Утварэнне і гісторыя ВКЛ
(ад сяр ХІІІ ст – да Люблінскай уніі 1569 г.)
(узята: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6-ці т. Т 2. с.367 -...)
Утварэнне ВКЛ (Беларуска-Літоўскай дзяржавы) з центрам у Новагародку адносіцца да 1240-х гадоў, калі па эапрашэнні мясц. баяр тут стаў княжыць Міндоўг [сярэдзіна 1230-х гадоў — 1263]. Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх i ятвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне i саюз з Лівонскім ордэнам.
У 1251 князь быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, a ў 1253 каранаваўся ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV (Міндоўг — адзіны кароль ВКЛ). У 1254 Міндоўг заключыў мір з галіцка-валынскім князем Данілам Рамамавічам. Сын Міндоўга, Войшалк, пастрыгшыся ў манахі, перадаў Раману, сыну Данілы, «Новгородок от Миндовга», a Слонім, Ваўкавыск «и все городы» — «от себе». Другі сын Данілы Шварн (Сварамір) ажаніўся з дачкою Міндоўга. У 1258 Войшалк пакінуў манастыр i вярнуў княжанне ў Новагародку. Пасля паўстання жэмайтаў, куршаў i земгалаў Міндоўг парваў саюз з Лівонскім ордэнам, адрокся ад каталіцызму, ваяваў з крыжакамі, але ў 1263 быў забіты ў выніку змовы літ. феад. знаці на чале з князямі Даўмонтам i Транятам, апошні стаў княжыць «во всей земле Литовской и Жемойти», аднак у 1264 быў забіты слугамі Міндоўга, Вялікім князем стаў Войшалк [1264—67]. Ён, апіраючыся на бел. баяр І галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшчаны, Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую i Віцебскую землі. У 1267 Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну [1267—70], які, пераадольваючы сепаратизм літ. племянных сіл, працягваў аб'яднаўчы працэс i ўмацаванне дзяржавы.
Вял. князь Трайдзень [1270— 821 вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў i Галіцка-Валынскага кн яства, якое імкнулася замацавацца не толькі на Палессі, але i на Чорнай Русі. У 1274 ён сіламі гарадзенцаў захапіў Драгічын Надбужскі i знішчыў большую частку яго насельніцтва. У адказ галіцка-валынскі князь Леў Данілавіч стварыў кааліцыю галіцка-валынскіх, смаленскіх, турава-пінскіх i інш. княэбў i разам з татарским войскам захапіў i разрабаваў Новагародак. У 1277 горад захапілі i разрабавалі татары — саюзнікі Галіцка-Валынскага княства. У адказ Трайдзень разбіў аб'яднанае войска татар i галіцка-валынскіх князёў каля Гародні. У 1279 літ. войска нанесла паражэнне лівонскім рыцарам, a ў 1281 захапіла г. Герцыке (былую полацкую крэпасць), які Лівон-скі ордэн вымушаны быў абмяняць на г. Дынабург (цяпер Даўгаўпілс).
Вял. князь Віцень [каля 1295—1316], абапіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае, Полацкае i інш. княствы, умацоўваў дзяржаву. У 1294 ён задушыў пау-станне ў Жэмайціі, у 1298, выкарыстаўшы супярэчнасць паміж Лівонскім ордэнам i рыжскім архіепіскапам, заключыў мірны дагавор з Рыгаю. У 1298 i 1305 бел.-літ. войскі адбілі напады крыжакоў на Жэмайцію, a ў 1314 на крывіцкія эемлі, дзе ў бітве пад Новагародкам асабліва вызначылася бел. войска пад камандаваннем Давида Гарадзен-скага. У 1315 вял. князь ca значным войскам уварваўся ў Прусію i асадзіў моцны замак Хрыстмемель. У час княжання Віценя да ВКЛ было далучана Полацкае княства (1307).
