- РАСПРАЦОЎКА ВЕТРАВАЛАЎ І БУРАЛОМАЎ
Вынікам чакаемых змяненняў клімату стане ўзрастанне частаты і інтэнсіўнасці лясных пажараў, бураў і ўраганаў. Ветравальна-бураломныя лесасекі, як правіла, з’яўляюцца самымі складанымі аб’ектамі для распрацоўкі. Тут нярэдка адбываюцца траўмы і лятальныя зыходы сярод распрацоўшчыкаў такіх лесасек. Арганізацыя лесасечных работ на ветравальна-бураломных лесасеках часцей ажыццяўляецца па вахтавым метадзе, што патрабуе наладжвання бытавых умоў пражывання работнікаў, асваення высокаэфектыўных і бяспечных прыёмаў працы. Найлепшым спосабам, як паказала практыка, тут з’яўляецца распрацоўка лесасек машынным спосабам (харвестар+фарвардар). Аварыйны характар пашкоджанняў дрэў, адсюль павышаныя аб’ёмы лесасечных адыходаў, дыктуе тут неабходнасць прымянення тэхналогіі асваення лесасек з нарыхтоўкай сартыментаў і паліўнай шчапы. Ёсць асаблівасці ў правядзенні лесааднаўленчых мерапрыемстваў пасля распрацоўкі ветравальна-бураломных лесасек. На гэты час не распрацавана адпаведная нарматыўна-тэхнічная дакументацыя па асваенні ветравалаў і бураломаў у лясах.
- БІЯТЭХНІЧНЫЯ ВЫСЕЧКІ
Біятэхнічныя высечкі праводзяцца для паляпшэння асяроддзя пражывання прадстаўнікоў паляўнічай фаўны. Па сутнасці, гэта рэканструкцыя паляўнічых угоддзяў. Найбольш інтэнсіўнай формай гэтага тыпу ўздзеяння з’яўляецца аблясенне адкрытых прастораў, суцэльныя высечкі лесу, асушэнне балот і г.д. Напрыклад, карэнная рэканструкцыя ўгоддзяў для лася часцей за ўсё ажыццяўляецца пасродкам лесагаспадарчых мерапрыемстваў. Так, высечкі галоўнага карыстання значна перавышаюць якасць угоддзяў. Важнае значэнне мае захаванне парубачных рэшткаў на высечках, дзе ў саставе дрэвастою маецца асіна, сасна і іншыя віды дрэў, галінкі і кару якіх з’ядаюць ласі. Карэнная змена характару ўгоддзяў для аленя і казулі адбываецца так, як для лася. Аднак значна часцей ідуць па шляху паляпшэння кармавых, ахоўных і гнёздапрыдатных уласцівасцей угоддзяў без змены іх агульнага характару. Кармавую прадуктыўнасць лясных паляўнічых угоддзяў можна павысіць, калі правесці высечкі амаладжэння. Менавіта таму у лясных угоддзях розных тыпаў, дзе расце густы або сярэдняй гушчыні падлесак лазы, крушыны, рабіны і інш., вядуць, спалучаючы з высечкамі догляду, работы па амаладжэнні шматразова паедзеных асобінаў. Для відаў жывёл, якія імкнуцца своечасова заўважыць небяспеку (лось, алень, казуля), у час высечак догляду праводзіцца зрэджванне расліннасці ў дапушчальных памерах для ўтварэння лепшага агляду вакол саланцоў, кармушак і іншых пабудоў. Для падкормкі ласёў зімой, калі ляжыць глыбокі снег (больш за 70 см), ссякаюць фаўтную асіну з вялікай колькасцю галін на вышыні 1,0–1,5 м; пры гэтым ствол не павінен страчваць сувязі з пнём. Узрост асін – 20–40 гадоў. Пажадана секчы па 6–8 асін адразу ў адным месцы. На плошчы каля 1000 га на зіму неабходна нарыхтаваць 3–6 м3 асіны. У лясной гаспадарцы высечкі лесу вядуцца рознымі спосабамі і ў розныя тэрміны з той ці іншай тэхналогіяй ачысткі лесасек. Ва ўмовах канкрэтнай гаспадаркі неабходна аналізаваць уздзеянне высечак на асяроддзе пражывання жывёл і правадзіць іх так, каб яны стымулявалі яго паляпшэнне.
