ЛЕСАВОДСТВАнярэдка атаясамліваюць з ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКАЙ
– ДВА ВЫЗНАЧЭННІ ЛЕСАВОДСТВА: як навука і як галіна раслінаводства
1) ЛЕСАВОДСТВА – навука аб прыродзе лесу, метадах вырошчвання і паляпшэння лесу, павышэння яго прадуктыўнасці.У сваю чаргу дзеліцца на лесазнаўства – вучэнне пра лес, сукупнасць ведаў аб прыродзе леса; навукова-тэарытычная частка лесаводства і ўласна лесаводства – навука, шго распрацоўвае тэхніку і тэхналогію вырошчвання лесу ў розных прыродных і вытворча-эканамічных умовах, тэорыю і практыку высечак лесу ў мэтах выкарыстання і ўзнаўлення лесу, вырошчвання высокапрадуктыўных насаджэнняў.
ЛЕСАВОДСТВА – гэта галіна раслінаводства, якая займаецца вырошчваннем леса дляатрымання драўніны, іншых прадуктаў лесу і выкарыстання яго ў ахоўных, водарэгулюючых, аздараўленчых, эстэтычных і іншых мэтах. ПРАКТЫКА ЛЕСАВОДСТВА грунтуецца: 1) на веданні законаў прыроды лесу (дыферынцыяцыя лесагаспадарчых мерапрыемстваў па прыродных зонах, па тыпах лесу і т.д.). 2) на ўліку эканоміка-вытворчых умоў (дыферынцыяцыя л/г мерапрыемстваў па групах лясоў, катэгорыях ахоўнасці).
2. ГІСТОРЫЯ ЛЕСАВОДСТВА НА БЕЛАРУСІ
ЛЯСНАЯ ГАСПАДАРКА Беларусі мае глыбокую і даволі складаную гісторыю. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Гэта можна аднесці і да гісторыі лесаводства на Беларусі: – полацкі (ІХ–ХІІІ стагоддзі). – літоўска-беларускі (ХІІІ–XVI ст.). – польскі (XVI–ХVІІІ ст.). – у складзе Расійскай імперыі (XVIII–XX ст.) далейшыя перыяды можна лічыць: – савецкі (1917–1991 г.г.). – пасля распаду – СССР (з 1991г.)
ПОЛАЦКІ ПЕРЫЯД:– вядомы па звестках «Рускай праўды» (1209 г.)
ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКІ ПЕРЫЯД:
– СУДЗЕБНІК КАЗІМІРА I Ягайлавіча «Земскія прывілеі Казіміра» (29 лютага 1457 г.). Першы «СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА» (1529 г.). Дзевяты раздзел прысвечаны лясному і паляўнічаму праву. «СТАТУТ на валокі караля, яго міласці, ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім» СІГІЗМУНДА АЎГУСТА (1 красавіка 1557 г.). «РЭВІЗІЯ пушчаў і пераходаў звярыных ў Вялікім княстве Літоўскім», Г.Б.ВАЛОВІЧ (1559 г). Гэта першае ў свеце апісанне лясоў на тыпалагічнай аснове. «ЛЯСНАЯ УСТАВА» ці «Устава і інструкцыя гаспадарскім ляснічым» (1567 г.). Трэці «СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА» (1588 г.)
Па сучасных паняццях гэта ні што іншае як ЛЕСАЎПАРАДКАВАННЕ, першае ў свеце.
ПОЛЬСКІ ПЕРЫЯД – на жаль, гісторыя лесаводства на Беларусі ў гэтыя часы пакуль што НЕ ДАСЛЕДАВАНА.
ЛЕСАВОДСТВА на Беларусі перыяду РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (з 1772 г.) ЛЕСНОЙ УСТАВ (1786 г.). Разработана система хозяйственных мероприятий для лесов. Образованне ЛЕСНОГО ДЕПАРТАМЕНТА (1798 г.). Открыт Лесной институт (г. Козельск, Брянской области), 1804 г. Открыт Лесной институт в Санкт-Петербурге, 1808 г. «Положение о Корпусе Лесничих», 1839 г. «Первое» лесоустройство Беловежской пущи (Н.К.Генко, 1840 г.).
ЛЕСАВОДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў САВЕЦКІ ПЕРЫЯД. Адкрыццё лясных факультэтаў пры Горы-Горыцкім сельскагаспадарчым інстытуце (1919 г.) і Беларускім палітэхнічным інстытуце (1920 г.). Першыя лясныя доследныя стацыянары з арганіза-цыяй лясных доследных станцый – Мінскай і Горацкай (1920–1923 г.г.). Адкрыццё Беларускага лесатэхнічнага інстытута (1930 г.) і Беларускага навукова-даследчага інстытута (1930 г.). Стварэнне беларускай лясной тыпалогіі (І.Д. Юркевіч, В.С. Гельтман), 1930–1960 г.г. Арганізацыя Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса (Б.Д. Жылкін, 1948 г.). Стварэнне нарматыўнай базы для вядзення лясной гаспадаркі (1930–І990 г.г.). Распрацоўка метадаў біялагічнай меліярацыі лясоў,
Б.Д. Жылкін (1950–1960 г.г.). Лесаводства на радыяцыйна забруджаных землях (В.А. Іпацьеў, В.І. Парфёнаў, Б.І. Якушаў), 1990–1995 г.г.
– Рэкрэацыйнае лесаводства
– Несуцэльныя высечкі лесу
– Лесапаляўнічая гаспадарка
– Гідралесамеліярацыя і лясное балотазнаўства
– 2007 год – 85 гадоў лясной навуцы на Беларусі
– З 1992 г. праводзяцца лесаўпарадкавальныя работы ў Беларусі;
– 1925 год – складзены першы пяцігадовы план развіцця лясной гаспадаркі Беларусі;
– 1947 год – створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР.
- СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕСАВОДСТВА
– Экалагізацыя лесагаспадарчай дзейнасці.
– Паляпшэнне фармацыйнай і ўзроставай структу-ры лясоў. Праблема «сасны».
– Аптымізацыя лясістасці.
– Захаванне біялагічнай і генетычнай разнастай-насці. Па гэтай праблеме будзе асобная лекцыя.
– Вядзенне лясной гаспадаркі на забруджанных радыёнуклідамі землях.
– Пагоршаны стан асноўных лесаўтваральных відаў Беларусі, у прыватнасці:
САСНА Стан папуляцыі некалькі пагоршыўся у 2007–2008 г.г. і застаецца пасля гэтага без істотных змяненняў. Заўважваецца павелічэнне долі дрэў без дэфаліацыі, хаця гэты працэс не аднолькавы па абласцях краіны. У цэлым дрэвастоі сасны аслаблены на ўсёй тэрыторыі. Гібель сосен складае 1,0%, што блізка да сярэдняй велічыні. Адзначаецца некаторае зніжэнне долі дрэў, пашкоджаных хваробамі лесу.
ЕЛКА Доля здаровых дрэў (23,9%) дасягнула самага мінімальнага значэння за апошнія 20 уліковых гадоў (1992 г. – 50%). Найбольш аслаблена елка ў Брэсцкай вобласці (7,4% «здаровых» дрэў). Гібель уліковых дрэў склала 3,3% (павялічылася).
ДУБ Пасля піка ўсыхання, адзначанага ў 2005 годзе, назіраецца штогодна паляпшэнне стану дрэў дуба. У той жа час стан дрэў працягвае заставацца аслабленым. Так, сярэдні працэнт дэфаліацыі дрэў (2005 г. – 31,9%) паменшыўся (2010 г. – 21%). У той жа час доля дрэў без прызнакаў аслаблення з дэфаліацыяй да 10% памяншаецца (2006 г. – 26%, 2010 г. – 14,5%). У апошні год гібель уліковых дрэў дуба не адзначана. Скарацілася на 1,8% доля растучых дрэў, пашкоджаных рознымі фактарамі. Пашкоджанасць больш характэрна для Гомельскай вобласці, меней – у Віцебскай і Гродзенскай.
БЯРОЗА Да 2008 года стан бярозы заставаўся стабільным, колькасць здаровых дрэў вагалася ад 45% да 60%. У 2010 годзе доля здаровых дрэў знізілася да 30%. Гібель дрэў склала 2,0% (2008 г. – 0,7%). Найбольшыя пагаршэнні стану дрэў назіраюцца на ўсходзе рэспублікі, у Брэсцкай і Гродзенская абласцях гібель ўліковых дрэў не заўважана.
АСІНА Стан асіны некалькі пагоршыўся у 2003–2005 г.г., у апошні час стан стабільны. Зменшылася доля «пашкоджаных» дрэў (толькі адзіная ў рэспубліцы такая парода) з адначасовым павелічэннем долі «здаровых». Гібель уліковых дрэў ад розных фактараў склала 4% і павялічылася ў параўнанні з 2008 годам. Асноўная прычына – ветравал, у асноўным назіраецца ў Магілёўскай вобласці.
