Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці




Публіцыстычны (публіцыстычна-прамоўніцкі) стыль выкары-стоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, мітынгах, у мове радыё і тэлебачання.

Прызначэнне публіцыстыкі – паведамляць навіны штодзённага жыцця, культуры, навукі, растлумачваць грамадска-палітычныя пытанні. Для публіцыстыкі характэрным з’яўляецца адзінства дзвюх асноўных функцый – інфармацыйна-зместавай і ўздзеяння. Адсюль і сумяшчэнне ў адным тэксце кніжных і гутарковых элементаў, спалучэнне стандартных і экспрэсіўных сродкаў: з аднаго боку, выкарыстанне грамадска-палітычнай тэрміналогіі, з другога боку – моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў, у прыватнасці эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У публіцыстычным творы арганічна спалучаюцца лагічна-абстрактная, або навуковая, і эмацыянальна-вобразная, або мастацкая, формы адлюстравання рэчаіснасці.

У публіцыстыцы мастацкія сродкі выкарыстоўваюцца з мэтай звярнуць увагу на пэўную думку, праблему, сацыяльную з’яву і г.д.

Асноўныя рысы стылю – агульнадаступнасць, лагічнасць, вобразнасць, эмацыянальнасць.

У газетах мы сустракаем розныя матэрыялы (карэспандэнцыі, дзяржаўныя акты, законы, інфармацыю з розных галін навукі і тэхнікі, каментарыі падзей і г.д.). У залежнасці ад тэмы і мэты паведамлення публіцыстычны тэкст можа характарызавацца пэўнай колькасцю стылёвых і лінгвістычных прымет афіцыйнага, навуковага ці мастацкага стыляў. Напрыклад, паведамленне інфармацыйнага агенцтва пра даследаванне каметы Галея сваёй тэрміналагічнай дакладнасцю, аб’ектыўнасцю, кніжнай афарбоўкай блізкае да навуковай мовы:

Аўтаматычная станцыя “Вега-1”, палёт якой ажыццяўляецца ў рамках мнагамэтавага міжнароднага праекта “Венера – камета Галея”, паспяхова выканала праграму даследаванняў каметы Галея.

Пры праходжанні станцыі “Вега-1” паблізу ядра каметы з адноснай скорасцю каля 80 кіламетраў у секунду быў ажыццёўлены трохгадзінны сеанс навуковых вымярэнняў і здымак. У сеансах сувязі на Зямлю перададзена больш як 500 тэлевізійных здымкаў, знятых праз розныя святлафільтры, што дазволіла атрымаць каляровыя адлюстраванні каметы і яе ядра” (“Звязда”).

Гэты тэкст вызначаецца навуковай строгасцю і інфармацыйнасцю, адсутнасцю суб’ектыўнай ацэнкі, сродкаў вобразнасці і эмацыянальнасці.

Публіцыстычныя артыкулы, радыё- і тэлеперадачы на грамадска-палітычныя тэмы адрасуюцца масаваму чытачу, слухачу, а таму іх мова павінна быць даступнай, дакладнай і выразнай. Дасягнуць гэтых камунікатыўных якасцей тэксту дазваляе выкарыстанне стылістычных рэсурсаў усіх разнавіднасцей літаратурнай мовы і народных гаворак. Аднак публіцыстыка мае і свае моўныя сродкі. Гэта адметная лексіка (ажыццявіць, здзейсніць, працаўнік, першапраходца, пачын, ініцыятыва, ініцыятар, архіважна, архіскладана). Газета выпрацоўвае іпашырае сваю фразеалогію – перыфразы і іншыя ўстойлівыя выразы (дабрачынная акцыя, гуманітарная дапамога, сацыяльная абароненасць насельніцтва, далёкае замежжа, гарачыя кропкі, стварэнне прававой дзяржавы). Даміноўнай у публіцыстыцы з’яўляецца ацэначнасць, бо адна з задач публіцыстычнага твора – уздзейнічацьна масы, сфармаваць пэўныя адносіны да таго, пра што гаворыцца. Яна ўключае ў сябе эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і ўсе іншыя віды афарбоўкі, уласцівыя амаль для ўсіх стыляў і жанраў.

Ацэначнасць праяўляецца не толькі ў лексіцы, але і ў сінтаксісе. Значнымі экспрэсіўнымі магчымасцямі валодае інверсія, заснаваная на парушэнні нейтральнага парадку слоў у структуры сказа. Экспрэсіўна-выдзяляльную функцыю могуць мець пабочныя канструкцыі, якія суправаджаюць роздум аўтара, запрашаюць да ўзаемных разваг і тым самым ствараюць даверлівую танальнасць выказвання. Эмацыянальна-экспрэсіўны характар выказванню надаюць і паўторы, рытарычныя пытанні, пабуджальныя і клічныя сказы, расчлянёныя сказы, антытэза, далучэнне, у тым ліку парцэляцыя – сэнсавае і стылістычнае выдзяленне слова ці часткі сказа ў асобны сказ.

Сродкамі актывізацыі ўвагі чытача, слухача, сродкам стварэння вобразнасці і эмацыянальнасці маўлення выступаюць фразеалагізмы, крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі. Гэтыя моўныя адзінкі бяруцца як назвы артыкулаў, нататкаў: Куды ні кінь – усюды клін; Спяць у шапку; Хто не сее, так і вее.

 

1. Часам можна пачуць разважанні або нават спрэчкі: як разумець слова Радзіма, што гэта такое для чалавека – Радзіма? Ці гэта ўся неабсяжная краіна, ад акіяна да акіяна, ад мяжы да мяжы, ці тая вёска, дзе рачулка між вербалозаў падбягала да тваіх ног у маленстве, ці, можа, нават хаціна з чатырох сцен, дзе маці гушкала на руках.

Дык вось, калі падумаеш глыбей, прыгледзішся больш уважліва і пільна, дык аказваецца, што Радзіма – гэта і тыя добрыя людзі, з якімі ты ступіў у жыццё, якія заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу і дзеля якіх сам ты гатовы на ўсё самае слаўнае і выдатнае і на ўсё самае скрушнае і цяжкае, нават на смерць.

Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая сонечная дарога, якой сёння ты ідзеш горда ў сваю будучыню. І вось чаму кожны чалавек без сваёй Радзімы – нішто, без Радзімы няма чалавека, няма жыцця, і вось чаму так радасна б’ецца ў кожнага сэрца, калі ён чуе пра славу і поспехі свайго роднага краю, пра шчасце і новыя ўзлёты дарагіх і знаёмых людзей.

Як прыемна, дзе б ні быў, пачуць знаёмую назву, знаёмае імя, знаёмае прозвішча! Як прыемна і радасна ведаць, што дарагая твая мясціна з гадамі пахарашэла і папрыгажэла, зазвінела новымі галасамі і песнямі.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1159 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Бутерброд по-студенчески - кусок черного хлеба, а на него кусок белого. © Неизвестно
==> читать все изречения...

4510 - | 4454 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.