Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Пры высечцы ўсяго таксацыйнага выдзелу– суцэльна-участковыя (ці участковыя)




Суцэльналесасечныя палосныя (СЛПВ) – гэта высечкі дробнымі плошчамі (як правіла, ад 5 да 10 га). Вядуцца палосамі шырынёй ад 50 м да 100 м. Лесасека – участак лесу, адведзены пад высечку і абмежаваны ў натуры візірамі ці прыроднымі межамі. Дзялянка – частка лесасекі, абмежаваная ў натуры візірамі. Пасека – частка дзялянкі, якая асвайваецца з аднаго ці двух волакаў. У залежнасці ад шырыні ці спосабу прымыкання СЛПВ дзеляць на варыянты СЛПВ: – вузкалесасечныя - шырынёй да 100 м; – вузкалесасечныя церазпалосныя (ці высечкі Г.А.Карна-коўскага) – шырынёй лесасекі ў 25 м, высечка праз паласу, дзве зарубкі

СУЦЭЛЬНАЛЕСАСЕЧНЫЯ (СЛПВ): з непасрэдным прымыканнем; з кулісным прымыканнем; з шахматным прымыканнем (у Беларусі не прадугледжваюцца);

Канцэнтрыраваныя (КВ) – суцэльныя высечкі на вялікіх плошчах (> 50 га), з шырынёй лесасекі > 250 м, часцей 500–1000 м. На Беларусі не праводзяцца. Умоўна-суцэльныя (УСВ) – разнавіднасць канцэнтрыраваных (КВ), калі дрэвастой высякаецца не поўнасцю (пакідаюць маламерные ствалы, фаўтныя дрэвы, малакаштоўныя пароды, як Б, Ас).

На Беларусі не дазваляюцца.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНА-ТЭХНІЧНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ СВГК

 

Гэта нарматывы, якіх павінны прытрымлівацца пры вядзенні высечак лесу. Да іх адносяцца: Шырыня лесасекі – працягласць лесасекі па кароткім баку. Тэрмін прымыкання лесасек – інтэрвал часу, праз які высякаюць дрэвастой наступнай лесасекі (год высечкі не ўключаецца). Спосаб прымыкання – парадак закладкі лесасек у квартале ці ўчастку спелага лесу. Напрамак высечкі – напрамак, у якім лесасекі прымыкаюць адна да другой. Напрамак лесасекі – распалажэнне доўгага боку лесасекі адносна бакоў свету. Тэхналогія лесасечных работ – тэхналогія высечкі, тралёўкі, ачысткі лесасек, мерапрыемстваў па лесаўзнаўленню.

 

  1. СХЕМЫ I СПОСАБЫ РАСПРАЦОЎКІ ДЗЯЛЯНАК I ПАСЕК. ТЭХНАЛОГІЯ РАСПРАЦОЎКІ ЛЕСАСЕК

 

А) Высечка радамі (бензапіла + сартыментавоз з гідраманіпулятарам): Валка тоўстага галінастага дрэва пасярэдзіне пасекі. Утвараецца «дрэва-платформа». Абрэзка суччаў на «дрэве-платформе» і робяцца папярэчныя надрэзы для распілоўкі на сартыменты. Валка паблізу другога дрэва, абрэзка, кантаванне хлыста, паралельна першаму, надрэзы для распілоўкі на сартыменты. Накіраваная валка з абедзьвух паўпасек іншых дрэў напоперак «дрэву-платформе», з абрэзкай суччаў і раскрыжаваннем на сартыменты Пасля высечкі дрэў у зоне першага «дрэва-платформы» выбіраецца новае «дрэва-платформа». Раскрыжоўваюцца першыя 2 «дрэвы-платформы» Працягваецца аналагічная валка дрэў у наступнай зоне пасекі. I г.д.

Б) Машынная нарыхтоўка сартыментаў. Шырыня пасекі» 3,5R (R – вылет маніпулятара). Харвестар спачатку перамяшчаецца па пасечных волаках. Пасля гэтага харвестар перамяшчаецца па дапаможнаму калідору («імправізаванаму волаку»), выконвае ўвесь цыкл аперацый і ўкладвае пачкі сартыментаў на максімальным удаленні ад машыны.

В) Метадам вузкіх лент з захаваннем падроста (бензапіла + сартыментавоз з маніпулятарам). Шырыня пасек 25 м. Шырыня волака 5 м. Пні на волаку спілоўваюцца роўна з зямлёй. Волак распрацоўваюць з бліжняга канца. Пасеку дзеляць на 2 ленты. Распрацоўка ленг пачарговая дзвюма звёнамі (вальшчык і памочнік) на адлегласці ≥ 50м. Дрэва валіцца ў бок волака, ачышчаецца, раскрыжоўваецца на сартыменты. Сартыменты акучваюцца. Вальшчык перамяшчаецца ад дрэва да дрэва ўпоперак пасекі. Воз фарміруецца шляхам загрузкі сартыментаў на адной паўпасецы і дагружаецца з другой. Магчыма загрузка воза з сартыроўкай па пародах і буйнасці сартыментаў

Г) Распрацоўка лесасек з нарыхтоўкай сартыментаў на лесасецы і паліўнай шчапы на верхнім складзе. Шырыня пасекі 25 м. Пасярэдзіне волак шырынёй 4 м. Пасека падзяляецца на 4 паласы: 2 сартыментныя паласы шырынёй па 4 м і 2 свабодная ад сартыментаў палосы па 6,5 м кожная. Валка дрэў, абрэзка суччаў і распілаванне хлыстоў на сартыменты выконваецца адным вальшчыкам ці вальшчыкам з памочнікам. У пачатку распрацоўкі пасекі выконваюць распрацоўку двух дрэў справа і двух дрэў злева ад волака, акучваюць атрыманыя сартыменты. Затым валяць падкладнае дрэва так, каб яго камель і вяршыня аказалісь на акучаных сартыментах. Абразаюць сучча, утвараюць хлыст. На гэты хлыст пачаргова валяць бліжэйшыя дрэвы, абразаюць сучча, распілоўваюць на сартыменты, якія складваюць на сартыментнай паласе. Усё сучча складваецца на месцы абрэзкі ці на волаку. Пасля распрацоўкі першай групы дрэў, якія можна паваліць на падкладны хлыст, распілоўваюць на сартыменты падкладны хлыст. Вальшчык пераходзіць углыб пасекі і працэс паўтараецца. Пасля распрацоўкі першай пасекі, вальшчык прыступае да распрацоўкі трэцяй пасекі, зыходзячы з патрабаванняў бяспечных умоў працы. На распрацаванай вальшчыкам пасецы пачынаецца тралёўка сартыментаў пагрузачна-транспартнай машынай (фарвардарамі). Гэтым тэхналагічным працэсам прадугледжана утылізацыя другасных драўняных рэсурсаў на паліўную шчапу. Пасля вытралёўкі фарвардарам сартыментаў на верхні склад, фарвардар выконвае збіранне і падвозку на верхні склад лесасечных адыходаў з наступным складваннем у кучы ці валы. Лесасечныя адыходы здрабняюцца барабаннай рубільнай машынай непасрэдна ў кузаў аўташчапавоза. Трэба імкнуцца максімальна хутка ажыццяўляць вывазку сартыментаў, каб выкарыстаць усю тэрыторыю верхняга склада пад валы парубачных рэшткаў.

  1. АДМЕТНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПВГК. ЛЕСАВОДЧЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАСТУПОВЫХ ВЫСЕЧАК

 

Зарадзіліся ПВ у букавых, дубовых і піхтавых лясах у Францыі (XVI стагоддзе). Класічную (4-х-прыёмную) СХЕМУ ПВГК распрацаваў (XVIII ст.) прафесар Берлінскага Універсітэта Георг-Людвіг Гарціг.

– 1 прыём падрыхтовачны – мэта: павысіць устойлівасць дрэў супраць ветру, які ўзмацняецца ў зрэджаным насаджэнні.

– 2 прыём абнасенны, праводзіцца праз 3–5 гадоў пасля падрыхтоўчага – мэта: стварыць спрыяльныя ўмовы для прарастання насення і развіцця ўсходаў

– 3 прыём асвятляльны, праводзіцца праз 3–5 гадоў – мэта: стварыць для падроста такі рэжым, каб ён змог перанесці тое асяроддзе, што створыцца пасля канчатковага прыёму

– 4 прыём канчатковы, праводзіцца праз 3–5 гадоў – мэта: поўная высечка мацярынскага дрэвастою

У Расіі ПВГК існуюць з пачатку XIX ст. Правадзілі іх спачатку ў сасняках, пазней – у дубровах і ельніках.

v На Беларусі ПВГК праводзяцца з 20-х гадоў XX ст. Спачатку іх называлі «семенными» и «семеннолесосечными».

