-Грамавіца перакінулася ў белую казу і схавалася ў кусце вярбы. Там яна нарадзіла свайго сына Даж-бога. Юны Дажбог-Хорс, бог сонца, вырас смелым і мудрым і стаў вядомы як бог, які даруе дастатак і багацце. Разам са сваім бацькам Перуном ён быў адным з самых папулярных багоў сярод усяго ўсходнеславянскага свету. Яго імя ўпамінаецца ў летапісах. Ён ажаніўся з багіняй вясны Ладай-Лёляй.

Лада была дачкой марскога бога, Цара-Мора. Яна была белая з твару, з доўгай залатой касой. Яна плавала па моры у залатой лодцы, грэбла сярэбраным вяслом. Аднойчы, калі Дажбог нахіліўся з неба, каб паназіраць за ей, яна жартаўліва пырснула на яго вадой. Дажбог закахаўся ў Ладу і спусціўся на зямлю, каб папрасіць у Цара-Мора рукі яго дачкі. Але бог мора разгневаўся на Дажбога і біў яго да таго часу, пакуль той не страціў прытомнасць. Аднак Дажбог ачуняў, уцёк ад Цара-Мора і вырашыў заваяваць Ладу, нягледэячы на супраціўленне яе бацькі. Яго надзейны слуга, які добра ведаў усе жаночыя слабасці, прыдумаў план дзеяння. Ён раскідаў уздоуж узбярэжжа дарагое ўбранне і прывабныя зялёныя чаравічкі, якія так прыцягнулі ўвагу юнай багіні, што яна падплыла да берага, каб узяць іх. Як толькі яе лодка дакранулася да пяску, слуга Дажбога схапіў яе і адвёз да свайго гаспадара. Закаханыя пажаніліся, і Ладу з-за яе прыгажосці сталі называць Ляля, або Леля.

Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго нашы продкі ўяўлялі як прыгожага юнака ў белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён ездзіў вярхом на белым кані з калоссем у руках.

Па загаду сваей маці ён адчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю. Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго жонкай была Вясна, багіня вясны, цеплыні і грацыі.

У сувязі з яго роляй прадвесніка вясны ў гонар Ярылы на Беларусі дзяўчаты на Ляльнік або на Юр'е ці у нядзелю ў канцы красавіка апраналі самую прыгожую дэяўчыну як Ярылу ў доўгі белы плашч і накладвалі на галаву вянок з кветак. Яна сядзела на белым кані, а дзяўчаты ішлі карагодам ваколяе і спявалі:

А дзе ён нагою,

Там жыга капою.

А дзе ён зірне,

Там колас зацвіце.

Сярод багоў стыхіі можа быць упамянуты бог месяца Волас-Вялес, аб якім згадваецца ў летапісах як пра апекуна пастухоў і абаронцу кароў і авечак. Малявалі яго звычайна як мужчыну, які трымае у руках тузін валынак, а таму ўзнікла павер'е, што ён апекаваў спевакоў і паэтаў. Яго жонка была вядоманад iменем Дзянніца.

Сварог быў богам неба і агню. Яго часта атаясамлівалі з Дажбогам, лічылі, што гэта імя – адзін з эпітэтаў Сварога. Яго сын, Сварожыч, бог сонца.

Купала быў другім богам сонца, магчыма, богам летняга сонцазвароту. Ён быў блізка звязаны з бажаством меней вядомым - з Янам, чыё імя шматкратна паўтараецца ў народных песнях, напрыклад, такой, як "Сёння – Купала, а заўтра – Ян".

У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню.

Багіня Пагода распараджалася надвор'ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор'я. 3 другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор'я.

Існуе некаторая палеміка ў адносінах да атрыбутаў Стрыбога. У "Слове аб палку Ігаравым" ён апісаны як бог вятроў, хоць у беларускай міфалогіі ён з'яўляецца богам вады.

Сярод багоў, якія аказваюць добры ўплыў, знаходэіцца Лад, бог вясны, кахання, шлюбу і грацыі, які ў некаторай ступені быў звязаны з Ярылам. Бог Тур, магчыма, быў звяэаны з Ярылам і Ладам, але па прычыне малавядомасці атаясамліваўся з богам Аўсенем, аднак яго ўшаноўвалі як бога сілы і ўрадлівасці. Другім богам ўрадлівасці, плену і дастатку быў Спарыш. Яго яшчэ называлi Багач, або Рой, хоць гэтыя назвы маглі быць і сінонімамі нейкага яшчэ аднаго бога ўрадлівасці. Рада была багіняй мудрасці і добрай парады.

Назавём некалькі багоў, якія шкодэяць чалавеку. Сярод іх найбольш вядомы Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій. Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў беларускай мове для абаэначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы.

Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразнай трасцы.

Да нас дайшлі імёны некалькіх багоў-апекуноў. Ужо ўпамінаўся бог пастухоў, Волас-Вялес. Багіня Макоша называецца ў летапісах, але пра яе вядома няшмат. Думаюць, што яна была апякункай стрыжкі авечак і прадзеннянітак.

Ахоўнікам палёў быў бог Жыцень - бажаство восені, якога ўяўлялі у вобразе худога маленькага старога з суровым тварам, трыма вачыма і валасамі з кудзелі.

Пасля багоў міфічнай іерархіі некалькі слоў трэба сказаць пра ніжэйшых духаў, дэманаў і фей, чые імёны да гэтага часу сустракаюцца ў беларускім фальклоры. Шматлікія духі па-рознаму ставяцца да людзей: адны з іх прыхільныя да чалавека, другія – бясшкодныя, трэція – злыя. Яны традыцыйна жывуць у беларускіх сялібах.

Хатнік быў дамашнім духам. Яго ўяўлялі як барадатага і доўгавалосага чалавечка у каптане, падпаясаным поясам. Ён уставаў рана і пужаў пеўня да таго часу, пакуль ён не пачынаў кукарэкаць і будзіць гаспадара, каб той ішоў на работу. Хатнік жыў на печы або пад печчу.

Хлеўнік быў злосным духам, які мучыў ноччу жывёлу ў хлеве, асабліва коней, ездзячы на іх вярхом да знямогі. Ён баяўся сарок.

Чур, або Шчур, быў хатнім сямейным добразычлівым духам, які ахоўваў капцы і межы родавых зямельных уладанняў. Беларускае закліканне "Чур мяне?"– гэта зварот да Чура, каб ён абараніў ад нячыстай сілы. Назва Шчур паходзіць ад слова "прашчур" – далёкі продак. Ёсць падстава думаць, што Прашчур, або Чур – родавае бажаство, пачынальнік роду, які і пасля смерці ахоўвае свой род, сваю сям'ю. Яшчэ адзін дамашні добраэычлівы дух – Дамаст.

Дзедзя-Дзедка, дух агню, быў подобны на маленькага старэнькага чалавечка памерам з ногаць вялікага пальца. 3 ім звязана старая прымаўка: "Чырвоны дзедзя па жэрдачцы едзе". Дух Кон быў магутнай істотай, якая нагадвала фатаў у рымлян. Ён прадказваў будучыню ўсіх, нават багоў, а таму займаў ганаровае месца сярод міфічных істот. Лясун быў лясным духам, а Палясся

Іншыя духі былі настроены менш добраэычліва да чалавека. Так, Кадук – злосны дух, які прыносіць няшчасці. Копса была магільным духам. Мара была злоснай істотай, яна заблытвала падоражнiкаў i турбавала сонных. Начнiцы – злосныя начныя чарцяняты. Злыднi – карлiкi, якiя прыносяуь усе няшчасцi.

