Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы.Канстытуцыя 1927г.




Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці – сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.

У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) – на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу
30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А.Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.

Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема – неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе – гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва
1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай)у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз’ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб’яднання з БССР.

У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.

У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай – Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі – беларусаў.

5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (беларускія эсэры). Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 года асобам, якія не выступалі супраць савецкай улады са зброяй стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячоў. А пачатак палітыкі “ беларусізацыі ” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. На Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года Рада БНР аб’явіла аб спыненні барацьбы супраць савецкай ўлады і аб самароспуску.

Аднак маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў сярод моладзі камсамол. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах. Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці – сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.

У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) – на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу
30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А.Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.

Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема – неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе – гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва
1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай)у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз’ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб’яднання з БССР.

У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.

У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай – Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі – беларусаў.

5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (беларускія эсэры). Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 года асобам, якія не выступалі супраць савецкай улады са зброяй стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячоў. А пачатак палітыкі “ беларусізацыі ” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. На Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года Рада БНР аб’явіла аб спыненні барацьбы супраць савецкай ўлады і аб самароспуску.

Аднак маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў сярод моладзі камсамол. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

 

2. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг.і усталяванне “дзяржаўнага сацыялізму”

Палітычная сітуацыя. У пасляваенны час, як і ў 1930-40-я гг.ч уся паўната ўлады была сканцэнтравана ў руках камуністычнай партыі і, у выніку спецыфічнай пабудовы алошняй, у руках яе кіраўніка - I. Сталіна. Адзяржаўленне і ідэалагізацыя ўсіх сфер жыцця вызначалі шырокі спектр па-літычнай дзейыасці КПБ: сельская гаспадарка, культура, аду-кацыя і іншыя сферы жыцця. Кіраўніцтва Камуністычнай партыі аператыўна рэагавала на змены ў настроях грамад-ства. Дзеля гэтага мелася мноства каналаў інфармацыі і ры-чагоў уздзеяння: ад рэпрэсіўных да прапагандысцкіх мер.

Першы пасляваенны 1946 год пачынаўся разам з агітацый-най кампаніяй па выбарах у Вярхоўны Савет СССР. Па ўсёй рэспубліцы, на праднрыемствах і ва ўстановах праходзілі мітынгі, на якіх вылучаліся кандыдаты ў дэпутаты. На пачат-ку студзеня 1946 г. усе калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў у ліку першых кандыдатаў называлі Сталіна, Молатава, Вара-шылава, Жданава, Берыю, Малянкова, Хрушчова. Кіраўнікі дзяржавы 9 студзеня 1946 г. накіравалі пісьмо выбаршчыкам, дзе паведамлялі, у якіх акругах яны будуць балаціравацца. К. Варашылаў праходзіў па Мінскай выбарчай акрузе. 3 гэтай нагоды на большасці прадпрыемстваў Мінска прайшлі мітынгі, дзе рабочыя слухалі ўсхваляваныя прамовы аб сваім выбранніку.

Санраўды, выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), у Вяр-хоўны Савет БССР (1947), у мясцовыя Саветы (1948), вызна-чаліся партыйнымі ўладамі як шырокая прапагандысцкая ак-цыя, як свята. Насельніцтва ж, змарнаванае вайной, разгля-дала іх як першую рэальную прыкмету мірнага жыцця. Зда-валася, самае страшнае мінула - астатняе будзе дасягнута працай. Жаданне гэтай працы, жаданне хутчэй аднавіць раз-буранае вайной ахоплівала пераважную болынасць белару-саў. Многія з той моладзі, што не трапіла на фронт, з зайзд-расцю сустракалі сваіх аднагодкаў з баявымі ўзнагародамі і імкнуліся вызначыцца ў працы. У студзені 1946 г. адбыўся пленум ЦК ЛКСМБ, які заслухаў пытанне "Аб удзеле камса-мольцаў і моладзі Полацкай вобласці ў падрыхтоўцы выбараў у Вярхоўны Савет СССР". 3 дакладам выступіў першы сакра-тар ЦК ЛКСМБ К.Т. Мазураў. На ўрачыстым пасяджэнні пленума Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Н.Я. Наталевіч уручыў Ленінскаму Камуністычпаму Саюзу моладзі Беларусі ордэн Чырвонага Сцяга "за мужнасць, сама-адданасць, праяўленую камсамолам у гады вайны".