Адметныя асаблівасці ПВГК: – высечка дрэвастоя ў 2–4 прыёмы на працягу аднаго ці двух класаў узросту; – характар высечкі – хутчэй выбарачны; – характар лесааднаўлення – папярэдняе ці спадарожнае; – пасля высечкі фарміруецца, як правіла, умоўна аднаўзроставае ці рознаўзроставае насаджэнне

ЛЕСАВОДЧЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАСТУПОВЫХ ВЫСЕЧАК

1. Складаюцца тэхналагічныя карты 2. Прымяняць тралёвачныя трактары з удзельным ціскам ≤ 40–50 кПа 3. Парубачныя рэшткі ўкладваць на волак 4. Тралёўку сартыментаў і хлыстоў ажыццяўляць без іх разваротаў на пасеках 5. Волакі пракладваць з улікам маючых месца на лесасецы дарожак, прагалін, курцін падросту 6. Плошча тралёвачных волакаў павінна складаць ≤ 20%ад плошчы лесасекі 7.Валка дрэў, як правіла, вядзецца вяршынямі на волак пад вуглом ≤ 40° 8. 3абяспечыць захаванне падросту на плошчы ≥ 60% ад плошчы дзялянкі. Зберажэнне падросту ці маладняку па яго колькасці павінна складаць ≥ 70% зімой і ≥ 60% – у іншы час 9. 3абяспечыць пастаяннае захаванне асяроддзеўтваральнай функцыі лесу (мінімальная асяроддзеахоўная паўната ≥ 0,6)

  1. ВОПЫТ ПРАВЯДЗЕННЯ ПВГК

 

Як сістэма ПВГК гістарычна ўзніклі пасля выбарачных і суцэльных высечак галоўнага карыстання (XVI ст.) Класічная схема ПВГК распрацавана Гарцігам (канец ХVІІІ стагоддзя). Нямецкі лесавод К.Гайер (70-я гады XIX ст.) распрацаваў групава-паступовыя (групава-выбарачныя) ВГК. На Украіне Е.В.Аляксееў (1927) шырока эксперыментываў з 2–3-прыёмнымі ПВГК у сасняках. А.А.Якубюк (1931) праводзіў 2–3-прыёмныя ПВГК у сасновых лясах Маскоўскай вобласці. Вядомыя сваімі эксперыментамі з ПВГК А.В.Цюрын (1930), В.Л.Цімафееў (1940), А.В.Пабедзінскі (1961–1973), І.С.Мелехаў (1960, 1962), Н.М.Набатаў і інш. Упершыню на Беларусі ПВГК праведзены ў ялова-грабава-кіслічнай дуброве Жорнаўскай ЛВС (1926). Абгрунтаванне паступовых высечак у сасновых лясах Беларусі ўпершыню зроблена І.Д.Юркевічам(1935). 1952 г. – С.Т.Майсеенка праведзены 2–3-х-прыёмныя паступовыя высечкі ў сасновых і саснова-лісцевых лясах (Бабруйскі лясгас). 1963–1965 г.г. закладзены стацыянары паступовых высечак у ялова-лісцевых, ялова-сасновых і саснова-лісцевых дрэвастоях. 1963 – В.П.Грыгор’евым, І.У.Гуняжэнка закладзены вопыты з паступовымі высечкамі ў сасняках Чэрвеньскага лясгаса. 3 1964 г. праводзяцца 2–3-х-прыёмныя паступовыя высечкі ў сасняках Бярэзінскага лясгаса (ляснічы Н.А.Задруцкі). Шырока вядомы паступовыя высечкі ў сасняках Езерышчанскага лясніцтва Гарадокскага лясгаса (ляснічы В.Л.Якушэвіч). Касцюковіцкі лясгас, па сутнасці, амаль адмовіўся ад суцэльных высечак. Асабліва добрыя вынікі іх правядзення ў дубовых, сасновых насаджэннях.

  1. ВІДЫ ПАСТУПОВЫХ ВЫСЕЧАК

 

Да перспектыўных на Беларусі ПВГК адносяцца: Раўнамерна-паступовыя (РПВГК) – гэта паступовыя высечкі, пры якіх дрэвастой высякаецца за 2–4 прыёмы шляхам паслядоўнага раўнамернага зрэджвання яго на працягу аднаго класу ўзросту. Групава-паступовыя (ГПВГК) (іншая іх назва групава-выбарачныя) – гэта паступовыя высечкі, пры якіх спелы дрэвастой высякаюць паступова, групамі ў выглядзе вокнаў ці лент у некалькі прыёмаў (за 4–5) у месцах, дзе ёсць курціны падросту, на працягу двух класаў узросту (30–40 гадоў). Працягла-паступовыя (ППВГК) – праводзяць у рознаўзроставых дрэвастоях за 2 цыклы з пакіданнем на другі цыкл дрэў, якія не дасягнулі ўзросту спеласці, апошнія высякаюць пасля дасягнення імі эксплуатацыйных памераў. Апошні цыкл ППВГК праводзяць, як правіла, праз 30–40 гадоў. Кожны цыкл уключае 1–3 прыёмы паступовай высечкі. Палосна-паступовыя высечкі адносяць часцей да сістэмы камбінаваных ВГК, некаторыя аўтары – да паступовых. Дрэвастой высякаюць суцэльна церазпалосна за 2–3 прыёмы на працягу аднаго класу ўзросту.

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНА-ТЭХНІЧНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ ПВГК

 

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы РПВГК: 1) максімальная плошча лесасекі ці яе шырыня; 2) колькасць прыёмаў; 3) інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём; 4) парадак адбору дрэў у высечку; 5) паўтаральнасць прыёмаў; 6) перыяд (працягласць) высечкі; 7) тэхналогія лесасечных работ; 8) мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы ГПВГК: 1) плошча лесасекі; 2) колькасць прыёмаў высечкі; 3) інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём; 4) колькасць "вокнаў" (ці "аднаўленчых гнёздаў") на 1 га; 5) памер "вокнаў" (груп падросту); 6) накірунак расшырэння "вокнаў"; 7) шырыня лесааднаўленчага пояса; 8) парадак адбору дрэў; 9) паўтаральнасць прыёмаў высечкі; 10) перыяд (працягласць) высечкі; 11) тэхналогія лесасечных работ; 12) мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы ППВГК: 1) колькасць прыёмаў; 2) паўтаральнасць прыёмаў; 3) інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём; 4) парадак адбору дрэў у высечку; 5) тэхналогія лесасечных работ

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы палосна-паступовых ВГК: 1) плошча лесасекі; 2) колькасць прыёмаў;3) паўтаральнасць прыёмаў; 4) перыяд высечкі; 5) тэхналогія лесасечных работ;6) мерапрыемствы па лесааднаўленню

ЗМЕСТ АРГАНІЗАЦЫЙНА-ТЭХНІЧНЫХ ЭЛЕМЕНТАЎ ПВГК: Шырыня лесасекі – працягласць лесасекі па кароткім баку. Прымяняецца ў адносінах да апошняга прыёму. Прытрымкі тыя ж, што для суцэльналесасечных высечак. Плошча лесасекі – на першым, другім і трэцім прыёмах высечкі: – ≤ 20 га у лясах 1 групы; ≤ 30 га раўнамерна-паступовыя і ≤ 20 га для іншых спосабаў – у лясах 2-й групы. На заключным прыёме – як для суцэльных. Інтэнсіўнасць высечкі – працэнт высякаемага за адзін прыём наяўнага запасу (г. зн. перад чарговым прыёмам высечкі); сюды ўключаюць і драўніну, што высякаецца на волаках і пагрузачных пляцоўках. Пры гэтым не дапускаюцца выпадкі, калі ў першы прыём не кранаецца высечкай міжволачная прастора. Парадак адбора дрэў у высечку – чарговасць назначэння дрэў у высечку. Паўтаральнасць прыёмаў – перыяд у гадах, праз які праводзяць наступны прыём высечкі. Вызначаецца ўмовамі лесааднаўлення, роўны, якправіла, 2 насенным гадам галоўнай пароды. Перыяд (працягласць, цыкл) высечкі – перыяд у гадах, за які поўнасцю высякаюць спелы дрэвастой за некалькі прыёмаў. Колькасць «вокнаў» (аднаўленчых гнёздаў) – колькасць ствараемых на 1 га за адзін прыём высечкі прагалін розных памераў для з’яўленняаднаўлення. Памер «вокнаў» – плошча ці сярэдні дыяметр аднаўленчых гнёздаў. Вар’іруе ад 100 да 1600 м2. Пры плошчы 50–300 м2 іх называюць «групамі», а пры 500–1600 м2катлавінамі. Шырыня лесааднаўленчага пояса – глыбіня разрэджваемай часткі дрэвастоя ад прылеглай да «вакна» сцяны леса. Вагаецца ад 5 да 25 м.

 

  1. АБ’ЕКТЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ПВГК

 

Спелыя дрэвастоі ўсіх парод, дзе высечкамі галоўнага карыстання можна забяспечыць у кароткі тэрмін натуральнае аднаўленне гаспадарча-каштоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод. РПВГК праводзяць пераважна ў тыпах лесу: – саснякі і ельнікі бруснічныя, імшыстыя, кіслічныя; – дубровы і ельнікі сніткавыя, крапіўныя, кіслічныя; – мяккалісцевыя дрэвастоі, часцей сухадольных тыпаў лесу, пры наяўнасці падросту ці другога ярусу хвойных ці цвёрдалісцевых парод.

Не пажаданы ПВГК: – у нізкапаўнотных (<0,4) дрэвастоях; – у пераспелых дрэвастоях па прычыне магчымага ветравалу ці буралому; – у сасняках, дзе магчыма замена сасны елкай у непрыдатных для яе ўмовах

ГПВГК праводзяць у насаджэннях з багатым групавым падростам. Палосна-паступовыя высечкі праводзяць у насаджэннях з багатым і добрага стану падростам каштоўных парод, часцей у верасковай, бруснічнай, імшыстай, чарнічнай серыях тыпаў лесу, на дрэнажаваных глебах.

  1. ТЭХНАЛОГІЯ РАСПРАЦОЎКІ ЛЕСАСЕК НА ПАСТУПОВЫХ ВЫСЕЧКАХ

 

А) Распрацоўка лесасекі пры напалову механізаваным метадзе. Пры напалову механізаваным метадзе адлегласць паміж волакамі складае 30 м. Харвестар працуе на волаку, зрэзвае і апрацоўвае дрэвы на волаку і выбарачна па абодва бакі ад яго ў зоне вылета маніпулятара. Дрэвы ў прамежкавай зоне зразаюць уручную бензапілой у накірунку волака ці ўсе дрэвы ў бок кожнага волака. Пасля гэтага машына з волака раскрыжоўвае іх на сартыменты. Патрэбу ў ручной валцы можна паменьшыць шляхам выезда машыны за межы волака Пакінутыя ў прамежкавай зоне дрэвы валяць бензінаматорнай пілой і апрацоўваюць харвестарм пры паўторным праходзе.

