Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Политический кризис РП, попытки реформирования. Разделы РП и присоединение Бел земель к Российской империи.




На фоне эканамiчнага развiцця еурапейскiх краiн у XYII-XYIII ст.Рэч Паспалiтая выглядала застылай у летаргiчным сне.Узровень канца XYI ст.застауся вышэйшай адзнакай гаспадарчай i ваеннай магутнасцi краiны.Каб рушыць паперад - патрэбны рэформы у грамадстве:палiтычныя,ваенныя,эканамiчныя.Неаб-

ходнасць была i у канцынтрацыi улады у руках манарха-дыктатара.Шляхта ж нежадала паступiцца сваiм усеуладзем,якое перарастала у разгул анархii.Вольны Сойм "дзякуючы" "лiберум вета" стау недзеяздольным.

Такое становiшча у Рэчы Паспалiтай старанна апекавалi суседзi:Прусiя,Аустрыя i Расiя.Iм было выгадна мець суседам слабую краiну. Але з 60-х гадоу XYIII ст. у Польшчы "РП" пачала праводзiцца iнтэнсiуная рэфармацыйная дзейнасць.Дзякуючы рэформан Тызенгауза на пауночным захадзе Беларусi з'явiлася значная колькасць мануфактур,скасоуваецца шэраг прывiлей шляхты,арганiзуец

ца i працуе "адукацыйная камiсiя". У 1764 г. было уведзена абмежаванне на ужытак права "лiберум вета",але ужо гэтыя рэформы прывялi да незадаволенас цi з боку магнатау якiя iмкнулiся як i раней панаваць у краiне. Грамадства аказалася расколатым на варожыя групоукi,якiя шукалi падтрымкi у больш моцных суседзяу:Расii,Аустрыi,Прусii.З дапамогай апошнiх пачалi стварацца канфедэрацыi "узброенныея арганiзацыi": у 1767 г.у Слуцку i Тарунi (Расiя i Прусiя).У адказ на гэта была створана канфедэрацыя у Бары (Украiна 1768г)

Пачалiся межусобныя войны.Расiя для абароны праваслауных увяла 40 тыс.войска,якое i разбiла барскiх канфедэратау у 1771 годзе.Пасля гэтых падзей адбываецца у 1772 годзе першы падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшла Усходняя частка Беларусi з гарадамi Полацк, Вiцебск, Ворша, Магiлеу, Рагачоу,Гомель

Але нават гэта трагiчная падзея не астанавiла варагуючыя магнацкiя гру

поукi.Выратаваць Рэч Паспалiтую магла толькi цэнтралiзацыя.Такая спроба была зроблена 3 мая 1791 года, падчас прыняцця канстытуцыi Рэчы Паспалiтай першай у Еуропе. Канстатуцыя 3 мая заклала асновы вываду Рэчы Паспалiтай з палiтычнагу крызiсу i ставiла яе на шлях буржуазнага развiцця. Але час рэфармавання быу упушчаны.Ды гэтыя мерапрыемствы выклiкалi незадаволенасць у Расii Аустрыi i Прусii.У сярэдзiне мая 1792 года Расiя накiравала у Польшчу 100 тыч. войска.Пад час баявых дзеянняу войскi Рэчы Паспалiтай панеслi паражэнне Опсай, Мiрам, Зельвай, Бярэсцем.Рэч Паспалiтая капiтулiравала, канстытуцыя 1791 года была адменена.А у студзенi 1793 года Прусiя, Аустрыя i Расiя ажыццявiлi другi падзел Рэчы Паспалiтай.Да Расii адыйшлi землi Беларусi па лiнii Друя-Пiнск.Стала зразумела,што ад канчатковага падзелу Рэчы

Паспалiтай можа выратаваць рашучае супрацiуленне аб'яднанага грамадства. Паустанне 1794г. на чале з Тадэвушам Касцюшкам давала для гэтага апошнi шанс.Але атрады Касцюшкi не вытрымалi удары рускiх войск на чале з Суворавым.6 лiстапада 1794 года рускiя войскi занялi Варшаву.Паустанне было разгромлена,чакаць выратавання Рэчы Паспалiтай цяпер не было адкуль.

У кастрычнiку 1795 года Расiя,Прусiя, Аустрыя ажыццяуляюць трэцi падзел Рэчы Паспалiтай.Па iм уся тэрыторыя Беларусi была далучана да Расiйскай iмперыi.Сяляне,гараджане спакойна успрынялi далучэнне да Расii.Новыя парадкi заусёды неслi у сябе надзею на лепшую будучыню,на мiрнае жыццё.

Грамадска-паліт. жыццё беларусаў (1945-1985гг.)

