Лекции.Орг


Поиск:




Вучэбная і вытворчая практыка




Праграма па спецыяльнасці 1-23 01 11

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)

Мінск 2010

 
 

Складальнікі:

Ю.М.Галкоўская, выкладчык кафедры менеджменту інфар­мацый­на-дакументнай сферы БДУ куль­туры і мастацтваў; Л.А.Дзямешка, праф. кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. пед. навук; С.В.Зыгмантовіч, праф. ка­федры менеджменту інфар­мацыйна-дакументнай сферы БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. пед. навук; В.А.Касап, праф. кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. пед. навук; Н.У.Клімянкова, дацэнт кафед­ры ме­неджменту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ куль­туры і мас­тацтваў, канд. пед. навук; Н.А.Ляйко, праф. кафедры інфармацыйных рэсурсаў БДУ куль­туры і мастацт­ваў, канд. гіст. навук; С.А.Паўлава, праф. кафедры менедж­менту інфармацыйна-дакументнай сферы БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. філ. навук; І.М.Стрыжонак, дацэнт ка­фед­ры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камуніка­цый БДУ куль­туры і мастацтваў; А.М.Фёдарава, дацэнт ка­федры інфарма­цыйных рэсурсаў БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. пед. навук; А.І.Фядорына, дацэнт кафедры інфармацый­ных рэсурсаў БДУ куль­туры і мастацтваў; Т.С.Юхнавец, ст. выкладчык кафедры інфарма­цыйных рэсурсаў БДУ куль­туры і мастацтваў; М.А.Яцэвіч, праф. ка­федры інфармацыйных рэсурсаў БДУ куль­туры і мастацтваў, канд. пед. навук

Рэцэнзенты:

Л.Г.Кірухіна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і су­вязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, за­служаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь;

Л.А.Аўгуль, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэ­казнаў­ства Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі

Рэкамендавана да зацвярджэння:

саветам факультэта інфармацыйна-дакументных камуні­кацый БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 9 ад 25.05.2010 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета БДУ культуры і мас­тацтваў (пратакол № 7 ад 08.06.2010 г.);

 

Адказны за рэдакцыю Р.А.Маслоўская

Адказны за выпуск Ю.М.Галкоўская

 
 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 


Праграма практыкі распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29.10.1991 г. № 1202-XІІ «Об образо­вании» (са змян. і дап. ад 09.11.2009 г. № 51-3); Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2007 г. № 252-З «О высшем образовании» (са змян. ад 06.07.2009 г. № 37-З); Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь; пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2010 г. № 860 «Об утверждении Положения о порядке организации, проведения, подведения итогов и материального обеспечения практики студентов высших учебных заведений Республики Беларусь»; Палажэн­нем аб курсавых, экзаменах і заліках, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.1994 г. № 235-А, а таксама адукацыйным стандартам Рэспублікі Бе­ларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)» (2008 г.).

Практыка студэнтаў з'яўляецца значнай часткай адукацый­нага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай ква­ліфікацыі па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліягра­фія (па напрамках)» і ўяўляе сабой планамерную і мэтана­кіраваную дзейнасць студэнтаў па засваенні абранай спе­цыяльнасці, паглыбленым замацаванні тэарэтычных ведаў, прафесійных уменняў на кожным этапе навучання.

Практыка падраздзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вы­творчая практыка ўключае практыку па напрамку спецыяль­насці і пераддыпломную.

У адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Бе­ларусь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і біб­ліяграфія (па напрамках)» тыпавы вучэбны план утрымлівае наступныя асноўныя віды практыкі:

азнаямленчая (вучэбная) – ІІ курс;

тэхналагічная (вытворчая) – ІІІ курс;

пераддыпломная – IV курс.

Для студэнтаў спецыялізацыі 1-23 01 11-04 01 «Бібліятэ­казнаўства і бібліяграфія. Беларуская мова і літаратура» да­даткова прадугледжана педагагічная практыка, а для студэн­таў, якія навучаюцца па спецыялізацыі 1-23 01 11-04 02 «Біб­ліятэказнаўства і бібліяграфія. Замежная мова» – лінгвістыч­ная практыка. Праграмы педагагічнай і лінгвістычнай прак­тыкі распрацоўваюцца асобна.

Працягласць практыкі складае*:

азнаямленчая (вучэбная) – 2 тыдні;

тэхналагічная (вытворчая) – 6 тыдняў**;

пераддыпломная – 5 тыдняў.

Кожны з відаў практыкі з’яўляецца завершаным элементам адукацыйнага працэсу, мае свае асобныя мэты, задачы і выні­кі. Сістэмны, узаемазвязаны, узаемаабумоўлены характар практыцы надае арыентацыя сучаснай адукацыі ў галіне пад­рыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі на рэалізацыю кампетэнтнастнага падыходу.

У выніку праходжання азнаямленчай, тэхналагічнай (выт­ворчай), пераддыпломнай практыкі студэнт павінен авало­даць прафесійнымі кампетэнцыямі, якія прадугледжаны аду­кацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь, і быць здольным да наступных відаў дзейнасці: вытворча-тэхналагічнай, сацы­яльна-культурнай, навукова-метадычнай, навукова-даслед­чай, арганізацыйна-кіраўніцкай, педагагічнай, інавацыйнай.

У перыяд пераддыпломнай практыкі студэнты могуць пры­мацца на працу на вакантныя пасады ў адпаведнасці с зака­надаўствам.

На студэнтаў у перыяд практыкі распаўсюджваюцца зака­надаўства аб ахове працы і правілы ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы – базы практыкі, а на студэнтаў, прынятых на работу на вакантныя пасады, распаўсюджваецца таксама заканадаўства аб працы.


МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАКТЫКІ

 

Асноўныя мэты практыкі – авалоданне студэнтамі прак­тычнымі навыкамі, уменнямі і падрыхтоўка іх да самастой­най прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Біб­ліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)».

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-03-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 650 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Сложнее всего начать действовать, все остальное зависит только от упорства. © Амелия Эрхарт
==> читать все изречения...

784 - | 707 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.