.
4. ЗАКАНАДАЎЧЫЯ ДАК-ТЫ І ДЗЯРЖАЎНЫЯ РАШЭННІ Ў ГАЛІНЕ ЛЕСАВОДСТВА
ЛЯСНЫ КОДЭКС Рэспублікі Беларусь – асноўны заканадаўчы акт, які рэгулюе нормы лясных адносінаў (прыняты 08.06.2000 г., уступіў у сілу з 14.07.2000 г.) Асноўныя палажэнні Ляснога кодэкса:
– устаноўлена характарыстыка Л.Ф., састаў яго земляў;
– устаноўлена права ўласнасці на лясы і лясную прадукцыю;
– замацаваны парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кіравання лясамі;
– вызначаны прынцыпы і віды лесакарыстання, узнаўлення лясоў;
– устаноўлены шляхі па ахове і абароне лясоў, задачы, правы і абавязкі дзяржаўнай лясной аховы;
– агаворан парадак дзяржаўнага ўліку Л.Ф., вядзення ляснога кадастру, правядзення маніторынгу лясоў;
– устаноўлена адказнасць за парушэнне ляснога заканадаўства і г.д.
Канцэпцыя ўстойлівага развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1996 г.) накіравана на рашэнне першачарговых задач, якія будуць спрыяць пераадольванню крызісных з’яў у галіне, а таксама павышэнню ўкладу лясной гаспадаркі ў эканоміку рэспублікі і ахову навакольнага асяроддзя. Асноўныя раздзелы Канцэпцыі: ацэнка фактараў развіцця лясной гаспадаркі; асноўныя кірункі развіцця лясной гаспадаркі на бліжэйшы перыяд і перспектыву. Стратэгічны план развіцця лясной гаспадаркі Беларусі (1997 г.) з’яўляецца генеральным дакументам развіцця галіны і адрозніваецца ад раней прынятых праграмных дакументаў больш шырокім ахопам праблем развіцця лясной гаспадаркі. Ён закранае ўдасканальванне форм уласнасці і кіравання ў галіне, рашэнне эканамічных задач, развіццё адукацыі і лясной навукі, удасканальванне лясной гаспадаркі і ўкараненне перадавых тэхналогій, аптымізацыю кадравага забеспячэння, праблемы распрацоўкі новай лясной палітыкі і заканадаўства. Асаблівая ўвага адведзена пытанням экалогіі лесу. Дзяржаўная праграма развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, зацверджаная Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 2010 г. № 1626, накіравана на рашэнне наступных лесаводчых задач:
– укараненне сістэмы несуцэльных высечак галоўнага карыстання да 17% па аб’ёму нарыхтаванай драўніны;
– укараненне тэхналогій інтэнсіўнага лесаводства (на аснове шматаперацыйных машын і экалагічных механізмаў. За 2011-2015 г.г. плануецца закупіць 84 харвестары для правядзення высечак галоўнага карыстання, 121 харвестар для высечак догляду, 410 фарвардараў і 180 сартыментавозаў.
Да 2015 года плануецца нарыхтоўваць з выкарыстаннем шматаперацыйнай лесанарыхтоўваючай тэхнікі 70% ад усяго аб’ёму драўніны.
– аптымізацыя фармацыйнай структуры лясоў з павелічэннем долі хваёвых і цвёрдалісцевых парод на 1,5% (100 тыс. га) і давядзеннем яе да 71,8%;
– павелічэнне лясістасці рэспублікі з 38,5% да 39%;
– павелічэнне плошчы лясоў прыроднай генерацыі;
– шэраг іншых задач.
Спецыяльнымі заканадаўчымі актамі, якія таксама рэгулююць лясныя адносіны, з’яўляюцца Законы Рэспублікі Беларусь:
– Аб ахове навакольнага асяроддзя (1992, у рэдакцыі 2002);
– Аб асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях (1994, у рэдакцыі 2000);
– Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе (1993, у рэдакцыі 2000);
–Нацыянальны план дзеянняў па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гады (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006);
– Канцэпцыя развіцця ляснога комплекса Рэспублікі Беларусь да 2015 г. (ухвалена Пастановай СМ Рэспублікі Беларусь ад 29.09.1999 г.) і іншыя.
