Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


МАРКЕТЫНГ У сферы культуры




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

 

__________________Ю.П.Бондар

“_____”_______________2011 г.

Рэгістрацыйны № ВД-_____/баз.

 

МАРКЕТЫНГ У сферы культуры

 

Вучэбная праграма

па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)
спецыялізацыях 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай

і культурнай сферы

1-21 04 01-02 02 Менеджмент міжнародных культурных сувязей

Мінск 2011


Складальнікі:

К.І.Рэмішэўскі, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;

І.А.Рабушкіна, выкладчык кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Рэцэнзенты:

І.В.Катляроў, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Бела­русі”, доктар сацыялагічных навук, прафесар;

М.М.Каралёў, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякуль­турнай дзей­насці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

 

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай менеджменту сацыякультурнай дзейнасці ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 1 ад 30.09.2010 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастац­тваў” (пратакол № 3 ад 14.12.2010 г.)

 

Адказны за рэдакцыю В.В.Каташвілі

Адказны за выпуск К.І.Рэмішэўскі

 
 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


“Маркетынг у сферы культуры” ўваходзіць у склад цыкла дысцыплін, засваенне якіх неабходна для прафесійнай пад­рыхтоўкі дыпламаванага спецыяліста сучаснай сацыякуль­турнай прасторы Рэспублікі Беларусь. Прапанаваны курс носіць інавацыйны характар, паколькі накіраваны на падрых­тоўку менеджараў у сферы культуры як для дзяржаўных, так і недзяржаўных камерцыйных і некамерцыйных аргані­зацый, а таксама кіраўнікоў мастацкіх калектываў з мэтай рэалізацыі творчай ідэі ў пэўны прадукт або паслугу.

Выкладанне курса ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з гума­нітарнымі і са­цыяльна-эканамічнымі дысцыплінамі: філасо­фіяй, фундаментальнай і прыклад­ной культуралогіяй, сацыя­логіяй, этналогіяй, антрапалогіяй, паліталогіяй, гісто­рыяй і тэорыяй мастацтваў і інш. Высокі ўзровень сучаснага развіц­ця міжна­род­ных культурных і навуковых сувязей, абмен спецыялістамі, вынікамі дасле­даванняў і тэхналогіямі, удзел у міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах, семі­нарах, каму­нікацыі па глабальнай сетцы Internet у рэальным часе патра­буюць асаб­лі­вай увагі студэнтаў да вывучэння замежных моў (у першую чаргу англій­скай). У сувязі з развіццём міжнарод­ных эканамічных зносін, новых відаў камунікацый, а таксама камерцыялізацыяй сферы культуры важнае значэнне набыва­юць веды па такіх дысцыплінах, як інфармацыйныя тэхнало­гіі ў культу­ры, інавацыйны менеджмент і менеджмент у сфе­ры культуры, фінансаванне ўстаноў сацыякультурнай сферы і прававое забеспячэнне міжнародных куль­тур­ных сувязей.

Мэта курса - сфарміраваць у студэнтаў трывалыя прафе­сійныя навыкі для працы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, якія характарызуюцца паступовым пранікненнем ры­начных адносін у сферу культуры, укараненнем у практыку ўстаноў культуры дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пра­дзюсарства, прадпрымальніцтва, стварэннем умоў для спон­сарства і мецэнацтва.

Задачы курса:

- засвоіць асноватворныя ідэі маркетынгу як навукова-прыкладной дысцып­ліны, віду прафесійнай дзейнасці, скла­данай часткі сістэмы кіравання, а таксама комплексу пэўных функцый у арганізацыях культуры; засвоіць тэхналогіі рас­пра­цоўкі, стварэння, прасоўвання і рэпрэзентацыі прын­цыпо­ва новых прадуктаў і паслуг у сферы айчыннай культуры і прафесій­нага мастацтва;

- авалодаць сістэмай навуковых ведаў, тэарэтычнымі асно­вамі маркетын­гу, якія забяспечваюць практыку навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб вытворцах і спажыўцах прадукту сферы культуры, вызначаюць кірункі іх эфектыўнага ўзаемадзеяння;

- выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі маркетынгу як часткі арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці ў сферы куль­туры і мастацтва;

– раскрыць сутнасць і асноўныя падыходы да некамерцый­нага маркетын­гу, у тым ліку тэхналогіі фандрайзінгу, на­цэленага на фарміраванне грашовых фондаў для рэалізацыі праектаў у сферы культуры.

Змест курса раскрывае сутнасць культуралагічных, сацыя­лагічных, эка­на­міч­ных і прававых абставін і фактараў, знаё­міць з маркетынгавымі тэхнало­гія­мі, дазваляе засвоіць ін­струментарый для іх практычнай рэалізацыі ва ўстановах сферы культуры, а таксама знаёміць з інфармацыйным за­беспячэннем маркетынгавай дзейнасці.