Значна пашырылася тэр. ВКЛ пры Гедзіміне [1316—41), які называў сябе ў граматах вял. князем «літоўцаў i рускіх». У 1320 у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320—30-я гады — Берасцейская зямля, Менскае княства i Турава-Пінская зямля. Гедзімін заключыў саюз з мазавецкім князем (1322) i з польскім каралём Уладзіславам I Лакеткам (1325). Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж г. Рыгай i Лівонскім ордэнам ён нанес некалькі паражэнняў крыжакам, меў паліт. ўплыў на Кіеў, Пскоў І Ноўгарад ВялікІ. У 1323 перенёс сталіцу ВКЛ у г. Вільню. Яшчэ пры жьшді Гедзіміна яго сыны атрымалі спадчыну: Манівід — Кернаў i Слонім; Карыят — астатнюю частку Чорнай Русі з Новагародкам; Альгерд, князь віцебскі,— Крэва i землі па Бярэзіне; Кейстут — ТрокІ, Гарадзенекую i Берасцей-скую землі; Нарымунт — Пінскую зямлю; Вільню з вобласцю атрымаў малодшы сын Яўнут, якому быў завяшчаны веліка-княжацкі трон i які быў вял. князем у 1341—45.
У выніку змовы Альгерда i Кейстута Яўнут быў скінуты i яму перададзена Заслаўскае княства. Вял. князем літ. стаў Альгерд [1345—77]. У час яго княжання ў склад ВКЛ у сярэдзіне 14 ст. ўвайшло Бел. Падняпроўе (Мсціслаў у 1358), у 1355 — Бранскае княства. У 1360—70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Маэьгрская i Брагінская воласці, Чарнігава-Северская, Падольская i Валынская землі. Было падначалена Смоленское княства. У склад ВКЛ увайшлі таксама жамойцкія землі. Барацьба супраць Тэўтонскага ордэна адбывалася з переменным поспехам. У 1345—82 бел.-літ. войска зрабіла 30 паходаў на тэр. ордэна i 10 паходаў на Лівонію, што стрымлівала агрэсію ням. крыжакоў, якія неаднаразова даходзілі да Полацка, Новагародка, Гародні, Ліды, Крэва, Бярэсця, Ваўкавыска, Браслава, Дзісны i інш. гарадоў 1 замкаў, штурыавалі ix i руйнавалі. Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе, намагаючыся аб'яднаць пад сваёй уладай усе рус. землі. Ён спрабаваў падпарадкаввць сабе Пскоў i Ноўгарад Вялікі, у 1377 жыхары Пскова прынялі на княжанне сына Альгерда Андрэя Полацкага. Альгерд падтрымліваў цвярскіх вял. князёў у ix барацьбе супраць Маск-вы. У 1368, 1370 i 1372 ён зрабіў тры паходы на Маскву. Спробы маскоўскіх шял. князёў перашкодзідь аб'яднанню бел. зямель былі сарваны. У 1349— 52 i ў 1350 — 60-я гады Альгерд таксама вёў барацьбу з Польшчай за Baлынь i за Падляшша. За час княжання Альгерда тэр. ВКЛ павялічылася ўдвая усе бел. землі былі ўключаны ў склад дзяржавы. Значную большасць на-сельніцтва княства складалі этнічныя белорусы, бел. культура І мова былі пануючымі ў краіне. Літ. феадалы, у т. л. князі з дыкастыі Гедзімінавічаў, успрынялі бел. культуру i перайшлі на карыстанне бел. мовай у паўсядзённым ужытку.
Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам i Ягайлам Альгерддвічам, які стаў вял. князем лІтоўскім (1377 —92]. Гэта выкарысталі мрыжакі, каб распаліць міжусобную вайну ў ВКЛ. Ягайла заключыў тайныя дтгаворы з Тэўтонскім i Лівонскім орденам! i паабяцаў не дапамагаць Кейстуту, калі крыжакІ нападуць на яго землі. Кейстут у адказ у 1381 пазбавіў Ягайлу вярх. улады, пакінуўшы яму толькі ўдзельнае княства ў Крэве.