Б) КАРОТКАМЕРНЫ МЕТАД

Парадак работы: 1. Выбіраюць накірунак волака і на яго шляху зрэзваюць галінкі і падлесак. 2. Валяць 1 ці 2 «дрэвы-платформы». 3. На падкладныя «дрэвы-платформы» валяць іншыя дрэвы з волака. Пасля распрацоўкі волака вядуць выбарачную высечку на прылеглай палове паўпасекі. 5. Распрацоўваюць больш далёкую палову паўпасекі

Г) Асваенне лесасек з нарыхтоўкай сартыментаў і паліўнай шчапы на лесасецы. Валка дрэў, абрэзка суччаў і распілоўка хлыстоў на сартыменты выконваецца харвестарам. Збіранне, тралёўка сартыментаў на верхні склад ажыццяўляецца фарвардарам. Паколькі лесасека распрацоўваецца машынамі, пры падрыхтоўчых работах уборка небяспечных дрэў не праводзіцца. Памочнік ляснічага адзначае дрэвы, якія падлягаюць высечцы (каляровай лентай, светаадлюстравальнай фарбай). Шырыня пасекі 20–22 м. Шырыня пасечнага волака – 4 м, магістральнага – 5 м. Верхні склад – 15 м×70 м. Харвестар пачынае распрацоўку пасекі з бліжэйшага канца. Валка дрэў вядзецца двухбаковым спосабам, сартыменты размяшчаюць на паўпасеках паміж растучымі дрэвамі. Суччы і вяршынныя часткі ствалоў дрэў размяшчаюць каля волака для наступнага іх здрабнення на паліўную шчапу. Некандыцыйныя часткі ствалоў дрэў ці дрывяныя дрэвы распілоўваюцца харвестарам на адрэзкі дрэў даўжынёй ≤3–4 м для наступнага здрабнення на шчапу рубільнай машынай. Пасля пераходу харвестара на бяспечную адлегласць (чацвёртую пасеку) фарвардар прыступае да тралёўкі сартыментаў з першай пасекі на верхні склад з іх штабялёўкай там. Перапрацоўка лесасечных адыходаў на паліўную шчапу адносіцца да заключных лесасечных работ і выконваецца, як правіла, самастойным звяном, у састаў якога ўваходзіць рубільная машына і аўташчапавоз, а таксама бензінаматорная піла. Рубільная машына барабаннага тыпу з бункерам можа пачынаць работу на лесасецы, калі фарвардар завяршыць тралёўку сартыментаў з другой пасекі. Рубільная машына пачынае перамяшчацца з аддаленага канца пасекі па волаку. Выконвае захоп і падачу маніпулятарм драўнянай сыравіны з кучаў, што размешчаны каля волаку, на транспарцёр, адкуль драўніна накіроўваецца ў рубільны орган машыны. Атрыманая шчапа назапашваецца ў бункеру рубільнай машыны. Пасля запаўнення бункеру шчапой, рубільная машына перавозіць яе на верхні склад, дзе высыпае шчапу з бункеру ў змяняемы кантэйнер. Затым рубільная машына вяртаецца на пасеку і працягвае здрабняць лесасечныя адыходы. Калі кантэйнер на верхнім складзе запаўняецца шчапой, яго забірае аўтамабіль, які абсталяваны сістэмай «мультыліфт». Шчапа дастаўляецца спажыўцу.На змену забіраемага кантэйнера аўтамабіль дастаўляе пусты кантэйнер.

 

  1. ВІДЫ ВВГК І ІХ АДМЕТНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ

 

ВВГК – сістэма высечак галоўнага карыстання, пры якіх перыядычна высякаюць частку дрэў пэўнага ўзросту, памераў ці якасці. Віды ВВГК: – добраахвотна-выбарачныя (ДВГК) – прамыслова-выбарачныя (ПВГК) – паднявольна-выбарачныя (ПдВГК) – прыіскавыя (ПрВГК)

ДВГК характэрызуецца высечкай у першую чаргу фаўтных, перастойных дрэў, таксама як і з запаволеным ростам. – Самы ўдасканалены ў лесаводчых адносінах спосаб ВГК. – Забяспечвае захаванне і павышэнне ахоўнай функцыі лесу. – Захоўвае разнаўзроставасць і шмат’яруснасць насаджэння.

ПВГК прапанавана З.Я.Сонцавым (1935) для эксплуатацыйных лясоў. Гэта інтэнсіўная выбарачная высечка папярэдне адклеймаваных спелых і перастойных дрэў з забеспячэннем натуральнага ўзнаўлення галоўных парод. ПдВГК характарызуецца высечкай толькі дрэў якой-небудзь пароды з пэўным дыяметрам ствала. Інтэнсіўнасць ПдВГК можа складаць ад 10 да 60% запасу насаджэння. Пры інтэнсіўнасці каля 60% ПдВГК становіцца ўмоўна-суцэльнай ВГК. ПрВГК характэрызуецца высечкай адзінкавых дрэў для нарыхтоўкі спецсартыментаў (рэзанансная драўніна, лыжны краж, зброевая балванка, авіядраўніна, і інш.) Інтэнсіўнасць ПрВГК не болей 10% Пагаршаецца генафонд, санітарны стан насаджэнняў

Правілы ВГК дапускаюць правядзенне ў лясах РБ толькі ДВГК.

Адметныя асаблівасці ВВГК

v А. Станоўчыя бакі: – Магчымасць захавання ляснога асяроддзя і ахоўных функцый лесу – Атрыманне буйных сартыментаў – Складваюцца спрыяльныя ўмовы для натуральнага аднаўлення ценевынослівых і адчувальных да крайніх тэмператур дрэвавых парод – Магчымасць селекцыі пры высечцы – Меньшая небяспека снегавалу і снегалому

v Б. Недахопы і цяжкасці ВВГК – Цяжкаватасць з механізацыяй высечкі – Няпоўнае выкарыстанне высякаемай драўніны – Пашкоджанасць часткі пакідаемага дрэвастою – Пагаршэнне генафонду насаджэння – Узмацненне небяспекі ветравалу, сухастою – Цяжкасць узнаўлення светалюбівых парод

 

  1. ВОПЫТ ПРАВЯДЗЕННЯ ВВГК

 

ВВГК шырока прымяняліся ў Італіі (перыяд Старажытнага Рыма) і ў Венецыі як добраахвотна-выбарачныя і браліся за ўзор лесаводства. У Францыі ВВГК пачалі прымяняць у форме прыіскавых ці паднявольна-выбарачных высечак. У сувязі з вядомымі недахопамі такіх відаў ВВГК яны былі ў Францыі забаронены з 1376 года на многія вякі. Дваякія адносіны да ВВГК мелі месцы ў Германіі, Швейцарыі. Гісторыя ВВГК у Расіі: – прыіскавыя высечкі для нарыхтоўкі карабельнага лесу (XVIII – першая палова XIX ст.) – прыіскавыя і паднявольна-выбарачныя высечкі для лесапільнай прамысловасці (XIX ст.) Як шлях рэгулявання выбарачных высечак можна лічыць выбарачна-паступовыя высечкі М.М. Арлова (20-я гады XX ст.): – квартал 1 км × 1 км быў разбіты на 4 клеткі (лесасекі); – за 1 год правадзілі выбарачную высечку на 2-х лесасеках (па дыяганалі); – тэрмін прымыкання 6 гадоў; – чыстыя лісцевыя дфэвастоі высякаліся суцэльна; – выбарачную высечку вялі і ў прыспелых насаджэннях; – інтэнсіўнасць высечкі за адзін прыём»25%;

З такой высечкі заслугоўвае ўвагі спалучэнне выбарачнай высечкі з іншымі сістэмамі ВЛ і распаўсюджванне ДВВГК на прыспелыя насаджэнні. Выбарачныя высечкі займаюць невялікую долю ў параўнанні с суцэльнымі. Прычына гэтага – больш высокія эксплуатацыйныя затраты. У той жа час пры комплекснай эканамічнай ацэнцы ДВГК карціна аказваецца процілеглай.

  1. АРГАНІЗАЎЫЙНА-ТЭХНІЧНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ ДВГК

 

1. Плошча –абмяжоўваецца па памерах – ≤20 га 2. Інтэнсіўнасць – складае 15–35% па запасу. Не павінна дапускаць паніжэнне паўнаты ніжэй за 0,6. 3. Перыяд паўтаральнасці – ад 5 да 20 гадоў, звязан з інтэнсіўнасцю. 4. Прынцыпы адбору дрэў – мае мэтай догляд за падростам. У высечку першачаргова назначаюць перастойныя, сухастойныя, фаўтныя, што зацяняюць добранадзейны падрост і інш. 5. Тэхналогія лесасечных работ – арыентацыя галоўным чынам на сартыментную нарыхтоўку. Высечку лепш праводзіць зімой. 6. Мерапрыемствы па лесаўзнаўленню – стымуляваць захаванне ці ўзнікненне падросту хвойных, цвердалісцевых парод. Магчымы пасадкі саджанцаў.

  1. АБ’ЕКТЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ДВГК

 

Аб’ектамі ДВГК пераважна з’яўляюцца складаныя рознаўзроставыя насаджэнні ў тыпах лесу: – саснякі, ельнікі і дубравы кіслічныя і сніткавыя; – дубравы крапіўныя, папаратнікавыя і пойменныя; – складаныя ліпнякі з удзелам цвёрдалісцевых парод;

Толькі ДВГК дапускаецца на асобаахоўных участках (іншыя ВГК тут забаронены): – узлессі шырынёй 100 м на мяжы з бязлеснымі прасторамі; – участкі лесу плошчай ≤100 га, якія размешчаны сярод бязлесных прастораў; – участкі лесу шырынёй 100 м на схілах да яраў; – берагаахоўныя участкі шырынёй 300 м на забаронных палосах і 100 м уздоўж рэчак, каналаў, азёр у іншых катэгорыях лясоў.

ДВГК у лясах 1-й группы: У сасновых лясах ДВГК праводзяць з інтэнсіўнасцю ≤20% ад зыходнага запасу дрэвастоя. Паўната не павінна зніжацца < 0,6; У яловых лясах ДВГК праводзяцца ў рознаўзроставых складаных дрэвастоях. Інтэнсіўнасць ≤15–20%. Паўната – ≥0,6–0,7; У дубовых лясах ДВГК праводзяцца ў рознаўзроставых змешаных і складаных дрэвастоях. Інтэнсіўнасць ≤20%; Паўтаральнасць прыёмаў пры ДВГК 5–10 гадоў і больш. Колькасць прыёмаў – не рэгламентуецца.