Чорт Перапалох – дух сполаху. Пра яго этнографы сабралi шмат замоў i заклiнанняў. Трасца-Чухна – дух гарачкi (хваробы), тады як Змора -- дэман, якi насылае на сонных людзей кашмары.

Вывучаючы беларускую мiфалагiчную спадчыну, можна з упэўненасцю сказаць, што яна далека не бедная. Больш таго, усе бажаствы, за выключэннем Перуна, былi ў асноўным мiрнымi, а таму беларускi Алiмп толькi адлюстроўваў характар беларускага народа. Аднак у продкаў беларусаў не было унiфiкаванай мiфалагiчнай сiстэмы, блiзкай да той, якую мы знаходзiм у скандынаўскай “Эддзе”, нямецкай “Песнi аб Нiбелунгах” або фiнскай “Калевале”. Беларуская мiфалогiя захавалася фрагментарна, яе пазнейшае развiцце пазбаўлена сiстэмнасцi. Такое здарылася таму, што адбылася эвалюцыя рэлiгiйных вераванняў людзей ад монатэiзму да адной з форм полiтэiзму i пазней сталася вынiкам моцнага ўпадку язычнiцтва пасля прыняцця хрысцiянства.

Замовы (цi як iх у народзе яшчэ называюць — загаворы, нагаворы, шэпты) — гэта славесныя формулы, якiм надавалася магiчнае значэнне. Замовы — вiд народнай творчасцi, якi у сучасны момант у жывым бытаваннi амаль не сустракаецца. У мiнулым, замовы былi шырока распаўсюджаны ў быце i мелi чыста ўтылiтарнае значэнне: з дапамогай слова, магiчнага дзеяння ператварыць жаданне ў рэальнасць — падобным выклiкаць падобнае. Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзiлiся на ўзбраеннi вузкай групы людзей — «прафесiяналаў», так званых шаптуноў, чараўнiкоў, ведзьмароў, якiя з мэтай замацавання ў насельнiцтва веры ў магiчную сiлу слова нярэдка выкарыстоўвалi рацыянальныя сродкi народнай медыцыны, чым забяспечвалi больш устойлiвае месца гэтаму вiду творчасцi ў народзе.

Прынята дзялiць замовы на некалькi тэматычных груп:

- першая група — замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);

- другая група — замовы супраць хвароб (лiхаманка, зубны боль, укус змяi, шал i г. д.);

- трэцяя група — замовы, звязаныя з сямейнымi адносiнамi i прыватным бытам (сюды адносяцца i прысушкi i адсушкi — любоўныя замовы);

- чацвёртая група — замовы, звязаныя з грамадскiмi адносiнамi, i г. д.

Замовы каштоўныя тым, што ў iх знайшлi адлюстраванне многiя бакi гаспадарчага, грамадскага i духоўнага жыцця чалавека. Яны з'яўляюцца помнiкамi мастацкага слова народа. Па эстэтычна-эмацыянальных вартасцях, паэтычнаму майстэрству, вобразнасцi мовы замовы стаяць побач з iншымi фальклорнымi жанрамi i складаюць цiкавую частку вуснай спадчыны народа.

Вусная народнасць творчасць, фальклор увогуле выконваюць вялікую ролю ў выхаванні нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Дзiцячы фальклор уключае самыя розныя вуснапаэтычныя жанры славеснай i музычнай народнай творчасцi — казкi, песнi, прыпеўкi, загадкi, калыханкi, забаўлянкi, лiчылкi, скорагаворкi, заклiчкi, гульнi i iншае, складзеныя самiмi дзецьмi або дарослымi для дзяцей. У дзiцячы рэпертуар перайшлi i некаторыя творы, складзеныя дарослымi для дарослых. Жанравая разнастайнасць i асаблiвасцi дзiцячага фальклору абумоўлены функцыяй, якую ён выконвае як сродак разумовага i фiзiчнага выхавання дзiцяцi ў розныя перыяды яго жыцця. Творы дзiцячага фальклору вельмi простыя па форме i зместу, i ў iх звычайна прысутнiчае элемент займальнасцi.

Прынята дзiцячы фальклор дзялiць на некалькi груп: 1) калыханкi; 2) творы, звязаныя з гульнёй; 3) творы, не звязаныя з гульнямi i рухам.

Калыханкi — адзiн з самых старадаўнiх вiдаў творчасцi; вядомы ўсiм народам. Галоўная функцыя калыханак — супакойванне дзiцяцi, каб яно хутчэй засынала, таму iх мелодыя плаўная, спакойная, рытм найболей адпавядае рытму гушканняў калыскi, змест песенек часта аблямаваны характэрнымi запевамi i прыпевамi «а-а-а», «люлi-люлi», «лялi-лялi», «баю-баю» i iнш.

Будучы старадаўняй творчасцю, калыханкi багата захавалi элементаў язычнiцтва, магii. Прырода ў iх адухоўлена, птушкi, звяры i жывёлы надзелены чалавечымi якасцямi. Часцей за ўсё ў калыханках сустракаюцца вобразы ката, мышкi, куркi, голуба, сарокi, зайкi. Характэрнай рысай калыханак з'яўляецца пачуццё пяшчоты, у iх багата матчынай ласкi i любвi, цеплынi i замiлавання дзiцем. Калыханкi хаця i манатонныя, але светлыя песнi. У iх адбiлася душа мацi, цэлая карцiна чалавечага жыцця. Гэта песнi i аб сне, якi малюецца жывой iстотай, што ў выглядзе зморанага спадарожнiка блукае па хатах, шукаючы прытулку.

У гульнёвым дзiцячым фальклоры адпаведна ўзросту дзiцяцi можна вылучыць розныя творы. Тыповую групу складаюць забаўлянкi, якiмi мацi цi бабулькi, перабiраючы пальчыкi ручак i ножак маленькiх, супакойвалi цi пацяшалi iх. Функцыя забаўлянак процiлеглая калыханкам: яны павiнны весялiць, забаўляць дзiця, узбуджаць яго, рабiць бадзёрым. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчна-выхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтьшi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральнаэтычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў.

Найболей народная педагогiка выявiлася ў гульнях-песнях з прыпеукамi, жараб ёўкамi, лiчылкамi, скорагаворкамi. Песнi-гульнi развiвалi ў дзяцей сiлу, спрыт, трапнасць, прывучалi да кемлiвасцi, увагi, разважлiвасцi, назiральнасцi; яны аб'ядноўвалi дзяцей, выпрацоўваючы ў iх пачуццё сяброўства, таварыскасцi, калектывiзму i справядлiвасцi. Песнi-гульнi мелi велiзарнае значэнне ў мастацка-спартыўным выхаваннi дзяцей.