У 1382 крыжакі спустошылі Літву, у чэрв. Ягайла заняў Вільню, а Кейстут здаўся яму i быў задушаны ў Крзўскім замку па загадзе Ягайлы. Князь Вітаўт Кейстутавіч, які таксама быў вязнем у Крэве, уцёк да крыжакоў, шукаючы ў ix дапамогі. У 1383 Вітаўт разам з крыжакамі захапіў Коўна, Трокі i спаліў прадмесце Вільні, аднак Ягайла разам з братам Скіргайлам вярнуў заваяваныя гарады. Вітаўт вярнуўся на тэр. Тэўтонскага ордэна i пачаў згуртоўваць вакол сябе незадаволеных Ягайлам літ. i бел. феадалаў. Адначасова ўпотай ад ордэна Вітаўт прапанаваў Ягайлу прызнаць яго вял. князем, калі той аддасць яму спадчыну Кейстута. Ягайла згадзіўся аддаць спачатку Гародню i Бярэсце, а потым i Трокі. Вітаўт са сваімі прыхільнікамі спаліў два эамхд крыжакоў, у т. л. i Новы Марыенбург, дзе была яго рэзідэн-цыя, i вярнуўся ў ВКЛ. Каб умацаваць свае пазіцыі ў барацьбе з крыжакамі, Ягайла пачаў перагаворы аб саюзе ВКЛ з Масквою, спадзеючыся праз шлюб з дачкою Дзмітрыя Данскога i прыняцце літоўцамі праваслаўя гарантаваць падтрымку Маскоўскай дзяржавы ў вайне з Тэўтонскім ордэнам. Аднак даведаўшыся, што Дзмітрый Данскі намерваўся далучыць усх. землі ВКЛ да Маскоўскай дзяржавы, Ягайла адмовіўся ад гэтага саюзу. 3 мэтай процідэеяння знешняй небяспецы, што таксама пагражала суседняму Каралеўству Польскаму, i ўмацавання сваёй улады Ягайла эаключыў Крэўскую унію 1385, паводле якой ён перайшоў у каталіцтва, прыняў імя Уладзіслаў, ажаніўся з каралевай Ядвігай i быў абвешчаны польскім каралём, абяцаў правесці хрьшічэнне літоўцаў паводле ка-таліцкага абраду i далучыць да Польшчы землі ВКЛ. Каб утрымаць уладу ў сваіх руках, Ягайла прыэначыў у Вільні i некаторых літ. гарадах сваіх намеснікаў, a намеснікам у княстве паставіў свайго брата Скіргайлу. Супраць падларадка-вання ВКЛ Польшчы выступіў Вітаўт, але ён вымушаны быў адступіць да крыжакоў, адкуль арганізоўваў паходы супраць войск Ягайлы i Скіргайлы.
У 1391 Вітаўт выдаў сваю дачку Соф'ю замуж за вял. князя маскоўскага Васіля I Дзмітрыевіча i ўступіў з ім у паліт. саюз. Міжусобная вайна паміж Вітаўтам i Ягайлам скончылася Востраўскім пагадненнем 1392, паводле якога ВІтаўт стаў вял. князем літ. [1392—1430 ], ВКЛ гарантавалася самастойнасць у саюзе з Польшчай. Умацаваўшы сваю ўладу, ВІтаўт ліхвідаваў некалькі ўдзельных княстваў (у Полацку, Віцебску, Ноўгарадзе-Северскім, КІеве, на Валыні i ў Падоліі). У адносінах да Тэўтонскага i Лівонскага ордэнаў праводзіў на-ступальную палітыку, хоць з-за паліт. абставін вымушаны быў рабіць крыжа-кам уступкі. Так, у выніку частых напа-даў крыжакоў на бел. i літ. землі Вітаўт у 1398 аддаў Тэўтонскаму ордэну частку Жэмайцц. Пасля бітвы на Ворскле 1399, калі літ.-бел. войска было разбіта татарским войскам мурзы Едзігея, Вітаўт вымушаны быў заключыць Віленска-Радамскую унію 1401, паводле якой ВКЛ прызнавалася пажыццёвым уладаннем Вітаўта, а Ягайла захоўваў тытул вярх. князя.
Палітыка ВКЛ заставалася самастойнай. У 1404 да ВКЛ было канчаткова далучана Смаленскае княства. У 1409 пачалася Вялікая вайна 1409–11 паміж ВКЛ i Польшчай з аднаго боку i Тэўтонскім ордэнам з другога. У час Грунвалъдскай бітвы 1410 крыжацкія войскі былі дашчэнту разбіты саюзнымі войскамі. Ордэн быў вымушаны заключыць Тарунскі мір 1411, паводле якога ўсе гарады, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жэмайція пера-ходзіла ў пажыццёвае ўладанне Вітаў-та. У 1413 адбыўся агульны польска-літ. сойм у Гарадле.