- ХІМІЧНЫ ДОГЛЯД ЗА САСТАВАМ ДРЭВАСТОЯЎ
Высокая працаёмістасць высечак догляду выклікала патрэбнасць прымяняць хімічныя сродкі:– арбарыцыды – для падаўлення непажаданай драўнянай расліннасці; – гербіцыды – для травяністай, як і драўнянай
Праблема з хімічным доглядам мае два бакі: – метад эфектыўны ў эканамічных і мэтавых адносінах; – метад экалагічна небяспечны.
Традыцыйныя метады догляду за лесам маюць біялагічныя перавагі перад хімічным метадам. Хімічны догляд за лесам выконваецца наступнымі спосабамі: – апрацоўка арбарыцыдамі пнёў лісцевых парод; – ін’екцыя арбарыцыда ў зарубкі на дрэвавых ствалах; – апрацоўка арбарыцыдамі крон дрэў і кустоў; – авіяцыйнае апырскванне. Дазволены да прымянення солі і эфіры 2,4-дыхлорафеноксіуксуснай кіслаты (2,4-Д), гліфасат і яго аналагі, вельпан, гарлон. Апырскванне заснавана на рознай устойлівасці драўняных парод да гербіцыдаў выбарчага дзеяння пры іх нанясенні на кроны дрэў. Для догляду за хваёвымі прародамі шляхам апырсквання прымяняюць вытворныя гліфасаты. Тэрмін – у канцы жніўня пасля закладкі вяршынных пупышак і частковага адраўнення парасткаў бягучага года. Дозы гліфасата: для асіны – 5–8 л/га, бярозы – 2–5 л/га, вольхі шэрай і ляшчыны – 2–4 л/га. Прымяняюць трактарныя і ранцавыя апырсквальнікі. Ін’екцыя гербіцыдаў у ствалы дрэў найбольш адпавядае лесаводчым патрабаванням. Сутнасць спосабу – на вышыні рабочага наносяць насечкі на ствале, куды ўводзяць пэўную колькасць гербіцыду. Прымяняюць водныя растворы прэпаратаў гліфасату, арсеналу ці луваралу. Шырока прымяняюцца дрэвавыя ін’ектары (ІП–4): металічны полы цыліндр даўжынёй каля 1,2 м з долатападобным рабочым органам. Пры ўдары ў аснову ствала дрэва рабочы орган ін’ектара прабівае кару і ўтыкаецца ў драўніну. Адначасова адкрываецца спецыяльны клапан і раствор з цыліндра ўводзіцца ў надрэз. Ёсць іншыя тыпы ін’ектараў (пісталет-ін’ектар «Сокорекс»). Для эфектыўнага падаўлення каранёва-атажылкавай парасткавай здольнасці лісцевых парод трэба ўлічваць не толькі дозу, але і працягласць перыяду ад ін’екцыі да высечкі дрэвастою. Пачатак высечкі – не раней як праз 3–4 месяцы пасля ін’екцыі. Не рэкамендуецца пакідаць апрацаваныя дрэвы асіны на карані больш 2 гадоў, бярозы і вольхі – больш 9 месяцаў.
