Размоўны стыль
Падстылі | Сфера выкарыстання | Мэта выкарыстання | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя рысы | Асноўныя моўныя сродкі |
1.Размоўна-бытавы; 2. Размоўна-афіцыйны. | У паўсядзённым жыцці, у размове з блізкімі, знаёмымі людзьмі, сябрамі. | Для абмену думкамі, інфармацыяй, пачуццямі з людзьмі блізкага асяроддзя | Размовы (дыялогі), запіскі, лісты да блізкіх людзей | Непасрэднасць, жывасць, натуральнасць маўлення, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар выказванняў, эмацыянальнасць | Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з пераносным значэннем. Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя поўныя і няпоўныя сказы. Звароткі. |
Навуковы стыль
Падстылі | Сфера выкарыстання | Мэта выкарыстання | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя рысы | Асноўныя моўныя сродкі |
1. Уласна навуковы; 2. Навукова-вучэбны; 3. Навукрва-папулярны; 4. Навучна-тэхнічны. | У навуцы і тэхніцы, у навучальным працэсе і адукацыі. | Для інфарміравання пра навуковыя дасягненні. Для афармлення навуковых паведамленняў. Для арганізацыі навучальнага працэсу | Навуковыя выступленні, лекцыі, паведамленні, дыспуты, рэфераты, артыкулы, тэзісы, дысертацыі і падручнікі | Доказнасць, дакладнасць, лагічнасць. Адсутнасць выказвання адносін да прыведзеных фактаў. | Навуковыя тэрміны, кніжная лексіка. Адсутнасць слоў з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, слоў з пераносным значэннем. Апавядальныя простыя і складаныя сказы. |
Афіцыйна-дзелавы стыль
Падстылі | Сфера выкарыстання | Мэта выкарыстання | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя рысы | Асноўныя моўныя сродкі |
1.Уласна заканадаўчы; 2.Дыпламатычны. 3. Афіцыйна-канцылярскі | У справаводстве, у галіне права і заканадаўства | Для рэгулявання афіцыйных адносін. Для перадачы дакладнай інфармацыі, распараджэнняў, загадаў. Для вызначэння праў і абавязкаў. | Службовыя паперы (даведкі, заявы, пратаколы, характарыстыкі, аўтабіяграфіі, даверанасці, распіскі). Дагаворы, законы. | Афіцыйнасць, дакладнасць, канкрэтнасць. Адсутнасць эмацыянальнасці. | Адсутнасць слоў з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, слоў з пераносным значэннем. Апавядальныя простыя і складаныя сказы. Наяўнасць устойлівых выразаў. |
Публіцыстычны стыль
Падстылі | Сфера выкарыстання | Мэта выкарыстання | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя рысы | Асноўныя моўныя сродкі |
1. Газетна-публіцыстычны; 2. Радыё-тэлежурналісцкі; 3. Аратарскі | У газетах і часопісах, у выступленнях на сходах і мітынгах. На радыё і тэлебачанні. | Інфармаванне пра грамадска-важных справах. Уздзеянне на свядомасць і пачуцці людзей з мэтай пераканаць іх у канкрэтных ідэях, поглядах. | Выступленні, лекцыі, дыспуты на грамадска-палітычныя тэмы, артыкулы ў газетах і часопісах, рэпартажы. | Натуральнасць, выразнасць, даходлівасць, эмацыянальнасць маўлення. Ацэначны характар выказванняў. | Грамадска-палітычная лексіка. Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з прамым і пераносным значэннем. Пытальныя і пабуджальныя сказы. Рытарычныя пытанні,паўторы. Звароткі. |
Стыль мастацкай літаратуры
Падстылі | Сфера выкарыстання | Мэта выкарыстання | Асноўныя віды тэкстаў | Асноўныя рысы | Асноўныя моўныя сродкі |
1. Проза; 2. Паэзія; 3. Драматур-гія. | У мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці. | Эстэтычнае ўздзеянне з дапамогай мастацкіх вобразаў на ўнутраны свет чалавека. | Усе жанры мастацкай літаратуры (апавяданні, аповесці, вершы, байкі, камедыі і г.д.) | Мастацкая вобразнасць. Ацэначны характар выказванняў, эмацыянальнасць. | Словы з экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай, словы з прамым і пераносным значэннем. Апавядальныя, пытальныя, клічныя і пабуджальныя сказы. |
Зрабіце тэрміналагічны слоўнік (25слоў) па вашай спецыяльнасці.
1. Абиотический фактор // абіятычны фактар (ст.-грэч. а – адмаўленне, bios – жыццё) – сукупнасць прамых або ўскосных уздзеянняў неарганічнага асяроддзя на жывыя арганізмы; падзяляецца на фізічны (клімат, араграфія) і хімічны (састаў атмасферы, вады, грунуту).
2. Атмосфера // атмасфера (грэч. atmos – пара, spharia – сфера, шар) – паветраная абалонка, якая акружае зямны шар і звязана з ім сілай цяжару.