Паводле Гарадзельскай уніі 1413 41 польскіх феадалаў прынялі ў гербавае брацтва 47 баяр ВКЛ, што ўмацоўвала паліт. i саслоўны саюз абедзвюх дзяржау. Было вырашана назначаць на дзярж. пасады віленскагв i трокскага ваяводаў І кашталянаў феа-далаў-католікаў, даваць ільготы касцёлам, кляштарам i інш., склікаць агуль-ныя соймы абедзвюх краІн для вырашэн-ня агульных пыганняў.
У 1416 Вітаўт дамогся абрання i зацвярджэння асобнага для Беларуска-літоўскай дзяржавы мітралаліта праваслаўнай царквы Грыгорыя Цамблака, не падпарадкаванага маскоўскаму мітрапаліту. У 1425 пасля смерці Васіля I Дзмітрыевіча яго ўдава Соф'я Вітаўтаўна стала рэгентшай пры малалетнім сыне i ў 1427 у Смаленску прыняла пратэктарат бацькі (Маскоўскае вял. княства часова стала васальным у дачыненні да вял. князя Вітаўта). Вітаўт скарыстаў гэта i заключыў выгадныя для сябе дагаворы з Псковам i Ноўгарадам, падпарадкаваў сабе Цвярское i Разанскае княствы, а таксама Вярхоўскія княствы (у вярхоўях р. АкІ), актыўна ўмешваўся ў справы Залатой Арды i Крыма. У Вільні ён прымаў татарских прэтэндэнтаў на трон i пасылаў вайсковыя экспедыцыі. Выкарыстоўваю-чы залатаардьшскія міжусобіцы, Вітаўт падпарадкаваў сваёй уладзе прычарнаморскія землі паміж Дняпром i Днестром, пабудаваў шэраг крэпасцей, у т. л. на Чорным моры. ВКЛ стала дзяржавай «ад мора да мора».
Пасля смерці Вітаўта з'езд бел., літ. i ўкр. баяр у Вільні абраў вял. князем малодшага брата Ягайлы — Свідрыгайлу [1430—32]. Адразу ж паміж Польшчай i ВКЛ пачаўся канфлікт з-за Валыні i Падоліі, у 1431 Ягайла пачаў захоп Валыні. Тэўтонскі ордэн, заключыўпш саюз з Свідрыгайлам, напаў на польскія землі. У выніку эмовы літ. баяр Свідрыгайла ў вер. 1432 быў скінуты з трона i ўцек з Ашмян у Полацк. Вял. князем літ. быў абвешчаны малодшы брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч [1432—40], якога прызналі Літва, Берасцейская, Менская землі i прынёманскія воласці, астатнія бел. i ўкр. землі захавалі вер-насць Свідрыгайлу. Пачалася феад. грамадзянская вайна (гл. Свідршайлы паўстанне 1432—39), абодва вял. князі намагаліся перацягнуць на свой бок асн. частку феад. класа — бел. i ўкр. баяр, пашыраючы на ix ільготы i прывілеі, дадзеныя феадалам-католікам Гарадзельскім прывілеем 1413. 15 кастр. 1432 Жыгімонт узнавіў унію з Польшчай. 9.12.1432 Свідрытайла пацярпеў паражэнне пад Ашмянамі. 1.9.1435 у бітве пад Вількамірам бел.-ўкр. войска Свідры-гайлы, якому дапамагалі крыжакі Лівонскага ордэна, было разбіта польска-літ. войскам Жыгімонта. Пасля выдання Жыгімонтам прывілея пра ўраўнаванне асабістых i маёмасных правоў баяр-католікаў І праваслаўных (6.5.1434) i передачу на карысць баяр дзярж. па-віннасці дзякла Свідрыгайла страціў падтрымку большасці бел. феадалаў. Лівонскі ордэн падпісаў мір з Польшчай i ВКЛ i абавязаўся не падтрымліваць Свідрыгайлу, які замацаваў свае пазіцыі толькі ва ўкр. землях. Атрымаўшы перамогу над Свідрыгайлам, Жыгімонт рашыў вызваліцца з-пад залежных адносін ад Польшчы, польскія феадалы пайшлі на збліжэнне з Свідрыгайлам, супраць Жыгімонта была арганізавана змова, i 20.3.1440 ён быў забіты.