У канцы лютага 1946 г. былі зніжаны цэны ў камерцый-ным гандлі харчовымі таварамі ад 10-20% (мяса) да 40-50% (кава, гарбата, хлеб). Адначасова акрэслівалася неабход-насць падпіскі на пазыку, што мела добраахвотна-прымусо-вы характар. Прапагандаваліся прыклады С. Станюты, якая ахвяравала два сваіх заробкі, Я. Коласа, які падпісаўся на 30 тыс. рублёў і г. д.

Праяўляючы клопат аб насельніцтве, улады яшчэ раз падк-рэслівалі, што магло б быць лепш, каб не ворагі ў краіне і па-за яе межамі. Час сапраўды быў складаны і супярэчлівы. Бы-лым саюзнікам ужо не натрэбна была моц краіны Саветаў. У ЗША паступова разгортвалася антыкамуністычная істэрыя. Разам з тым I. Сталін дзейнічаў таксама з пазіцыі сілы.

Цэнтральныя ўлады акрэслівалі асабісты недавер і па-дазронасць да вызваленых народаў. Л. Цанава, які напярэ-дадні і ў першыя пасляваенныя гады ўзначальваў рэпрэсіўны апарат НКУС БССР, лічыў: усе тыя, хто не прымаў актыўна-га ўдзелу ў партызанскай барацьбе - здраднікі. У той самы час без удакладнення фактаў альбо на сфальсіфікаванай пад-ставе ў турму былі кінуты многія мінскія падпольшчыкі, партызанскія сувязныя, былыя ваеннапалонныя (для прыкла-ду - герой абароны Брэсцкай крэпасці маёр П.М. Гаўрылаў). Асабліва напружаным было становішча ў заходніх абласцях Беларусі, дзе пад час вайны і ў першыя пасляваенныя гады дзейнічалі атрады Арміі Краёвай. Менавіта тут бачылася НКУС "гняздо нацыяналізму і кулацтва". Недавер распаў-сюджваўся нават на партызан і партыйных кіраўнікоў - мяс-цовых ураджэнцаў. Быў арыштаваны шэраг дзеячаў Кампар-тыі Заходняй Беларусі, Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася з пачаткам масавай калектывізацыі ў гэтых раёнах.

Недавер да беларускага насельніцтва перакінуўся на мяс-цовае партыйна-савецкае кіраўніцтва. У 1946 г. прозвішчы I. Сталіна і П. Панамарэнкі ў рэспубліканскім друку яшчэ суст-ракаліся побач. Але ў іх адносінах ужо адчувалася напружан-не. Панамарэнка з 1944 г. з'яўляўся не толькі першым сакрата-ром ЦК КП(б)Б, але і старшынёй Урада рэспублікі. Да таго ж партызанскія кадры, што складалі ў 1944-1945 гг. пераваж-ную частку партыйна-савецкай бюракратыі ў БССР, забяспе-чылі яму тут як былому кіраўніку ЦШПР трывалыя пазіцыі. Такое становішча не задавальняла I. Сталіна. Ён імкнуўся не дапускаць умацавання пазіцый кіраўнікоў на месцах.

