У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працывала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скарацілія больш чым на 30 % а пагалоўе жывёлы больш чым на палавіну ў дабавак бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў:
1. Харчразверстцы. Харчразвёрстка на паперы трактавалася як здача сялянамі лішкаў хлеба і іншых прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цьвёрдых цэнах. На практыцы бальшавікі забіралі ў сялян ўсё харчаванне якое было і бясплатна.
2. Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. У 1920 – 1921 гг. гандль на рынках і ў большасці магазінаў забараняўся. Неабходныя тавары можна было набыць толькі па картках і толькі ў тым магазіне да якога насельніцтва было прыпісана.
3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў-тунеядцаў. Праўда бальшавікі былі не ў стане забяспечыць ўсіх рабочымі месцамі. Аднак усёроўна лічылася, што калі чалавек не працуе і жыве ды яшчэ калі добра жыве, значыць крыніцы яго існавання не законныя, таму часта беспрацоўныя арыштоўваліся і прыцягваліся да прымусовых работ. Але і ў гэтым выпадку бальшавіцкя ўлада не магла забяспечыць усіх нават прымусовымі работамі.
Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор пакудь ійшла грамдзянская вайна, калі ж вайна завяршылася Насельніцтва БССР, РСФСР, іншых савецкіх рэспублік пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. Гэта патрабаванне суправаджалася антыбальшавіцкімі паўстаннямі. Напрыклад на поўдні Расіі сяляне, незадаволеныя харчразвёрсткай, на некаторы час поўнасцю зверглі савецкую ўладу. Гэта вымусіла бальшавікоў на некаторы час змяніць палітычны курс і абвясціць аб Новай Эканамічнай Палітыцы (НЭП).
У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам каб ён ведаў колькі і чаго яму трэба пасеяць каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. У 1925 г. па ініцыятыве наркома земляробства БССР Дзьмітрыя Філімонавіча Прышчэпава быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. Аднаўленню сельскай гападаркі спрыяла развіццё кааперацыі, пачынаюць узнікаць крэдытныя, гандлёва-закупачныя, перапрацоўчыя і іншыя кааператывы на вёсцы.
У горадзе ў часы НЭП таксма назіраліся дабратворныя пераўтварэнні. Прамысловасцю рэспублікі перасталі кіраваць непасрэдна з Масквы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Саўнаргасу падпарадкоўваліся эканамічныя аддзелы якія не камандавалі а стваралі ўмовы для развіцця прамысловасці. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік, гэта значыць пасля выканання плана яны маглі лішкі сваёй прадукцыі прадаць куды захочуць а заробленыя такім чынам грошы заставаліся на прадпрыемствах для развіцця вытврчасці і стварэння прэміальнага фонда для рабочых. Некаторыя буйныя прадпрыемствы праца каторых не была перспектыўнай зачыняліся і кансерваваліся. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі.
Для навядзення парадку ў фінансах у 1924 г. у СССР з’явілася ўласная свабодна канверціруемая валюта “залаты чырвонец”. Гэта залатая манета якая свбодна прымалася ва ўсіх гандлёвых установах. Часцей за ўсё яна служыла сродкам накаплення. Яе можна была набыць па курсу 1 чырвонец да 30 папяровых рублёў. Дарэчы, да 1929 г. сродкам накаплення служыў і амерыканскі долар.
Усе вышэй узгаданыя меры надзвычай хутка ўзнавілі разбураную вайной эканоміку, а ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 1926 годзе тэмпы развіцця пераўзышлі апошні перадваены год 1913. Там не менш палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм а потым і камунізм. Па гэтай прычыне з 1928 г. бальшавікі зноў пачалі ставіць сацыяльныя эксперыменты.