Трон спрабаваў заняць яго сын Міхайлушка Жыгімонтавіч, прэтэндаваў i Свідрыгайла, але паны-рада выбрала вял. князем літоўскІм малодшага брата польскага караля Уладзіслава III — Казіміра Ягелончыка [1440—92], які ліквідаваў унію з Польшчай. Казіміру давялося ўзнаўляць велікакняжацкую ўладу ў Смаленскай зямлі, дзе мсціслаўскі князь Юрый Лугвенавіч спрабаваў стварыць самастойнае княства, далучыўшы да Мсціслава Віцебск i Полацк. Ад ВКЛ адышла таксама Кіеўская зямля, а на Валыні ўмацаваўся Свідрыгайла. Вял. князю ўдалося ўмацаваць сваю ўладу. У 1447 пасля смерці Уладзіслава III польскія феадалы выбралі Казіміра Ягелончыка каралём, за гэта яны патрабавалі адмовіцца ад Валыні i Падоліі i ўзнаўлення уніі з Польшчай.
Перад ад'ездам у Кракаў на каранацыю ён выдаў прывілей 1447, які гарантаваў феадалам асабістую недатыкальнасць, скасоўваў натуральныя і грашовыя павіннасці з маёнткаў на карысць дзяржавы, перадаваў баярам права судзіць i караць сваіх сялян як вотчынных, так i падараваных вял. князем. Казімір фактычна дамовіўся з феадаламі ўзаемна не прымаць збеглых сялян. Вял. князь выдау Судзебнік 1468, у якім былі змешчаны юрыд. нормы, у асноўным крымінальныя. Так былі ўзмоцнены сацыяльныя i паліт. пазіцыі баяр, адначасова былі пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 яна канчаткова вызвалілася ад масхоўскай мітраполіі i падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху.
За тое, што Казімір быў схільны перадаць Падолію i Валынь Польшчы, супраць яго была арганізавана змова праваслаўных князёў на чале з Міхаілам Алелькавічам, Фёдарам Бельскім (нашчадкі Альгерда) i Іванам ГальшанскІм, якія хацелі дэтранізаваць Казіміра i ўзвесці на трон Міхаіла Алелькавіча. У 1481 змова была раскрыта, яе не падтрымалі сярэднія i дробныя феадалы, бо на ix не пашыраліся прывілеі, якімі карысталіся магнаты. Міхаіл Алелькавіч i Іван Гальшанскі былі пакараны смерцю, а Фёдар Бельскі ўцёк да маскоўскага вял. князя Івана III, э якім змоўшчыкі былі звязаны i які ўжо меў план захопу ўкр. i бел. зямель. 3 1470-х гадоў крымскія татары рабілі сістэматычныя напады на землі Украіны i паўд. Польшчы, асабліва пачасціліся напады татар на паўд. землі ВКЛ з 1475, калі Крымскае ханства стала вдсалам Турэцкай імперыі.
Пасля смерці Казіміра вял. князем істаў яго сын Аляксандр [1492—1506]. Пры яго абранні паны-рада, вышэйшы кіруючы орган ВКЛ, паставіла ўмовы пра абмежаванне велікакняжацкай улады: усе найважнейшыя дзярж. справы —. абарона краіны, міжнар. адносіны, выданне законаў, разгляд наиважнейших судовых спраў — вял. князь павінен быў вырашаць разам з радай.
Пры Аляксандру пачалася серыя войн з Маскоўскай дзяржавай. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—1494 ВКЛ страціла Вяземскае княства i частку Вярхоўскіх княстваў. Аляксандр ажаніўся з дачкою маскоў-скага вял. князя Івана III Аленой, аднак гэты дынастычны шлюб не палепшыў адносін паміж абедзвюма дзяржавамі — маскоўскі вял. князь па-ранейшаму намагаўся ўмешвацца ва ўнутраныя справы ВКЛ, каб далучыць да Маскоўскай дзяржавы ўкр. i бел. землі.