- ЛЯСНАЯ ПАЛІТЫКА РБ. АСН. ПРЫНЦЫПЫ КАРЫСТАННЯ ЛЯС.РЭСУРСАМІ
Лясная палітыка – імкненні грамадскасці у адносінах да ролі лясной гаспадаркі ў краіне. Беларусь пакуль не мае ўсеабдымнай і рознабаковай фармулёўкі лясной палітыкі. Лясны кодэкс (2004 г.) падкрэслівае значнасць як вытворчай, так і прыродаахоўнай функцый лясоў. У прыватнасці прадугледжваецца:
– ахова глебавага покрыва і водных рэсурсаў, клімату і здароўя насельніцтва
– рацыянальнае лесакарыстанне на прынцыпах неспастушальнага і ўраўнаважанага выкарыстання лясных рэсурсаў
– зберажэнне лясоў і іх ахову ад пажараў, шкоднікаў і хвароб.
На бягучую пяцігодку асноўныя прынцыпы лясной палітыкі выражаны ў Дзяржаўнай праграме развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады:
– мадэрнізацыя лесагаспадарчай вытворчасці шляхам яе тэхнічнага і тэхналагічнага перааснашчэння
– уключэнне ў гаспадарчы абарот усіх эканамічна даступных драўняных рэсурсаў у межах штогодна зацвярджаемай разліковай лесасекі;
– павышэнне эфектыўнасці выкарыстання лясных рэсурсаў за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі з больш высокім дабаўленым коштам;
– рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў паляўнічых жывёл, развіццё пабочнага лесакарыстання, паляўнічага і экалагічнага турызма;
– прымяненне эканамічна і экалагічна эфектыўных тэхналогій утылізацыі драўняных адыходаў пры лесасечных работах, лесапілаванні і дрэваапрацоўцы;
– шэраг іншых задач.
- ЛЯСЫ І ЭКАЛАГ. СІТУАЦЫЯ НА РБ
Лясны фонд займае 45,3% тэрыторыі Беларусі. Лясістасць Беларусі складае 38,3%. Лясы Беларусі знаходзяцца пад моцным антрапагенным ціскам. Асноўная праблема – уздзеянне тэхнагенных фактараў на лясы:
- 1,6 млн. га – 19,5% зямель ляснога фонду радыёактыўна забруджаныя
v 350 тыс. га меліярыраваных лясных балот 1,5 млн. га лясоў у зоне меліяратыўнага ўздзеяння
v 2–3 разы за кожнае дзесяцігоддзе ўзнікаюць экстрэмальныя пажаранебяспечныя сезоны. Лясныя пажары ахопліваюць штогод ад 0,2 да 22 тыс. га (1992 г.). У 2009г. – 1,5 тыс. га.
- ЛЕСАВОДЧАЯ КАНЦЭПЦЫЯ І ЛЕСАВ. СІСТЭМЫ
Лесаводчая канцэпцыя – збалансаваная даўгачасная лясная палітыка. Працялы вопыт чалавецтва прывёў да разумення кіравацца наступнымі лесаводчымі прынцыпамі, якія ў сукупнасці ўтвараюць агульнапрызнаную лесаводчую канцэпцыю:
– максімальна магчымае задавальненне патрэбнасцей грамадства ў прадуктах і каштоўнасцях лесу
– забеспячэнне ўмоў для расшыранага ўзнаўлення лясных рэсурсаў
– безупыннае, неспастушальнае карыстанне лесам
– арганізацыя рацыянальнага вькарыстання лясоў і нарыхтаваных лясных матэрыялаў і прадуктаў
– шматмэтавы падыход да карыстання лесм
Увязка названых лесаводчых прынцыпаў магчыма на шляхах сістэмнага падыходу да арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі. Лес разглядаецца як прыродная сістэма (экасістэма, біягеацэноз). Рэалізацыя разнастайных мэтаў гаспадарання ў лясах дыктуе сістэмны і комплексны падыход да лесавырошчвання, пэўную паслядоўнасць лесагаспадарчых мерапрыемстваў ад узнаўлення да галоўнай высечкі. Гэта прывяло да фармавання паняцця аб лесаводчых сістэмах. Лесаўпарадкаванне пры праектаванні рэжымаў гаспадарання выкарыстоўвае паняцце пра лесаводча-тэхнічныя формы гаспадарання, «як адзінкі класіфікацыі рэжымаў і мэтаў лесаводства». Можна лічыць гэтыя паняцці блізкімі, але ў лесаводстве прынята ўжываць паняцце пра лесаводчыя сістэмы. Лесаводчыя сістэмы – гэта сістэмы абыходжання з лесам, кіравання ім.
