Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Спрадвечна беларуская лексіка




У спрадвечна беларускай лексіцы вылучаецца некалькі гістарычных пластоў слоў:

1) агульнаіндаеўрапейскія словы (узніклі за 3–2 тыс. да н. э.). Адзначаюцца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных группах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што выяўляецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова. Гэта словы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акружалі яго будзённае жыццё. Да такіх слоў належаць наступныя назвы:

– адносін роднасці і сваяцтва (сын, мама, брат, дачка, дзевер);

– органаў і частак цела (язык, нос, зуб, бровы, века, грудзі, грыва, калена);

– звяроў, птушак і іншых істот (карова, каза, воўк, мыш, дрозд, журавель, аса, блыха);

– раслін, пладоў (дуб, клён, бяроза, гарох);

– прадметаў і прылад працы (саха, цэп, жорны, вось);

– пабудоў і іх частак (дом, дзверы, вароты);

– частак зямной паверхні (мора, скала, камень, гара, бераг, балота);

– часавых паняццяў (ноч, дзень, вечар, век);

– атмасферных з'яў (снег, град, вецер, раса) і г. д.;

2) агульнаславянская лексіка(праславянская) – пэўны пласт слоў-нікавага складу сучасных славянскіх, у тым ліку і беларускай, моў, атрыманы ў спадчыну ад праславянскай мовы (узніклі да 6 ст. н. э.). У сучаснай беларускай мове больш за 1,5 тыс. слоў праславянскага фонду.

У тэматычным плане агульнаславянская лексіка ахоплівае разнастайныя сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця: назвы асоб, у тым ліку паняцці роднасці і сваяцтва: чалавек, дзед, свёкар, дзіця, сват, нявестка, кум, сястра, унук; частак цела: рука, вока, нос, галава, локаць, палец, сэрца, шыя, барада; жывой і нежывой прыроды: б ык, алень, баран, мядзведзь, куніца, ліса, заяц, варона, рыба, пчала, мароз, вада, снег, вецер; раслін і іх сукупнасцей: лес, мох, трава, вярба, яблыня, чаромха, сліва, арэх, асака, ліпа; пораў года і адрэзкаў часу: зіма, лета, дзень, ноч, раніца; геаграфічных аб’ектаў: зямля, возера, рака; прылад: нож, барана, вілы, граблі, каса, серп; прадметаў зброі: кап'ё, лук, страла; прадуктаў харчавання: хлеб, мёд, піва; адцягненых паняццяў: воля, жыццё, радасць, бяда; дзеянняў: ісці, несці, плесці, спяваць; лікаў: сем, два, дзесяць, сто; колераў і якасцей: белы, малады, хітры. Многія з прыведзеных слоў і зараз ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах (або ў большасці іх), параўн.: бел. галава, рус. голова, укр. голова, пол. głowa, чэш. hlava, балг. глава. Да агульнаславянскай лексікі адносіцца большасць займеннікаў і службовых слоў (прыназоўнікі, злучнікі).

У беларускай мове агульнаславянскія словы набылі своеасаблівае фанетычнае аблічча. Яны характарызуюцца поўнагалоссем, дзеканнем, цеканнем, яканнем, прыстаўнымі гукамі: галава, дзед, несці, пячы, восень. Па колькасці слоў гэты гістарычны пласт лексікі адносна невялікі (прыкладна чвэрць усіх слоў, якімі мы карыстаемся), але па частаце ўжывання – адзін з самых актыўных (агульнаславянскія словы складаюць 50 працэнтаў з тысячы найбольш частых слоў беларускай мовы);

3) агульнаўсходнеславянская лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай, рускай і ўкраінскай моў, утварэнне якога адносіцца да перыяду выдзялення і самастойнага жыцця ўсходніх славян (з 6 да 13 ст.). У яго ўваходзяць агульнаславянскія словы, якія выйшлі з ужытку ў паўднёва- і заходнеславянскіх мовах: бацька, дзядзька, пляменнік, бондар, знахар, селянін, ганец, куст, лог, сабака, сям’я, сорак, дзевяноста; новаўтварэнні, зыходнай базай якіх быў агульнаславянскі лексічны фонд і якія або ўзнікалі адначасова ва ўсіх усходнеславянскіх мовах, або пранікалі з адной мовы ў другую і станавіліся агульным здабыткам: вотчына, пісар, намеснік, карчма, дваранін. Да ўсходнеславянскай лексікі належаць таксама словы аднаго гукавога афармлення, але рознага значэння ў кожнай мове: бел. буйны (вялікі, значны), рус. буйный (буян), укр. буйний (пышны) або ўтвораныя ад розных каранёў, але якія існуюць ва ўсіх усходнеславянскіх мовах для выражэння адных паняццяў: бел. палохаць, рус. пугать, укр. лякати. У тэматычным плане ўсходне-славянская лексіка багатая і разнастайная: гэта і назвы жывой і нежывой прыроды: леў, кошка, камар, корань, кара; раслін і іх сукупнасцей: асіна, вяз, сад, куст, ажыны, перац, хвошч, малачай; і словы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем: плуг, пшаніца, баран, карова, свіння, даіць, стрыгчы і інш. Усходнеславянская лексіка разам з агульнаславянскай складае найбольшую і самую ўстойлівую частку слоўнікавага запасу беларускай мовы;

4) уласнабеларуская лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які ўтварае яе нацыянальную спецыфіку ў параўнанні з лексікай блізкароднасных усходнеславянскіх моў. Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць у перыяд фарміравання беларускай народнасці (XIV–XVII стст.), а потым і нацыі (XIX–XX стст.).

Да ўласнабеларускай лексікі адносяцца словы, якія ўжываліся на большай частцы ўсходнеславянскай тэрыторыі, але агульнаўжываль-нымі сталі толькі ў беларускай мове: абапал, ачуняць, ухапіць, поспех, волат; словы, утвораныя ад агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе ўласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў: сейбіт, араты, бараць-біт, абібок, вадзянік, нячысцік, сачыць, адказаць, гаманіць, пакутаваць, абняславіць, хістаць, пазасяваць; словы з беларускіх гаворак: вусны, сківіца, высалапіць, хустка, асілак, гаспадар, адрына, асець, бліскавіца, студня, сякера, скалануцца, арэлі, гнусавы, кратаць; словы, якія абазначаюць уласнабеларускія этнічныя паняцці і рэаліі: крыжачок, лявоніха – беларускія народныя танцы, голікі, дранікі, канюшы – стравы з бульбы; словы, якія адлюстроўваюць далейшы рост прадукцыйных сіл, вытворчасці беларускай нацыі, яе грамадскіх адносін, культуры, эканомікі: вытворчасць, дапаможнік, практыкаванне, ветравей.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 805 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Лучшая месть – огромный успех. © Фрэнк Синатра
==> читать все изречения...

4341 - | 4208 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.