Дзiцячыя песнi тэматычна вельмi разнастайныя, што абумоўлена iх функцыяй i паходжаннем. Асаблiва вылучаюцца жартоўныя песнi i песнi-небылiцы, якiя ў сваiх вытоках узыходзяць да фальклору дарослых — песень сацыяльных, сямейна-бытавых, хрэсьбiнных, гумарыстычных i сатырычных твораў. Дзiвосны свет птушак, жывёл, звяроў, якiмi населена жартоўна-сатырычная песнятворчасць, захапляў дзяцей неверагоднасцю падзей, незвычайнасцю паводзiн персанажаў. Параўноўваючы, супастаўляючы незвычайнасць цi недарэчнасць паводзiн фальклорных персанажаў з акаляючай рэчаiснасцю, дзецi, такiм чынам, уцягваюцца ў працэс актыўнага мыслення: самастойна адкрываюць, устанаўлiваюць заканамернасцi, лагiчную сувязь рэчаў, iх рэальны стан.

Творы, не звязаныя з гульнёй, уласна, таксама гульнёвыя творы. Iншая справа, што ў iх увага накiравана не на рухi i дзеяннi, а на выяўленне сэнсу, зместу. Характэрнымi для пазагульнёвага фальклору з'яўляюцца заклiчкi, кароценькiя вершыкi, песенькi, прыгаворкi, з якiмi дзецi звяртаюцца да сонца, дажджу, вясёлкi, ветра, раслiн, жывёл i г. д. У iх, як i ў калыханках, прыкметна захавалiся элементы магii, сляды язычнiцтва.

Скорагаворкi i лiчылкi — гэта чыста славесныя гульнi. Характэрнай рысай уласна гульняў з'яўляецца тое, што яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека i асаблiва з яго земляробчай дзейнасцю. Класiфiкацыя гульняў яшчэ канчаткова не выпрацавана, бо iх можна дзялiць у залежнасцi i ад зместу, i ад формы, i ад колькасцi ўдзельнiкаў.

У апошнiх працах беларускiх даследчыкаў прапануецца дзялiць дзiцячы фальклор на два раздзелы: гульнi як мастацка-драматычнае дзеянне i гульнi як сродак фiзiчнага выхавання.

Дзiцячыя гульнi — жывая фальклорная з'ява. I раней i зараз яны перажываюць пастаянныя змены (пад уплывам часу, грамадскага i сямейна-бытавога ўкладу), якiя адбiваюцца на iх бытаваннi, функцыi i змесце.

Прыказкi i прымаўкi — адзiн з самых пашыраных у беларускiм фальклоры жанраў. У iх трапна i ярка адлюстравана мудрасць народа, яго багаты жыццёвы i працоўны вопыт, псiхалогiя i светапогляд. Прыказкай называецца створанае народам лаканiчнае, часцей за ўсё вобразнае, выказванне з павучальным зместам, якое мае прамы i пераносны сэнс. У прыказцы выказваецца закончаная думка, якая можа характарызаваць разнастайныя аналагiчныя з'явы.

Прымаўка характарызуецца незавершанасцю думкi, не мае такога абагульняючага значэння, як прыказка, i ўжываецца толькi ў канкрэтных выпадках, каб адцянiць, напрыклад, пэўную рысу чалавека, яго ўчынак, раскрыць сутнасць грамадскай або прыроднай з явы i iнш.

Змест вуснай творчасцi беларускага народа вельмi багаты. У ей, як у фокусе, сканцэнтравана адлюстроўваецца жыццё, быт, культура, думкi i пачуццi народа. «3 безданi часоў дайшлi да нас у гэтых згустках розуму i ведаў жыцця радасць i пакуты людскiя, смех i слёзы, каханне i гнеў, вера i бязвер'е, праўда i крыўда, сумленнасць i ашуканства, працавiтасць i гультайства, прыгажосць iсцiн i недарэчнасць забабонаў»,— пiсаў М. Шолахаў аб прыказках у прадмове да зборнiка У. Даля.

Беларускiя народныя прыказкi i прымаукi дакастрычнiцкага часу крытыкуюць сацыяльную несправядлiвасць, якая панавала ў класавым антаганiстычным грамадстве, выкрываюць эксплуататарскую сутнасць царызму, царквы i рэлiгii, паказваюць невыносна цяжкае становiшча працоўных, паразiтычнае iснаванне паноў, папоў, купцоў i капiталiстаў. «Адзiн з сошкаю, а сямёра з ложкаю», «Адзiн сыцее — дзесяць пацее»,— трапна гаворыцца ў прыказках аб сацыяльнай няроўнасцi ў дакастрычнiцкай Расii. Народ бязлiтасна ганьбуе жорсткасць, скупасць, дэспатызм багацеяў: «Багаты — рагаты: усе глядзiць, каб каго збiць», «Багаты i вока аддасць свае за золата», «Бедны пот лье, а багаты яго кроў п'е»; выкрывае хабарнiцтва i несправядлiвасць царскiх суддзяў: «Калi на табе кажушок лiхi, то суддзя глухi», «Пан i тады праў, як сведак чорт маў»; крытыкуе прагнасць, iлжывасць, амаральнасць i крывадушша папоў i ксяндзоў: «У папа, кажуць, дзве рукi: адна — што хрысцiць, другая — што бярэць, а той, што дае,— няма», «У папа пуза таўсцее, а ў мужыка спiна млее», «У цябе праўды, як у ксяндза з папом» i iнш.

Шматлiкiя прыказкi i прымаўкi адлюстроўваюць пэўныя гiстарычныя падзеi: «Наша Бяроза чужых i генералаў тапiць можа», «Пякуцца французы, бы бульба ў прыску».

Тэматыка прыказак i прымавак разнастайная, у iх адлюстраваны адносiны памiж людзьмi ў грамадстве, стыхiйна-матэрыялiстычны светапогляд народа, яго мараль, любоў да Радзiмы, нянавiсць да ворагаў, сямейны быт, працоўны каляндар, прыродныя з'явы i прыкметы i г. д.

Нягледзячы на лаканiчную форму, прыказкi заключаюць у сабе багаты асацыятыўны змест, адлюстроўваюць мудрасць народа.

Глыбокiя i мудрыя думкi адлюстроўваюцца ў прыказках у высока-мастацкай форме. Прыказка вызначаецца дасканалай будовай: яна часцей за ўсе рытмiчна стройная, рыфмаваная, кампазiцыйна двухчленная.

 

Стварэнню яркага ёмiстага вобраза садзейнiчаюць розныя паэтычныя мастацкiя сродкi. Шырока ўжываюцца ў прыказках сiнтаксiчны паралелiзм, антытэза: «Аднаму аж з горла прэ, а другi з голаду мрэ», «Адным кiрмаш, а другiм жыцця нямаш», «Адны гаруюць, другiя пануюць»; разгорнутыя i простыя параўнаннi: «Свая хатка, як родная матка», «Крамар, як камар: дзе сядзе, там i п'е»; сiнекдаха, метанiмiя, метафара i г. д.

Асаблiва пашырана ў прыказках iронiя (напрыклад, «Поп «праведна» жыве: з беднага дзярэ да ў свой карман кладзе»). Сацыяльныя тыпы ствараюцца з дапамогай гiпербалы, алегорыi i iншых мастацкiх сродкаў («У пана горла — прорва: тысяча працуе, а ён адзiн прагарцуе», «У папоўскай кiшэнi з галавой схаваешся»). Часта, каб падкрэслiць сацыяльную няроўнасць у антаганiстычным грамадстве, у прыказках карыстаюцца прыемам кантрасту: «Пакуль з багатага пух, дык з беднага дух».