Лесаводчыя сістэмы:
– могуць ахопліваць як асобныя этапы, так і ўвесь цыкл развіцця лесу;
– уключаюць комплекс мерапрыемстваў па ўзнаўленні і вырошчванні, павышэнні прадуктыўнасці лесу;
– павінны быць увязаны з лесаэксплуатацыяй, сістэмамі лясных машын і тэхналагічнымі працэсамі лесанарыхтовак, з сістэмамі вядзення сельскай гаспадаркі;
– павінны ўлічваць рэгіянальныя эканамічныя інтарэсы, інтарэсы мясцовага насельніцтва;
– фармуюцца на занальна-тыпалагічнай аснове.
- ПРЫКЛАДЫ ЛЕСАВОДЧЫХ СІСТЭМ
Гістарычна ў свеце склаліся па прыкмеце паходжання і віду лесаўзнаўлення тры лесаводчыя сістэмы: высокастваловая, нізкастваловая і сярэдняя (змешаная). Адметныя асаблівасці іх наступныя.
v Высокастваловая лесаводчая сістэма заснавана на насенным узнаўленні як хвойных, так і лісцевых насаджэнняў. Мэта гаспадарання – атрыманне высакаякаснай дзелавой драўніны і спецсартыментаў.
v Нізкастваловая лесаводчая сістэма грунтуецца на вегетатыўным узнаўленні насаджэнняў. Мэта гаспадарання –атрыманне дробнай дзелавой драўніны і дроў. Даўгавечнасць насаджэнняў значна ніжэйшая, чым пры высокастваловай сістэме, а якасць насаджэнняў у наступных генерацыях паступова паніжаецца.
v Сярэдняя па паходжанні лесаводчая сістэма характарызуецца наяўнасцю ў насаджэннях дрэў як насеннага, так і парасткавага паходжання.
v Прыкладам адпаведнасці лесаводства экалагічным патрабаванням устойлівага кіравання лясамі з’яўляецца лесаводчая сістэма фармавання карэнных мэтавых дрэвастояў на глебава-лесатыпалагічнай аснове (Л.М. Ражкоў, А.Г. Штэйнбок, А.І. Хадаровіч). Адметнасці сістэмы ў наступным:
– утварэнне гаспадарчых участкаў на падставе сумежных таксацыйных выдзелаў па прыкмеце адзінства ўмоў узрастання і мэты гаспадаркі, на базе адной глебава-тыпалагічнай групы;
– выбар мэтавых дрэвавых парод для выдзеленых участкаў;
– абгрунтаванне сістэмы вядзення гаспадаркі для фармавання мэтавага дрэвастою на выдзеленых участках.
Новыя патрабаванні да вядзення лясной гаспадаркі на эколага-ашчадных падыходах пашырае інтарэс да лесаводчай сістэмы з прымяненнем несуцэльных высечак лесу
(Ражкоў Л. М.). Сістэма ўяўляе сабой адзіны тэхналагічны працэс высечак лесу і лесавырошчвання, у аснове якой ляжыць выбарачная форма гаспадаркі. У сістэме комплексна выконваюцца высечкі догляду, іншыя меры догляду лесу, несуцэльныя высечкі галоўнага карыстання, мерапрыемствы па лесаўзнаўленні, ахове і абароне лясоў. Адметнай структурай і складаным характарам кіравання і выкарыстання адрозніваюцца балотныя лясы, на долю якіх прыходзіцца 16,3% лесапакрытай плошчы і 11,7% агульнага запасу драўніны. У мэтах рацыянальнай арганізацыі лясной гаспадаркі ў балотных лясах, іх узнаўлення і аховы прапанавана лесаводчая сістэма па кіраванні ляснымі рэсурсамі і вядзенні лясной гаспадаркі ў балотных лясах.
Адметнасці сістэмы наступныя:
– рэжым лясной гаспадаркі ў балотных лясах вызначаецца іх эколага-эканамічнай функцыяй на падставе класіфікацыі балотных лясоў з улікам тыпу і катэгорыі балот, марфалагічных прыкмет;
– кірунак і спецыялізацыя лясной гаспадаркі выбіраецца ў залежнасці ад груп і катэгорый ахоўнасці лясоў з улікам глебава-тыпалагічных умоў, даступнасці і рэнтабельнасці лесагаспадарчай вытворчасці ў балотных лясах;
– для кожнага з устаноўленых тыпаў гаспадаркі (асоба ахоўны, засцерагальна-эксплуатацыйны і эксплуатацыйны) прапанаваны кірункі выкарыстання, спосабы высечак, догляду і ўзнаўлення балотных лясоў.