Прынцыповай асаблівасцю маркетынгу ў сферы культуры з’яўляецца неабходнасць улічваць спецыфіку арганізацый, дзе канчатковы культурны прадукт ці паслуга фарміруюць густы, перавагі і запатрабаванні спажыўца, але не наадварот, як у класічным маркетынгу, зарыентаваным на рэалізацыю таварнай прадукцыі. Традыцыйная трактоўка маркетынгу, паводле якой задавальненне патрэб рынку ёсць сэнс існаван­ня прадукту, з нагоды ўнутранай прыроды мастацтва ў дачы­ненні да культурных прадуктаў не можа быць выкарыстана ў звычным аб’ёме – стратэгіі маркетынгу ў сферы культуры вызнаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей творцы.

Засваенне курса забяспечвае ведамі пра:

- маркетынг як кіраванне сацыяльна-эканамічнымі сістэ­мамі для атрымання пэўнага выніку;

- дасягненні розных падыходаў і школ, іх рэальны ўклад у сучасную кіраўнічую думку;

- агульнуюсістэму рыначных інстытутаў маркетынгу і асаблівасці функ­цыя­навання ў дачыненні да сферы культуры; тэндэнцыі развіцця новай сістэмы эканамічных стасункаў;

- стратэгічны маркетынг як аснову адаптацыі да рэчаіс­насці;

- розныя віды камунікацый, якія садзейнічаюць дасягнен­ню ўзгодненасці дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганіза­цыяй.

Курс накіраваны на выпрацоўку неабходных уменняў і навы­каў:

- аналізу ўнутранага і знешняга сацыякультурнага асярод­дзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла, кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеянняў па ператварэнні рэсурсаў у вынікі, арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўнамоцтваў кіраўніка;

- распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, звязаных з агульнымі функцыямі працэсу кіраван­ня (плана­ванне, арганізацыя, матывацыя і кантроль);

- выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленых службовымі паўнамоцтвамі;

- засваення спецыялізаванага тэарэтычнага матэрыялу, вы­рашэння тыповых маркетынгавых сітуацый;

- выкарыстання тэрміналогіі маркетынгу і менеджменту.

Метады і тэхналогіі навучання.

Курс заснаваны на праблемных, эўрыстычных формах на­вучання, якія развіваюць індывідуальнасць студэнта, сама­стойнасць мыслення, стымулююць творчыя здольнасці праз непасрэднае ўцягванне ў працэсы стварэння, успрыняцця, інтэрпрэтацыі і аналізу маркетынгавых стратэгій у розных сацыякультурных умовах. Арыентаваны на супрацоўніцтва ў групах і падгрупах “хуткага абмяркоўвання” і “мазгавога штурму”, калектыўныя дыскусіі, эксперыментаванне, праек­таванне; студэнтам прапануюцца дзелавыя, ролевыя і іміта­цыйныя трэнінгі.

Самастойная праца студэнтаў накіравана на развіццё навы­каў пошуку неабходнай інфармацыі ў навуковай, навукова-метадычнай літаратуры, друкаваных і электронных СМІ. Вы­карыстоўваецца кантэнт-аналіз крыніц, прысвечаных акту­альным праблемам кіраўнічай і прадпрымальніцкай дзей­насці.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыплі­ны “Маркетынг у сферы культуры” прадугледжваецца 214 га­дзін, з іх 94 – аўдыторныя заняткі (лекцыі – 32, лабараторныя – 26, практычныя – 36). Рэкамендаваная форма кантролю ведаў – экзамен.


Прыкладны тэматычны план

 

Тэмы Коль­касць аўд. гадзін У тым ліку
лекцыі семінар. лабарат.  
Уводзіны        
Тэма 1. Сутнасць маркетынгу. Эвалюцыя маркетынгавых стратэгій        
Тэма 2. Культурны (мастацкі) прадукт ці паслуга – аснова маркетынгавай стратэгіі. Першы кампанент маркетынгавага комп­лексу       -
Тэма 3. Рынак культурных прадуктаў і па­слуг, яго структура. Кампаненты прадукту       -
Тэма 4. Мадэлі паводзін спажыўцоў       -
Тэма 5. Сегментацыя рынку, пазіцыянаван­не культурнага прадукту і паслугі        
Тэма 6. Цэнавая пераменная – другі кампа­нент маркетынгавага комплексу       -
Тэма 7. Пераменная месца – трэці кампа­нент маркетынгавага комплексу       -
Тэма 8. Пераменная прасоўвання – чацвёр­ты кампанент маркетын­гавага комплексу        
Тэма9. Камунікатыўны план       -
Тэма10. Спонсарства і мецэнацтва       -
Тэма11. Маркетынгавая інфармацыйная сістэма. Тры тыпы даных        
Тэма12. Планаванне і кантроль працэсу маркетынгу. Аўдыт маркетынгу       -
Тэма13. Асноўныя стратэгіі маркетынгу. Матрыца Ансофа “Рынак – прадукт”       -
Тэма14. Сацыяльная стратыфікацыя і ацэнка спажывецкіх пераваг        
Тэма15. “Новая эканоміка культуры” і трансфармацыя маркетынгавых стратэгій на сучасным этапе        
Усяго…        

 






Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-10-01; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 640 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Так просто быть добрым - нужно только представить себя на месте другого человека прежде, чем начать его судить. © Марлен Дитрих
==> читать все изречения...

4486 - | 4262 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.