Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.




У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марскісцскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады - 10, у 90-я гады - ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстайвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.

У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў аноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, занялісь індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.

У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць Стварэне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905 1907 гг. і Беларусь. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30 а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў паддтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175 а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтоаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.

Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чыме не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя партыі таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.

Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада На Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад Беларусі

Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаня былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі.

 

37.Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёва-славянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстравенгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі.

28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.
На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ў глыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дьвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск.

На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча забараняліся усякя палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18% заводаў па вырабу алкагольных напояў.

У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак бо з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.

На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі

Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталавання дэмакратычнай рэспублікі

23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у пецярбург каб неяк заспакоіць народ але не даехаў 1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.

Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пасля ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў WW1. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай армі..

Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 арфіцэраў і генералаў якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнй задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў.
Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматваў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя і срэбраныя царскія рублі але іх не хапала таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброенную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.
ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-12-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 768 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Победа - это еще не все, все - это постоянное желание побеждать. © Винс Ломбарди
==> читать все изречения...

2212 - | 2047 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.