Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Агляд развіцця вышыўкі ў Беларусі. Віды вышыўкі. Арнаментыка. Сферы выкарыстання вышыўкі. Рэгіянальныя асаблівасці.




Выканала: Цярэшчанка В.Д., 513 г.


Узнікненне шыцця адносіцца да эпохі першабытна-абшчыннага. Удасканаленне прылад шыцця ад каменнага, касцянога шыла да жалезных і стальных іголак мела вынікам паступовае яго ўскладненне і зараджэнне на гэтай аснове вышыўкі. Упрыгожанне тонкіх, якасных баваўняных, ільняных, шарсцяных тканін дасягнула высокага майстэрства ў краінах Старажытнага Усходу.

IX - ХІІ стст

1. "лицевое" шыццё (з'явілася з прыняццем хрысціянства). Выкарыстоўвалася у іканапісе, фрэсках.

2. Вышыўка каляровым шоўкам, залотнымі, сярэбранымі ніткамі, каштоўнымі камянямі. Аздабляліся рызы свяшчэннаслужыцеляў, інтэр'еры храмаў, дзе прысутнічала на абразах, завесах, харугвах, покрывах.

3. Упрыгожванне залатымі пласцінамі з разнастайнымі выявамі, а таксама ўзорамі нітак у выглядзе завіткоў, крыжоў. Выкарыстоўваліся у парадных мужчынскіх і жаночых касцюмах

4. Шмат'ярусная абшыўка каляровым бісерам, пацеркамі, металічнымі бляшкамі на падобе зігзагаў, ромбаў, спіралей, арнаментаў звярынага стылю.

5. Выявы на абразах, фрэсках, мініяцюрах, помніках дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва.

6. Геаметрычная вышыўка ярка-аранжавымі ніткамі па сінявата-зялёнаму полю.

7. Золаташыцце на шаўковых прывазных тканінах, парчы.

 

Центры - старажытны Тураў, Бярэсце, Навагрудак, Мсціслаў.

Адметны фрагмент вышыванага каўняра ад верхняга адзення з кургана каля в. Лісна Верхнядзвінскага раёна. Вышыўка контур якой выкананы шаўковымі чырвонымі ніткамі. Арнамент - залотнымі ніткамі "ў пракол". Узор складаецца з птушак у крузе, што чаргуюцца з прамавугольнымі чатырохканцовымі крыжамі з сяродкрыжжам. Птушкі вышыты ў профіль, на адным з кавалкаў тканіны галава птушкі павернута назад.

 

Прывозілі шоўк з шаўкаткацкіх майстэрань Візантыі. Асноўную масу імпартнага шоўку складалі гладкія саржавага перапляцення, большай часткай чырвоныя тканіны разнастайных адценняў.

Выкарыстоўваўся для аблямоўкі святочнага касцюма з ільняной шарсцяной саматканкі. З Візантыі вывозіліся і залотныя ніткі - тонкі сярэбраны пазалочаны дроцік, спрадзены на шаўковую нітку. Ўжываліся для вышывання, вырабу тканай цясьмы, з зігзагападобным арнаментам ці з узорам у выглядзе пляцёнкі. Тканымі стужкамі аблямоўвалі каўнер.

 

XII -XIII стст.
Акрамя тканін вышыўкай аздабляліся і скураныя вырабы. На тэрыторыі Беларусі арнаментаваная скура прадстаўлена вырабамі гарадскіх рамеснікаў - абуткам, кашалькамі, футлярамі, ножнамі.

· чаравікі для жанчын і дзяцей. Знойдзены пры раскопках Мінска, Полацка, Турава, Давыд-Гарадка, Пінска, Слуцка, Гродна, Слоніма.

· У Мсціславе халявы мужчынскіх ботаў з вышываным узорам каля высокага абцаса.

 

Асноўным матэрыялам для арнаментацыі скуры былі шарсцяныя каляровыя ніткі, часам выкарыстоўваліся шоўкавыя і залотныя, зрэдку – бронза.

1. Узоры, то сціплыя - з аднаго-двух матываў, то больш багатыя – дэкаратыўныя, звычайна аздаблялі самую бачную частку чаравікаў - насок, зрэдку пераходзячы на бакі.

2. Найпрасцейшы варыянт дэкору - папярочныя рады буйных праколаў на галоўцы абутку.

3. Узоры з шыццём у выглядзе вузкага прамавугольніка, так званай "прошвы", на паверхні якой ўпісваліся адзін у адзін ромбы, а па баках - трохвугольнікі.

4. Прошвы з завостраным канцом і спіралепадобнымі завіткамі па баках.

5. Таксама стылізаваныя раслінныя матывы, часцей за ўсе сэрцападобная пальмета.