Разнастайныя мастацкiя сродкi, рытмiка i рыфма звязваюць прыказку ў адзiнае цэлае. Дасканала i мудра збудаваная, яна жыве сотнi год. Напрыклад, у прыказцы «Багатаму i ў полi родзiць, i ў хляве плодзiць, а беднаму дзе нi кiнь, то клiн» усе элементы выказвання цесна звязаны не толькi антытэзай, але i рыфмай, якая перш за ўсё знiтоўвае прыказку i дапамагае лепшаму яе запамiнанню.

Шырока ўжываюцца прыказкi i прымаўкi ў творах пiсьменнiкаў i паэтаў, якiя, у сваю чаргу, папаўняюць скарбнiцу народнай мудрасцi.

Яркiм сведчаннем таго, як выкарыстоўвалiся беларускiя прыказкi ў старажытныя часы ў перапiсцы, з'яўляюцца лiсты аршанскага старасты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага, напiсаныя iм у 1573—1574 гг. Прыказкi, прыведзеныя ў лiстах,— гэта па сутнасцi адны з першых фальклорных твораў, якiя дайшлi да нас у запiсах.

Сiстэматычныя запiсы беларускiх прыказак i прымавак пачалiся ў XIX ст. Асаблiва каштоўныя зборнiкi афарыстычных твораў апублiкавалi ў дакастрычнiцкi час I. I. Насовiч, Я. А. Ляцкi, М. Я. Нiкiфароўскi. Багатая калекцыя народных прыказак i выслоўяў была падрыхтавана таксама А. К. Сержпутоўскiм. Але найбольш значны па аб'ёму зборнiк беларускiх прыказак i прымавак быў надрукаваны ў 1935 г. у Варшаве (запiсы М. Федароускага, каля 10 тысяч). У савецкi час найбольш поўныя. зборы прыказак апублiкавалi Ф. Янкоўскi i Я. Рапановiч.

Загадка — кароткае паэтычна-вобразнае апiсанне прадмета або з'явы, якое даецца, як правiла, у форме пытання i адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Загадка, як i прыказка, прымаўка i частушка, адносiцца да фальклорных жанраў малых форм. Лiчыцца, што галоўная функцыя загадкi — развiваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычы погляд на рэчаiснасць. У мiнулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, iншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных i пасольскiх справах. Загадкi, песнi-загадкi надзвычай шырокл ўжывалiся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай «праверкi» разумовай сталасцi жанiха.

У побыце дарэвалюцыйнага сялянства загадка займала важнае месца. Доўгiмi зiмовымi вечарамi моладзь i старэйшыя людзi, сабраўшыся ў якой-небудзь хаце, арганiзоўвалi займальныя спаборнiцтвы загадачнiкаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развiвала яго фантазiю, кемлiвасць, назiральнасць, трэнiравала памяць, прывучала да развагi, аналiзу. Раскрьшцё затоенага сэнсу загадкi было працэсам, якi нёс вялiкую выхаваўчую ролю: у чалавека складвалiся, замацоўвалiся i паглыблялiся пэўныя веды аб навакольным свеце. Загадка перадае змест праз высокi мастацкi вобраз, поўны часам нечаканых параўнанняў, супастаўленняў, зблiжэнняў i паваротаў.

Цяпер гэты старажытны жанр страцiў сваю сур'ёзную актыўна-грамадскую функцыю i стаў сродкам забавы i пацехi — творчасцю дзяцей i для дзяцей.

Каштоўнасць традьшыйнай загадкi ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую i працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету i да нашых дзён мае вялiкае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. 3 пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў, Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года настаражытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі "пасля поўні", як гаварылі у народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20 -21сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21 -22 снежня).

Гісторыя змен у календары, асабліва тых, якія звязаны а перанясеннем святкавання Новага года, няпростая. 3 прыняццем хрысціянства славяне прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскім ўзоры. Аднак Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а вясной – 1 сакавіка.

У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Для абазначэння другога месяца зімы (рускі "январь") у старабеларускай пісьменнасці выкарыстоўвалася назва "стычень". У гісторыі славян часам ён лічыўся і першым і пятым месяцам года.

Аднак у асноўным беларускія назвы месяцаў, якія за імі замацаваліся, адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. Беларуская назва "студзень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на зямлю прыходзяць халады. За студзень дзень павялічваецца на паўтары гадзіны.

Па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Надьгходзіла ўрачыстае зімовае святкаванне, якое на працягу двух тыдняў (з 7 па 19 студзеня) ахонлівае некалькі свят і вядома ў народзе як Каляды. Абрады, гульні, песні нярэдка з дня ў дзень паўтараліся на працягу ўсіх Каляд.

Люты — месяц зімы, калі яна была у самай сіле. "ІІытаецца люты, ці добра ногі абуты", — гаварыла народная прыказка.

Сакавік — беларуская назва першага месяца вясны — паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару ён начынае цячы з дрэў. Спраўлялася Масленіца — свята заканчэння зімы. Апошні дзень масленічнага тыдня, дзень сустрэчы вясны (Гуканне вясны).

Красавік – другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі — кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень". Спраўлялася старадаўняе свята Камаедзіца, калi заканчвалася спячка мядзведзя і ён выходзіў з бярлогі.

Несумненна, свята бярэ пачатак ад язычніцкіх часоў і служыць пацвярджэннем, што ў дадзенай мясцовасці пакланяліся мядзведзю, каб задобрыць яго. На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы (адсюль і назва). Вытокі свята звязаны са старажытнай формай рэлігіі — татэмізмам.

Вялікдзень (рус. Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Некалі ім адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім "рухомым" велікодным календары.

Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" аднавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню. У пачатку траўня адзначаецца даўняе земляробчае свята першага выгану кароў – Юрый (Ягорый, Георгій). Юрый – апякун жывёлы і земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу). У дзень Радаўніцы на могілках памінаюць памерлых. Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У поле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы. Даяўчаты вадзілі вакол яго карагоды і спявалі абрадавыя песні.

Чэрвень — пачатак лета. Назва яго тлумачыцца з'яўленнем чарвякоў, а таксама чырвовым колерам, які набываюпь некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару. У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца больш за 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў здаўна адзначалі святам Кўпалля. У чэрвені асноўны занятак селяніна — нарыхтоўка сена. Людзі прыкмячалі: калі у Першы і другі дзень чэрвеня лье дождж — увесь месяц будзе сухі.

Назва месяца "ліпень" паходзіць ад слова "ліпа" — дрэва цвіце менавiта ў гэтую пару. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы. У ноч з 6 на 7 ліпеня (па новым стылі) святкавалася Купалле — вельмі старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божастваў урадлівасці і росквіту зямлі. Яно пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Свята прымяркоўвалася да летняга сонцастаяіння. У паданнях расказвалася, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Пашыранай па купальскім свяце была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучым. Купальскія вераванні і легенды ў Беларусі адлюстроўвалі міфалагічны бок светапогляду старажытнага чалавека. Многія з іх сведчаць аб паэычным успрыняцці ім свету.

