Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Вайна 1812 года і Беларусь.




12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi);Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваукавыску).Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генераль­ную бiтву Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбег­нуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наi- больш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27- 28 чэрвеня),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука (11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна (13 лiпеня 1812 года). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская,i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чу­жымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасцьбеларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партызанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з пар­тызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тара­савiч, Тарас-селянiн. Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на ад­науленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цал­кам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск На­палеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 кастрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'е­хау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка паўстанне ахапіла ўсё Царства Польскае. Старшынёй польскага нацыянальнага ўрада стаў князь Адам Чартарыйскі. Ён з'яўляўся лідэрам кансерватыўнай плыні, якая пераважала ў паўстанні. Яе прадстаўнікі былі прыхільнікамі захавання традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці. Прадстаўнікі дэмакратьгчнай плыні на чале з гісторыкам I. Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў аказаліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусь Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб'яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дамоў. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал I. Ф. Паскевіч «заслужыў» ад цара гомельскі маёнтак. Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склада каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства. Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але наибольшее, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 680 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Надо любить жизнь больше, чем смысл жизни. © Федор Достоевский
==> читать все изречения...

2298 - | 1984 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.