Для шэрагу катэгорый ахоўнасці лясоў першай групы распрацавана лесаводчая сістэма па арганізацыі і вядзенні лясной гаспадаркі ў лясах з мэтавымі сацыяльна-экалагічнымі функцыямі (Ражкоў Л. М., Кузьмянкоў М. В., Паплаўская Л. Ф.). Адметнасці сістэмы наступныя.
v Галоўнай задачай арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі ў лясах сацыяльна-экалагічнага назначэння з’яўляецца захаванне і ўзмацненне функцыянальных уласцівасцей і карыснасцей, пры гэтым не выключаецца магчымасць карыстання драўнінай і іншымі рэсурсамі гэтых лясоў. З улікам ступені ўстойлівасці мэтавай функцыі да гаспадарчых уздзеянняў і дапушчальнасці абмежаваных відаў лесакарыстання ў пэўных катэгорыях ахоўнасці і глебава-тыпалагічных умовах выдзелены тыпы (рэжымы) гаспадаркі: асоба ахоўны і засцерагальна-эксплуатацыйны.
v Асоба ахоўны тып гаспадаркі дапускае прымяненне лесааднаўленчых мерапрыемстваў, лесаводчых мер догляду, лесаахоўных і супрацьпажарных мерапрыемстваў.
v Засцерагальна-эксплуатацыйны тып гаспадаркі, поруч з мерапрыемствамі асоба ахоўнага рэжыму, дапускае галоўнае карыстанне лесам на падставе несуцэльных высечак лесу; не выключаюцца ў рэгламентуемых нормах пабочныя лесакарыстанні.
v Прынцыповымі падыходамі да арганізацыі і вядзення гаспадаркі па гэтай сістэме з’яўляюцца:
– участковы метад лесаўпарадкавання на глебава-тыпалагічнай аснове;
– у неабходных выпадках арганізацыя гаспадарчых частак і секцый;
– фармаванне карэнных мэтавых дрэвастояў на глебава-тыпалагічнай аснове;
– у частцы выбару спосабаў высечак лесу – лесаводчая сістэма з прымяненнем несуцэльных высечак.
У межах кожнай групы лясоў з блізкімі мэтавымі функцыямі, акрамя агульнага падыходу, адценены мэтавыя падыходы, менавіта:
- у лясах з пераважнай аздараўленчай функцыяй – метады рэкрэацыйнага лесаводства;
- у лясах з пераважнай санітарна-гігіенічнай функцыяй – фарміраванне лясоў, устойлівых да тэхнагеннага забруджвання, складаных па форме;
- у лясах з пераважнай засцерагальнай функцыяй –фармаванне насаджэнняў з павышанымі супрацьэразійнымі, снега- і ветразасцерагальнымі ўласцівасцямі, мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і фармаванні эстэтычных лясных ландшафтаў у прыдарожных палосах.
Прыкладамі іншых лесаводчых сістэм з’яўляюцца:
– лясная гаспадарка класічнага тыпу;
– інтэнсіўная лясная гаспадарка класічнага тыпу;
– лясная гаспадарка класічнага тыпу ў лясах I і II груп;
– плантацыйнае лесаводства;
– меліяратыўнае лесаводства;
– запаведна-прыродаахоўнае лесаводства.
У залежнасці ад спосабаў высечак выдзяляюць лесаводчыя сістэмы суцэльналесасечныя, выбарачныя і г. д. У той жа час А. С. Ціханаў супраць надання сістэмам высечак статусу лесаводчых сістэм, таму што сістэма як цэласная структура мае на ўвазе паслядоўнасць адной з’явы за другой. Таму класіфікацыя высечак павінна быць аддзелена ад лесаводчых сістэм.