Сучасная беларуская назва восьмага месяца года — жнівень, таксама як і старабеларуская "серпень", адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы, назва “серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў. У многіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама ў рускай ужываецца назва месяца “аўгуст" (па імені рымскага імператара Аўгуста). У пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс і інш. Спраўлялася адно са свят хлеба — трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор'я адлюстраваны у прыказках: "Трэці Спас хлеба прыпас", "Кожная хата у жніўні багата".

Беларуская назва месяца "верасень" паходзіць ад слова "верас" расліна, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені. 22 верасня сонца праходзіць праз пункт вясенняга раўнадзенства, даўжыня дня і ночы становіцца алнолькавыя. Настае так званае бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаснадарчых работ. Пачыналіся сялянскія вяселлі, спяваліся песні. Адзначалася Узвiжанне (звіжанне) — свята "закрывання" зямлі на зіму. У назіранні над прыродай значная доля адводзілася птушкам, якія забіралі з сабой лета. (“Узавіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла").

Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянская яго назва "лістапад”, у ўкраінцаў — "жовтень". Беларуская назва месяца паходзіць ад слова “кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і канонлі, з якіх ападала шмат кастры.

Асноўнае свята ў кастрычніку — Пакровы. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакровы заўсёды чакалі, бо тады было меньш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайшла — дзеўка замуж не пайшла".

Назва месяца "лістапад" тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў. У старажытнасці апошні месяц восені меў старабеларускую назву "грудзень"(ад слова "груды" у значэнні "замёрзлая зямля"). У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо без лісця. Веска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ. Дзяўчаты збіраліся на вячоркі, для чаго наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны ў якой-небудзь удавы або ў беднай сям'і. Усе пралі кудзелю і шчыра спявалі. Прыходзілі і хлопцы, каб паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы. На працягу зімы дзяўчаты наладжвалі тры-чатыры вечарыны, для чаго запрашалі музыкаў. Вячоркі былі распаўсюджаны ва ўсіх усходніх славян яшчэ з часоў ранняга сярэднявечча і амаль да нашага часу.

Апошні месяц каляндарнага года атрымаў назау "снежань" ад слова "снег". Старабеларускае яго найменне — "прасінепь" у значэнні "прасвет у воблаках", старарускае — "студеный". У гэтым месяцы ёсць самы кароткі дзень года — 21або 22 снежня (7—8 гадзін). У гэтую пару здаўна асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі ў хаце гарэла лучына, звычайна ў асобным месцы на лучніку. Жанчыны браліся ткаць кросны. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством.

У сялян з даўніх часоў быў добра развіты прагноз надвор'я, прадказанне надвор'я будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках: "Снежань зіму пачынае, а год канчае", "Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багагы".

Каляндарна-абрадавая паэзiя, або паэзiя земляробчага календара, належыць да самых старажытных пластоў народна -паэтычнай культуры. Вытокi каляндарна-абрадавай паэзii ў родавым грамадстве. Наглядаючы змены пор года, бiялагiчныя цыклы ў развiццi раслiн i жывёл, старажытны чалавек, моцна залежны ад прыроды, iмкнуўся ўплываць на яе: запабегнуць злым сiлам, выклiкаць урадлiвасць нiвы, спор i прыплод у гаспадарцы. Жаданага спадзяваўся дасягнуць праз абрадавыя дзеяннi i словы, у магiчную, цудадзейную моц якiх шчыра верыў. I хоць вера ў магчымасць словам i адпаведнымi абрадамi ўздзейнiчаць на навакольны свет складае значны момант народна-паэтычных уяўленняў, не яна вызначае змест i сэнс аднаго з найбольшых, прынамсi ў беларусаў, раздзелаў народна-паэтычнай творчасцi. Практычная гаспадарчая дзейнасць земляроба на працягу працоўнага года, грамадскi быт ляжаць у аснове песень гадавога круга. Гэта паэзiя зямлi ў самым непасрэдным сэнсе слова. Назiраннi над кругаваротам у прыродзе i земляробчай працай, залежнай ад пор года, склалiся ў цэлую сiстэму поглядаў, своеасаблiвы гаспадарчы каляндар. Ён ўключыў у сябе рад святкаванняў аграрнага характеру, уласцiвыя iм абрады, багатае песеннае суправаджэнне, прыкметы i iнш. Пазней хрысцiянства ў барацьбе з язычнiцтвам iмкнулася прыстасавань свае святкаваннi да старажытнага земляробчага календара. Народна-паэтычная стыхiя толькi часткова, вонкава, успрыняла некаторыя элементы хрысцiянскай мiфалогii, перапрацаваўшы iх адпаведна спрадвечным стыхiйна-матэрыялiстычным (у аснове сваей) земляробчым уяўленням i свайму паэтычнаму бачанню свету. Юр'я, Мiкола, Пятро, Iлля з песень гадавога круга — гэта тыя ж сяляне-земляробы, ратаi i сейбiты. I клопат iх пра жыта каранiстае ды каласiстае, пра юр'еўскую расу першага выгану скацiны ў поле, пра пагодлiвы сенакос i добры ўжон збожжа, пра раi семянiстыя i табуны коней — чыста сялянскi клопат. Неаднолькавыя метэаралагiчныя ўмовы вясны, лета восенi i зiмы, разнастайны характар гаспадарчай дзейнасцi ў кожным каляндарна-вытворчым сезоне абумовiлi функцыянальныя асаблiвасцi паэзii гадавога круга, яе цыклiзацыю. Сучасныя фалькларысты i этнографы (У. Чычараў, I. Проп, А. Астахава, С. Токараў, К. Чыстоў) з увагi на працоўную аснову i наяўны рускi песенны матэрыял дзеляць каляндарныя абрады i паэзiю на тры цыклы. Развiтасць у паэзii беларускага земляробчага календара песенных вiдаў усiх чатырох аграрнавытворчых сезонаў, акрэсленая працоўная аснова восеньскага цыклу (уборка яравых, грэчкi, апрацоўка лену, канапель, збор грыбоў, копка бульбы i iнш.) i, нарэшце, адметная музычная прырода восеньскiх песень даюць падставу гаварыць пра чатыры цыклы беларускай каляндарна-абрадавай паэзii: зiмовы, веснавы, летнi i асеннi.

Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных надзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой —Каляды, вясной – Вялікдзень, летам — Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню — Дзяды, Пакровы.

Такім чынам, беларускі народны каляндар з'яўляецца адной з форм духоўнага жыцця беларусаў. Доўгія стагоддзі паэтычная творчасць народа бытавала толькі ў вуснай форме, перадаючыся з пакаленняўу пакаленне.

Сістэма свят, абрадаў, гульняў, што замацаваны у побыце і народнай творчасці беларусаў, была арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, мясцовым цыклах.

Каляндарна-абрадавая творчасць цесна звязана з працай

земляроба. Яна падзяляецца на зімовы, вясновы, летні і восеньскі цыклы. Найболын цікавымі ў зімовым цыкле з'яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі — садзейнічаць ураджаю ідабрабыту ў сялянскай гаспадарцы. Прызначэннем калядных песень як часткі каляднага абраду у старажытнасці было наблізіць надыход сонечнага цяпла (ад Каляд "сонца ІІаварочваецца на лета") і забяспечыць багаты ўраджай у новым гаспадарчым годзе. Урадлівасць і багацце ў песнях падаюцца гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касмічныя формы ("Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою").