У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 недалёка ад Дарагабужа адбылася бітва на Вядрошы 1500, у выніку якой войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана К. I. Аст-рожскага было разгромлена, а сам камандуючы трапіў у палон. Маскоўскія войскі спусташалі раёны Смаленска, Оршы, Мсціслава, Полацка, Віцебска i інш. Паводле перамір'я да Масквы адыходзілі землі з Чарнігавам, Стараду-бам, Гомелем (да 1537), Бельскае, Та-poneiS.ae i частка Мсціслаўскага княстваў. Адначасова ў 1502, 1503 i асабліва ў 1505 адбыліся напады на ўкр. i бел. землі крымскіх татар, якія руйнавалі паселішчы кал я Менска, Слуцка, Навагрудка i інш. У 1506 татары праз Брагін, Мазыр, Петрыкаў накіраваліся да Клецка, Менска, Ліды, Ашмян, Ваўкавыска, Гародні. 5.8.1506 7-тысячнае бел. войска баяр на чале з Міхаілам Глінскім разбита каля Клецка вял. татарскае войска, рэшткі якога зшшчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава i Жытоміра, вызвалена 40 тыс. чал., узятых у палон татарамі (гл. Клецкая бітва 1506). Пасля гэтага разгрому буйныя татарскія напады на Беларусь не паўтараліся.
Пасля смерці Аляксандра на велікахняжацкі трон выбраны яго малодшы брат Жыгімонт Стары [1506—48]. Каб захаваць хоць бы персанальную унію паміж дзвюма дэяржавамі, польская шляхта праз 3 месяцы выбрала Жыгімонта каралём. Неўзабаве пасля абрання вял. князя ад-былася война Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1507—08, якая суправаджалася новым спусташэн-нем усх., паўд. i цэнтр. Беларуси У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22 у 1514 капітўляваў Смаленск, а 8 вер. адбылася Аршанская бітва 1514, у ходзе якой 80-тысячкае маскоўскае войска было разгромлена ўтрая меншым бел.-літ. войскам гетмана Астрожскага. Для аховы паўд. межаў ВКЛ, акрамя вайсковых гарнізонаў на Украіне, былі створаны атрады пагранічнай стражы з мясцовых жыхароў — казацкія загоны. Яны ў адказ на татарскія набегі самі часта нападалі на паселішчы крымскіх татар і турэцкія крэпасці на ўзбярэжжы Чорнага мора. У 1524 войска на чале з Астрожскім i кіраўніком казацкіх атрадаў A. Дашковічам штурмам авалодала турэцкай крэпасцю Ачакаў (у 1545 у другі раз). У 1527 літ.-бел. войска на чале з вял. гетманам ВКЛ К. Астрожскім, слуцкім князем Ю. Алелькавічам, гродзенскім старостам Я. Радэівілам, кіраўніком казакоў Дашховічам i інш. разграміла татарскае войска на р. Альшаніцы каля Канева i Чаркасаў (гл. Альшаніцкая бітва 1527).
У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1534—37 дзве расійскія арміі на пачатку 1535 праз Маладзечна накі-раваліся на Вільню, але да яе не дайшлі, трэцяя праз Рэчыцу, Бабруйск i Слуцх дайшла да Новагародка, а на зваротным шляху спаліла Тураў, Мазыр i Брагін. Былі спалены таксама неўмацаваныя пасады гарадоў. Паводле расійскага Піска-роўскага летапісца, расійскія ваяводы «посады У городов жгли и села жгли и люди, и живот, и животину вынимали, а иное выжгли и вышли поздоро-ву». Бел. шляхта сабралася ў войска i з Рэчыцы ўлетку 1535 накіравалася на Северскую зямлю, узяўшы спачатку Гомель, потым Старадуб. Паводіе пера-мір'я Гомель i Любеч адышлі да ВКЛ.
Яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на сойме ў ВільнІ ў 1529 вял. князем літ. быў выбраны яго 9-гадовы сын Жытімонт Аўгуст. Праз 2 месяцы i польскі сойм выбраў яго польскім каралём. Гэтыя двайныя выбары мелі двайную мэту — стварыць умовы для спадчыннай манархіі ў абедзвюх дзяржавах i забяс-лечыць умацаванне уніі паміж імі. Далей-шым развіццём гэтай палітыкі была передача ўлады ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту на Берасцейскім сойме ў хастр. 1544. Жыгімонт Стары захаваў тытул вярхоўнага князя, а сын атрымаў усю паўнату ўлады на перыяд адсутнасці бацькі ў дзяржаве. У час княжання Жыгімонта Старога быў приняты адэін з першых у Еўропе сістэматыэаваны збор законаў — Статут Вялікага княства Літоўска-га 1529.
У 1548 памёр Жыгімонт Стары i паўнапраўным каралём i вял. князем літ. стаў Жыгімонт Аўгуст [1548—72]. У час яго кіравання ў ВКЛ былі праведзены важныя паліт. i эканам. рэформы, у т. л. адміністрацыйныя, у выніку якіх форма i структура адм.-тэр. падзе-лу ВКЛ былі набліжаны да аналагіч-нага ладу саюзнага Каралеўства Польскага. Паводле адм. рэформы 1565— 66 утвараліся павятовыя соймікі, якія вырашалі мясцовыя пытанні, i павятовыя суды — гродскія, земскія i падкаморская. У Лівонскую вайну 1558—53 расійскі цар Іван IV Грозны намагаўся захапіць Лівонію, атрымаць новых пры-гонных сялян i гарады на Балтыйскім моры для гандлю з Еўропай. Паводле дагавора з магістрам ад 31.8.1559 Лівонскі ордэн пераходзіў пад пратэктарат Жыгімонта Аўтуста, да дагавора далучыуся i рыжскі архіепіскап. Паколькі пазіцыя Польшчы ў лівонскім пытанні была асцярожнай, ВКЛ уступІла ў вайну без саюзніка. Ваенныя дзеянні па-чаліся ўлетку 1561. У пач. 1563 цар э гал. сіламі асадзіў Полацк. Невялікі гар-нізон 2 тыдні адбіваў атакі непрыяцеля, але вымушаны быў капітуляваць; частка жыхароў была знішчана, частка выслана ў Маскву. 26.1.1564 10-тысячнае (паводле інш. звестак 4-тысячнае) войска гетмана ВКЛ М. РадзівІла разбіла 30-тысячнае маскоўскае войска на Чашніц-кіх палях (гл. Ульская бітва 1564), у канцы студз. або пачатку лют. 1564 бел.-літ. войска разбіла маскоўскую ар-мію каля Оршы (гл. Аришнская бітва 1564). Улетку 1564 войскі Івана IV знішчалі вёскі ў раёне Мсціслава, Крычава i Магілёва, у адказ у 1565 бел.-літ. войска зрабіла рэйды пад Вял. Лукі i Смаленск, На заваяванай тэрыторыі Гван Грозны загадаў пабудаваць крэпасці Усвят, Улу, Сокал, Сушу i інш. У 1567 ваен. дзеянні аднавіліся, у ліп. 2-тысячны атрад гетмана польнага літ. Р. Ф. Сангушкі разграміў лагер расійскіх войск пад Чаш-нікамі (9 тыс. чал.), у вер. разбіў 9-ты-сячнае маскоўскае войска на маршы, у вер. 1568 узяў штурмам замак Улу, a віцебскія казак! на чале з Бірулем спалілі замкі Усвят i Веліж. У адказ расійскія войскі спрабавалі ўэяць Ві-цебск, але голькі спалілі гарадскія прадмесці. Ход вайны паказаў, што самому ВКЛ без саюзнікаў не перамагчы такую моцную дзяржаву, як Расія. Шляхта ВКЛ на палявым сойме каля Віцебска 13.9.1562 прыняла акт i накіравала яго вял. князю з просьбай заключыць новую дзярж. унію з Польшчай. Яна намагалася мець агульныя соймы э польскай шлях-тай, сумесна з ею выбіраць караля i вял. князя, a