Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Кіраванне ў ВКЛ: гістарычная эвалюцыя форм палітычнай улады




з сярэдзіны ХІІІ – па сярэдзіну ХVІІ ст.

За час свайго аўтэнтычнага існавання, з сярэдзіны ХІІІ – па сярэдзіну ХVІІ ст. (да 1655 г.), Беларуска-літоўская дзяржава “Вялікае княства Літоўскае...” прайшла, з пункту гледжання структуры дзяржаўнага кіравання, некалькі форм арганізацыі ўлады якія былі лагічным вынікам спецыфікі ўнутры- і знешне-палітычнага развіцця краіны.

Спачатку, да Вітаўта (гг. кір: 1392–1430), ішоў перыяд станаўлення дзяржаўных межаў і збірання зямель. Уваходжанне новых зямель у склад ВКЛ адбывалася трыма шляхамі: ваеннае далучэнне (Нальшчаны, Дзяволтва – пры Войшалку [1, с.52–53]; Жмудзь у 1294 г. – пры Віцені [2, с.109]; Кіеўска-Падольскія землі ў 1362 г. – пры Альгердзе [3, с.229]); на дабравольна-дагаворнай аснове (Піншчына, Полацкае княства); шлюбна-дынастычным шляхам (Віцебскае княства ў 1320 г. – Альгерд [3, с.84], Валынь пасля 1331 г. – Любарт Гедымінавіч) [ 4, с.43].

У залежнасці ад формы ўваходжання зямель у склад ВКЛ адбывалася і фарміраванне прававых асноў на якіх гэтыя землі знаходзіліся ў складзе Беларуска-літоўскай дзяржавы. Захопленыя ваеннай сілай і далучаныя шлюбна-дынастычным шляхам землі станавіліся ўласнасцю вялікага князя (папаўнялі “вялікакняжацкі дамен” – асабістыя землі кіруючай дынастыі). Далучаныя на дабравольнай аснове захоўвалі свае ранейшыя формы кіравання, неслі павіннасці на карысць дзяржавы і абавязак выстаўляць войска па-патрабаванні вялікага князя.

З пункту гледжання дзяржаваўладкавання, на этапе збірання зямель, Беларуска-літоўская дзяржава ўяўляла сабой саслоўную манархію. Структура ўлады на гэтым этапе мела наступны выгляд. Узначальваў дзяржаву вялікі князь – ён быў кіраўніком краіны (галоўнакамандуючым узброеных сіл) і ўласнікам, а таксама вярхоўным адміністратарам, вялікакняжацкага дамена.

Ён лічыўся першым сярод феадалаў краіны (сюзерэнам) і ўзначальваў іерархічную лесвіцу феадальнага грамадства. Другую ступень іерархіі складалі ўдзельныя князі. Яны кіравалі асобнымі землямі (княствамі) і былі падпарадкаваны, на ўмовах васальнай залежнасці, вялікаму князю. Яны ўдзельнічалі ў яго знешнепалітычных акцыях (ваявалі, апіраючыся на ўласныя войскі, з праціўнікамі вялікага князя), падпарадкоўваліся унутрыпалітычнаму ўладкаванню (выконвалі патрабаванні дзяржаўнага заканадаўства і плацілі падаткі ў вялікакняжацкі скарб) – але, пры гэтым, захоўвалі аўтаномію сваіх княстваў і ажыццяўлялі поўнае самастойнае кіраванне імі.

Пазней (з канца ХІV – да першай паловы ХVІІ ст.) Беларуска-літоўская дзяржава спачатку набыла: рысы часткова неабмежаванай манархіі (пры Вітаўце 1392–1430); потым, пасля феадальна-грамадзянскай вайны, рысы феадальна-магнацкай манархіі (1440–1529); а потым феадальна-прававой дзяржавы (1529 – сярэдзіна ХVІІ ст.). Падпісанне Люблінскай уніі ў 1569 г. – нягледзячы на значную трансфармацыю ўладнага механізму і статусу ВКЛ – не прывяло да змен формы палітычнай улады Беларуска-літоўскай дзяржавы.