Асабліва багата прадстаўлена на беларускіх землях паэзія веснавога цыкла, цесна звязаная з абуджэннем прыроды, выхадам селяніна ў поле, выганам жывёлы.

Валачобныя песні — від веснавых песень, віншавална-велічальныя творы, з якімі хадзілі валачобнікі. У старажытнасці валачобны абрад меў аграрна-магічны сэнс, пазней ён набыў характар вясёлай забавы. У такім выглядзе ён бытуе ў некаторых вёсках і зараз. У аснове гэтых міфалагічных уяўленняў ляжыць вера ў магічную моц слова, калі шчодрым зычаннем можна наблізіць чаканае, мару да рэчаіснасці. Валачобпы гурт складаўся з запявалы, падпявальнікаў, музыкі (з музычным інструмептам) і інш. Большасць валачобных песень звернута да гаспадара сядзібы – ратая і сейбіта, галоўнай постаці ў земляробстве. "Жыта яго ядрыстае. Ядрыстае каласістае. К адной мяжы нахілілася — свайму гаспадару пакланілася". Тыповымі былі прыпевы: "Вясна красна на дварэ!", "Зялёны сад вішннёвы!", "Хай так будзе". Яны перадавалі радасць, светлы настрой, якім прасякнуты ўсе песні.

Паэтычным хараством вылучаюцца купальскія песні, звязаныя з язычніцкім культам раслін і анімістычным светапоглядам старажытных людзей. У народнай купальскай паэзіі адлюстравалася радасць чалавека – сведкі найвышшэйшага росквіту прыроды, зямнога плену, яго імкненне кахаць, быць шчаслівым: "На Купала сонца гуляла", "Ой рана на Йвана" і г.д.

Беларуская каляндарна-абрадавая паззія як цэласная і самакаштоўная з'ява традыцыйнай культуры мае сістэму жанраў: творчасць зімняга перыяду (піліпаўскія песні, калядныя, масленкі і інш.); веснавыя песні (гуканне вясны, вяснянкі, весні веснавых карагодаў, сёмушныя і iнш.); песенны комплекс летняга перыяду (купальскія песні, пятроукі, касецкія, жніўныя з абрадамі зажынак і дажынак); восеньскія песні (спасаўскія і кірмашовыя, ільяныя, канапляныя і інш.).

Сярод зiмовых святкаванняў багаццем i каларытнасцю абрадаў вызначалiся каляды, бедная i багатая куцця, звязанае з iмi калядаванне i шчадраванне, аграрная i любоўная варажба, культ продкаў у абрадах куццi.

Зiмовы цыкл каляндарнай паэзii ўключаў песнi пiлiпаўскiя, якiя спявалiся пры кудзелi. Аднак спецыфiку яго, асноўнае ядро складалi калядкi i шчадроўкi. Калядныя песнi выконвалiся пераважна ў час старажытнага земляробчага свята каляд. Яны выказвалi запаветныя думкi селянiна пра будучы ўраджай, дабрабыт i мелi на мэце садзейнiчаць захаванню рунi, статка. пчол. У змесце калядак шмат наiўнай iдэалiзацыi: сялянскi двор з iх паўстае раскошным, багатым, не раўнуючы як княжаскi палац або панскi маёнтак. Шчадроўкi выконвалiся звычайна на так званую багатую куццю, у ноч напярэдаднi Новага года. Зместам яны вельмi блiзкiя да калядак i адрознiвалiся болып прыпевам i iншымi дэталямi паэтыкi, напрыклад вершаваным памерам. Калядка звычайна складаецца з зачына, усхвалеппя гаспадароў, праслаўлення iх хаты, хараства, багацця.

Менш захавалiся ў беларусаў масленiчныя песнi, або масленкi. Яны стаяць на мяжы зiмовага i веснавога цыклу. Адлюстроўваюць абрадавыя забавы i гульнi, сацыяльныя i грамадскiя адносiны, услаўляюць свята i вясёлае застолле.

Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам — казкам, легендам, паданням, вусным сказам, анекдотам. Гэты разнастайны ў жанравых адносiнах мастацкi матэрыял па характеру мастацкай выдумкi, адносiнах да рэчаiснасцi i асаблiвасцях яго адлюстравання ў розных творах можна падзяляць на тры групы.

Да першай адносяцца казкi i анекдоты, да другой — легенды i паданнi i да трэцяй — розныя вiды вуснага народнага апавядання: вусныя сказы, успамiны i г. д.

Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасцi шырынёй ахопу жыццёвых з'яў, глыбiнёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкi. Тэрмiн «казка» аб'ядноўвае розныя па форме i зместу апавядальныя творы: пра жывёл i птушак, пра фантастычных пачвар i непераможных асiлкаў, пра кемлiвага сялянскага сына Несцерку i ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хiтруна-злодзея i служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну i языкатую жонку i iнш. Такая разнастайнасць матэрыялу вельмi ўскладняе задачу фалькларыстаў даць гранiчна акрэсленае азначэнне гэтага жанру. Сярод розных, але ў асноўным блiзкiх памiж сабой азначэнняў казкi, якiя прыводзяцца у навуковай лiтаратуры, найбольш прыдатным можна лiчьшь наступнае: казка — гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелiстычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаiснасць пры дапамозе мастацкай выдумкi i заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс.

Казкi ўзнiклi ў глыбокай старажытнасцi i заўсёды былi непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сiламi прыроды, а ў класавым грамадстве — за роўнасць, сацыяльную справядлiвасць. Казкi як творы сапраўднага мастацтва задавальнялi эстэтычныя запатрабаваннi народа i ў той жа час былi важным сродкам пазнання навакольнага свету i абагульнення працоўнага вопыту многiх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.

Класiфiкацыя казак даволi ўмоўная. Звычайна iх падзяляюць на казкi аб жывёлах, чарадзейныя або мiфiчныя i сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускiх казак вылучаецца сваiмi асаблiвасцямi зместу, сiстэмай вобразаў, характэрнымi прыёмамi мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi. Усiм iм уласцiва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускiя казкi маюць шмат агульнага з казкамi iншых народаў, асаблiва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскiх народаў новымi сюжэтамi, iдэямi, вобразамi.

Казкi аб жывёлах адрознiваюцца ад астатнiх груп казачнага эпасу тым, што галоўнымi персанажамi ў iх з'яўляюцца жывёлы, птушкi i нават раслiны: лiса, воўк, мядзведзь, заяц, дзiк, кот, баран, певень i iнш, Частка гэтых твораў узнiкла вельмi даўно, калi чалавек быў амаль у поўнай залежнасцi ад сiл прыроды i ў сваiм уяўленнi надзяляў жывёл, раслiны, з'явы прыроды рознымi незвычайнымi якасцямi, а таксама некаторымi якасцямi людзей. У гэтых першых казках мы чуем, па словах М. Горкага, водгукi працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходнiцтвам прылад працы. Пазней, у класавым грамадстве, казкi аб жывёлах набылi новы змест. Разам з трапнымi назiраннямi над навакольнай прыродай у гэтых казках у алегарычнай форме правiльна перададзены адносiны памiж людзьмi, асобныя рысы чалавечых характараў, выкрываюцца заганы грамадства, заснаванага на прыгнечаннi чалавека чалавекам.

