Лекции.Орг


Поиск:




Формир-е правов. гос-ва и общест. объед-я в РБ




Згодна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Прававая дзяржава – гэта дзяржава, абмежаваная ў сваіх дзеяннях правам, якое абараняе свабоду асобы і падпарадкоўвае ўладу воле суверэннага народа.

Прыкметы прававой дзяржавы: суверэнітэт народа; вярхоўнасць закона (Канстытуцыі); усеагульнасць права; узаемная адказнасць дзяржавы і асобы; падзел уладаў; нерухомасць свабоды асобы і яе праў, гонару; наяўнасць эфектыўных форм кантроля і нагляда за выкананнем праў і свабод грамадзян.

У прававой дзяржаве функцыяніруе рэжым канстытуцыйнага кіравання. Рэалізацыя ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, дзейнасць яе органаў, службовых асоб з'яднаны прававымі нормамі і падпарадкаваны ім. Прававая дзяржава з'явілася важным этапам у пашырэнні свабоды асобы і грамадства. У той жа час у сваім класічным, ліберальным разуменні канцэпцыя прававой дзяржавы робіць акцэнт на фармальнай, прававой роўнасці, не закранаючы праблемы дасягнення фактычнай, сацыяльна-эканамічнай роўнасці грамадзян. Сацыяльная дзяржава – дзяржава, якая імкнецца да забеспячэння належных умоў існавання грамадзян, задавальнення іх матэрыяльных і духоўных запатрабаванняў, сацыяльнай абароненасці. Фарміраванне прававой дзяржавы магчыма толькі на аснове грамадзянскай супольнасці.

Грамадзянская супольнасць (толькі на базе яе магчыма прававая дзяржава) – сістэма самастойных і незалежных ад дзяржавы грамадзянскіх інстытутаў і адносін, якія прызваны забяспечыць умовы для самарэалізацыі асоб і калектываў, рэалізацыі прыватных інтарэсаў і запатрабаванняў.

Грамадзянская супольнасць складаецца з эканамічных, духоўных, маральных, рэлігійных, этнічных, сямейных і іншых адносін і інстытутаў, якія не апасродкаваны дзяржавай. Яна ахоплівае вытворчае і прыватнае жыццё людзей, іх традыцыі, норавы, звычаі, сферы адукацыі, навукі, культуры, якія знаходзяцца па-за непасрэднай дзейнасцю дзяржавы.

Інтарэсы і запатрабаванні розных груп і асоб выказваюцца і рэалізуюцца праз наступныя інстытуты грамадзянскай супольнасці: сям'я, царква, палітычныя партыі, прафесійныя, творчыя аб'яднанні, кааператывы, сацыяльныя рухі, органы грамадскага самакіравання і інш. У грамадзянскай супольнасці пераважаюць адносіны канкурэнцыі і салідарнасці паміж вольнымі і раўнапраўнымі партнёрамі.

Базісам грамадзянскай супольнасці з'яўляецца шматукладная рыначная эканоміка, плюралізм форм уласнасці, самастойнасць суб'ектаў гаспадарання, шырокая дзелавая ініцыятыва грамадзян. Сацыяльная аснова – сярэдні клас, які складае найбольш актыўная і мабільная частка насельніцтва. Духоўная сфера грамадзянскай супольнасці прадугледжвае плюралізм у вобласці ідэалогіі, рэальную свабоду слова, друку, сумлення, дастаткова высокі ўзровень сацыяльнага, інтэлектуальнага, псіхалагічнага развіцця асобы.

Грамадзянская супольнасць і дзяржава непарыўна злучаны паміж сабою і немагчымы адзін без аднаго. Узаемаадносіны паміж імі маюць складаны, часам канфліктны характар.

Пры дэмакратычным рэжыме дзяржава і грамадзянская супольнасць выступаюць як раўнапраўныя партнёры, як самастойныя суб'екты грамадскага жыцця.


Типол-я полит. пр-сса

Палітычны працэс адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распрацовак вучоных, а з'яўляецца вынікам скрыжаванняў, барацьбы інтарэсаў розных палітычных сіл, сацыяльных груп, паводзін гэтых груп і грамадзян, іх уяўленняў аб тым, што яны хацелі б атрымаць ад урада і дзяржавы.