У студзені 1947 г. першым сакратаром КП(б)Б быў прызначаны сакратар Пермскага абкама партыі М. Гуса-раў. П. Панамарэнка захаваў на працягу 1947 г. толькі паса-ду Старшыні Савета Міністраў. Разгарнулася закулісная ба-рацьба паміж гэтымі кіраўнікамі, што, дарэчы, адлюстроўва-ла барацьбу ў Маскве за ўплыў на I. Сталіна. М. Гусараў паступова фарміруе сваю партыйную каманду. Ад абавязкаў сакратара ЦК КП(б)Б па кадрах быў вызвалены М. Аўхі-мовіч (замест яго прызначаны М. Зімянін), з Бюро ЦК КП(б)Б быў выведзены і Г. Эйдзінаў - да гэтага часу Старшыня Дзяржплана БССР. Абодва яны - вядомыя арганізатары пад-нольнай і партызанскай барацьбы на Беларусі. Беларусы ў групоўцы М. Гусарава прысутнічалі. Найбольш яркай асобай з іх быў на той час М. Іаўчук, які адказваў за ідэалагічную работу. Ён нарадзіўся ў 1908 г. у в. Занужаўе (сучаснага Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Акадэміі камуністычнага выхавання і работы ў ЦК УКП(б) у 1947 г. быў прызначаны сакратаром ЦК КП(б)Б. Былых партызанскіх кіраўнікоў паступова замянялі маладыя кадры, не звязаныя асабістымі адносінамі з П. Панамарэнкам. Прысутнічалі таксама і тыя5 хто быў запрошаны М. Гусаравым з Пермскай вобласці. Дарэчы, М. Гусараў (па словах П. Пана-марэнкі) так акрэсліваў кадравую палітыку свайго папярэд-піка: "Як на Беларусі ўзніклі органы ўлады? Узялі па Ваньку ад партызаыскага атрада - вось і ўсё".ІІовае кіраўніцтва разумела сваё прызначэнне: актывіза-іілць барацьбу з нацыянальным рухам і паскорыць працэсы Кіілектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі. Сапраўды, у 1944-1946 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі не толькі атрады Арміі Краёвай. У розных кутках яе - у Слоні-мс, Навагрудку, Баранавічах, Глыбокім, Паставах, Брэсце і Ў іншых гарадах і мястэчках ствараліся групоўкі, а потым і арганізацыі апазіцыйна настроенай беларускай моладзі. Так, нясной 1946 г. была створана беларуская патрыятычная арга-мізацыя ў Слоніме (для канспірацыі яе назвалі "Чайка"). Ар-ганізацыя павінна была аб'яднаць "перадавое студэнцтва, бе-ларускую інтэлігенцыю, свядомую рабочую і сялянскую мо-ладзь". Галоўнай мэтай была абарона нацыянальных правоў і свабод, барацьба за захаванне і развіццё беларускай культу-ры, мовы і гісторыі. Распрацоўваліся таксама і праекты пабу- довы незалежнай Беларусі. У хуткім часе "Чайка" аб'яднала-ея з патрыятычнай групай у Баранавіцкім настаўніцкім інсты- туце, што пашырала сферу яе ўплыву.

У гэты ж час на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі актывізуе дзейнасць ужо сталая нацыянальная арганізацыя: Бсларуская незалежніцкая партыя (М. Вітушка), распачына- юць работу групы ў Брэсцкім чыгуначным і Жыровіцкім сель-скагаспадарчым тэхнікумах, Ганцавіцкім і Пастаўскім педву-чылішчах. У Навагрудку склаўся гурток моладзі, што выбраў назву "Саюз вызвалення Беларусі" (яго філіялы дзейнічалі падпольна ў Мінску, Гродне і іншых гарадах). Напрыканцы 1946 г. - у самым пачатку 1947 га была зроблена нават спроба аб'яднаць падпольны рух, Можка меркаваць, што Міністэр-ства дзяржбяспекі ўжо ў гэты час мела звесткі аб дзейнасці падпольных арганізацый і сваю агентуру ў іх. Аднак актыў-ныя дзеянні ведамства Л. Цанавы распачало ў лютым 1947 г. і псвыпадкова прымеркавала іх да выбараў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы, якія павінны былі адбыцца ў нядзе-лю 9 лютага 1947 г. МДБ распаўсюджвала версію аб тым, што "Саюз беларускіх патрыётаў" (арганізацыі ў Глыбоцкім псдвучылішчы і Паставах) меркаваў здзейсніць у гзты дзень

 

шэраг тэрактаў. Разгром падпольных арганізацый паставіў сабе ў заслугу Л. Цанава і на XIX з'ездзе КП(б)Б акрэсліў іх як групоўкі, створаыыя "агентамі імперыялізму".

Сапраўды, ва ўмовах "халоднай вайны" заходнія дзяржа-вы былі зацікаўлены ў разгортванні антысавецкага руху ў СССР і здольны былі яго падтрымліваць. Аднак звужаць праблему толькі да гэтага нельга. Пераважная частка ўдзель-нікаў беларускіх арганізацый самастойна прыходзіла да ўсведамлення сваёй адказнасці за лёс краіны. Калі б 20 мая 1947 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР не адмяніў смя-ротную кару, многія з удзельнікаў паплаціліся б жыццём за сваю апазіцыйную дзейнасць. Аднак гады сібірскай катаргі вытрымалі далёка не ўсе.

На пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. 27-28 жніўня на сходзе партыйнага актыву Мінскай гарадской арганізацыі КП(б)Б выступіў сакратар ЦК КП(б)Б М.Г. Іаўчук. Ён заклікаў пакончыць з нізкапак-лонствам перад Захадам, з памылковым поглядам на тое, што нібы менавіта адтуль ішло святло культуры на Бела-русь, выступіў супраць тэорыі "залатога веку" (псрыяд Вя~ лікага княства Літоўскага. - Заўеага аўт.) як "нацыяналі-стычнай ідэалагізацыі мінулага". Выступаўшы на нарадзе прэзідэнт АН БССР А.Н. Жзбрак ухіліўся ад пастаноўкі такога пытання.