Чарадзейныя казкi таксама вельмi старажытныя па свайму паходжанню. За доўгi час бытавання ў народзе яны значка змянiлiся, але захавалi вобразы мiфiчных асiлкаў (Вярнiдуб, Гарыня) i варожых сiл (шматгаловы змей — «Паганы цмок»). Разам з жывымi iстотамi ў казках дзейнiчаюць сонца, вецер, месяц, мароз, гром. Героям дапамагаюць цудадзейныя прадметы: тапор-самасек, дыван-самалёт, жывая вада, цудоўны збанок. У аснове многiх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлiкт, якi адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавiцца ад эксплуатацыi. Характарам асноўнага канфлiкта ў такiх творах абумоўлены некаторыя змены ў сiстэме вобразаў: тут галоўнымi дзеючымi асобамi з'яўляюцца працоўныя сяляне i iх ворагi — паны.

Да сацыяльна-бытавых казак адносяцца ўласна бытавыя казкi, а таксама антыпрыгоннiцкiя i антырэлiгiйныя творы. Ўласна бытавыя казкi малююць селянiна ў яго паўсядзённым жыццi, услаўляюць працавiтасць, глыбокi розум, дасцiпнасць i сцiпласць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць i iншыя заганы. Многiя бытавыя казкi — гумарыстычныя, жартоўныя творы.

Антыпрыгоннiцкiя i антырэлiгiйныя казкi адлюстроўваюць барацьбу сялянства супраць сацыяльнага i рэлiгiйнага ўцiску, рост iх класавай свядомасцi. Працягваючы лепшыя традыцыi гераiчнага эпасу, народ стварыў у iх каларытны вобраз народнага заступнiка. Многiя антыпрыгоннiцкiя i антырэлiгiйныя казкi — сатырычныя творы, яны выкрываюць сапраўдны твар прыгнятальнiкаў-паноў i служкаў культу.

Па асаблiвасцях адлюстравання рэчаiснасцi, па характеру мастацкай выдумкi да сацыяльна-бытавых казак наблiжаюцца авантурна-навелiстычкыя. У шматлiкiх варыянтах запiсана на Беларусi вядомая многiм народам свету авантурная казка. «Клiмко» пра знаходлiвага, кемлiвага селянiна, якi ўдала перамагае сваiх працiўнiкаў i кпiць над iмi, а таксама казкi аб верных i няверных жонках i iншыя падобныя творы.

У наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многiя казкi трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары i па-ранейшаму выконваюць значнуго ролю ў выхаваннi падрастаючага пакалення. У апошнiя гады ў розных раёнах Беларусi было запiсана шмат гэтых твораў, у асноўным казкi пра жывёл i чарадзейныя, якiя карыстаюцца асаблiвай увагай дзiцячай аўдыторыi. Сучасныя запiсы казак не толькi характарызуюць ступень распаўсюджання i захаванасцi традыцыйных твораў, але, зробленыя з дапамогай гуказапiсваючай апаратуры, даюць магчымасць данесцi да чытача казку ў яе натуральным выглядзе, з усiмi асаблiвасцямi творчай манеры i паэтычнай мовы казачнiка. Параўнанне класiчных тэкстаў, запiсаных у мiнулым стагоддзi, з сучаснымi запiсамi дапамагае вызначыць характар змен, што адбылiся ў змесце i мастацкiх асаблiвасцях народных казак.

Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыi вусныя апавядальныя творы, у аснове якiх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гiсторыяй працоўных або тлумачэннем розных прыродных i грамадскiх з'яў. Легенды — мастацкiя творы, але дамiнантнай у iх з'яўляецца не эстэтычная, як у казках, а пазнавальная функцыя.

Беларускiя легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублiкаваных запiсах прадстаўлены легенды касмаганiчныя, этнагенiчныя, гiстарычныя, апакрыфiчныя i iнш. У iх адлюстраваны розныя ўяўленнi народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету i зямлi, чалавека i жывёл, сутнасць розных з'яў прыроды i грамадскага жыцця. Часам у легендах адчуваецца рэлiгiйны ўплыў, але ў той жа час многiм легендам уласцiвы элементы стыхiйнага матэрыялiзму, у iх асуджаецца эксплуатацыя чалавека чалавекам, сацыяльная няроўнасць, выказваюцца крытычныя адносiны да рэлiгiйнага вучэння. Асаблiва выразны крытычны пачатак у апакрыфiчных легендах, якiя апавядаюць, як бог i святыя нiбыта некалi хадзiлi па зямлi. Гэтыя творы поўныя iронii, у iх персанажы пазбаўлены арэолу святасцi, бог i святыя паказваюцца несправядлiвымi, помслiвымi, амаральнымi («Iлья i Пятро», «Бог i ўгоднiкi», «Як п'янiца ў рай папаў» i iнш.). Па сваей iдэйнай накiраванасцi яны вельмi блiзкiя да сатырычных антырэлiгiйных казак i анекдотаў. Iдэйным зместам i высокiм мастацкiм майстэрствам прыцягвае ўвагу легенда «Вялiкi грэшнiк», у якой забойства грэшнiкам лютага ворага сялян — войта расцэньваецца як справядлiвы, гуманны ўчынак, як неабходная i нават святая справа.

У некаторых беларускiх легендах распрацоўваюцца розныя маральнаэтычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленных адносiн да працы, справядлiвых i добразычлiвых адносiн памiж людзьмi, але часам гэтыя станоўчыя iдэi атрымлiваюць рэлiгiйную афарбоўку.

Нягледзячы на агульную тэндэнцыю затухання гэтага жанра, у часы Вялiкай Айчыннай вайны ўзнiклi легенды пра нужных абаронцаў нашай Радзiмы, пра партызанскiх камандзiраў Герояў Савецкага Саюза К. С. Заслонава, А. С. Каўпака i iншых.

Па сваей асноўнай функцыi — перадачы выпрацаваных папярэднiмi пакаленнямi пэўных ведаў або ўяўленняў — да легенд наблiжаюцца паданнi. Але калi легенды заўсёды фантастычныя па зместу I ў сувязi з гэтым маюць адпаведную паэтыку, паданнi даюць звесткi аб рэальных асобах i сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў iх паэтычную iнтэрпрэтацыю.

Найбольш распаўсюджаныя ў беларускiм фальклоры паданнi гiстарычныя i тапанiмiчныя, многiя з якiх маюць гiстарычную афарбоўку. 3 вуснаў у вусны перадавалiся паданнi аб асiлках, якiя нiбыта некалi жылi на тэрыторыi сучаснай Беларусi i пакiнулi пасля сябе старажытныя гарадзiшчы ды велiзарныя каменнi з адбiткамi сваiх пальцаў цi рук. Тэма многiх паданняў — барацьба беларускага народа з iншаземнымi захопнiкамi. Вядомы таксама шматлiкiя паданнi аб заснаваннi розных населеных пунктаў, паданнi аб рэках, азёрах, урочышчах i нават асобных збудаваннях. Гiстарычныя паданнi складаюць важную частку беларускага гераiчнага i гiстарычнага эпаса.

