Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Найжахлівейшы дзень нараджэння 4 страница




Гары, Рон і Герміёна праціснуліся ўсярэдзіну. Доўгая чарга плазавала ў дальні кут крамы, дзе свае кнігі падпісваў Гільдэрой Локхарт. Сябры ўзялі па асобніку “Банкетавання з беншы” і далучыліся ў чарзе да містэра і місіс Грэйнджэр, што стаялі разам з астатнімі Візлі.

- А, гэта вы, добра,- прамовіла, ледзь дыхаючы, місіс Візлі, штохвілінна прыгладжваючы валасы.- Праз хвіліну-другую мы ўбачым яго...

Паволі перад іх вачыма ўзнік, сядзячы за сталом Локхарт у атачэнні сваіх вялізных партрэтаў. Локхарты з партрэтаў падміргівалі натоўпу і блішчэлі на яго асляпляльна белымі зубамі. Жывы Локхарт быў апрануты ў незабудкава-блакітную мантыю, што сапраўды пасавала да яго вачэй, а на яго хвалістныя валасы набакір быў надзеты востраканцовы чарадзейскі капялюш.

Вакол яго, з агромістай чорнай камерай, што пры кожным здымку выкідала ў паветра клубы пурпуровага дыма, танчыў нейкі невялічкі раздражняльна выглядаўшы чалавек.

- Прэч з дарогі,- гыкнуў чалавечак на Рона, чарговы раз перасоўваючы камеру дзеля лепшага здымка.- Гэта для “Штодзённага вяшчуна”.

- Вялікая справа,- паціраючы нагу, на якую толькі што наступіў фатограф, сказаў Рон.

Локхарт пачуў ягоныя словы, падняў вочы, паглядзеў на Рона... і ўбачыў Гары.

- Гэта НЕМАГЧЫМА, сам Гары Потэр!- ўскочыўшы на ногі, ўсклікнуў пісменнік.

Усхвалявана перашэптваючыся, натоўп расступіўся. Локхарт нырнуў наперад, схапіў Гары за руку і пацягнуў яго да стала. Натоўп выбухнуў апладысментамі. Гарын твар зрабіўся чырвоным, калі Локхарт паціснуў яму руку, пазіруючы дзеля фатографа, які насіўся непадалёк, шалёна пстрыкаючы сваёй камерай і ухутываючы клубамі дыма сям’ю Візлі.

- Усміхайся шырэй, Гары,- праз свае бліскучыя зубы прамовіў Локхарт.- Мы з табой сёння будзем на першай паласе.

Калі той, нарэшце, пусціў гарыну руку, хлопчык з цяжкасцю мог адчуваць пальцы. Ён паспрабаваў бокам праціснуцца назад да Візлі, але Локхарт моцна схапіў яго за плечы і падцягнуў да сябе.

- Ледзі і Джэнтльмены,- гучна прамовіў ён, адной рукой заклікаючы згрудзіўшыхся да супакою.- Гэта надзвычайны момант! Але ён ідэальны дзеля таго, каб распавясці вам тое, што дагэтуль некаторы час утойвалася!

- Калі сёння юны Гары ўвайшоў у “Флорыш і Блотс”, ён толькі хацеў набыць маю аўтабіяграфію... якую я з радасцю яму падарую...- зноў выбухнулі апладысменты...- але ён і НЕ ЗДАГАДВАЎСЯ,- працягваў Локхарт, злёгку патрэсваючы гарыны плечы, ад чаго акуляры ў хлопчыка з’ехалі на кончык носа,- што ён і яго школьныя сябры атрымаюць нешта большае за маю кнігу... у хуткім часе яны на ўласныя вочы змогуць пабачыць і адчуць МАЮ МАГІЧНАСЦЬ. Так, ледзі і джэнтэльмены, я з вялікім гонарам і задавальненнем абвяшчаю вам, што з верасня гэтага году я прымаю пасаду настаўніка па Абароне ад Цёмных мастацтваў у хогвартскай школе чарадзейства і вядзьмарства!

Пад гучныя воклічы і апладыяванне натоўпу, Гары атрымаў збор твораў Локхарта. Злёгку хістаючыся пад вагой кніг, у хлопчыка атрымалася пралезці ў цёмны куток крамы, дзе ля свайго новага катла стаяла Джыні.

- Трымай, гэта табе,- высыпаючы кнігі ў яе кацёл, прамовіў Гары.- Я сабе сам набуду...

- Іду ў заклад, табе гэта спадабалася. Так, Потэр?- хлопчык пачуў над сваім вухам голас, які немагчыма было пераблытаць ані з чыім іншым. Гары выпрастаўся і воч на воч апынуўся з Драко Малфоем, які як заўжды здзекліва ўсміхаўся.

- НАШ ВЯДОМЫ Гары Потэр,- працягваў Малфой.- Ня можа нават у краму ўвайсці, каб не трапіць на першыя палосы.