- МЕСЦА ВЫСЕЧАК ЛЕСУ Ў СІСТ.ЛЕСАВЫРОШЧВ. І ЛЕСАКАРЫСТАННЯ
ВЫСЕЧКА ЛЕСУ – працэс спілоўвання, зразання ці ссякання дрэў і вывазкі іх з лесу. Пры гэтым выдаляюць асобныя дрэвы, групы дрэў, высякаюць цэлыя ўчасткілесу розных памераў і формы. Пры высечцы лесу з’яўляецца апаска, шго леса не хопіць. У той жа час лесавод павінен забяспечыць безупыннае, неспастушальнае карыстанне лесам. Менавіта клопат аб безупыннасці лесакарыстання прывёў да неабходнасці прастую лесаэксплуатацыю змяніць на лясную гаспадарку. Безупыннасць лесакарыстання забяспечваецца пры дзьвух умовах:
– За высечкай узнікае новы лес
– Наяўнасць адначасова ўчасткаў лесу розных узростаў
Лесавырошчванне і лесакарыстанне немагчыма ажыццяўляць без прымянення высечак лесу:
меры догляду за лесам, як
– высечкі догляду
– санітарныя высечкі
– догляд за падростам, падлескам
– фарміраванне ўзлеску
– вырошчванне бессучковай драўніны
– уборка захламленасці
праводзяцца з дапамогай высечак лесу;
нарыхтоўка драўніны, як
– пры прамежкавым лесакарыстанні
– пры галоўным (спелы лес) лесакарыстанні
– пры іншых высечках лесу (распрацоўка бураломаў і ветравалаў, пракладка дарог і розных трасаў пад электра і прадуктаправоды) ажыццяўляецца шляхам высечак лесу
- КЛАСІФІКАЦЫЯ ВЫСЕЧАК ЛЕСУ
Усе назапашаныя шматвекавым вопытам лесаводства высечкі лесу можна звесці ў пэўную сістэму з выкарыстаннем наступных класіфікацыйных адзінак: катэгорыі – сістэмы – спосабы (віды) – разнавіднасці (варыянты) высечак лесу.
Катэгорыі вылучаюць па прыкмеце парадку нарыхтоўкі драўніны. Гэта:
– высечкі галоўнага карыстання;
– высечкі прамежкавага карыстання;
– комплексныя высечкі;
– іншыя высечкі.
Сістэмы вылучаюць па прыкмеце агульнасці арганізацыйна-тэхнічных паказчыкаў, стратэгічных мэт у сістэмах лесавырошчвання і інш.
Да сістэмы высечак галоўнага карыстання лесам адносяць:
– суцэльныя высечкі галоўнага карыстання;
– паступовыя высечкі галоўнага карыстання;
– выбарачныя высечкі галоўнага карыстання;
– камбінаваныя высечкі галоўнага карыстання.
Да сістэмы высечак прамежкавага карыстання адносяць:
– высечкі догляду лесу;
– выбарачныя санітарныя высечкі лесу;
– рэканструкцыйныя высечкі.
Спосабы (віды) высечак лесу вылучаюць па прыкмеце аднолькавых арганізацыйна-тэхнічных паказчыкаў і асаблівасцях уплыву на лесаўзнаўленне і захаванне ляснога асяроддзя. Да суцэльных высечак галоўнага карыстання адносяць суцэльналесасечныя палосныя, суцэльна-участковыя (участковыя), канцэнтраваныя, умоўна-суцэльныя спосабы высечак. Да паступовых высечак галоўнага карыстання адносяць раўнамерна-паступовыя, групава-выбарачныя (групава-паступовыя), працягла-паступовыя спосабы. Да выбарачных высечак галоўнага карыстання адносяць прыіскавыя, паднявольна-выбарачныя, добраахвотна-выбарачныя спосабы. Да камбінаваных высечак галоўнага карыстання адносяць суцэльна-катлавінныя, паступова-выбарачныя, палосна-паступовыя і іншыя спосабы. Да сістэмы высечак догляду адносяць асвятленні, прачысткі, прарэджванні, прахадныя высечкі, высечкі фармавання ландшафту. Сярод сістэмы санітарных высечак адрозніваюць суцэльныя санітарныя высечкі лесу, выбарачныя санітарныя высечкі. Рэканструкцыйныя высечкі можна ажыццяўляць калідорным, курцінна-групавым, кулісным ці суцэльным спосабамі высечак. Да комплексных высечак адносяцца высечкі абнаўлення, высечкі перафармавання. Да сістэмы іншых высечак лесу адносяць высечку рэдкалессяў і адзінкавых дрэў, расчыстку лясных плошчаў, біятэхнічныя высечкі, распрацоўку ветравалаў і бураломаў, планіровачныя высечкі, суцэльныя санітарныя высечкі.