Анекдот — невялiкае вуснае апавяданне з нечаканай дасцiпнай развязкай. Да сярэдзiны XIX ст. анекдотам называлi апавяданне аб цiкавым здарэннi з вядомай гiстарычнай асобай, пазней i ў цяперашнi час да анекдота адносяць любое кароткае вуснае апавяданне жартоўнага характару з нечаканай камiчнай развязкай.

Анекдот — адзiн з тых папулярных у народзе жанраў, якi бытуе i цяпер. Як i многiя iншыя фальклорныя творы, анекдоты характарызуюцца разнастайнасцю адлюстравання сацыяльных з'яў. Сваiм зместам, а часам i структурам анекдоты вельмi блiзкiя да сатырычных казак i не заўсёды iх легка адрознiць. Важнейшымi спецыфiчнымi рысамi анекдота з'яўляюцца яго аднаэпiзадычнасць i нечаканасць развязкi, якая заўсёды бывае камiчнай i дасцiпнай. У сатыры i гумары анекдотаў выяўляецца непрымiрымасць народа да ўсяго адмоўнага ў грамадстве i побыце людзей. У дакастрычнiцкi час у творах гэтага жанру выкрываўся дэспатызм i жорсткасць, крывадушша i прагнасць паноў, папоў i iншых прыгнятальнiкаў працоўных.

Дасцiпным гумарам напоўнены шматлiкiя анекдоты пра палешукоў i маркаўцаў. Па форме i змесце яны нагадваюць рускiя анекдоты пра пашахонцаў. Героi гэтых твораў няздатны да самай звычайнай працы, не разумеюць элементарных жыццёвых i бытавых iсцiн. Насмешка з герояў носiць мяккi добразычлiвы характар. У цяперашнi час анекдоты гэтай тэматычнай групы амаль не бытуюць.

Гратэск, карыкатура, эксцэнтрызм («алагiзм звычайнага») шырока ўжываюцца ў анекдотах як сродак высмейвання эксплуататараў (напрыклад, у анекдотах тыпу «Цi была ў папа галава»).

Важнейшай зброяй анекдота з'яўляецца смех, роля якога залежыць ад аб'екта асмяяння: бязлiтасна-з'едлiвы, калi крытыкуюцца класавыя ворагi, дабрадушна-мяккi, калi крытыкуюцца недахопы самiх працоўных. У анекдоце яскрава адлюстравана мудрасць, дасцiпнасць, удаласць беларускага працаўнiка, якi валодае пачуццём гумару i трапным сатырычным словам змагаецца супраць прыгнёту i амаральнасцi.

У дакастрычнiцкi час быў апублiкаваны невялiкi зборнiк беларускiх анекдотаў i жартаў «Беларускiя жарты» (Мiнск, 1915). Шмат беларускiх анекдотаў было змешчана ў зборнiках П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, М. А. Федароўскага, А. К. Сержпутоўскага i iншых фалькларыстаў. У савецкi час асобнай кнiжкай выдаў анекдоты 3. Бяспалы (1970г.).

Гераiчны i гiстарычны эпас розных народаў свету мае свае асаблiвасцi. У адных народаў эпас прадстаўлены такiмi класiчнымi жанрамi, як руны, былiны, думы, гайдуцкiя i юнацкiя песнi, для iншых — такiя жанры не характэрны. У беларускiм фальклоры няма адзiнай, толькi яму ўласцiвай формы эпасу. Беларускi гераiчны i гiстарычны эпас аб ядноўвае творы розных жанраў: казкi i паданнi аб асiлках i былiнных героях, гiстарычныя паданнi, песнi, у якiх адлюстраваны ўяўленнi нашага народа аб мiнулым, дадзена народная ацэнка розных гiстарычных падзей.

Беларускi эпас развiваўся на аснове здабыткаў эпiчнай паэзii старажытнарускай дзяржавы ў цеснай узаемасувязi з эпасам iншых славянскiх народаў, асаблiва рускага i ўкраiнскага, што адбiлася на яго форме i змесце.

Найбольш раннiмi формамi эпасу славянскiх народаў можна лiчыць паданнi i казкi аб волатах i асiлках, прама цi ўскосна звязаныя са славянскай мiфалогiяй, якiя шырока прадстаўлены ў беларускiм фальклоры.

Другi этап развiцця эпасу ўсходнiх славян адносiцца да эпохi старажытнарускай дзяржавы i прадстаўлен былiнамi, якiя сталi жанрам уласна рускага фальклору. Былiны бытавалi на тэрыторыi Беларусi i аказалi ўплыў на беларускую вуснапаэтычную творчасць, у якой захавалiся казкi на былiнныя сюжэты, асобныя фрагменты былiн i песнi былiннага складу.

Наступны перыяд развiцця гераiчнага i гiстарычнага эпасу ўсходнiх славян пачьшаецца разам з працэсам фармiравання рускай, украiнскай i беларускай народнасцей. У тэты час былi створаны рускiя гiстарычныя песнi, украiнскiя думы i беларуская гiстарычная паэзiя, якая адлюстравала барацьбу беларускага народа з татара-мангольскiм нашэсцем, з польска-каталiцкай агрэсiяй, сялянска-казацкiя паходы, вайну са шведамi, Айчынную вайну 1812 г. i iншыя падзеi, у якiх самы непасрэдны ўдзел прымаў беларускi народ.

Беларускiм гiстарычным песням уласцiвы патрыятызм, iмкненне да свабоды i незалежнасцi, пачуццё адзiнства з рускiм народам.

Народная музыка. Характэрныя рысы народнай вакальнай творчасці. Народная інструментальная музыка. Народныя інструментальныя ансамблі.

Беларуская музыка ў дакастрычніцкі перыяд развівалася пераважна ў форме вуснай народнай творчасці.

Народная музыка (музычны фальклор, вакальная і музычна-інструментальная народная творчасць) развівалася ў непарыўнай сувязі з працоўная дзейнасцю чалавека, з грамадскім побытам. Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый, адлюстроўваючы калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне удзельнічае ў іх адборы і шліфоўцы. Абагульняючы і захоўваючы вопыт многіх пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Музычны фальклор – аснова нацыянальнага музычнага стылю, вызначальная крыніца прафесійнай кампазітарскай музыкі і канцэртнай творчасці самадзйных музычных калектываў.

 

Асноўныя галіны беларускай народнай музыкі – песнятворчасць. Яна характэрызуецца, перш-наперш, жанравай разнастайнасцю і багаццем меладычных тыпаў традыцыйных каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень (развіты цыкл жніўных, веснавыя, восеньскія, валачобныя, калядныя, шчадроуныя, вясельныя, хрэсьбійныя). Тыповыя беларускай народнай музыцы і спецыфічныя напевы лірычных песень, якія не звязаны з абрадамі ці звычаямі, але ў розных мясцінах прымяркоўваюцца да пэўнага часу ці абставін: зімовыя, праполачныя, калі жывёлу пасуць, калі ідуць у грыбы. Больш позні гістарычны пласт - песні з ярка і



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
предмет исчез предмет остался | Элементы и строение культуры
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-03; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2018 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Если президенты не могут делать этого со своими женами, они делают это со своими странами © Иосиф Бродский
==> читать все изречения...

2457 - | 2326 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.014 с.