ДВК у сасняках: Саснякі часцей за ўсё з’яўляюцца аднаўзроставымі, таму што падрост сасны з цяжкасцю пераносіць канкурэнцыю з боку мацярынскага полагу (падросту не хапае святла). Прыродзе саснякоў, па гэтай прычыне, больш адпавядаюць суцэльныя і паступовыя высечкі.У аднаўзроставым дрэвастоі пасля выбарачнай высечкі застаюцца пераважна прыгнечаныя дрэвы, што прыводзіць да паніжэння прыросту і хваробаў. Рознаўзроставыя саснякі сустракаюцца пераважна ў экстрэмальных лесараслінных умовах: сасняках лішайнікавых, вераскавых, даўгамошных, багульнікавых. Такія дрэвастоі часцей знаходзяцца па-за межамі гаспадарчага асваення. Тым не меньш, у выпадку неабходнасці асцярожныя дабраахвотна-выбарачныя высечкі могуць з’явіцца адзіным спосабам паляпшэння стану і павышэння ўстойлівасці такіх лясоў. Рознаўзроставыя структуры саснякоў могуць утварацца пад уплывам пажараў. З узростам у сасны ўтвараецца грубая кара, што павышае ўстойлівасць дрэвастоя да пажараў. А пажар стымулюе з’яўленне самасеву сасны і фармаванню ў наступным разнаўзроставасці насаджэння. Сучасныя перспектывы выкарыстання нізкаякаснай драўніны (на паліўную шчапу) пашырае магчымасці прымянення выбарачных высечак у сасняках. Трэба мець на ўвазе, што выбарачныя высечкі ў сасняках нярэдка прыводзяць да непажаданай змены сасны на елку.

ДВК у ельніках: Ельнікі часцей, чым саснякі, з’яўляюцца рознаўзроставымі па прычыне здольнасці елкі да прыроднага ўзнаўлення, не гледзячы на зацяненне, рыхлы подсціл і багатае мохавае покрыва. Правядзенню выбарачных высечак мяшаюць такія ўласцівасці елкі, як ветравальнасць, тонкая кара, якая пашкоджваецца пры валцы і тралёўцы, успрыймальнасць да грыбной інфекцыі і нападу насякомых-ксілафагаў. Найбольш устойлівы да выбарачных высечак ельнікі з наяўнасцю ў дрэвастоі яруса, ці часткі дрэвастоя сярэднеўзроставага пакалення. Калі ў дрэвастоі пераважаюць дрэвы спелага ці пераспелага ўзросту, то распаданне дрэвастою назіраецца нават пасля высечкі слабай інтэнсіўнасці. Вопыт выбарачных высечак у аднаўзроставых ельніках паказаў іх нізкую эфектыўнасць нават на дрэнажаваных глебах (А.С. Ціханаў).

 

  1. ТЭХНАЛОГІЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ДВГК

 

Аналагічна тэхналогіям, схемам распрацоўкі лесасек, што прымяняюцца пры вядзенні паступовых высечак галоўнага карыстання, часткова пры прарэджваннях, прахадных высечках і выбарачных санітарных высечках. Валку дрэў, абрэзку суччаў і распілоўку хлыстоў на сартыменты выконвае харвестар. Збіранне і тралёўку сартыментаў на верхні склад ажыццяўляе фарвардар. Шырыня пасекі 21 м, шырыня пасечнага волаку – 4 м, магістральнага волаку – 5 м. Верхні склад – 15 м × 70 м. Каб паменьшыць уздзеянне лесанарыхоўчых машын на лясное асяроддзе, пашкоджанасць невысякаемых дрэў, устрайваюцца прамежкавыя калідоры для работы харвестара. Тады адлегласць паміж пасечнымі волакамі можа складаць да 30–40 м. Асаблівасцю данай тэхналогіі з’яўляецца тое, што харвестар пачынае распрацоўку пасекі з прамежкавага калідору. Рухаючыся па прамежкавым калідоры, харвестар выконвае толькі валку дрэў з наступнай іх укладкай да бліжэйшага пасечнага волаку. Прамежкавы калідор выкарыстоўваецца толькі аднаразова. Затым харвестар пераязджае на пасечны волак, ажыццяўляе з яго нарыхтоўку сартыментаў, а таксама апрацоўвае дрэвы, што былі нарыхтаваны з прамежкавага калідора. Сартыменты харвестар укладвае каля волаку. Побач з сартыментамі размяшчаюцца кучы суччаў, вяршынныя часткі ствалоў дрэў і распілаваныя на 3–4 м дрывяныя дрэвы. Пасля ўдалення харвестара на бяспечную адлегласць, фарвардар збірае і тралюе сартыменты на верхні склад. Пасля выканання на лесасецы асноўных лесасечных работ фарвардары выконваюць збіранне і транспарціроўку паліўнай сыравіны на прамежкавы склад, які размяшчаецца каля дарогі ўсегадовага дзеяння (адлегласць ад лесасекі ≤1000–1500 м). Паліўная шчапа выпрацоўваецца на прамежкавым складзе. Паралельна дарозе з боку лесасекі размяшчаюць вал нізкаякасная драўніны і парубачныя рэшткі. Вал мае памеры: 6 м × 50 м і вышынёй да 5 м. Рубільная машына барабаннага тыпу перамяшчаецца ўздоўж валу паліўнай сыравіны, гідраманіпулятарам захоплівае суччы і інш. і ўкладвае на прыёмны стол, па якім драўніна падаецца да рубільнага органа. Атрымоўваемая шчапа падаецца непасрэдна ў кузаў (прыцэп) аўташчапавоза, які перамяшчаецца разам з рубільнай машынай. Пры адсутнасці шчапавозаў рубільная машына нарыхтоўвае шчапу ў бурт, ствараючы тым самым рэзервовы запас драўнянага паліва. Адначасова са змяльчэннем выконваецца падвозка сыравіны фарвардарам з лесасекі і ўкладка яе ў вал.

 

 

  1. МЕТАДЫ ВЫСЕЧАК ЛЕСУ ДАУЭРВАЛЬД, ВОРРАТСПФЛЕГЕ

 

А) Ва ўсім свеце, у тым ліку ў Германіі, здаўна ідзе дыскусія па пытанні, якія высечкі лепш – суцэльныя ці выбарачныя. Лесаводы Германіі звярнулі ўвагу на ДВ высечкі па так званай сістэме Дауэрвальд (у перакладзе «бесперапынна прадукцыйны лес»). Сістэма стала вядомай амаль ва ўсіх краінах. Аўтар тэорыі Дауэрвальд – прафесар Эберсвальдскай лясной акадэміі Мёллер (1920). Пад Дауэрвальдам Мёллер разумеў такі лес, дзе ўсе яго кампаненты знаходзяцца ў гарманічным стане (некрануты, першабытны лес): – змешаны па саставу, складаны па форме; – добраахвотна-выбарачныя высечкі асобных спелых дрэў, але ж дапускаліся паступовыя, вузкалесасечныя суцэльныя; – абавязковае пакіданне парубачных рэшткаў; – натуральнае ўзнаўленне лесу

Б) У 1951 г. у ГДР на нарадзе нямецкіх лесаводаў было вырашана адмовіцца ад суцэльных высечак і перайсці на выбарачныя. Была прапанавана сістэма гаспадарання Ворратспфлеге (запас-догляд), якая апісана Гегерам (1955). Адметныя асаблівасці сістэмы Ворратспфлеге: – лес павінен задавальняць шасці патрабаванням; 1) быць змешаным; 2) рознаўзроставым; 3) адпавядаць дадзеным лесараслінным умовам; 4) розныя пароды і ўзроставыя группы павінны размяшчацца курцінамІ; 5) запас драўніны быць найбольшым; 6) драўніна павінна быць найлепшай па якасці;

Лесагаспадарчыя мерапрыемствы ў гэтай сістэме павінны быць накіраваныя на паляпшэнне: 1) драўніннага запасУ; 2) ляснога мікраклімату; 3) глебы.

 

  1. НОВЫЕ ПАДЫХОДЫ ДА ВЫСЕЧАК ЛЕСУ, ЯК РЭАКЦЫЯ НА ЭКАЛАГІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

 

У краінах Паўночнай Амерыкі і Еўропы назіраецца тэндэнцыя да беражлівага абыходжання з прыродай. Ключавым падыходам становіцца захаванне біяразнастайнасці. Гэта пачынае аказваць істотны ўплыў на лесаводства. У сучасны момант спецыялісты-лесаводы спрабуюць адаптаваць прамысловую лясную гаспадарку да новых ідэй. Асэнсаванне лясной гаспадаркі мінуўшчыны і новых «Экалагізаваных» падыходаў прыводзіць лесаводаў да высновы: – устойлівасць да хвароб, зменлівасці клімату, забруджванняў асяроддзя і іншым уздзеянням лепшая ў некранутых лясах; – ахоўная функцыя лепшая у некранутых лясах; – сацыяльныя выгады (рэкрэацыя, эстэтычныя, гістарычныя і інш. каштоўнасці) вышэйшыя таксама ў некранутых лясах; – лесакарыстанне ў некранутых лясах ў кароткія прамежкі часу даражэйшае, але на працяглых адрэзках ўсё-ж танней; – суцэльныя высечкі галоўнага карыстання вядуць, як правіла, да паніжэння ўрадлівасці глебы; – прырост драўніны ў рознаўзроставым лесе не ніжэй чым у аднаўзроставым; – лесааднаўленне ідзе лепш пад полагам змешаных, чым монавідавых, насаджэнняў; – лесааднаўленне, што грунтуецца на прыродных сукцэсіях, эканамічна больш выгаднае і садзейнічае ўдасканальванню структуры лясоў; – якасць драўніны рознаўзроставых лясоў не горшая за такую ў аднаўзроставых.

