Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Праверка дамашняга задання. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока




3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Праца над казкай «Залаты збан»

Падрыхтоўка да працы над зместам казкі. Лексічная работа

— Прачытайце словы і растлумачце, што яны абазначаюць.

Скарга —...

Адбітак —...

Паслухаць рады —...

Спаткаць каго-небудзь —

Чытанне казкі па частках вучнямі ўслых

Праверка першаснага ўспрымання

— Ці спадабалася вам казка?

— Хто з дзеючых асоб вас уразіў?

Гутарка па змесце казкі

— Раскажыце, якім вы ўяўляеце цара. Зачытайце ўрывак з казкі, дзе гаворыцца пра яго нораў.

— Чаго больш за ўсе баяўся цар?

— Чаму? Знайдзіце адказ у тэксце казкі.

— Што ён загадаў рабіць са старымі?

— Што вы даведалюя пра Аскера?

— Прачытайце прыказкі, запісаныя на дошцы. Якая з іх падыходзіць да характарыстыкі гэтага хлопца?

Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.

Адважны там знойдзе, дзе баязлівы згубіць.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

Хто бацьку і мац і зневажае, той дабра не знае.

Якім паказаны бацька Аскера?

— Знайдзіце і прачытайце, пра што запытаўся цар у Аскера, калі той прынёс яму збан.

— Як з той пары пачалі адносіцца да старых? Знай­дзіце ў казцы і прачытайце адказ.

5. Падрыхтоўка пераказу казкі

— Яшчэ раз перачытайце пытанні № 1-4. Выкарыстоўваючы гэтыя пытанні, складзіце і зачытайце план казкі. На колькі частак падзялілі казку? Падрыхтуйцеся іх пераказваць.

Пераказ частак казкі.

6. Абагульненне па тэме раздзела «3 рога усяго многа»

Праца над структурнай будовай казкі

— Успомніце, з якіх абавязковых частак складаецца казка.

— Якую ролю выконвае зачын? Прывядзще прыклады зачынаў, якія помніце.

— Якую ролю выконвае канцоўка ў казцы?

Чытанне вучнямі артыкула «Канцоўкі казак».

Гутарка па змесце артыкула з выкарыстаннем пытанняў падручніка (с. 49).

— Ці заўсёды казкі заканчваюцца традыцыйнымі канцоўкамі?

¾ Канцоўкі характэрныя толькі для народ­ных казак ці выкарыстоўваюцца і ў літаратурных (аўтарскіх) казках?

— Прачытайце канцоўкі казак, запісаныя на дошцы:

Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!

• Сталі жыць-пажываць ды дабра нажываць.

Жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць.

• А гусям далі аўса.

Тут і казка ўся.

• І я там быў.

За тым сталом

І еў, і піў.

Што там было весялосці

І смеху!

Папаелі госц

Грыбоў і арэхаў.

Былі мёд і квас там,

Бульба, селядзец.

Хто праслухаў казку —

Той маладзец. (В.Вітка.)

Слова за словам —

I казкам канец,

Хто зразумеў іх

Той маладзец! (Паводле А. Вольскага.)

Якія канцоўкі вам спадабаліся больш за іншыя?

Абагульненне па тэме раздзела.

— Прачытайце назву раздзела і адкажыце, чаму ён так названы.

¾ Успомніце назвы казак, з якімі пазнаёміліся ў гэтым раздзеле.

— Падрыхтуйце адказы на пытанні і заданні 1, 2, 3 (с. 49).

Чытанне прыказак (с. 48).

— Растлумачце, як вы разумееце іх значэнне?

— Якія з іх адпавядаюць зместу прачытаных казак?

— У чым адрозненне і што агульнае паміж казкамі і прымаўкамі?

7. Падвядзенне вынікаў урока

8. Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне казкі.

 

 


 

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэставыя заданні па тэме раздзела “З рога ўсяго многа”

1. З якой казкі гэтыя героі? Укажы стрэлкамі.

Жораў “Сцізорык зламаўся”

Аскер “З рога ўсяго многа”

Сцяпан “Залаты збан”

2. Прачытай урывак. У якім творы адбываюцца апісаныя ў ім падзеі? Абвядзі літару з правільным адказам.

Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што проста бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Бывала, прыйдзе да яго хто што-небудзь прасіць, а ён як крыкне: “Што скажаш?” – дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе.

А. “З рога ўсяго многа”.

Б. “Сцізорык зламаўся”.

В. “Залаты збан”.

3. Прачытай прыведзеныя выказванні. Якія з іх з’яўляюцца канцоўкамі казак? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. Жылі-былі.

Б. Пасеяў мужык аўса, вось і казка ўся.

В. Хто ведае, было тое ці не было.

4. У якой казцы перамагае любоў, пашана да бацькі і ўвага да яго мудрасці? Абвядзі літару з правільным адказам.

А. “Сцізорык зламаўся”

Б. “Залаты збан”

В. “Ад крадзенага не пасыцееш”

5. Падбяры да беларускай прыказкі “Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа” адпаведную рускую. Абвядзі літару з правільным адказам.

А. С разговором сыт не будешь.

Б. Всякому мила своя сторона.

В. Недруг поддакивает, а друг спорит.

 

 


 

ЛІТАРАТУРНАЕ ЧЫТАННЕ

Тэма: Ярдан Радзічкаў «Першыя сняжынкі», Алег Буцень «Ці ёсць зіма?».

Мэты: удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне; развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі выразнага чытання, назіраць за рыфмай вершаў, вызначаць іх агульны эмацыянальны настрой, назіраць за мастацкімі асаблівасцямі адушаўлення; фарміраваць уменне аналізаваць змест твора, вызначаць тэму і галоўную думку твораў, падбіраць загалоўкі да частак твора.

1. Арганізацыйны момант





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-24; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2553 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Если вы думаете, что на что-то способны, вы правы; если думаете, что у вас ничего не получится - вы тоже правы. © Генри Форд
==> читать все изречения...

2280 - | 2210 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.