Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Тэма 10 Беларусь. Палітычная мадэрнізацыя грамадства.




1.Рэвалюцыя 1905-1907гг. на Беларусі.

2.Першая сусветная вайна і Лютаўская рэвалюцыя 1917г.

3.Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пач. 20 ст.

Літаратура

Бригадин.П.И.История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций / П.И.Бригадин.- Минск, 2007.

Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля.-Мінск, 2007.

Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. - Мінск, 2000; 2002.

Гісторыя Беларусі. З 1795г. да вясны1917г.:вучэб.дапам / рэдкал.: І.П.Крэнь, І.І.Коўкель.- Мінск, 2007.

 

Асноўныя паняцці:

Ваенна-палітычны саюз; Антанта; Траісты саюз; Стаўка; “Наша ніва”; Свянцянскі прарыв нямецкай арміі; Нарачанская наступальная аперацыя; Баранавіцкая наступальная аперацыя; акупацыя; «сухі» закон; мабілізацыя; люмпенізацыя; дэзертырства; Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны; Беларускі народны камітэт; газета “Гоман”; “Дзянніца”; Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя; Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Часовы ўрад; I з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый; “сепаратызм”; II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый; Цэнтральная ваенная беларуская рада; Цэнтральная рада беларускіх арганізацый; Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя; карнілаўскі мяцеж; Устаноўчы сход; Камітэт выратавання рэвалюцыі; Ваенна-рэвалюцыйны камітэт; Заходняя вобласць; Аблвыкамзах; СНК Заходняй вобласці і фронту; губсаўнаргас; хлебная манаполія; Дэкрэт аб зямлі; камуны.

1. Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента – Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў.

18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “ курлоўскага расстрэлу ” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць.

Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу – бо галоўная іх мэта – звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні.

Улады спалучалі рэпрэсіі з некаторымі ўступкамі на карысць працоўных. Так, 2 снежня 1905 года была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з
27 красавіка 1906 года. Выбары былі непрамыя, шматступенчатыя. Законам вызначалася розная якасць галасоў выбаршчыкаў (1 голас памешчыка = 3,5 голаса буржуазіі = 15 галасам сялян = 45 галасам рабочых). Асобы, якія не мелі маёмасці, выбарчых правоў не атрымалі. Сацыял-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары ў першую Думу. Але сарваць выбары яны не здолелі. У выбарах удзельнічала шырокае кола партый, створаных пасля маніфеста
17 кастрычніка 1905 года.

Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з’ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па
18 кастрычніка і пераўтварыўся ў I з’езд партыі кадэтаў. Партыя стаяла на пазіцыі будаўніцтва ў Расіі парламенцкай дзяржавы на заходні манер, выступала супраць федэралізму але дапускала культурную аўтаномію народаў імперыі.

На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя – Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл.

Саюз 17 кастрычніка ” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі.

На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі – Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “ Саюз русского народа ” (лістапад 1905 года), які ствараў “ чорныя сотні ” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе.

Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “ Белорусское общество ” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “ Крестьянин ” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг – “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово».

У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў – куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары.

У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб’яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі – сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты – масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны.

У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі – акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У выніку ад Беларусі было абрана 15 дэпутатаў ад правага блока, 11 аўтанамістаў, 2 кадэта і 8 беспартыйных. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб’яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя – там левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін – з 20 лютага да
3 чэрвеня 1907 года. Зноў абвастрыліся спрэчкі па аграрнаму пытанню. Але зараз партыя кадэтаў не атрымала большасці ў Думе і ўрад праігнараваў іх варыянт рэфармавання. Паколькі ў Думе ніводны бок не атрымаў перавагі, Думу палічылі няздольнай на сур’ёзныя справы і па патрабаванню правых партый распусцілі зноў. Але адначасова Мікалай II змяніў выбарчае заканадаўства
(17 чэрвеня), чаго не меў права рабіць без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907 гадоў. Урад перайшоў да жорсткіх метадаў у кіраванні краінай. Рэвалюцыйныя партыі, у тым ліку і БСГ, знаходзіліся ў глыбокім крызісе, так сама як і партыя кадэтаў. На базе мясцовых яе арганізацый была створана ў 1907 годзе Краявая партыя Літвы і Беларусі. Польскія памешчыкі і святары, якія ўвайшлі ў партыю, падтрымлівалі патрабаванне аб палітычным раўнапраўе палякаў і католікаў.

З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве – “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 249 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Велико ли, мало ли дело, его надо делать. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2455 - | 2137 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.