Аднак ужо ў снежні 1947 г. А. Н. Жэбрак не выбіраецца нават у акадзмікі АН БССР. ІІад лозунгам барацьбы суп-раць "праяўленняў безыдэйнасці і апалітычнасці", "за чысці-ню марксісцка-ленінскага светапогляду", "за няўхільнае кіра™ ванне ленінскімі прынцыпамі класавасці і партыйнасці" ліквідаваліся цэлыя навуковыя галіны і школы, укараняўся дагматызм, падаўляліся любыя праяўленні іншадумства.

У лютым 1948 г. на адной з вуліц Мінска быў знойдзены мёртвым кіраўнік маскоўскага дзяржаўнага тзатра, былы старшыня яўрэйскага антыфашысцкага камітэта ў 1941-1945 гг. С. Міхоэлс. Як сведчаць дакументы, гэта была аперацыя па забойству.

У лютым 1949 г. упсршыню пасля вайны адбыўся чарговы XIX з'езд Камуністычнай партыі Беларусі, на якім гюбач з гаспадарчымі разглядаліся і ідэалагічныя пытанні. З'езд вы-рашыў распачаць калектывізацыю ў заходніх абласцях Бела-русі. Ён ухваліў барацьбу з касмапалітызмам, з "ворагам савецкага рэалістычнага мастацтва Меерхольдам". На арга-нізацыйным Пленуме Першым сакратаром ЦК КПБ(б) зноў быў абраны М. Гусараў.

Гэты ж 1949 г. святкаваўся як год 70-годдзя Сталіна. Ён спалучаўся з другім святам - 800-годдзем сталіцы СССР -Масквы. 1 студзеня 1950 г. многія рэспубліканскія выданні побач са штогадова традыцыйным навагоднім партрэтам I. Ста-ліна змясцілі яму віншаванне ад імя беларускага народа.

У студзені 1950 г. было надрукавана новае Палажэнне аб выбарах у Вярхоўны Савет БССР. Выбарам быў прысвеча-ны сход актыву Мінскай вобласці, на якім выступіў М. Гуса-раў, шматлікія мітынгі, арганізаваныя на прадпрыемствах і ўстановах„ Аднак вылучэнне кандыдатаў адбывалася па старому сцэнарыю. Першым усюды вылучаўся I. Сталін, толькі зараз болып спрактыкавана: унізе пад яго прозвішчам пісалі прозвішча рэальнага кандыдата, і гэта ўжо нагадвала пэўны рытуал.

Выбары 14 сакавіка 1950 г. праходзілі як свята, пад музыку і песні. А напярэдадні для святочнага настрою на ўсю шыры-ню першых старонак газет было змешчана разам з партрэтам I. Сталіна паведамленне аб зніжэнні цэн на ўсе харчовыя і прамысловыя тавары. 15 сакавіка ў звестках аб выбарах на-зываліся лічбы ўдзельнікаў галасавання між 99-100%.

6 ліпеня 1950 г, пачалося пасяджэнне VIII сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Толькі з 1950 па 1956 гг. Вярхоўны Савет БССР прыняў звыш 90 законаў і пастаноў. Нягледзячы на некаторыя хібы, яны сталі важным сродкам рэгулявання і ўдасканалення грамадскіх адносін, гаспадарчых, сацыяльна-культурных працэсаў.

Спецыфічнай заставалася роля камсамола і прафсаюзаў, якія не столькі павінны былі выяўляць і абараняць інтарэсы працоў ных, моладзі, колькі накіроўваць іх гераічную працу. Адначасо-ва камсамол з'яўляўся кузняй кадраў для партыі. Вядома, што першыя пасляваенныя кіраўнікі камсамола Ееларусі (у 1945-1947 гг. - К.Т. Мазураў, са снежня 1947 па ліпень 1954 гг. -П.М. Машэраў) сталі вядомымі палітычнымі дзеячамі.

Акрамя прафсаюзаў і камсамола ў рэспубліцы дзейнічалі агульнасаюзныя грамадскія арганізацыі (ДТСААФ - добраах-вотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, спар-тыўныя і культурныя ўстановы і іншыя), членства ў якіх для большасці працаздольнага насельніцтва было абавязковым.

