У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з’явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. “Саюз...” заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі “Наша ніва” (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.
Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана, пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія цярпелі паражэнне пад Вердэнам. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.
Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацьвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад “зямлі Обер-Ост”. Акупацыйны рэжым характаразаваўся ўзмоцненай эканамічнай эксплуатацыяй рэгіёна з наступнай яго каланізацыяй.
Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі – заходнюю пад нямецкай акупацыяй, і ўсходнюю, якая кантралявалася рускай арміяй. На Заходнім фронце было каля 1,5 млн. салдат і афіцэраў, утрыманне іх было ўскладзена на беларускую гаспадарку. На акупаванай намцамі тэрыторыі быў устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.
Шырокі размах набыло бежанства. Яно было вынікам прымусовага высялення сялян з пакідаемых арміяй тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнага перасялення. Колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек. Перасяленне беларускіх гарадоў выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне, эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.
Рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18-40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80%. Але паменшылася смяротнасць насельніцтва дзякуючы ўвядзенню «сухога» закону.
Наглядаўся крызіс цывільнай прамысловасці. Былі парушаны эканамічныя сувязі, пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася ў
2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 1/7-1/6 ад даваеннага ўзроўню.
Дрэнна была арганізавана эвакуацыя прамысловасці. З заходніх губерняў Беларусі вывезены толькі асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай губені – 24 прадпрыемствы. На Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы.
Адбыўся рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці. Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная, харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі. З’явіліся новыя спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку – авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы – аружэйныя майстэрні. Будаваліся новыя чыгункі: Жлобін-Оўруч (1915 г.), Уручча-Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.
У сельскай гаспадарке скараціліся пасяўныя плошчы, таго што ў 1917 г. 1/3 сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў – мужчын. У сялян адбіралі каней, кароў, фураж, хлеб. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі. Адначасова цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі ў 2-7 разоў, квартплата ўзрасла ў 2 разы.