Праяўляецца інтарэс да «альтэрнатыўнага лесаводства» (скандынаўскія краіны)

Адметныя асаблівасці альтэрнатыўнага лесаводства могуць быць сфармуляваны ў наступным: – Перавага аддаецца фарміраванню ўстойлівага ляснога асяроддзя, нават у процівагу эканамічным стратам. Палітычны націск становіцца вызначальным пры выбары сістэмы лесаводства. – Прафесійныя лесаводы павінны шукаць новыя метады лесагаспадарання, каб спалучыць патрабаванні грамадскасці з эканамічна выгаднай практычнай лясной гаспадаркай. – Суцэльныя высечкі будуць займаць усё меньшую удзельную вагу сярод высечак галоўнага карыстання. – Выбар сістэмы высечак і лесаўзнаўлення абумоўлены пажаданай структурай насаджэння. – Пан-Еўрапейскія крытэрыі ўстойлівага лесаводства (Канферэнцыя Рыо – 1992; Канферэнцыя Міністраў лесу Еўрапейскіх краін, Хельсінкі – 1993. Беларусь падпісала абодва пагадненні) арыентуюць на: метады лесагаспадарання і лесакарыстання, падобныя да прыроднай дынамікі лясоў; фарміраванне натуральных лясоў, якія ствараюцца ў асноўным пры натуральна-прыродных працэсах, уключна лясныя пажары; падтрыманне, захаванне і павелічэнне біяразнастайнасці лясоў; шэраг іншых падобных крытэрыяў

Натуральны лес – мадэль лесагаспадарання: – вырошчваць усе віды дрэў; – больш натуральны характар штучных лясоў;– больш арыентавацца на самаўзнаўленне лясоў; – мэтанакіраваны догляд за лясамі каб паменьшыць розніцу паміж натуральнымі і культывуемымі лясамі.

Кожны ўчастак лесу (біятоп) разглядаецца як неад’емны элемент адзінага ляснога ландшафта. Кожны біятоп унікальны. Захаваць біятоп магчыма толькі праз захаванне яго сувязей з іншымі біятопамі дадзенага ляснога ландшафта. Каштоўныя ключавыя біятопы выключаны з гаспадарчай дзейнасці. Каштоўнасць змешанага лесу. Лесагаспадарчыя работы ўлічваюць асаблівасці месцаў лесаўзрастання. Шаблонныя «тыпавыя» спосабы апрацоўкі дрэвастояў не прыймальныя. Крытэрыі няўстойлівага лесакарыстання (вядомыяяк «крытэрыі Міжнароднага Грынпіса», 1994), да якіх адносяць выкарыстанне: – удабрэнняў, таксічных і нераскладаемых рэчываў; – генетычна мадыфікаваных арганізмаў; – суцэльных высечак; – прамога ўздзеяння на глебу (ворыва, асушэнне лясных зямель ці балотаў і г.д.); – замена натуральных лясоў плантацыямі

Улік інтарэсаў карэннага насельніцтва пры арганізацыі лесакарыстання.

  1. ТЭНДЭНЦЫІ СУЧАСНАЙ ПРАКТЫКІ ВЫСЕЧАК ГАЛОЎНАГА КАРЫСТАННЯ Ў ЗАМЕЖНЫХ КРАІНАХ

 

ЗША: доля суцэльных высечак складала 20% (1996 г.); лесакарыстанне не павінна парушаць раўнавагу лясной экасістэмы; наступствам суцэльных высечак з’яўляецца значнае збядненне ўрадлівасці глебы.

КАНАДА: з Канады і ЗША калісьці пачалася гісторыя суцэльных канцэнтраваных высечак; зараз назіраецца пераход да вузкалесасечных высечак шырынёй 40–80 м і нават 30 м у паўночных ліставых лясах.

РАСІЯ: у апошніх Правілах ВГК для раўнінных лясоў паменьшана максімальна дапушчальная плошча суцэльнай высечкі па групах (1, 2, 3) лясоў (да 10, 20 і 50 га). Але такія памеры лесасек застаюцца ўсё ж вялікімі. Для прыкладу: Аўстрыя – 2 га, Германія – 3–5, Польшча – 5–10, Фінляндыя – 4–10 га; ёсць прапановы адмовіцца ад канцэнтраваных высечак, перайсці да вузкалесасечных; укараняецца сертыфікацыя, як інструмент паляпшэння якасці высечак і іх адпаведнасці прынцыпам сучаснага экалагічнага лесаводства

  1. ЭКАЛАГІЧНА АДКАЗНАЕ ВЯДЗЕННЕ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ (ЛЮБЕКСКАЯ МАДЭЛЬ)

Канцэпцыя экалагічна адказнага лесакарыстання ў Цэнтральнай Еўропе была апублікавана ў жніўні 1996 года экалагічнымі арганізацыямі (Грынпіс, Сябры Зямлі (BUND), Сусветны Фонд дзікай прыроды (WWF) і Robin Wood. Экалагічна адказнае лесакарыстанне грунтуецца на прынцыпах ЛЯСНОГА НАЗІРАЛЬНАГА САВЕТА (ЛНС). ЛНС створаны ў 1993 (Таронта) як міжнародны орган па акрэдытацыі і адсочванні праграм сертыфікацыі лясной прадукцыі. Лепшымі прыкладамі прымянення канцэпцыі экалагічна адказнага вядзення лясной гаспадаркі з’яўляецца лесакарыстанне ў Верноне (Канада) і ў Любеку (Германія). Ажыццяўляецца з 1986 года на 4500 га лясоў. Асноўныя прынцыпы Любекскай мадэлі: – не дапускаецца ніякае ўмяшанне на эталонных участках, якія павінны займаць ≥10%тэрыторыі; – >10% надземнай драўніннай біямасы павінны застацца некранутымі (старыя ці рэдкія дрэвы, сухастой, ламачча і інш.); – узнаўленне лесу павінна, у асноўным, адбывацца натуральным шляхам; – экстэнсіўныя штучныя пасевы і пасадкі лесу робяцца толькі пры лесаразвядзенні. Не дапушчаецца пасадка экзатычных, не мясцовых, дрэвавых відаў; – выбарачныя высечкі павінны ў мінімальнай ступені парушаць прыродныя працэсы канкурэнцыі ці натуральнага адбору; – выбарачнаму карыстанню падлягаюць дрэвы, якія перавышаюць устаноўленыя мэтавыя дыяметры. Пры гэтым нельга дапускаць уборкі верхняга полага на плошчы >0,25 га. Інтэнсіўнасць выбаркі ≤30% па запасу і з паўтаральнасцю ≤2раз за 10 гадоў.

v поўнасцю забаронена наступная дзейнасць: – суцэльная высечка (>0,25 га); – стварэнне монакультур; – развядзенне экзатычных і немясцовых дрэвавых відаў; – выкарыстанне пестыцыдаў і ўдабрэнняў; – ворыва, апрацоўка глебы матыгамі, лапатамі, тралёўка; – уборка тэрыторыі і спальванне біямасы; – дрэнаж (меліярацыя) тэррыторый; – гаспадарчая дзейнасць у экалагічна ўразлівы перыяд году; – падкормліванне дзікіх жывёл

ЭКАНАМІЧНЫЯ АСПЕКТЫ ЛЮБЕКСКАЙ МАДЭЛІ: – зніжаюцца затраты на лесагаспадаранне на 30%; – зніжаецца прыбытак на 20–25% пры драўнінакарыстанні; – узрастае даходнасць за кошт больш разнастайнай лясной прадукцыі; – лясы становяцца больш устойлівымі, што дае павелічэнне прыбытку» на 15%; САЦЫЯЛЬНЫЯ АСПЕКТЫ ЛЮБЕКСКАЙ МАДЭЛІ: – удзел мясцовага насельніцтва ў распрацоўцы асноўных рашэнняў лесагаспадарання; – павышэнне занятасці насельніцтва; – павышэнне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту мясцовых жыхароў у сувязі з больш устойлівым асяроддзем жыцця.

 

  1. КЛАСІФІКАЦЫЯ МЕР САДЗЕЙНІЧАННЯ ПРЫРОДНАМУ ЎЗНАЎЛЕННЮ ЛЕСУ

 

АДНАЎЛЕННЕ ЛЕСУ (АЛ), лесовозобновление – працэс утварэння новага пакалення лесу пад полагам дрэвастою, на высечках, гарах, і іншых плошчах, дзе ён рос раней. АЛ бывае прыроднае, штучнае, камбінаванае, насеннае, вегетатыўнае, папярэдняе, спадарожнае, наступнае. АЛ, якое адбываецца ў актыўнай форме, з дапамогай чалавека, называюць яшчэ ЛЕСАЎЗНАЎЛЕННЕМ, лесовосстановлением. Выбар спосабу аднаўлення лесу заўсёды выклікаў вялікія дыскусіі. Імкненні лясной гаспадаркі ісці толькі па шляху штучнага АЛ ці толькі па шляху прыроднага АЛ з’яўляюцца неапраўданымі. I штучнае, і прыроднае АЛ павінны адпавядаць умовам месца і часу, як і меры садзейнічання прыроднаму лесаўзнаўленню.

Меры садзейнічання прыроднаму лесаўзнаўленню маюць на мэце паскорыць лесааднаўленчы працэс, стварыць умовы для з’яўлення ўсходаў або захавання падросту ці маладняку гаспадарча-каштоўных парод на этапах галоўнай высечкі лесу і наступнага лесааднаўлення. Садзейнічанне прыроднаму ўзнаўленню ўключае мерапрыемствы: – спрыянне з’яўленню ўсходаў самасеву; – захаванне і паляпшэнне росту ўсходаў; – фарміраванне і развіццё падросту і маладняку мэтавых парод; – захаванне падросту і танкамеру галоўных парод пры высечках лесу; – ачыстка месцаў высечак лесу; – забеспячэнне добрага абнасеньвання на высечках; – пасадка дрэвавых парод ≤25% ад гушчыні лясных культур

Іншая класіфікацыя мер садзейнічання: – уздзеянне на мацярынскі дрэвастой; – выбар рацыянальных тэхналагічных рашэнняў; – уздзеянне на глебу; – уздзеянне на падлескавы ярус; – догляд за самасевам; – прадухіленне пашкоджанняў дзікімі жывёламі і пажарамі; – выбар спосабу ачысткі лесасек; – пакіданне абнасенных дрэў; – іншыя меры (апрацоўка глебы, разрэджванне дрэвавага яруса, агароджванне высечак, догляд за самасевам і інш.)