- ВЫСЕЧКІ Ў АСУШАНЫХ ЛЯСАХ
Меліяраваныя балотныя лясы – гэта тэхнагенныя экасістэмы, створаныя ў выніку меліяратыўнага будаўніцтва. Яны маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе і рамонце для прадухілення выхаду са строю. Пры сучасным узроўні цэнаў на драўніну і затраты на меліярацыю эфектыўнасць лясной гаспадаркі ў прыродных балотных лясах вышэй, чым у лясах асушаных. Дадатковая прадукцыя, атрыманая на меліяраваных аб’ектах, пакрывае расходы на меліярацыю і догляд за аб’ектамі меліярацыі толькі пры вырошчванні сасны і елкі на пераходных і пераходна-нізіных балотах. Вырошчванне вольхі чорнай і бярозы на меліяраваных землях эканамічна немэтазгодна. Пры ўстанаўленні памеру драўнінакарыстання ў асушальных лясах з разліку выключаюць нерэнтабельныя для нарыхтоўкі рэсурсы, а для цяжкадаступных – памер лесакарыстання ўстанаўліваецца асобна. Па спосабу высечкі ў балотных лясах мэтазгодны паступовыя высечкі. Выбар мэтавай пароды абумоўлен ходам прыроднага насеннага ўзнаўлення. У выніку штучнага аднаўлення трэба арыентавацца на вырошчванне каштоўных парод – сасны, елкі, вольхі чорнай, ясеня. У нізкабанітэтных лясах (V, Va, Vб класы) мэтазгодна спецыялізаваць лясную гаспадарку на атрыманне прадуктаў пабочнага карыстання (журавіны, буякі і інш.). Карыстанне драўнінай у такіх лясах носіць падпарадкаваны характар і зводзіцца ў асноўным да ўборкі натуральнага адпаду. Шырыня лесасек галоўных высечак у асушаных лясах не павінна перавышаць 100 м, тэрмін прымыкання лесасек – 5 гадоў. Задачы высечак догляду ў асушаных лясах наступныя: паляпшэнне саставу дрэвастояў, павышэнне ўстойлівасці і ахоўных уласцівасцей лесу, скарачэнне тэрмінаў вырошчвання тэхнічна спелай драўніны. Усе віды высечак носяць элементы высечак догляду і галоўных высечак: высечка асобных перастойных экземпляраў, якія слаба рэагуюць на асушэнне; высечка непажаданых парод розных узроставых пакаленняў. У асушаных насаджэннях з другім яловым ярусам мэтазгодна прымяняць верхавы метад высечкі догляду. Тое ж у мяккалісцевых, у саставе якіх дастатковая прымешка ясеню.
- АДМЕТНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ І ЛЕСАВОДЧЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА СУЦЭЛЬНЫХ ВЫСЕЧАК
А. Адметныя асаблівасці: высечка лесасекі за адзін прыём на працягу не больш аднаго года; пасля высечкі ўзнікае аднаўзроставы дрэвастой; строга прасторавае абмежаванне плошчы высечкі – лесасекай; характар высечкі – суцэльны, нярэдка пакідаюць насенныя дрэвы, палосы ці насенныя курціны; характар лесаўзнаўлення – наступнае, натуральнае ці штучнае (лясныя культуры)
Б. Лесаводчыя патрабаванні: мінімальная плошча захоўваемага пры высечцы падросту – >0,5 га; выбіраць спосаб ВГК з мінімальным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе і прылеглыя тэрыторыі; складаюць на кожную лесасеку тэхналагічную карту; прымяняюць на лесанарыхтоўках машыны з удзельным ціскам на грунт ≤40–50 кПа; парубачныя рэшткі ўкладваць на волакі; плошча пад тралёвачнымі волакамі і пагрузачнымі пунктамі – ≤20% ад плошчы лесасекі; плошча захаванага падросту – ≥70% на зімніх і ≥60% у іншы перыяд лесасеках; неакораную, пакідаемую на лета, хвойную драўніну апрацоўваюць хімікатамі не пазней 10 дзён з моманту яе нарыхтоўкі; улічваць ступень ветраўстойлівасці прылеглых невысекаемых насаджэнняў; на схілах >15 градусаў напрамак лесасекі спалучаць з напрамкам гарызанталяў схілу.
- ВІДЫ СУЦЭЛЬНЫХ ВЫСЕЧАК
Існуюць 3 асноўныя віды суцэльных высечак:– суцэльналесасечныя палосныя (СЛПВ); – канцэнтрыраваныя (КВ); – умоўна-суцэльныя (УСВ).