Змена формы ўлады пры Вітаўце была абумоўлена гвалтоўнасцю абставін пры якіх адбыўся пераход улады ў краіне ад Ягайлы Альгердавіча – да Вітаўта Кейстутавіча. Падпарадкоўваючы сабе дзяржаву Вітаўт адначасова ажыццяўляў цэнтралізацыю дзяржаўнай улады. Ён пазабіраў удзельныя княствы (землі) у прадстаўнікоў дынастыі гедымінавічаў (галоўным чынам таму што яны падтрымалі падчас канфлікту забойцу Кейстута – Ягайлу) і “пасадзіў” туды сваіх намеснікаў [5, с.54–55]. Пазбавілася сваіх зямель значная колькасць найбуйнейшых феадалаў краіны: Скіргайла (Іван) – Полацка; Свідрыгайла (Леў) – Віцебска; Дзмітрый Карыбут Альгердавіч – Ноўгарад-Северскага; Фёдар Любартавіч – Валыні; Фёдар Карыятавіч – Падолля; Уладзімір Альгердавіч – Кіеўскай зямлі (акрамя гэтага Смаленшчына, крыху пазней, была пазбаўлена сваёй княжацкай дынастыі). У 1413 г. былі створаны дзве прама-падпарадкаваныя дзяржаўныя тэрытарыяльныя адзінкі: Віленскае і Трокскае ваяводствы.

Замест былых спадчынных уладальнікаў зямель (княстваў) Вітаўт прызначыў сваіх намеснікаў. Была моцна павышана кіруемасць (цэнтралізаванасць) дзяржавы. Намеснікі не мелі спадчынных правоў і маглі быць “перасаджаны” з адной зямлі у любую іншую ў залежнасці ад стратэгіі вялікакняжацкай палітыкі. Разам з тым, усё-ж, назваць дзяржаўны лад ВКЛ пры Вітаўце “неабмежаванай” манархіяй нельга. Хутчэй гэта была “часткова неабмежаваная” манархія, бо вялікі князь, у выпадку асабліва значных заслуг перад прастолам, даваў асобным землям т.зв. “дарчыя” граматы “...якія з’яўляліся мясцовымі хартыямі” [6, с.58].

Структура дзяржаўнай улады на гэтым этапе мела строга-цэнтралізаваны двухступенны характар: 1-я: вялікі князь – неабмежаваны кіраўнік дзяржавы і вярхоўны ўласнік ўсіх зямель. Апошнія распадаліся на “даменныя” і “дзяржаўныя” /казённыя/ землі; 2-я: мясцовыя князі, ваяводы, намеснікі і інш. кіраўнікі тэрыторый, якія знаходзіліся ў поўным падпарадкаванні кіраўніку прастола.

Пасля смерці Вітаўта (1430) як вядома, пачалася феадальна-грамадзянская вайна (1432–1436) і барацьба за ўладу (да 1440), у час якой феадальныя, праваслаўна-шляхецкія колы ВКЛ выступілі супраць каталіцка-прапольскай палітыкі і за пашырэнне правоў, дадзеных Прывілеем Ягайлы (1387) феадалам католікам. Прэтэндэнты на прастол (Свідрыгайла Альгердавіч і Жыгімонт Кейстутавіч) імкнуліся любымі сродкамі прыцягнуць феадалаў на свой бок надаючы ім усё больш правоў. Перамогу атрымаў Жыгімонт, таму што ён выдаў два Прывілеі (1432 і 1434 гг.) якія поўнасцю пашырылі правы вызначаныя Ягайлам у 1387 г. для феадалаў-католікаў, на ўсіх без выключэння феадалаў Беларуска-літоўскай дзяржавы. Прывілей 1434 г., акрамя гэтага, дараваў магнатам недатыкальнасць асобы і вызваляў іх ад скарбавых падаткаў.

Падчас дзеяння наступнага князя ВКЛ Казіміра-ІV Ягелончыка (1440–1492), з-за яго малалецтва (ён заняў прастол у 13-ці гадовым узросце) пры кіраўніку дзяржавы ўтварыўся спачатку рэгентскі, дарадчы орган – “паны-рада” – куды ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы ВКЛ, магнаты [7, с.ІІ]. Пазней, прадстаўнікі “паноў-рады”, змаглі заканадаўча замацаваць абмежаванне ўлады кіраўніка краіны, і тым самым змяніць форму кіравання ў Беларуска-літоўскай дзяржаве на “феадальна-магнацкую” манархію. Кожны з князёў якіх выбіралі кіраўніком ВКЛ да Люблінскай уніі 1569 г. (акрамя Жыгімонта-ІІ Аўгуста, ён быў выбраны на Сойме 1529 г.), па прапанове паноў-рады, павінен быў падпісаць “уступны” Прывілей, згодна з якім абавязваўся кіраваць разам з панамі-радай. А ў артыкуле 15 Аляксандрава Прывілея (1492) гаварылася – калі меркаванне князя і членаў рады не супадае, то князь павінен падпарадкавацца рашэнню паноў-рады [8, с.223].

