Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Тры тыпы даных




Маркетынгавая інфармацыйная сістэма (МІС) як аснова­творная частка маркетынгавага працэсу. Тры тыпы даных: унутраныя, першасныя і другасныя.

Крыніцы атрымання ўнутраных даных: бухгалтарская сіс­тэма; справаздачы па продажы; спісы кліентаў, падпісчыкаў, пастаўшчыкоў; персанал кампаніі; папярэднія даследаванні; рэйтынг карпаратыўнага вэб-сайта.

Тыпы даследаванняў, якія дазваляюць атрымаць першас­ныя даныя: зандзіруючае, апісальнае, адзінкавае.

Працэс пераходу ўнутраных даных (пасля правя­дзен­ня маркетынгавага даследавання) у разрад першасных даных. Другасныя даныя як інфармацыя, якая дазваляе ацаніць узро­вень і развіццё попыту на пэў­ны прадукт, склад прадуктовага рынку і структуру галіны. Малыя затраты часу і грошай як галоўная асаблівасць атрымання і выкарыстання другасных даных.

Характарыстыка метадаў апытання. Тэхнічныя прыёмы збору і апрацоўкі даных.

С е м і н а р 11

1. Маркетынгавая інфармацыйная сістэма як крыніца неаб­ходнай інфармацыі для прыняцця рашэнняў пры высокім узроўні дасведчанасці.

2. Тыпы даных, якія выкарыстоўваюцца ў маркетынгавай інфармацыйнай сістэме. Вызначэнне тэрміну “ўнутраныя даныя”. Асноўныя крыніцы атрымання гэтых даных. Вартас­ці і недахопы афіцыйных даных у параўнанні з прыватнымі данымі.

3. Асноўныя крыніцы афіцыйных і прыватных даных.

4. Тыпы маркетынгавага даследавання: зандзіруючае, апі­сальнае, адзінкавае.

 

Л а б а р а т о р н ы я з а н я т к і 3

1. Падрыхтоўка рэкламнага паведамлення і PR-паслання з улікам спецыфікі праекта. Аналіз механізмаў уздзеяння дру­каваных і электронных СМІ на працэсы прыняцця рашэння аб набыцці прадукту ці паслугі.

2. Пошук, адбор і ўзаемадзеянне з карпаратыўнымі спон­сарамі. Заключэнне спонсарскага пагаднення. Методыкі вы­мярэння аддачы ад спонсарскіх укладанняў.

3. Тэхналогіі маркетынгу “з выпадку” і шляхі дасягнення максімальнай эфектыўнасці ад іх выкарыстання.

4. Тэхнічныя прыёмы збору і апрацоўкі даных, якія былі атрыманы ў выніку маркетынгавага даследавання.

 

Тэма 12. Планаванне і кантроль працэсу маркетынгу. Аўдыт маркетынгу

Цыклы планавання, маніторынгу і кантролю. Сувязь абра­най маркетынгавай стратэгіі з паспяховасцю выканання кар­паратыўнай місіі ўстановы культуры. Суаднесенасць іерархіі задач з іерархіяй стратэгій. Распрацоўка кампанентаў марке­тынгавага плана, у лік якіх уваходзяць: сітуацыйны рынак; пастаноўка задач і вызначэнне стратэгій; ацэнка рэсурсаў; вызначэнне рыначнага комплексу; практычная рэалізацыя плана.

Аўдыт маркетынгу (або маркетынгавая рэвізія) як дэталё­вае, сістэматычнае, перыядычнае, крытычнае вывучэнне ары­ентацыі маркетынгу кампаніі ў рамках яе пэўнага сацыя­культурнага асяроддзя. Асноўныя кампаненты аўдыту марке­тынгу: аналіз знешняга асяроддзя, у якім існуе прадпрыем­ства, а таксама яго мэт і стратэгій у сферы маркетынгу; рэвізія арганізацыйнай структуры кіравання маркетынгам і эфектыўнасці рэалізацыі асноўных функцый маркетынгу ў кампаніі; вызначэнне фінансавай эфектыўнасці мерапрыем­стваў па маркетынгу, бюджэту маркетынгу.

С е м і н а р 12

1. Сутнасць цыклаў планавання, маніторынгу і кантролю маркетынгу.

2. Сувязь абранай маркетынгавай стратэгіі з карпаратыў­най місіяй установы культуры.

3. Узаемазалежнасць іерархіі задач і іерархіі стратэгій.

4. Адрозненне працэсаў стратэгічнага планавання ў аргані­зацыі культуры ад аналагічнага працэсу ў традыцыйным (таварным) маркетынгу.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-10-01; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 638 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Наука — это организованные знания, мудрость — это организованная жизнь. © Иммануил Кант
==> читать все изречения...

2242 - | 2051 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.