Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці




Навуковых тэкстаў

Уважлівы разгляд навуковых тэкстаў дазваляе канстатаваць факты

спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка дасягаецца частотнасцю ўжывання тых ці іншых граматычных формаў, перавагай выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш. Разгледзім найбольш істотныя з іх.

Звернем увагу на марфалагічныя асаблівасці.

1. Перш за ўсё трэба адзначыць, што функцыі назоўніка ў навуковым стылі найбольш пашыраныя.

Ужываецца вялікая колькасць аддзеяслоўных, так званых працэсуальныхназоўнікаў на -нне (вывучэнне, аднаўленне), на -ццё (развіццё, адкрыццё), якасных назоўнікаў на - асць (цвёрдасць, гнуткасць і г.д.). Пры гэтым пераважаюць назоўнікі ніякага роду, паколькі яны найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні.

Усе названыя назоўнікі патрабуюць пасля сябе роднага склону, таму значна пашыраецца тэндэнцыя ўжывання роднага склону (ад 30% да 45% супраць 10 – 12% у гутаркова-побытавым стылі). Напрыклад: “ У апошнія гады ўзнікла неабходнасць вывучэння заканамернасцяў фарміравання структуры сельскагаспадарчай вытворчасці ”. Часта сустракаюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць назоўнік у родным склоне – солі калію, хваробы сэрца, галоўныя члены сказа і г.д.

2. Спецыфічна ўжываецца ў навуковым стылідзеяслоў. Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці. Часцей ужываюцца зваротныя формы дзеясловаў – даследуецца, аналізуецца, вывучаецца. Вучоныя адзначаюць і такую з’яву, як дэсе-мантызацыя дзеясловаў, калі дзеясловы маюць пераважна граматычнае значэнне ў сказе і выступаюць у ролі сувязуючых кампанентаў (з’яўляцца, лічыцца, складаць, валодаць, вызначацца і інш.)

3. Неасабовасць у навуковым стылі выражаецца безасабова-прэдыкатыўнымі словамі – можна, магчыма, немагчыма, належыць + інфінітыў (напрыклад: належыць адзначыць, можна зрабіць высновы).

4. У навуковым стылі значна пашырана ўжыванне неасабовых формаў дзеясловаў – дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў. Для навуковай мовы больш характэрна выкарыстанне няпоўных формаў дзеепрыметнікаў – доказы прыведзены, абставіны высветлены, факты даследаваны. Навуковыя тэксты характарызуюцца, хоць і рэдка, ужываннем дзеепрыметнікаў на - ем-, -ім -: плануемы паказчык, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў на - уч-, -юч- марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучы рахунак, бягучы кошт.

5. Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: авансавая справаздача, бюджэтнае фінансаванне, прыватная ўласнасць, мятліца альпійская.

6. Пры дзеясловах-выказніках ужываюцца займеннікі з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны. У навуковым маўленні не прынята выкарыстоўваць займеннік я, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы (так званае “аўтарскае мы” або “мы-сціпласці”), што падкрэслівае калектыўны (фармальна-лагічны) спосаб выкладання інфармацыі: мы лічым, намі праведзены доследы, адзначым і г.д.

7. Прыназоўнікі і злучнікіў навуковым маўленні і пісьме набыва-юць значную ролю. Асабліва ўжывальныя складаныя (у выніку, у адпа-веднасці, пры адрозненні, у сувязі з, між іншым, нягледзячы на... і г.д.).

Спецыфіка навуковых тэкстаў выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных сродкаў.

1. Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя. З розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты. Іх асноўная задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Пытальныя сказы выконваюць у навуковай мове спецыфічныя функцыі, звязаныя з імкненнем аўтара прыцягнуць увагу да тэмы (праблемы), якая выкладаецца ў тэксце.

2. Імкненне да аб’ектыўнасці вядзе да шырокага распаўсюджвання ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, у выніку чаго на першы план вылучаецца само дзеянне, а не асоба, якая яго выконвае. Напрыклад: У гэты перыяд рэгіструецца павышэнне вірусных захворванняў. Праект зацверджаны адзінагалосна.

3. Характэрнымі для навуковага стылю з’яўляюцца няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы. З абагульнена-асабовых сказаў ужываюцца сказы з дзеясловамі ў форме 1 асобы множнага ліку (мы) – Разгледзім вынікі эксперыменту. Сярод безасабовых сказаў адзначым наступныя: а) з канструкцыяй мадальныя словы (можна, трэба, неабходна, нельга) + інфінітыў; б) з прэдыкатыўнымі прыслоўямі; в) з безасабовымі дзеясловамі (трэба адзначыць, зразумела, здаецца...).

4. Імкненнем да дакладнасці і лагічнасці тлумачыцца шырокае распаўсюджванне ў навуковых тэкстах канструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сказы з аднароднымі членамі часта ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прадметаў, прыкмет і інш. Напрыклад: На Беларусі пралеска высакародная ў дзікім выглядзе расце на ўсёй тэрыторыі – у лясах, на палях, каля рэк, на ўзлессі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што называюць парадак, паслядоўнасць думак, упэўненасць ці няпэўнасць, крыніцу інфармацыі і г.д. Навуковым тэкстам неўласцівыя сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання.

5. Для навуковых тэкстаў характэрным з’яўляецца высвятленне прычынна-выніковых адносін паміж дзеяннямі і з’явамі, таму ў іх назіраецца вялікая колькасць складаназалежных сказаў з рознымі тыпамі даданых частак (азначальных, дапаўняльных, акалічнасных са значэннем прычыны, умовы, мэты, параўнання і г.д.). Падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выражаць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны.

6. У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і спецыфічныя сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў: у сувязі з тым што, па меры таго як, у той час калі, разам з тым, між тым, нягледзячы на тое што і інш.

7. Звернем увагу на парадак слоў у сказах навуковага стылю. Тут мы назіраем прынцып лінейнай падачы інфармацыі, гэта значыць, што пераважна спачатку ўводзіцца ў сказ дапаможная інфармацыя (ДІ), а затым асноўная інфармацыя (АІ), пры гэтым асноўная інфармацыя ідзе пасля выказніка і знаходзіцца ў канцы сказа, а дапаможная знаходзіцца ў пачатку сказа, перад выказнікам. Гэта асабліва адносіцца да лічбавай інфармацыі. (Для правядзення доследаў маладым вучоным было адведзена доследнае поле плошчай 2,5 га (АІ). Асаблівую цікавасць для вучоных у апошнія гады ўяўляе такая малараспаўсюджаная ў нас культура, як амарант (АІ).

 

Жанры навуковага стылю.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 750 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Настоящая ответственность бывает только личной. © Фазиль Искандер
==> читать все изречения...

4417 - | 4195 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.