У гэты ж, прыблізна, час узнік новы орган дзяржаўнай улады “Сойм” – упамінаецца ў крыніцах пачынаючы з ХV ст. Прычына яго з’яўлення была ў тым, што панам-радзе, якія ўзялі ўладу ў дзяржаве ў свае рукі патрэбна была апора на ўсё шляхецкае саслоўе краіны пры вырашэнні найбольш важных пытанняў дзяржаўнай палітыкі. Інакш, яны (не будучы асобамі княскай дынастыі) баяліся браць на сябе канчатковую адказнасць за найбольш значныя пытанні жыцця краіны: пытанне вайны і міру; устанаўленне дадатковых падаткаў, свабод і правоў грамадзян краіны і інш.

Сойм, паступова, заняў месца нерэгулярна збіраемага (па рашэнні паноў-рады і князя), заканадаўчага органа, рашэнням якога павінны былі падпарадкоўвацца ўсе без выключэння жыхары краіны. Паралельна з агульнадзяржаўным (вальным) соймам пачалі дзейнічаць мясцовыя “павятовыя соймікі”. Такім чынам аформілася новая канфігурацыя кіравання ў краіне.

Структура улады на гэтым этапе таксама была двухступеннай, але ўключала ў сябе ўжо як “выканаўчыя”, так і нерэгулярна збіраемы “заканадаўчы” ўладны механізм: 1-я: паны рада, як найвышэйшы калегіяльны (магнацкі) орган, а таксама вялікі князь, які за папярэдні перыяд страціў частку ўладных паўнамоцтваў; 2-я: вальны (агульнадзяржаўны) сойм, як феадальна-саслоўны прадстаўнічы орган, а таксама соймікі павятовыя, якія з 1511 гг. (з мэтай абмежавання кола ўдзельнікаў сойма) пачалі пасылаць на вальны сойм па два сваіх прадстаўнікі (дэпутаты) і даваць ім патрабаванні-інструкцыі для галасавання па пытаннях вынесенных на сойм, дзе адлюстроўваліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы мясцовых феадалаў [9, с.223].

Наступнай формай улады ў ВКЛ, пачынаючы з 1529 г., было складванне феадальна-прававой дзяржавы, хоць парасткі яе некаторыя даследчыкі бачаць яшчэ ў тэксце Прывілея 1434 г. [10, с.9]. Яе фарміраванне ішло: праз прыняцце агульнадзяржаўных збораў законаў (Статутаў ВКЛ: 1529, 1566, 1588 гг.); фарміраванне сістэмы судаводства; удасканаленне трох галін улады (выканаўчай, заканадаўчай і судовай); абмежаванне свавольства магнатаў і пашырэнне правоў шляхты; устанаўленне строгай (і аднолькавай для ўсіх) падсуднасці кожнага прадстаўніка феадальнага саслоўя – ад кіраўніка краіны да дробнага “засцянковага” шляхціца, нягледзячы на колькасць яго багаццяў і палітычны статус у краіне. Дробны феадал атрымаў права судзіцца з магнатам і нават выйграць судовы працэс, што сведчыла пра фарміраванне “прававога” статусу кіравання ў краіне.

Такім чынам станаўленне форм кіравання ў Беларуска-літоўскай дзяржаве з сярэдзіны ХІІІ – па сярэдзіну ХVІІ ст. складвалася пад уплывам рэальных гістарычных абставін. Менавіта яны ўплывалі на станаўленне канфігурацыі кіравання краінай. Яе эвалюцыя ахапіла не менш чатырох форм кіравання ад адносна прымітыўнай саслоўнай манархіі да высокаарганізаванай прававой дзяржавы. Дзеянне якой, аднак, распаўсюджвалася толькі на феадальна-шляхецкую частку насельніцтва. Сяляне былі прыгоннымі. На іх, прававы статус у феадальнай дзяржаве, распаўсюджвацца не мог. (канец тэкста)

(Пытанне-3):





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-24; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1029 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Начинайте делать все, что вы можете сделать – и даже то, о чем можете хотя бы мечтать. В смелости гений, сила и магия. © Иоганн Вольфганг Гете
==> читать все изречения...

2282 - | 2063 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.