Пасля смерці ў 1953г. Сталіна гр.-паліт. жыцці рэсп., як і ўсёй краіны, вызначыўся адыход ад сталінскай рэ-прэсіўнай с-мы і прыняцце пры Хрушчова курса на дэсталінізацыю грамадства – пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага таталітарнага рэжыму. У 1956г. на ХХ з’ездзе КПСС упершыню было ўзнята пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго праўлення. У БССР пасаду Першага сакратара ЦК КПБ займаў, пачынаючы з 1956г., Мазураў – ак-тыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы, першы бе-ларус, які заняў гэту пасаду. Тыя мерапрыемствы, якія прах. Ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Ста-ліна, атрымалі назву паліт. “адлігі” і сведчылі аб лібе-ралізацыі (паліт. працэсе, які абумоўлівае дапушчэнне некаторых дэмакр. свабод). Былі спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя (аднаў-ленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Простыя лю-дзі сталі больш свабодна выказваць св. думкі і жыць больш раскована. Аднак усе гэтыя змены былі накіра-ваны не на злом таталітарнага рэжыму, а на яго рэфар-маванне.З сяр. 50-х гг. рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. Але па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны хар-р, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, а ў саміх Саветах гаспадарамі стан-шча былі партыйныя камітэ-ты. Пашыралася роля і ф-цыі камсамола, прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый. Праўда, дзеянні прафсаюзаў абмяжоўваліся арганізацыяй працоўных калектываў на выкананне вытворчых планаў, тады як уласцівыя ім ф-цыі абароны людзей адсоваліся на другі план. Насе-льніцтва БССР падтрымала паліт. курс кіраўніцтва, выказвала давер партыі лібералізацыі. У 1961г. была прынята Праграма КПСС, накіраваная на пабудову ка-мунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны 80-я гг. Але нічога гэтага не адбылося, а палітыка, якая право-дзілася Хрушчовым без уліку абхектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву “паліт. авантурызму”. Такім чынам, палітыка Хрушчова была перша, у значнай ступені абмежава-най, спробай дэмакратызацыі гр.-паліт. жыцця. Фак-тычна адбываўся пераход ад таталітарнага да аўтары-тарнага (заснаванага на бясспрэчным падпарадкаванні ўладзе) паліт. рэжыму пры захаванні камандна-адміні-страцыйных метадаў кіравання. У кастрычніку 1964г. Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком партыі, а гэта азначала фактычна ўсёй дзяржавы, стаў Брэжнеў, гады ўлады якога (64-82) атрымалі назву “застою”. У гэты перыяд рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакр. ф-мы ўлады. На самой справе ўся ўлада была ў руках партыйнага апа-рату. Асаблівасцю палтт. С-мы стала непасрэднае пра-мое партыйнае кіраўніцтва эк-кай (планы пяцігодак прымаліся на з’ездах КПБ). Стварылася вялікая армія партыйна-дзярж. бюракратаў, якая падпарадкоўвалася Маскве. Кіраўніком рэсп. (Першым сакратаром ЦК КПБ) быў Машэраў (65-80). Ён карыстаўся вялікай па-вагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэ-макратычнасць. Машэраў быў адзіным Героем СССР сярод партыйных чыноўнікаў, які атрымаў гэта званне за гераізм у гады вайны. Гр.-паліт. жыццё ў 70-перш. пал. 80-х гг. у Бел. – з’ява складаная і пакуль што мала вывучаная. Эк-ка знаходзілася яшчэ на ўздыме і мн. яе супярэчнасці часова згладжваліся. Увод савецкіх вой-скаў у Афганістан (79г.) тлумачыўся неабходнасцю дапамога паўднёваму суседу СССР у яго барацьбе за самастойнае развіццё. Хаця пазней гэта дзеянне было прызнана паліт. памылкай. Паліт. рэжым у гэтыя гады характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратыі, узмац-неннем ролі цэнтра ў кіраванні краінай, усеўладдзем адной партыі.

 

23. касцюшка и 3 падзел

Тадэвуш Касцюшка скончыў Любешаўскі піярскі калегіум (1760), Кадэцкі корпус у Варшаве (1769), Парыжскую акадэмію (1774). Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыі, быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. Пасля заканчэння вучобы ў Парыжы вярнуўся на радзіму.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай пры падрыхтоўцы да агульнапольскага паўстання абраны яго правадыром (верасень 1793). Менавіта ў гэты момант быццам сказаў: "За адну шляхту біцца не буду. Хачу свабоды цэламу народу, і толькі за яе дам сваё жыццё". У 1792-93 выязджаў у Лейпцыг і Парыж за дапамогай для паўстання, аднак канкрэтнай дапамогі не атрымаў.24 сакавіка 1794 Тадэвуш Касцюшка аб'яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам паўстання. Менавіта ён абвясціў у гэты дзень Акт Паўстання ў Кракаве. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — Вышэйшую народную раду (утворана 21 мая). Сярод іншага выдаў Універсал, які памяншаў паншчыну сялян (май 1794). Арганізоўваў народныя атрады касінераў. Як галоўнакамандуючы, перамог у бітве пад Рацлавіцамі (4.4.1794), панёс паразу пад Шчэкацінамі (6.6.1794), кіраваў абаронай Варшавы у ліпені — жніўні 1794, панёс паразу пад Мацяёвіцамі (10.10.1794), быў узяты ў рускі палон і трапіў у Петрапаўлаўскую крэпасць (Санкт-Пецярбург). Пасля вызвалення з палону імператарам Паўлам I жыў у ЗША, Францыі, Швейцарыі, не граў значнай палітычнай ролі.

У 1795 г. адбыўся трэцi падел РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 494 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Логика может привести Вас от пункта А к пункту Б, а воображение — куда угодно © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

2705 - | 2648 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.