Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Тэмы для тэсціравання




 

1. Спосабы фарміравання вытворцамі культурнага прадук­ту, пажаданага для іх сегмента рынку.

2. Выпуск новага прадукту на культурны рынак. Рызыкі і абмежаванні.

3. Асаблівасці рынку культурных прадуктаў і паслуг у Бе­ларусі першай паловы 1990-х гг. Прынцыповае адрозненне ад сучаснага стану.

4. Уплыў сітуацыйных пераменных на працэсы прыняцця рашэнняў і апрацоўку інфармацыі для дасягнення мэт марке­тынгу.

5. Адрозненне паміж сегментацыяй апрыёрнай і заснава­най на групаванні. Станоўчыя і адмоўныя рысы кожнага тыпу сегментацыі.

6. Новыя сегменты культурнага рынку Рэспублікі Бела­русь: перавагі спажыўцоў на сучасным этапе.

7. Катэгорыі мэт цэнаўтварэння.

8. Характарыстыка інтэнсіўнай, выбіральнай і эксклюзіў­най стратэгій, а таксама стратэгій праштурхвання і прасоў­вання. Іх узаемасувязь.

 
 

Крытэрыі адзнак па выніках вучэбнай дзейнасці


10 (дзесяць) – Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды. Міждыс­цыплі­нарны ўзровень разумення матэрыялу. Здоль­насць выкарыстоўваць тэарэтычныя веды для распрацоўкі і рэалізацыі плана маркетынгу. Глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай праграмай. Веданне асноўных навуковых канцэпцый па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкладанне матэрыялу. Дакладнасць і разнастайнасць выкарыстаных тэрмінаў.

 

9 (дзевяць) – Глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай праграмай. Веданне асноўных навуковых канцэпцый па вывучаемай дысцыпліне. Самастой­нае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкладанне матэрыялу. Дакладнасць і разнастайнасць выкарыстаных тэрмінаў.

 

8 (восем) – Поўнае веданне вучэбнага праграмнага матэ­рыялу. Валоданне асноўнымі навуковымі канцэпцыямі па вывучаемай дысцыпліне. Самастойнае выкананне ўсіх праду­гледжаных праграмай заданняў. Актыўная работа на прак­тычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае і лагічнае выкла­данне матэрыялу. Дакладнасць выкарыстаных тэрмінаў.

 

7 (сем) – Дастаткова поўнае веданне вучэбнага праграм­нага матэрыялу (у дыяпазоне 70–75 %). Уяўленне аб асноў­ных навуковых канцэпцыях па вывучаемай дысцыпліне. Са­мастойнае выкананне ўсіх прадугледжаных праграмай задан­няў. Актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Паслядоўнае выкладанне матэрыялу з некаторымі прабеламі і недакладнасцямі.

 

6 (шэсць) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 60–70%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугле­джаных праграмай заданняў. Дастаткова актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Свядомае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, самастойнае выпраўленне выяўленых выкладчыкам недакладнасцей.

5 (пяць) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 50–60%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугле­джаных праграмай заданняў. Недастаткова актыўная работа на практычных і семінарскіх занятках. Узнаўленне вучэбнага матэрыялу з некаторымі памылкамі, няздольнасць да сама­стойнага выпраўлення выяўленых выкладчыкам недаклад­насцей.

 

4 (чатыры) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 40–50%. Самастойнае выкананне ўсіх прадугле­джаных праграмай заданняў. Эпізадычная работа на практыч­ных і семінарскіх занятках. Неўсвядомленае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, істотныя хібы.

 

3 (тры) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу ў дыяпазоне 30–40%. Валоданне недастаткова поўным аб’ёмам інфармацыі, якая прапаноўвалася ў лекцыйным курсе. Ня­здольнасць самастойна выканаць усе прадугледжаныя пра­грамай заданні. Ігнараванне асноўнай і дадатковай літарату­ры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай дысцыпліны. Ад­маўленне ад удзелу ў практычных, семінарскіх занятках; нізкі ўзровень культуры выканання заданняў. Неўсвядомленае ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу, слабае валоданне iнстру­ментарыем вучэбнай дысцыплiны, некампетэнтнасць у ра­шэнні тыпавых задач; адсутнасць умення арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і кірунках вывучаемай дыс­цыпліны, адказы на пытанні з істотнымі лагічнымі і лінг­вістычнымі памылкамі.

 

2 (два) – Фрагментарныя веды (10–30 %), няздольнасць самастойна выканаць прадугледжаныя праграмай заданні. Ігнараванне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкаменда­ванай вучэбнай праграмай дысцыпліны. Адмаўленне ад удзе­лу ў практычных і семінарскіх занятках; нізкі ўзровень куль­туры выканання заданняў. Неўсвядомленае ўзнаўленне асоб­ных фрагментаў матэрыялу, адсутнасць умення выкарыстоў­ваць навуковую тэрміналогію дысцыпліны, наяўнасць у адказах грубых лагічных і лінгвістычных памылак.

 

1 (адзін) – Веданне вучэбнага праграмнага матэрыялу менш за 10%. Няздольнасць самастойна выканаць прадугле­джаныя праграмай заданні. Адмаўленне ад вывучэння літа­ратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай дыс­цыпліны. Поўная адсутнасць прафесійных кампетэнцый па вывучаемай дысцыпліне; адмаўленне ад адказу на пытанні. Адмаўленне ад удзелу ў практычных і семінарскіх занятках.

 

 
 

 

 


Вучэбнае выданне

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-10-01; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 516 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Вы никогда не пересечете океан, если не наберетесь мужества потерять берег из виду. © Христофор Колумб
==> читать все изречения...

2279 - | 2102 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.