- ЗАДАЧЫ ВЫСЕЧАК ГАЛОЎНАГА КАРЫСТАННЯ ПА ГРУПАХ І КАТЭГОРЫІ АХОЎНАСЦІ ЛЯСОЎ
У лясах другой групы дапускаюцца ўсе віды высечак лесу, але пры гэтым павінны быць забяспечаны ўмовы для аднаўлення каштоўных парод дрэў і мець месца эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў. Ні ў якім разе не назначаюцца ў высечку, акрамя агавораных Правіламі водпуску драўніны, наступныя віды:
v дуб скальны, піхта белая, ліпа, клён вастралісты, вяз, ільма, бераст, бук, бяроза карэльская, бяроза прысадзістая, бяроза карлікавая, кедр, лістоўніца, дугласія, лаза чарнічная, лаза лапландская, родадэндран жоўты, кізільнік алаўнскі, сліва калючая (цёрн), дрок германскі, вастракільніца чарнеючая, ваўчаягада баравік. Высечка пералічаных дрэў і кустарнікаў дапускаецца толькі па іх санітарным стане і пры пераводзе ва ўстаноўленым парадку лясных земляў у нелясныя ў мэтах, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі. Высечкі галоўнага карыстання дапускаюцца з захаваннем пэўных параметраў (табл. 3 з Правілаў высечак лесу).
Таблица 3 – Параметры основных организационно-технических элементов РГП
Системы и виды РГП | Организационно-технические элементы РГП | Параметры организационно-технических элементов РГП по группам лесов | |
I группа | II группа | ||
1 Сплошнолесосечные РГП | Площадь лесосек по породам, не более, га: хвойные дуб и другие твердолиственные мягколиственные | ||
Ширина лесосек по породам, не более, м: хвойные дуб и другие твердолиственные мягколиственные | |||
Сроки примыкания лесосек (при оставлении их под естественное возобновление), по породам, не менее, лет: хвойные дуб и другие твердолиственные мягколиственные | |||
2 Несплошные РГП | |||
а)Равномерно-постепенные и группово-постепенные РГП | Площадь лесосек, не более, га | ||
б)Полосно-постепенные РГП | Площадь лесосек, не более, га | ||
в) Длительно-постепенные РГП | Площадь лесосек, не более, га | ||
г) Добровольно-выборочные РГП | Площадь лесосек, не более, га |
У лясах першай групы прадугледжваюцца пэўныя абмежаванні ці ўвогуле забарона высечак галоўнага карыстання. У прыватнасці: У лясах запаведнікаў дапускаюцца толькі іншыя высечкі, якія адпавядаюць запаведнаму рэжыму. У лясах, якія размешчаны на тэрыторыі нацыянальных паркаў, помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, асоба ахоўных участкаў заказнікаў, на асоба каштоўных участках ляснога фонду, якія маюць генетычнае, навуковае і гісторыка-культурнае значэнне, у санітарна-гігіенічных і аздараўленчых лясах (гарадскія лясы, лясы лесапаркавых частак зялёных зон, лясы першай і другой акругі зон санітарнай аховы курортаў), у засцерагальных лясах (супрацьэразійныя лясы) дапускаюцца толькі высечкі прамежкавага карыстання і іншыя высечкі, дазволеныя Правіламі высечак лесу. У іншых лясах першай групы высечкі лесу трэба весці спосабамі, якія забяспечваюць паляпшэнне стану дрэвастояў і павышэнне іх устойлівасці, захаванне і ўзмацненне прыродаахоўнай функцыі лясоў гэтай групы, а таксама своечасовае і рацыянальнае выкарыстанне перастойных і спелых дрэвастояў. У гэтых лясах больш мэтазгодна прымяняць пераважна паступовыя і выбарачныя спосабы высечак галоўнага карыстання. Дапускаецца таксама правядзенне суцэльных высечак на ўчастках, дзе немэтазгодна вядзенне паступовых і выбарачных. У лясах першай і другой групаў на ўчастках лесу, якія маюць водаахоўнае і водарэгулюючае значэнне і якія размешчаны на водараздзелах, дапушчаецца правядзенне дабраахвотна-выбарачных і паступовых высечак слабай інтэнсіўнасці ў зімовы перыяд, на прыбярэжных палосах лесу – толькі дабраахвотна-выбарачныя высечкі слабай інтэнсіўнасці ў зімовы перыяд. У сасняках багульнікавых і асаковых IV банітэту пры адсутнасці падросту і пры немагчымасці стварэння лясных культур суцэльныя высечкі галоўнага карыстання на праводзяцца. У насаджэннях V і ніжэй банітэтаў высечкі лесу не праводзяцца (багульнікавыя, асаковыя, асакова-сфагнавыя, сфагнавыя серыі тыпаў лесу).