  1. МЕРЫ ПА САДЗЕЙНІЧ. ПРЫРОДНАМУ ЎЗНАЎЛЕННЮ ЛЕСУ ПРЫ НВЛ

 

Уздзеянне на мацярынскі дрэвастой: – кожны прыём НВЛ павінен забяспечыць павелічэнне колькасці благанадзейнага падросту; – пры першым прыёме НВЛ высякаюць непажаданыя для абнасеньвання дрэвы; – наступныя прыёмы праводзяць пасля з’яўлення ўзнаўлення каб стварыць лепшыя ўмовы для яго развіцця

Выбар рацыянальных тэхналагічных рашэнняў: – прымяненне адпаведнага ТКМ: гусенічныя- колавыя лясныя машыны; – выбар рацыянальных схем распрацоўкі лесасек; – абавязковая тэхналагічная падрыхтоўка лесасекі (волакі, разбіўка на пасекі і ленты); – тралёвачныя механізмы рухаюцца толькі па волаках; – на ўчастках з падростам >0,5 м тралёўка толькі хлыстамі, лепш сартыментная нарыхтоўка і тралёўка; – адзначэнне ўчасткаў з падростам на схеме лесасекі; – тэрмін правядзення высечкі (пры адсутнасці падросту высечку вядуць у летні перыяд, каб параніць глебу; пры наяўнасці падростузімой)

Мінералізацыя глебы праводзіцца там, дзе адсутнічае каштоўны падрост, з мэтай садзейнічання паяўленню ўсходаў: – праводзяць за 4–5 гадоў да высечкі; – на сухіх і свежых лёгкіх глебах – вузкімі палосамі (шырынёй 20–25 см) ці дробнымі пляцоўкамі; – на супесях і суглінках – шырокімі палосамі ці буйнымі пляцоўкамі праз 4–5 м; – на пераўвільготненых месцах (чарнічная, доўгамошная серыі тыпаў лесу) – барознамі праз 8–10 м з утварэннем мікраўзвышшаў; – мінералізаваная глеба павінна складаць ≥30% ад плошчы ўчасткаў, не пакрытых лесам, і ≥20% пад полагам лесу

Догляд за самасевам праводзяць пасля чарговага прыёму высечкі: – высечка пашкоджанага, ці слабаразвітага, ці другасных парод падросту; – апраўка (вызваленне ад парубачных рэшткаў, часцінак глебы) падросту; – зрэджванне полагу густога падлеску

Прадухіленне ад пашкоджанняў жывёламі: – спыненне пасьбы скаціны за 5–8 гадоў да першага прыёму высечкі; – агароджванне найбольш каштоўных участкаў; – рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл; – захаванне і фарміраванне перагушчаных курцін высокарослага падросту

Супрацьпажарныя мерапрыемствы на сухіх і свежых глебах з сасновым і яловым падростам: – мінералізаваныя палосы з расчляненнем на асобныя ўчасткі ≤10 га; – абворванне участкаў хвойнага падросту ≥0,5 га

Пасеў насення мэтавых парод у апрацаваную глебу, пасадка сеянцаў і саджанцаў да 25% ад нормы лясных культур – калі не дастае падросту.

 

 

  1. МЕРЫ ПА САДЗЕЙНІЧАННІ ПРЫРОДНАМУ ЎЗНАЎЛЕННЮ ЛЕСУ ПРЫ СВЛ

 

Шырыня лесасек: – да 100 м у ІІ групе лясоў; – да 50 м (цвёрдалісцевыя) у І групе (100 м у ІІ групе)

Тэрміны прымыкання лесасек: – чарговая лесасека высякаецца толькі пасля паўнацэннага аднаўлення папярэдняй

Пакіданне абнасенных дрэў (15–25 шт/га, ці 4–5 насенных груп на 1 га па 3–6 шт. дрэў у групе). Захаванне падросту ў працэсе высечкі (70% зімой і 60% летам ад яго колькасці да высечкі). Апраўка падросту пасля высечкі. Выбар рацыянальных тэхналагічных схем распрацоўкі лесасеК. Мінералізацыя глебы. Пасеў насення ці пасадка сеянцаў ці саджанцаў (т.зв. “частковыя лясныя культуры”). Спосаб ачысткі лесасек

  1. СУЧАСНЫ ПОГЛЯД НА МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА САДЗЕЙНІЧАННІ ПРЫР.ЛЕСАЎЗНАЎЛ.

 

Стварыць умовы для паспяховага лесаўзнаўлення – галоўная задача лесавода пры арганізацыі высечак. Прыроднае лесаўзнаўленне мае свае недахопы і перавагі перад штучным. Крытэрыі ўстойлівага лесакіравання прадугледжваюць прымяняць лясныя культуры толькі там, дзе не гарантавана паспяховае прыроднае лесаўзнаўленне. Станоўчыя вынікі атрымліваюцца на шляхах захавання мэтавага падросту, правядзення высечак у зімовы час, сартыментнай нарыхтоўцы, пры эколага ашчадных прыёмах валкі дрэў і тралёўцы прадукцыі з лесасекі. Пакіданне насенных дрэў пры суцэльных высечках – галоўная ўмова паспяховасці ўзнаўлення. Пакіданне насенных дрэў трэба абавязкова спалучыць з падрыхтоўкай глебы. Падрыхтоўку глебы трэба праводзіць па свежай высечцы (у канцы лета ці ранняй восенню). Пры адлегласці ад сцяны лесу ці насенных дрэў >50 м – падрыхтоўка глебы не дае выніку. Захаванне падросту мэтазгодна: Абавязкова весці догляд за самасевам і падростам, як і потым – у маладняках з перавагай ліставых парод.

Ачыстка лесасек: – на сухіх глебах – здрабненне і раскідванне парубачных рэшткаў; – на вільготных і сырых глебах – укладка парубачных рэшткаў у кучы; – на вільготных і сырых глебах агнявая ачыстка лесасек у кучах можа даць станоўчы вынік. У гэтых адносінах У.П. Цімафееў устанавіў нарматывы: для саснякоў – 60 куч на 1 га, змешаных саснова-яловых дрэвастояў – 80 і ельнікаў 120.

Недахопы ў практыцы мер садзейнічання прыроднаму лесаўзнаўленню – адна з прычын захаплення лесакультурнай справай. «Але, захапленне ляснымі культурамі трэба прызнаць паказчыкам не сілы, а слабасці лесавода» (С.Н. Сеннов).

Прыклад з Негарэльскага вучлясгаса: – за 1993–2004 гг. Створана 269,0 га культур елкі, а пры чарговым лесаўпарадкаванні культур елкі ўлічана 162,5 га (мінус 106,5 га); – у той жа перыяд створана 539,6 га культур сасны, а ўлічана – 615,6 га (плюс 76,0 га).

 

  1. СПОСАБЫ АЧЫСТКІ МЕСЦАЎ ВЫСЕЧАК ЛЕСУ

АЧЫСТКА МЕСЦАЎ ВЫСЕЧАК – выдаленне парубачных рэшткаў (вяршынь дрэў, сучча, ветак) з лесасекі ці прывядзенне іх у стан, які забяспечвае ўмовы для лесааднаўлення і роста. З’яўляецца заключнай аперацыяй лесасечных работ. Парубачныя рэшткі складаюць 15–20% запаса дрэвастою. Іх выкарыстоўваюць на паліва, вытворчасць тэхналагічнай шчапы, шкіпінару, вітамінную і хвойную муку і іншыя каштоўныя прадукты. Невыкарыстоўваемыя парубачныя рэшткі пасля тралёўкі і вывазкі драўніны звычайна раскіданы па ўсёй плошчы лесасекі. Гэта мяшае росту падросту і натуральнаму лесааднаўленню, падрыхтоўцы глебы пад лясныя культуры, павышае пажарную небяспеку ў лясах у 1,5–3,5 разы, садзейнічае з’яўленню шкоднікаў і хвароб.

v Усе спосабы ачысткі лесасек І.С. Мелехаў (1989) аб’ядноўвае ў 3 групы: – АГНЯВЫЯ спосабы, як складванне парубачных рэшткаў у кучы ці валы і іх спальванне, а таксама прымяненне суцэльнага выпальвання (пажару).БЕЗАГНЯВЫЯ спосабы, як: а) раскідванне па высечцы ветак, і іншых дробных рэшткаў; б) размяшчэнне парубачных рэшткаў на тралёвачных волаках; в) збіранне ў кучы ці валы без наступнага спальвання; г) збіранне парубачных рэшткаў для хімічнай перапрацоўкі, на паліва, для кармавых мэтаўутылізацыйная ачыстка; д) спалучэнне утылізацыйнай ачысткі з раскідваннем ці складваннем у кучы; – КАМБІНАВАНАЯ ачыстка – спалучае спальванне рэшткаў з пакіданнем часткі неспаленых. Мае розныя варыянты, як: а) збіранне і спальванне на адной частцы лесасекі і раскідванне на другой; б) збіранне ўсіх рэшткаў у кучы, але спальванне толькі некаторых куч.

 

  1. ЛЕСАВОДЧА-ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АЧЫСТКІ МЕСЦАЎ ВЫСЕЧАК

Ачыстка месцаў высечак ад парубачных рэшткаў павінна праводзіцца адначасова з нарыхтоўкай лесу незалежна ад спосабу і часу высечкі. Спосаб ачысткі прымаецца ў залежнасці ад лесараслінных умоў, тэхналогіі лесасечных і лесааднаўленчых работ. Пры магчымасці ўтылізацыі лесасечных адыходаў, яны ўкладваюцца ў кучы і вывозяцца ў месцы перапрацоўкі. Пры несуцэльных высечках па вузкапасечнай тэхналогіі, таксама на пераўвільготненых участках, парубачныя рэшткі ўкладваюць на волак. На пераўвільготненых участках парубачныя рэшткі ўкладваюць у кучы вышынёй 0,5 м і пакідаюць на перагніванне. На бедных сухіх глебах (вераскова-лішайнікаваясерыя) і сугліністых (кіслічная, сніткавая серыі) рэкамендуецца драбленне і раскідванне парубачных рэшткаў (пры d≥3см на кавалкі ≤0,8 м дліной). Для зніжэння пажарнай небяспекі рэшткі павінны пакрываць ≤60% плошчы лесасекі. На свежых глебах у зеленамошна-арляковай, часткова кіслічнай і чарнічнай, серыях тыпаў лесу пры суцэльных высечках дапускаецца агнявы спосаб ачысткі (складванне адыходаў у кучы d=2 м і h=1,5 м у колькасці 200–600 шт/га і спальванне ў пажарабяспечны перыяд); суцэльны пажар не дапускаецца. Пры несуцэльных высечках у гэтых умовах дапускаецца безагнявы спосаб: драбленне і раскідванне рэшткаў; у ачагах шкоднікаў – абавязковае спальванне. На высечках, запланаваных пад лясныя культуры, дапускаецца механізаваная ачыстка шляхам зграбання рэшткаў у валы (шырынёй ≤2 м і h≤1 м) з іх размяшчэннем на волаках на адлегласці ≥20 м адзін ад аднаго. Наяўнасць ліквіднай драўніны на ачышчанай лесасецы не дапушчальная.