6. Абутак звычайна аздабляўся збоку сіметрычна спіралепадобнымі завіткамі, унутраняя паверхня якіх запоўнена разнастайным малюнкам: крыжамі, канцэнтрычнымі кругамі, крынам, пляцёнкамі.

7. Пляцёнка васьмёркай ў выглядзе вертыкальных палос, што прылягаюць адна да адной.

8. Люстраныя сіметрычныя узоры са строгай роўнасцю левага і правага бакоў са своеасаблівай квітнеючай формай матываў, арнаментальным малюнкам расліннага дэкору.

9. Прошвы ў выглядзе малюнка цюльпана, "працвіўшых" крыжоў, у гарманічным спалучэнні сэрцападобнай фігуры з крынам, у разнастайнасці і багацці спіралепадобных завіткоў.

Стылізаваны-раслінны арнамент, звязаны з візантыйска-блізкаўсходнімі традыцыямі, быў прыналежнасцю не толькі абутку, але практычна ўсіх рамесніцкіх вырабаў X - XIII стст.


Вышыўка для ўпрыгожвання скураных футляраў для жалезных нажоў. Скураныя ножны, аздобленыя вышыўкай бронзавым дроцікам, а таксама кавалкі скуры з узорнай вышыўкай.

 

У IX - XV стст. прасочваецца устойлівая традыцыя аздаблення адзення бісерам.

Знадзены рэшткі ў в. Захарнічы Полацкага раёна ніжэй ног касцяка 45 зялёных і фіялетавых пацерак якія сведчаць аб упрыгожанні імі падола адзення. У в. Юдзічы Рагачоўскага раёна знойдзены лубяны ўбор лоб якога украшаны паласой з дробных шкляных пацерак жоўтага колеру і прасвідраванымі вішнёвымі костачкамі
Для расшывання адзення ўжываліся бронзавыя, сярэбраныя, залочаныя бляшкі. Чатырохвугольныя металічныя бляшкі з рэльефным малюнкам, іншы раз аблямаваныя дробнымі шклянымі пацеркамі

 

· дзявочыя венчыкі-дыядэмы са звенняў бляшак, нанізаных на ніці ці шнуры.

· галаўны ўбор замужняй жанчыны, які ўпрыгожваўся штампаванымі бляшкамі, нашытымі на тканую ці скураную аснову.

· падол плацця ўпрыгожаны пацеркамі.

 

Таксама галаўныя уборы аздабляліся вышыўкай ніткамі ў прамалінейна геаметрычным стылі.

Цэнтры: беларуска-ўкраінскае Палессе, Прыкарпацце, Руская Поўнач.

Арнаментыка:

1. Абстрактная геаметрыя (знакі сонца, вады, зямлі, урадлівасці)

2. Кампазіцыя дрэва жыцця

3. Выявы птушак

4. Залотным шыццем матывы хвалепадобных галінак з адыходзячымі ўверх і ўніз сіметрычнымі завіткамі, які звязаны з сімваламі вады і напоенай ёю расліннасцю.

XVI - XVII стст.

Віды палотнаў дамовае работы: кужэльнае, зрэбнае, пачоснае і дарагія іншаземныя: коленскае, флямскае, алендэрскае.

Для расшывання выкарыстоўваліся пража ўласнага вырабу з раслінных і жывёльных валокнаў і прывазныя шаўковыя і залотныя ніткі. Матэрыял для золата- і шоўка-шыцця на тэрыторыю Беларусі паступаў у гэты перыяд з Захаду цераз Польшчу.
Вышыўка ўпрыгожвала ручніковыя галаўныя ўборы, чапцы, ручнікі, абрусы і ішн.

Сярод ішных спосабаў упрыгожання тканін, а галоўнае, сведчыць аб пераемнасці традыцый папярздняга часу. I ў далейшы перыяд, аж да сярэдзіны XIX ст., беларуская народная вышыўка развівалася, захоўваючы вернасць як Старажытнаславянскім арнаментальным традыцыям,


Глыбокая традыцыйнасць вышыўкі канца XIX - пачаткум XX ст. у значнай стунені была абумоўлена эканамічнай сферай яе бытавання. Дадзены від народнага мастацтва трывала існаваў як хатні занятак, як вытворчасць для забеспячэння ў неабходных прадметах вузкага кола сям'і.

Спіс літаратуры:

1. В.Я. Фадзеева - Беларуская народная вышыўка.-Мн.: Навука і тэхніка, 1991.- 199с.: іл

2. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мн., 1989.

3. Жук, В.И. Декоративно-прикладное искусство Беларуси XVIII –XХ веков: становление и тендеции развития. – Мн.: Белар. наука, 2006.- 319 с.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 773 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студент всегда отчаянный романтик! Хоть может сдать на двойку романтизм. © Эдуард А. Асадов
==> читать все изречения...

4514 - | 4197 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.