Палітычны працэс – гэта сукупная дзейнасць суб'ектаў, шляхам якой адбываецца фарміраванне, змяненне, пераўтварэнне і функцыяніраванне палітычнай сістэмы грамадства. Палітычны працэс гэта тэхналогія ўвасаблення ўлады. Змест палітычнага працэса можа быць розным: распрацоўка якой-небудзь канцэпцыі, фарміраванне грамадскай думкі, стварэнне новых кіруючых структур, правядзенне выбараў і г.д.

Складаецца з наступных элементаў: - суб'екта, носьбіта ўлады; - аб'екта, які павінен быць створаны альбо дасягнуты як мэта працэса; - сродкаў, метадаў, рэсурсаў, выканаўцаў працэса.

Арганізацыя палітычнага працэса пачынаецца з ідэі, распрацоўкі плана, канцэпцыі. Затым, выбіраецца мэта, далей задачы, сродкі, метады, рэсурсы, выканаўцы, тэрміны і г.д.; колькасць удзельнікаў, іх склад. Выканаўцы павінны адпавядаць узнятымі перад імі задачамі і валодаць адпаведнымі сродкамі, ведамі, навыкамі. У працэсе рэалізацыі розных палітычных праектаў фарміруецца палітычнае жыццё краіны. Нязгода паміж элементамі альбо разбурае працэс, альбо прыводзіць да непрадбачных вынікаў. Вынік палітычнага працэса залежыць ад сукупнасці як унутраных, так і знешніх фактараў. У праекце палітычнага процэсу павінны ўлічвацца як унутраныя, так і знешнія фактары, але ж менавіта ўнутраныя здольныя разбурыць працэс, змяняючы колькасць яго актыўных прыхільнікаў і ўдзельнікаў, тэрміны завяршэння і вынікі.

У навуковай літаратуры вылучаюць наступныя рэжымы існавання палітычнага працэсу: а) рэжым функцыяніравання; б) рэжым развіцця; в) рэжым упадку.

Ва ўмовах рэжыма функцыяніравання палітычная сістэма вытварае склаўшыеся адносіны паміж грамадзянамі і дзяржаваю, элітамі і масамі. Уладныя структуры больш прытрымліваюцца традыцыі, чым укараняюць новае; выкарыстоўваюць састарэлыя, звычайныя механізмы ўладарства, пераемнасць у развіцці палітычных сувязяў. Падобнае было ў 1970-я – 1980-я гады ў СССР, у час кіравання дзяржаваю Л. Брэжнева, што прывяло да "застою", які парадзіў крызіс і абвастрэнне адносінаў паміж уладаю і народам, калапс эканомікі.

Ва ўмовах рэжыма развіцця ўлады імкнуцца вывесці палітыку на новы ўзровень, прымяніць метады кіравання, якія адпавядаюць адбываючымся пераменам як унутры грамадства, так і на міжнароднай арэне. Пры гэтым палітычнае развіццё суправаджаецца барацьбой розных тэндэнцый і ідэалагічных накірункаў. У выніку адбываецца рух наперад, паляпшаецца жыццё народа, узрастае легітымнасць улады, аднаўленне і ўдасканаленне эканомікі. Напрыклад, у пасляваенны час у заходнееўрапейскіх дзяржавах адбылося ўзмацненне сацыяльнай абароны насельніцтва, змяншэнне супярэчнасцей, узмацненне дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Пасля "нафтавага шока" 1973 года, які быў выкліканы палітыкай арабскіх краін, было вырашана ўкараняць рэсурсазберагаючыя тэхналогіі. Своечасовасць змен дазваляе дзяржаве прыстасавацца да новых умоў, пераадлолець крызісы, пазбегнуць значнай сацыяльнай канфрантацыі.

Ва ўмовах рэжыма ўпадку назіраецца распад палітычнай цэласнасці, перавага цэнтрабежных тэндэнцый над інтэграцыяй. Рашэнні, якія прынімаюцца ўладамі, не выконваюцца, улада губляе легітымнасць, давер народа.






Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-11-05; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 641 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Логика может привести Вас от пункта А к пункту Б, а воображение — куда угодно © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

1258 - | 1248 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.