  1. ТЭХНІКА I ТЭХНАЛОГІЯ АЧЫСТКІ ЛЕСАСЕК ГАЛОЎНАГА КАРЫСТАННЯ

 

Збіранне парубачных рэшткаў у кучы ці валы для наступнага выкарыстоўвання на паліва ці для перапрацоўкі: – Кучы маюць h=1–1,5 м, шырыню 1–2 м. Прыпуск на асадку галля 10% па вышыні, хмызу – 20%. Кучы акружаюць супрацьпажарнай мінералізаванай паласой шырынёй 1 м

Збіранне ў кучы ці валы для перагнівання Кучы h=0,5 м і шырынёй 1 м укладваюць на паніжаных мясцінах між пнямі

Збіранне ў кучы ці валы для спальвання Праводзяць у час зімовых ці асенніх лесанарыхтовак. Пасля адтайвання снегу лесасеку дадаткова ачышчаюць: збіраюць незгарэўшыя часткі, укладваюць у міжрадоўі будучых культур, прымінаюць калёсамі трактараў. Пры вясенняй і летняй распрацоўках парубачныя рэшткі збіраюць адначасова з валкай дрэў, а восенню пры дажджлівым надвор’і спальваюць. Колькасць куч: на яловых высечках –150–200 шт/га памерам 3×3×1,5 м, на сасновых – 100–150 шт/га памерам 3×3×1,5 м і на лісцевых – 50–80 шт/га памерам 2×2×1,5 м. Зімой – 40–80 шт/га памерам 4×4×2 м

Раскідванне здробненых парубачных рэшткаў па лесасецы Пры гэтым буйныя часткі шчыльна прыціскаюць да зямлі. Адначасова вызваляюць прыціснуты рэшткамі жыццядзейны падрост. Прымяняецца, ў асноўным, пры летніх лесанарыхтоўках

Супрацьпажарныя прафілактычныя мерапрыемствы на лесасеках заключаюцца ў акаймаванні высечак надзейнымі ахоўнымі палосамі: Супрацьпажарныя палосы пракладваюць па межах высечкі, унутры высечкі для акаймавання ўчасткаў з падростам, або ўздоўж дарог. На акаймаваных высечках тады можна прымяняць любыя спосабы ачысткі, у тым ліку суцэльныя пажары.

  1. ЛЕСАВОДЧАЯ, ЭКАЛАГ. I ЭКАНАМ. АЦЭНКА РОЗН. СПОС. АЧЫСТКІ ЛЕС.

Агнявая ачыстка лесасек выклікае вялікія пераўтварэнні ў складаных лесабіялагічных працэсах: – агонь пашкоджвае, нярэдка поўнасцю знішчае махавое і травяное покрыва, подсціл, гумусавы слой глебЫ. – пад уплывам агню паніжаецца кіслотнасць глебы, можа ўзрастаць утрыманне водарастварымага кальцыю, калію, фосфару. – агнявая ачыстка прыводзіць да паніжэння поразнасці глебы і як вынік – пагаршэння аэрацыі глебы, павелічэння яе вільготнасці, памяньшэння водапранікальнасці. – збядненне ўрадлівасці глебы вядзе да зніжэння прадукцыйнасці насаджэнняў. – агнявыя спосабы ачысткі спрыяюць лесааднаўленню сасны, лістоўніцы і некаторых іншых парод у сухадольных тыпах лесу: усходаў на вогнішчах з’яўляецца ў 5 разоў болей чым без агнявога ўздзеяння. – на высечках з захаваным каштоўным падростам сасны і елкі агнявая ачыстка высечак проціпаказана. – многія фітапатолагі падкрэсліваюць вялікае санітарнае значэнне для лесу агнявой ачысткі: памяньшаецца бяспека развіцця драўнінаразбураючых грыбоў, шкодных насякомых

Безагнявыя спосабы ачысткі таксама па-рознаму ўплываюць на глебу і лесааднаўленчы працэс: – нярэдка высечкі зарастаюць сітнікам, пажарніцай (вейнік), што перашкаджае лесааднаўленню; – укладванне вяршынек і сучча на волак, пад калёсы трактараў, узмацняе волак, абараняе глебу; – раскідванне парубачных рэшткаў на бедных пясчаных сухіх і свежых глебах павышае ўрадлівасць глебаЎ.

Існуюць дзьве супрацьлеглыя кропкі гледжання адносна прымянення агнявога і безагнявога спосабаў ачысткі. Часцей перавага аддаецца безагнявым спосабам. Такая пазіцыя неапраўданая. Эканамічны бок ачысткі лесасек даследаваны менш, чым лесаводча-экалагічны

 

  1. АЧЫСТКА ЛЕСАСЕК ЯК ВІД ДОГЛЯДУ ЗА ЛЕСАМ У РОЗНЫХ МЭТАХ

 

Адзін спосаб ці спалучэнне дзвух на адной лесасецы нярэдка дазваляе вырашаць некалькі задач. Але часцей гэта немагчыма, таму прыходзіцца выбіраць адну галоўную задачу. Часцей галоўнай задачай ачысткі лесасек лічаць супрацьпажарную. Асабліва ва ўмовах высокай урбанізаванасці тэрыторыі. – Лепшы спосаб ачысткі ў супрацьпажарных мэтах – спальванне парубачных рэшткаў у кучах па ходу нарыхтоўкі. Лепш – восенню. Пасля зімовай ачысткі застаюцца буйныя рэшткі і патрабуецца вясенняя даачыстка; – Вясенняя даачыстка заключаецца ў збіранні рэшткаў, іх здрабненні і раскідванні. Агнявы спосаб даачысткі забаронены

Парубачныя рэшткі могуць быць ачагамі інтэнсіўнага размнажэння насякомых-ксілафагаў (караедаў, даўганосікаў, вусачоў, лубаедаў) і грыбных захворванняў. Лепшым спосабам ачысткі ў лесапаталагічных адносінах лічыцца спальванне. Па Санітарных Правілах парубачныя рэшткі неабходна выкарыстоўваць як лоўчыя дрэвы і спальваць іх да вылету насякомых вясной (у сасняках да 15 мая, у ельніках – да 1 чэрвеня)

У мэтах садзейнічання натуральнаму лесаўзнаўленню рэкамендацыі наступныя: – на сухіх глебах лепшым спосабам з’яўляецца здрабненне і раскідванне парубачных рэшткаў; – на вільготных і сырых глебах укладка парубачных рэшткаў у кучы з узгадненнем санітарных правілаў; – на свежых і лёгкіх глебах – умераная агнявая ачыстка, але пры захаванні падросту.

Калі плануюцца лесакультурныя работы: – парубачныя рэшткі збіраюць у кучы ці валы, прымінаюць трактарамі для паскоранага перагнівання; Пры несуцэльных высечках: – збіранне парубачных рэшткаў і ўкладка іх на волаку для папярэджання механічных пашкоджанняў каранёў пакідаемых дрэў і глебы – частку парубачных рэшткаў неабходна здрабняць і раскідваць або пакідаць у кучах.

 

  1. ПЕРАВАГІ І НЕДАХОПЫ СУЦЭЛЬНЫХІ НЕСУЦЭЛЬНЫХ ВЫСЕЧАК

 

Вартасці і недахопы суцэльных высечак. Вартасці: 1) прастата адводаў лесасек і арганізацыі лесанарыхтоўчых работ; 2) магчымасць выкарыстання самай дакладнай лесанарыхтоўчай тэхнікі; 3) разнастайнасць атрыманых пры высечцы сартыментаў; 4) спрыяльныя ўмовы для ўзнаўлення святлолюбівых дрэвавых парод на высечцы; 5) магчымасць часовага сельскагаспадарчага карыстання на высечках. Недахопы: 1) пагаршэнне ўмоў узнаўлення для некаторых дрэвавых відаў (рэзкія ваганні тэмператур, пустазелле і інш.); 2) небяспека воднай і ветравой эрозіі глебы; 3) пашкоджанне сцяны лесу, небяспека ветравалаў; 4) магчымасць размнажэння шкоднікаў і хвароб; 5) павелічэнне пажарнай небяспекі.

Вартасці і недахопы раўнамерна-паступовых высечак. Вартасці: 1) магчымасць захавання і нават павышэння экалагічных функцый лесу; 2) магчымасць добрага абнасеньвання і стварэнне спрыяльных умоў для лесаўзнаўлення; 3) атрыманне «светлавога» прыросту дрэў, пакінутых пасля кожнага прыёму высечкі.

Недахопы: 1) вялікая небяспека пашкоджання падросту; 2) небяспека заглушэння самасеву і падросту; 3) небяспека ветравалу і буралому; 4) складанасць і працаёмістасць правядзення высечкі; 5) не заўсёды магчыма захаваць ахоўныя функцыі лесу.

Вартасці і недахопы групава-паступовых высечак. Вартасці: 1) захоўваюцца вартасці раўнамерна-паступовых высечак; 2) фармаванне рознаўзроставых насаджэнняў з групавым размяшчэннем дрэў, што павышае ўстойлівасць, эстэтычную каштоўнасць насаджэнняў. Недахопы: 1) у многім тыя ж, што і для раўнамерна-паступовых высечак; 2) небяспека ўтварэння «маразабойных гнёздаў».

Перавагі і недахопы добраахвотна-выбарачных высечак. Вартасць: 1) захаванне цэласнасці лесу, яго функцый; 2) атрыманне буйных сартыментаў; 3) магчымасць высечкі ў селекцыйных мэтах; 4) паменшаная небяспека снегавалу і снегалому; 5) магчымасць рэгуляваць шырыню і структуру гадавых кольцаў у пакідаемых на карані дрэў. Недахопы: 1) пашкоджанне часткі пакінутага дрэвастою; 2) цяжкасці з ўзнаўленнем святлолюбівых парод; 3) складанасць правядзення высечак; 4) цяжкасці механізацыі лесанарыхтоўчых работ.

