Аснаваннем для праходжання практыкі з'яўляецца загад рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праект загада рыхтуецца дэканам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый на аснове прапаноў кафедр факультэта.
Вучэбна-метадычнае кіраўніцтва азнаямленчай (вучэбнай), тэхналагічнай (вытворчай), пераддыпломнай практыкай ажыццяўляецца саветам па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі ад бібліятэк і спецыялізаваных кафедраў факультэта.
Непасрэднае кіраўніцтва практыкай ажыццяўляе кіраўнік практыкі ад кафедры, які прызначаецца з ліку прафесараў, дацэнтаў і выкладчыкаў, што добра ведаюць асаблівасці дзейнасці бібліятэк (інфармацыйных цэнтраў).
Агульнае кіраўніцтва практыкай у бібліятэцы (інфармацыйным цэнтры) ускладаецца на кіраўніка адпаведнай установы ці іншага ўпаўнаважанага ім работніка ўстановы, які ажыццяўляе правядзенне практыкі ў адпаведнасці з Положением о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь і дадзенай праграмай.
Непасрэднае кіраўніцтва практыкай студэнтаў у бібліятэцы (інфармацыйным цэнтры), у яе (яго) структурным падраздзяленні ажыццяўляе вопытны работнік установы, які назначаецца загадам кіраўніка ўстановы.
Тэрмін практыкі вызначаецца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)», тыпавымі і вучэбнымі планамі.
Базы практыкі
У якасці баз для правядзення практыкі адбіраюцца бібліятэкі і інфармацыйныя цэнтры, якія адпавядаюць профілю падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый.
Базы практыкі, якія адносяцца да ведамства Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца згодна з Пералікам устаноў культуры, якія з’яўляюцца базамі практыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, зацверджаным Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. З імі заключаецца дагавор, дзе агаворваюцца ўмовы праходжання практыкі. У якасці баз практыкі, якія падпарадкаваны іншым міністэрствам і ведамствам, адбіраюцца арганізацыі (установы), з якімі ўжо заключаны дагавор аб правядзенні практыкі.
Студэнты, якія навучаюцца на аснове дагавору аб мэтавай падрыхтоўцы, тэхналагічную (вытворчую) і пераддыпломную практыку могуць праходзіць у арганізацыях (установах), з якімі заключаны дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы.
Пры размеркаванні студэнтаў па базах практыкі ўлічваецца спецыялізацыя, па якой навучаюцца студэнты.
Этапы практыкі
Перад пачаткам практыкі праводзіцца ўстановачны інструктаж па правілах праходжання практыкі, па ахове працы і тэхніцы бяспекі. На ім студэнты інфармуюцца аб тэрмінах і месцах праходжання практыкі, а таксама атрымліваюць праграму практыкі.
Пры праходжанні практыкі ў складзе групы студэнтамі і кіраўніком практыкі ад кафедры вызначаецца стараста групы студэнтаў-практыкантаў.
У час праходжання практыкі студэнты падпарадкоўваюцца правілам унутранага працоўнага распарадку бібліятэкі ці інфармацыйнага цэнтра, выконваюць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і ўсе ўказанні кіраўніка практыкі ад базы. У выпадку парушэння правілаў унутранага працоўнага распарадку, патрабаванняў тэхнікі бяспекі студэнт можа быць адхілен ад праходжання практыкі з наступнай неатэстацыяй па практыцы.
У перыяд праходжання практыкі кожны студэнт пад кантролем непасрэднага кіраўніка практыкі ад базы выконвае праграму практыкі і адлюстроўвае ход яе выканання ў дзённіку праходжання практыкі, які з'яўляецца сродкам кантролю за ходам выканання праграмы практыкі. Дзённік павінен запаўняцца штодзённа. У ім змяшчаюцца звесткі аб змесце і выніках работы за дзень, аб сабраным, сістэматызаваным і прааналізаваным фактычным матэрыяле, выказваюцца свае ўражанні і меркаванні.
У канцы праходжання тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі студэнт (група студэнтаў-практыкантаў) даводзіць да ведама кіраўніка практыкі ад базы асноўныя палажэнні і вывады, зробленыя ім (імі) па выніках праходжання практыкі. Кіраўнік практыкі ад базы дае пісьмовы водгук аб рабоце студэнта (групы студэнтаў) у перыяд практыкі. Па выніках азнаямленчай (вучэбнай) практыкі пісьмовая характарыстыка (водгук) не прадастаўляецца.
Па сканчэнні практыкі кожны студэнт здае старасце групы індывідуальную справаздачу ў надрукаванай форме. У сваю чаргу стараста на падставе індывідуальных справаздач практыкантаў рыхтуе агульную зводную справаздачу і здае яе кіраўніку практыкі ад кафедры разам з дзённікамі ўсіх студэнтаў. Дзённікі практыкі павінны быць завераны подпісамі кіраўніка(оў) практыкі ад базы.
У выпадку невыканання дадзеных правілаў студэнт (група студэнтаў-практыкантаў) не дапускаецца да абароны практыкі.
Па заканчэнні азнаямленчая (вучэбнай) практыкі студэнты здаюць залік. Вынiкi здачы залiку па дадзенаму віду практыкі ацэньваюцца ацэнкай «залiчана» / «незалiчана».
Вынікі тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі студэнты абараняюць перад камісіяй у складзе кіраўнікоў практыкі ад базы і кіраўніка ад кафедры. Па тэхналагічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыцы ставіцца залiк з дыферэнцыраванай ацэнкай.
Станоўчая ацэнка заносіцца кіраўніком практыкі ад кафедры ў залiкова-экзаменацыйную ведамасць i залiковую кнiжку.
Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў адмоўны водгук кіраўніка практыкі ад базы, нездавальняючую ацэнку пры здачы заліку або быў хворы пад час практыкі, праходзіць яе паўторна па дамоўленасці з базай практыкі ў вольны ад вучобы час (пасля заняткаў або у час канікул). Невыкананне праграмы практыкі без уважлівых прычын з’яўляецца падставай для адлічэння студэнта з універсітэта.
Вынікі практыкі, найбольш цікавыя прапановы і меркаванні выносяцца і абмяркоўваюцца на студэнцкіх навуковых канферэнцыях і пры станоўчай ацэнцы могуць быць рэкамендаваны да друку.