Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі




Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я.Варонкі. Урад абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што "… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на самавызначэнне". Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”.

Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў, у першыя дні акупацыі будынак Народнага сакратарыяту і яго актывы нават былі арыштаваныя. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР) у межах пражывання пераважнай большасці беларускага народа, дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод, устанаўліваўся 8-мі гадзінны працоўны дзень. Гэта была сацыялістычная праграмма, на базе якой дзеячы і кіраўнікі БНР знайшлі паразуменне з прадстаўнікамі некаторых расійскіх сацыялістычных партый – у тым ліку з эсэрамі і меньшавікамі.

18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР, у склад якой былі ўведзены прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый, а крыху пазней – і Віленскай беларускай рады, якая дзейнічала там раней пад назвай Беларускага народнага камітэту з моманта акупацыі заходняй часткі Беларусі. У адказ на Брэсцкій мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Германіяй 25 сакавіка з’яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Абвяшчалася, што Бада БНР сама павінна падпісваць пагадненні з зацікаўленымі бакамі, а раней падпісаныя пагадненні, якія датычыліся тэрыторыі Беларусі, страчвалі сваю моц. Аднак нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады, бо лічыў Беларусь часткай Савецкай Расіі. БНР аказалася ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі, бо краіны-суседкі прэтэндавалі на беларускія тэрыторыі і не жадалі прызнаваць незалежнасць Беларусі. Напрыклад, да Украінскай Народнай Рэспублікі па ўмовах Брэсцкага міра адыходзілі землі на поўдзень ад Палескай чыгункі, Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы. А адноўленая Польшча адразу абвясціла сваёй мэтай “вяртанне” Польскай дзяржавы ў межы
1772 года.

Магчымасці рэалізацыі абвешчаных ідэй значна абмяжоўваліся ва ўмовах акупацыі Беларусі германскай арміяй. Урад БНР зрабіў вызначальную памылку і пайшоў на супрацоўніцтва з акупантамі. Па прапанове Р.Скірмунта на імя кайзера 25 красавіка 1918 года была адаслана тэлеграмма з падзякай за “вызваленне” Беларусі ад бальшавізма і прапановай узяць апеку над маладой беларускай дзяржавай. Аднак адказу з Берліна не было. Вынікам палітыкі змоўніцтва стаў востры крызіс унутры ўрада БНР і ў БСГ – галоўнай палітычнай сілы ў Радзе БНР. Раду пакінулі прадстаўнікі эсэраў, Бунда, меньшавікоў, частка БСГ. Наогул, БСГ распалася на тры партыі – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў і Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзве апошнія пачалі ўзброеную барацьбу супраць акупантаў. Так, да восені 1918 года налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў толькі на частцы акупаванай тэрыторыі.

Аднак зараз ліберальна-кансерватыўная большасць урада БНР значна палепшыла свае адносіны з акупацыйнымі ўладамі. Ураду былі перададзены пытанні, звязаныя з арганізацыяй мясцовага гандлю, прамысловасці, сацыяльнай дапамогі, устаноў адукацыі і культуры. Аднак нямецкае камандаванне недазволіла стварыць сваю армію, паліцыю, фінансавую структуру і сетку мясцовых органаў улады. Актыўна дзейнічалі дыпламатычныя місіі БНР у Еўропе. У Кіеве была арганізавана Беларуская гандлевая палата.

Найбольшых поспехаў урад БНР дасягнуў у культурным будаўніцтве і развіцці адукацыі. Былі створаны за кароткі час да 350 пачатковых школ, некалькі гімназій, Мінскі педагагічны інстытут, выходзіла 28 газет, дзейнічала 11 выдавецтваў, выдавецтва “Адукацыя” актыўна друкавала падручнікі для школ, рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (гэтай справай займаліся А.Смоліч, М.Доўнар-Запольскі, В.Ігнатоўскі).

У лістападзе 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя, першая сусветная вайна скончылася паражэннем гэтай краіны, яе войскі павінны былі быць выведзены з акупаваных тэрыторый. Разам з адыходзячымі германскімі войскамі эмігрыраваў і ўрад БНР, бо сваіх узброеных сіл і нават структуры ўлады на месцах ён не меў – яму не было што супрацьпаставіць бальшавікам, прыйшоўшым на змену немцам.

Спроба падняць беларускае пытанне пад час мірных перамоў у Версалі і на іншых міжнародных канферэнцыях на рубяжы першага і другога дзесяцігоддзяў скончылася безвынікова. Версальскі мірны дагавор ад 28 чэрвеня 1919 года і дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-1920 гадоў не ўтрымлівалі механізмаў вырашэння беларускага пытання – стварэння незалежнай Беларусі. Краіны Антанты былі зацікаўлены ў Польшчы, як буферы паміж імі і Савецкай Расіяй, таму выканалі яе патрабаванне не прызнаваць незалежнай Беларусі.

Па сутнасці, з-за неспрыяльных умоў існавання, БНР не стала сапраўднай дзяржавай, бо гэта ўтварэнне не адпавядала ўсім прыкметам асобнай незалежнай дзяржавы. Не было сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, сістэмы распацоўкі і прыняцця законаў, забеспячэння іх выканання, аховы правоў і свабод грамадзян. Тым не менш, абвяшчэнне беларускай дзяржавы заставіла Савецкі ўрад у Маскве па іншаму паглядзець на беларускі край і пайсці па шляху стварэння сацыялістычнай беларускай рэспублікі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 409 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Если вы думаете, что на что-то способны, вы правы; если думаете, что у вас ничего не получится - вы тоже правы. © Генри Форд
==> читать все изречения...

2212 - | 2156 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.