галоўнае — карыстацца аднолькавымі правам! i разам змагацца з ворагам. Супраць уніі з Польшчай выступіла асн. частка магнатаў на чале з віленскім ваяводам, канцлерам i маршал-кам земскім М. Я. РадзівІлам, якая не хацела страціць свае паліт. пазіцыі ў кі-раванні дзяржавай i свае грамадскія прывілеі на карысць агульнай масы шляхты унутры ВКЛ. Віленскі сойм 1563 разгледзеў пытанне аб уніі з Польшчай i вылучыў дэлегацыю для перагавораў з дэлегацыяй польскага сойма. Магнаты дамагліся ўключэння ў інструкцыю для перагавораў пунктаў, якія захоўвалі за ВКЛ цэласнасць, адасобленасць i значную долю самастойнасці. Абвяшчэнне вайны i заключэнне міжнар. дагавораў павінны былі папярэдне ўзгадняцца абедзвюма дэяржавамі. Агульныя соймы маглі збірацца толькі ў выключных выпадках. Соймы i сенаты, дзярж. пасады, установы i суды заставаліся асобнымі. Выбіраўся адзіны кароль (ён жа вял. князь літ.), але каранацыя яго павінна была праводзіцца асобна ў Кракаве i Вільні. Польскія магнаты хацелі поўнай інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы, ix падтрымлівала i польская шляхтал Далейшыя перагаворы аб уніі адбываліся на Варшаўскім сейме 1563—64, на сойме ВКЛ у Бельску 1564, у Парчове, на Бе-расцейскім сойме 1566, на палявым сойме ў Лебедзеве.
Нарэшце 1.7.1569 асобна дэпутатамі польскага сейма i сойма ВКЛ пад прысягаю быў прыняты акт аб уніі (гл. Люблінская унія 1569), паводле якога ўрачыста абвяшчалася аб'яднанне на аснове роўнасці Польшчы (Кароны) i ВКЛ (Літвы, або Княства) у федэра-тыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа вял. князь літ.), якога выбірала пажыццёва шляхта «абодвух народаў». Ствараўся агульны для ўсёй дзяржавы магнацка-шляхецкі сойм з 2 палат: сената (магнаты, прадстаўнікі цэнтр. i правінцыяль-най адміністрацыі, вярхі каталіцкай царквы) i пасольскай ізбы, у якую выбі-раліся па 2 паслы ад кожнага павета. Бы-лыя прывілеі феадалам пакідаліся ў абедзвюх дзяржавах, абедзве краіны захоў-валі суверэнітэт, асобныя дзярж. адміні-страцыі, войскі, скарб i права эмісіі аднолькавай манеты, адм. i судовы апа-рат, свае законы i сваю мытную сістэму. Кожная краіна мела сваю дзярж. мо-ву: Польшча — лацінскую, ВКЛ — беларускую. Асобным актам 3.8.1569- Курлян-дыя была абвешчана васалам Польшчы i ВКЛ, Ліфляндыя — сумесным уладан-нем (кандамініумам). Люблінская унія была кампрамісам феадалаў Польшчы i ВКЛ, у выніку якога стваралася больш моцная дзяржава, яна ўмацоўвала паліт. еднасць абедзвюх дзяржаў, узмацніла працэсы ix эканам., паліт. І культ, збліжэння, уплыў еўрап. культуры на бел. землі. У вайскова-паліт. адносінах, пры правядзенні агульнай знешняй палітыкІ абедзвюх краін унія дапамагала бел. народу адбіць агрэсію Расійскай дзяржавы, утрымаць сваю незалежнасць i захаваць сваю дзяржаву.
(Пытанне-2):
Дзяржаўна-палітычны лад і знешняя палітыка ВКЛ.
Фарміраванне тэрыторый.
Узята з: (тэкст артыкула): Пілецкі В.А. Кіраванне ў ВКЛ: гістарычная эвалюцыя форм палітычнай улады з сярэдзіны ХІІІ – па сярэдзіну ХVІІ ст. // Управление в социальных и экономических системах: материалы ХХ междунар. Науч.-практич. конф, г.Минск, 20 мая 2011 г. – Минск: МИУ, 2011. – 360 с. С. 305 – 308.