Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.




Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў сапер- ніцтве з язычніцтвам (мнагабожжам). 3 IX па XIII ст. яны існавалі разам, бо язычніцтва мела глыбокія і старажытныя карані. У Полацкім княстве развіваліся веды і пісьменнасць. У XI ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука. Аб гэтым сведчылі, напрыклад, надпісы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а так- сама надпіс на Рагвалодавым камені каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання валасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага ал- фавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берас- цяныя граматы — бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ей: Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне — запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У па-чатку XII ст. манахам Нестарам была створана «Аповесць мінулых гадоў» — летапіс, які змяшчае, напрыклад, звесткі аб Рагвалодзе, Рагнедзе, Ізяславе, Усяславе Чарадзеі, бітвё на Нямізе і іншых падзеях з жыцця ўсходніх славян. Самой ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца створанае ў XI ст. Тураўскае евангелле, упрыгожанае за-стаўкамі — вялікімі рознакаляровымі літарамі. Матэрыялам для рукапісных кніг у той час служыў пергамент — спецы-яльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а закрывалася кніга з дапамогай спражкі. 3. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігій- на-асветніцкія дзеячы XII ст. Свядомы жыццёвы выбар зра біла ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасітія. Пазней яна заснавала жа ночы і мужчынскі манастыры, у якіх перапісваліся царкоў ныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на перапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыц- цё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейсніла рэлігійны подзвіг — адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю — Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая — першая жанчына з усходніх славян, якую праваслаў- ная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам XII ст. стаў тураўскі епіскап Кірыла. Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меўнекалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад іншых людзей. КірылаТураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў «словы» — звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Залатавустам, які «паче всех воссіял на Русі». Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, змацаваных растворам) з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку пры кня зю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Слова «Сафія» азначае «Божая мудрасць», якая, па ўяўленні вернікаў, кірава-ла Сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла — плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі — роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. За сваю гісторыю Полацкая Сафія некалькі разоў разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных культавых пабудоў. Адной з іх стала Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам Іванам за 30 тыдняў. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай. Захавалася Барыса-Глебская (Каложская) цартсва, пабудаваная ў XII ст. у Гродне. Сцены царквы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцю царквы з'яўляецца вялікая колькасць галаснікоў — гліняных збаноў, умураваных у сцены для таго, каб было добра чу-ваць малітву і голас святара. Помнікам абарончага дойл ідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 м, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. на Брэстчыне з жоўтай і карычневай цэглы. Шэдэдасшстаражытнага мастацтваз'яўляецца шасці-канцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазарам) на заказ Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі — сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаля-ровымі эмалямі. У крыжы знаходзіліся часцінкі дрэваз крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос, мошчы святых. Крыж Ефрасінні Полацкай лічыцца культурна-гістарычнай каштоўнасцю беларусаў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 730 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Если вы думаете, что на что-то способны, вы правы; если думаете, что у вас ничего не получится - вы тоже правы. © Генри Форд
==> читать все изречения...

2212 - | 2156 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.