 

  1. УПЛЫЎ ТЭХНАЛОГІІ ВЫСЕЧАК НА АДНАЎЛЕННЕ ЛЕСУ

 

Паміж лесаводствам і лесаэксплуатацыяй усё больш выяўляюцца супярэчнасці. Механізацыя лесанарыхтовак неабходна, але ж яна выклікае вялікія цяжкасці ў лесагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку адносна аднаўлення леса. Некаторыя сучасныя агрэгатныя лесанарыхтоўчыя машыны ў працэсе работы знішчаюць падрост (валачна-тралёвачныя, валачныя); Шляхоў пераадолення названых супярэчнасцей два: – распрацоўка экалагічна ашчадных тэхналогій лесасечных работ; – распрацоўка новых лесанарыхтоўчых машын, якія б адпавядалі патрабаванням лесаводства. Больш шырокае распаўсюджванне атрымаў першы шлях.

Падрост і самасеў пашкоджваюцца ці знішчаюцца пры валцы і тралёўцы дрэў, ачыстцы месцаў высечак. Паменьшыць пашкоджанне магчыма пры наступных тэхналагічных схемах: – валка вядзецца пад вострым вуглом адносна волака; – трактар з канатна-чокернай аснасткай не зыходзіць з волаку пры тралёўцы; – тралёўка вядзецца вяршыняй наперад, лепш сартыментамі; – валка вядзецца на падкладнае дрэва; – на лесасецы вядзецца раскрыжоўка хлыстоў і тралёўка ажыццяўляецца ў сартыментах; асабліва гэтага важна прытрымлівацца на несуцэльных высечках; – распрацоўку пасекі вядуць вузкімі лентамі; – прымяненне калёсных трактараў; – прымяненне харвестараў, якія перамяшчаюцца па тэхналагічных калідорах шырынёй на 1 м больш, чым яго база. – харвестар вядзе валку, раскрыжоўку і штабялёўку сартыментаў; тралёўка ажыццяўляецца фарвардарамі.

  1. ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ РОЗНЫХ ВІДАЎ ВЫСЕЧАК ГАЛОЎНАГА КАРЫСТАННЯ

 

Выбар сістэмы і спосабу ВГК абумоўлены вырашэннем складаных лесаводчых пытанняў, у тым ліку эканамічнай мэтазгоднасцю. Калі ёсць магчымасць забяспечыць фармаванне пасля высечкі маладога пакалення з мэтавых дрэвавых відаў спосабамі прыроднага лесааднаўлення – арыентуюцца на несуцэльныя ВГК. Аналіз хода прыроднага лесааднаўлення пад полагам спелых і прыспелых насаджэнняў паказаў, што паспяхова, з дастатковай колькасцю жыццядзейнага падросту без змены парод, аднаўленне назіраецца на такой плошчы: – саснякі бруснічныя ад 20% іх плошчы ўМінскай вобласці да 60% у Віцебскай ; – саснякі верасковыя – ад 18% (Брэсцкаявобл.) да 50% (Віцебская вобл.) ; – саснякі імшыстыя ад 12% (Віцебскаявобл.) да 35% (Гродзенская вобл.). Пры гэтым у сасняках чарнічных, арляковых, імшыстых і кіслічных падрост прадстаўлен, у асноўным, елкай. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях у сасняках арляковых, чарнічных у падросце пераважае дуб. Арыентавацца на змену сасны дубам тут немэтазгодна. Ельнікі зябяспечаны падростам у сярэднім па рэспубліцы на 37,5% плошчы, дубровы каля 25% іх плошчы, бярэзнікі і асіннікі каля 10% іхплошчы маюць падрост ці другі ярус гаспадарча-каштоўных парод. Эканамічныя паказчыкі лесанарыхтоўчых работ на высечках галоўнага карыстання, прыкладна, наступныя (%): – суцэльныя – 100% затратаў; – паступовыя і выбарачныя – 120%; – палосна-паступовыя – 108%; Разглядаць эканамічныя паказчыкі высечак больш правільна не на этапе «высечкі», а праз увесь абарот гаспадаркі на этапах «высечка – лесааднаўленне – лесавырошчванне». Неабходна ўлічваць таксама экалагічныя бакі розных высечак. Калі ж улічыць, што пры несуцэльных ВГК 7–8 гадоў лясная плошча знаходзіцца ў лесапакрытым стане і выконвае асяроддзеахоўную функцыю, а пры суцэльных – гэты перыяд (лесааднаўленчы) яна знаходзіцца ў непакрытым стане, то эканамічныя вынікі будуць іншымі.

  1. ЭКАЛАГІЧНАЯ СЕРТЫФІКАЦЫЯ СІСТЭМ ЛЕСААДНАЎЛЕННЯ I ВЫСЕЧАК ЛЕСУ

 

МЭТА – выкарыстаць рынак для таго, каб лясная гаспадарка развівалася ў напрамку беражлівага лесакарыстання з захаваннем экалагічных, эканамічных і культурных нормаў. КРЫТЭРЫІ СЕРТЫФІКАЦЫІ (некаторыя, у адносінах да высечак і лесааднаўлення): – захаванне біяразнастайнасці, прадуктыўнасці, здольнасці да лесааднаўлення, жыццеўстойлівасці лясной экасістэмы; – улічваць прыродную дынаміку змены лясных пакаленняў; – вырошчванне мясцовых дрэвавых відаў; – раўнамерная ўзроставая структура лясоў; – перавага прыроднаму лесаўзнаўленню (нават да выкарыстання прыродных лясных сеянцаў пры штучным лесааднаўленні); – рэгулюемыя пажары з мэтай лесааднаўлення і захавання біяразнастайнасці; – фармаванне змешаных насаджэнняў; – шматмэтавае лесакарыстанне, развіваць паляўнічую гаспадарку і рэкрэацыйную дзейнасць; – захаванне ключавых біятопаў; – лясныя работы павінны выконвацца кваліфікаванымі спецыялістамі, якія добра ведаюць асаблівасці экалагічна арыентаванага лесагаспадарання; – пры высечках імкнуцца пакідаць сухастой, дуплаватыя дрэвы, ветравал, старыя дрэвы, рэдкія экземпляры і віды; – лесапакрытая плошча не павінна памяншацца; – пазбягаць пашкоджанняў пакінутых дрэў і наглебавага покрыва; – складаць дакументы па ландшафтным экалагічным планаванні.

 

  1. ЭКАЛАГІЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ ЛЯСНОГА ЛАНДШАФТА ПРЫ ВЫКАНАННІ ВЫСЕЧАК ЛЕСУ I ЛЕСААДНАЎЛЕННІ

 

МЭТА – накіраваць лесагаспадаранне ў напрамку захавання натуральнага аблічча лясной экасістэмы, каштоўных аб’ектаў, забеспячэння прыродных умоў для жыццядзейнасці ўсіх папуляцый, якія існуюць у дадзеным рэгіёне. Парадак экалагічнага планавання: – ацэнка рэгіёна ў цэлым; і элементаў ландшафта; – на карту наносяць каштоўныя прыродныя, гістарычныя, культурныя аб’екты, а таксама ключавыя біятопы; – выяўляюцца дробныя аб’екты, як месцазнаходжанні рэдкіх відаў, гнілыя і сухастойныя дрэвы, старыя, дуплаватыя дрэвы; – намячаюць «экалагічныя калідоры». Гэта некранутыя ці слаба прарэджаныя палосы лесу.

Аснову сеткі экалагічных калідораў складаюць водаахоўныя палосы ўздоўж берагоў вадаёмаў, вільготныя, ў паніжаных мясцінах, дрэвастоі. Сетка калідораў дапаўняецца «мосцікамі», якія ўяўляюць пакідаемыя ў натуральным стане астраўкі лесу. – Распрацоўка зон аднаўляемага ландшафту; – Распрацоўка спосабаў высечак і лесааднаўлення; – Догляд і абслугоўванне кожнага асобнага ўчастка лесу згодна яго месца і ролі ў ландшафце.

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА АХОВЫ І БЯСПЕКІ ПРАЦЫ ПРЫ ВЯДЗЕННІ ЛЕСАСЕЧНЫХ РАБОТ

Кіраўніцтва лесасечнымі работамі ажыццяўляе майстар. У яго распараджэнні павінна быць такая колькасць брыгад (звенняў), работу якіх ён можа арганізаваць і кантраляваць. Пры адсутнасці майстра кіраўніцтва гэтымі работамі можа быць ускладзена на аднаго з адказных работнікаў арганізацыі. Да выканання лесасечных работ дапускаюцца асобы не маладзей за 18 гадоў, якія прайшлі медыцынскае абследванне, абучаныя бяспечным метадам і прыёмам працы, прайшлі інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы. На кожную лесасеку складваецца тэхналагічная карта. Тэхналагічная карта ўтрымлівае: – характарыстыку лесасекі; – схему лесасекі з адлюстраваннем на ёй тэхналагічных элементаў (пасекаў, тралёвачных волакаў, лесапагрузачных пунктаў, зон бяспекі інш.); – указанні аб чарговасці распрацоўкі пасекаў; – бяспечныя спосабы вядзення работ; – адзнаку аб выкананні падрыхтоўчых работ і іншыя патрабаванні па ахове працы.

З зацверджанай тэхналагічнай картай кіраўнік работ павінен пазнаёміць пад роспіс усіх работнікаў, якім прадстаіць распрацоўваць лесасеку. Тэрыторыя ў радыусе 50 м ад месца валкі з’яўляецца небяспечнай зонай. Яна, як і зона ўздоўж тралёвачнага волаку, павінна быць абазначана пераноснымі знакамі бяспекі. Зона небяспекі можа быць пашырана пры вышыні дрэў >25 м, на тэрыторыіі з узвышшамі, на схілах. Пры скорасці ветра >11 м/с спыняецца валка дрэў. Лесасечныя работы спыняюцца ў час ліўневага дажджу, навальніцы, моцнага снегападу і густога туману. Пры выкананні леса





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 647 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Бутерброд по-студенчески - кусок черного хлеба, а на него кусок белого. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2408 - | 2330 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.