Трэба адзначыць, што на пачатку 1950-х гг. зноў узмац-ніліся супярэчнасці паміж звышдзяржавамі, пачалося ўза-емнае нарошчванне ядзерных арсеналаў. Таму Пастаянны камітэт сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру прыняў адозву да кіраўнікоў дзяржаў аб забароне атамнай зброі. Збор подпісаў ахапіў і грамадзян Беларусі. Людзі, якія толькі што перажылі жудасную вайну, новай не жадалі. Па ўсёй рэспубліцы прайшлі мітынгі. Была створана Рэспублі-канская камісія садзейнічання Савецкаму камітэту абаро-ны міру па правядзенню збору подпісаў пад адозвай Паста-яннага камітэта. Старшынёй Рэспубліканскай камісіі быў абраны Я. Колас, намеснікамі - Ц. Гарбуноў і П. Машэраў. Пры пэўным фармалізме гэты рух стаў значнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці Беларусі першай паловы 1950-х гг.

На пачатку 1950 г. стала бачна, што сельская гаспадарка далёка не дасягне намечаных рубяжоў пяцігодкі. У ліпені 1950 г. Пленум ЦК УКП(б) заслухаў паведамленне сакрата-ра ЦК УКП(б) П. Панамарэнкі "Аб недахопах у кіраўніцтве ЦК КП(б)Б сельскай гаспадаркай". Пленум вызваліў ад аба-вязкаў першага сакратара М.І. Гусарава і выбраў на гэтую пасаду М.С. Патолічава, які да абрання працаваў першым сакратаром Растоўскага абкама і гаркама УКП(б)). Нельга сказаць, што гэта адразу прывяло да змен у грамадска-палітычнай сітуацыі на Беларусі. М. Патолічаў, больш спрактыкаваны палітык, напачатку вымушаны быў мірыц-

ца з той велізарнай уладай, што меў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава. Апошні ў гэты час быў узнагароджаны ордэнам Леніна ў сувязі са сзаім 50-годдзем.

Працягваліся арышты, барацьба з касмапалітызмам і на-цыяналізмам. Быў арыштаваны як "югаслаўскі шпіён" міністр адукацыі П. В. Саевіч.

У сярэдзіне 1950-х гг. нацыянальны аспект стаў прадметам палітычнай барацьбы. У сакавіку 1953 г. памёр І.В. Сталін. Імкнучыся заручыцца падтрымкай "нацыянальных" партый-ных кіраўнікоў, Л. Берыя выступіў з прапановай аб змене кіраўнікоў з цэнтра на мясцовых. У Мінск з рашэннем аб зняцці з пасады М. Патолічава накіроўваецца М. Зімянін. Аднак абмеркаванне пытання 25-27 чэрвеня 1953 г. пайшло па нечаканаму сцэнарыю. Пры той справядлівай крытыцы "аб выгнанні з ужытку беларускай мовы" (даклад М. Зімянін упершыню чытаў на беларускай мове, і выявілася, што амаль усс ўдзельнікі валодаюць ёй), Пленум выказаўся суп-раць адстаўкі М. Патолічава і фактычна ўпершыню не пад-парадкаваўся рашэнню з цэнтра. Праўда, тут паўплывала і паведамленне аб арышце Л. Берыі.

Пасля Пленума адносіны з боку партыйных ідэолагаў да беларускай культуры пэўным чынам змяніліся. Барацьба з "нацыяналізмам" закончылася, і афіцыйныя ўлады сталі больш лаяльна адносіцца да нацыянальна-культурнага раз-віцця. XXI з'езд КП(б)Б, які праходзіў 10-13 лютага 1954 г., адзначыў, што "пры агульным росце беларускай літаратуры ла-ранейшаму адстае драматургія, творчыя саюзы пісьменні-каў і кампазітараў, тэатр оперы і балета слаба займаюцца стварэннем новых нацыянальных твораў". Але гэта быў не паварот, а толькі памякчэнне афіцыйнага курсу.

Не адбылося істотных зрухаў і ў адносінах дзяржавы да канфесій. Калі ў дачыненні да праваслаўнай царквы ў перыяд Зялікай Айчыннай вайны і першыя пасляваенныя гады мож-на было назіраць пэўную лібералізацыю, то вельмі жорсткімі, непрымірымымі заставаліся адносіны да іншых канфесій, най-перш католікаў і іудзеяў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 395 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Либо вы управляете вашим днем, либо день управляет вами. © Джим Рон
==> читать все изречения...

2227 - | 1965 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.