3. Бактерии // бактэрыі (ст.-грэч. bakteria – палка, палачка) – група пракарыётных (бяз’ядзерных) мікраарганізмаў, часцей за ўсё аднакаморкавых.
4. Биосинтез // біясінтэз (грэч. bios – жыццё, synthesis – злучэнне, спалучэнне) – сінтэз арганічных рэчываў з больш простых спалучэнняў, які адбываецца ў працэсе абмену рэчываў у жывых арганізмах або па-за імі пад уздзеяннем ферментаў.
5. Биосфера // біясфера (грэч. bios – жыццё, spharia – сфера, шар) – абалонка Зямлі, якая заселена жывымі арганізмамі і знаходзіцца пад іх уздзеяннем; глабальная экасістэма Зямлі.
6. Биотоп // біятоп (грэч. bios – жыццё, topos – месца) – адносна аднародная па абіятычных фактарах асяроддзя частка геалагічная прасторы, якую займае пэўны біяцэноз.
7. Биоценоз // біяцэноз (грэч. bios – жыццё, koinos – агульны) – сукупнасць жывёл, раслін, грыбоў і мікраарганізмаў, якія насяляюць пэўную частку паверхні зямлі і звязаны паміж сабой акаляючым навакольным асяроддзем.
8. Гетеротрофы // гетэратрофы (грэч. heteros – іншы, trophe – ежа, харчаванне) – арганізмы, няздольныя сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных шляхам фотасінтэзу альбо хемасінтэзу.
9. Гигрометр // гігрометр (грэч. hygros – вільготны, metreo – мераць, вымерваць) – прыбор для вызначэння вільготнасці паветра.
10. Гидросфера // гідрасфера (грэч. hydro – вада, sphaira – сфера, шар) – водная абалонка Зямлі.
11. Домен // дамен (фр. domaine, лац. domain – валоданне, уладанне) – вышэйшы ўзровень групавання арганізмаў у сістэме, які ўключае ў сябе адно або некалькі царстваў.
12. Зооценоз // зоацэноз (грэч. zoon – жывёла, жывая істота, koinos – агульны) – структцрны кампанент экасістэмы; сукупнасць жывёл, якія ўваходзяць у састаў біяцэнозу.
13. Климат // клімат (ст.-грэч. klima – нахіл) – шматгадовы рэжым надвор’я.
14. Комменсали́зм // каменсалізм (фр. commensal – сатрапезнік, лац. соm – разам, mēnsa – стол) – разнавіднасць суіснавання арганізмаў розных відаў, пры якой адзін арганізм жыве за кошт другога, не прычыняючы шкоду яму.
15. Конденсация // кандэнсацыя (лац. condense – збіраць, назапашваць) – пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі або цвёрды.
16. Консументы // кансументы (лац. consumе – ужываць) – гетэратрофы, арганізмы, якія ўжываюць гатовыя арганічныя рэчывы, створаныя аўтатрофамі.
17. Микроб // мікроб (ад грэч. mikros – малы, bios – жыццё) – назва зборнай групы жывых арганізмаў, якія занадта малыя для таго, каб быць бачнымі няўзброеным вокам.
18. Паразити́зм // паразітызм (фр. parasitisme, грэч. – паразіт) – форма адносін паміж двума арганізмамі розных відаў, калі адзін паразіт існуе на другім (або ўнутры яго) і харчуецца за кошт яго.
19. Популяция // папуляцыя (лац. populus – народ, насельніцтва) – сукупнасць асобін аднаго віду, якая доўга існуе дзе-небудзь.
20. Редуценты // рэдуцэнты (лац. reductio – вяртанне, аднаўленне) – арганізмы (бактэрыі і грыбы), якія разбураюць адмерлыя рэшткі жывых істот і ператвараюць іх у неарганічных і простыя арганічныя спалучэнні.
21. Симбио́з // сімбіёз (грэч. sym – разам, bios – жыццё) – узаемавыгаднае суіснаванне двух арганізмаў розных відаў.
22. Сукцессия // сукцэсія (лац. succesio – пераемнасць, наследаванне) – паслядоўная заканамерная змена адной біялагічнай супольнасці другой на пэўнай частцы асяроддзя пад уздзеяннем прыродных фактараў або чалавека.
23. Царство // царства (лац. regnum – царства) – іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў, таксон найвышэйшага ўзроўню сярод асноўных.
24. Экология // экалогія (грэч. oikos – дом, жыллё, logos – слова, вучэнне) – навука, якая вывучае ўзаемаадносіны чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў паміж сабой і з навакольным асяроддзем.
25. Экосистема // экасістэма (ст.-грэч. oikos – дом, жыллё, sýstima – сістэма) – біялагічная сістэма, якая складаецца са згуртавання жывых арганізмаў, асяроддзя іх сінавання, сістэмы сувязяў, якія ажыццяўляюць абмен рэчываў і энергіі паміж імі.