- Адчапіся ад яго, ён увогуле гэтага не жадаў!- кінуўшыся на Малфоя, прамовіла Джыні. Першы раз за ўвесь час, яна размаўляла пры Гары.

- Потэр, у цябе аб’явілася ДЗЯЎЧЫНА?!- заявіў Малфой. Джыні зрабілася пунсовай, у гэты самы момант да іх скрозь натоўп прабіліся Рон і Герміёна трымаючыя ў руках локхартаўскія кнігі.

- А, гэта ты,- пазіраючы на Малфоя, як на кавалак бруда прыліпшы да чаравіка, сказаў Рон.- Іду ў заклад ты здзівіўся, калі ўбачыў тут Гары?

- Не так, як убачыўшы ў краме цябе, Візлі.- адказаў Драко.- Мяркую тваім бацькам прыйшлося галадаць цэлы месяц, каб набыць табе гэта.

Рон пачырванеў, як і Джыні. Ён таксама кінуў свае кнігі ў кацёл і кінуўся на Малфоя, але Гары і Герміёна ўтрымалі яго на месцы, схапіўшы за крыса курткі.

- Рон!- прамовіў містэр Візлі, прадзіраючыся праз натоўп, услед за Фрэдам і Джорджам.- Ты што робіш? Ці ты не сшалеў, ідзі на вуліцу.

- Так, так, так... Артур Візлі.

Гэта быў містэр Малфой. Ён стаяў паклаўшы руку на плячо сына і, як і Драко, здзекліва ўсміхаўся.

- Люцыюс,- халодна прывітаўшы таго кіўком, прамовіў містэр Візлі.

- Я чуў ты вельмі заняты на працы,- сказаў Малфой.- Усе гэтыя рэйды... Я спадзяюся табе плацяць звышурочныя?

Містэр Малфой нахіліўся да джынінага катла і сярод купы глянцавых кніг знайшоў вельмі стары, патрапаны асобнік “Ператварэнняў: Кіраўніцтва для пачаткоўцаў”.

- Ані, зразумела ж не плацяць,- падсумаваў ён.- Дружа мой, ці мае сэнс ганьбіць імя чараўніка, калі за гэта нават не жадаюць плаціць?

Містэр Візлі зрабіўся чырванейшым за Рона і Джыні.

- У нас з табой, Малфой,- адказаў ён,- розныя погляды на тое, што ганьбіць імя чараўніка.

- Вядома ж,- сказаў Малфой, яго бледныя вочы на імгненне супыніліся на містэры і місіс Грэйнджэр, што з асцярогай паглядалі на яго.- Ну і кампанія ў цябе, Візлі... а я лічыў, што тваёй сям’і ўжо няма куды занепадаць...

Адчуўся металічны звон, гэта на зямлю паваліўся джынін кацёл. У наступнае імгненне містэр Візлі кінуўся на старэйшага Малфоя і шпурнуў яго на кніжны стэлаж. На іх галовы пасыпаліся дзесяткі кніг з замовамі.

- Так яго, тата!- закрычалі Фрэд з Джорджам.

- Не, Артур, ня трэба!- завішчала місіс Візлі.

У натоўпе ўзнікла паніка і на падлозе апынулася яшчэ большая колькасць кніг.

- Джэнтльмены, калі ласка... калі ласка!- лямантаваў мэнэджэр крамы, перакрыківаючы натоўп.- Супыніце бойку, джэнтльмены, калі ласка, супыніцеся...

Праз груды кніг на падлозе да іх падыйшоў Хагрыд. На вокамгненне ён расчапіў задзіракаў. У містэра Візлі была паранена губа, а містэру Малфою падбілі вока “Энцыклапедыяй атрутных грыбоў”. Ён стаяў ўсё яшчэ працягваючы трымаць ў руках джыніну кнігу па ператварэннях.

- Вось, дзяўчынка.- злосна паблісківаючы вачыма прамовіў ён...- Трымай сваю кнігу... Гэта лепшае, што могуць даць табе твае бацькі...

Вырваўшыся з хагрыдава захопа, ён паклікаў да сябе сына і з гонарам пакінуў краму.

- Ня трэб было звятаць на го вагу, Артур,- ледзь не збіўшы містэра Візлі з ног, калі папраўляў яго мантыю.- Іх сямейка прагніл наскрозь, гэт се вед’юць. Млфояў вогуль ня трэб слухць. У іх дурна кроў. А цер давайць... подзем адсюль.

Мэнэджэр выглядаў так, быццам жадаў супыніць іх, але заўважыўш, што быў не вышэй за хагрыдаву талію, таму вырашыў, што гэта благая ідэя. Яны паспяшаліся надворак. Грэйнджэры дрыжалі ад жаху, а місіс Візлі ашалела ад лютасці.

- Які ВЫДАТНЫ прыклад ты даеш дзецям, Артур... БОЙКА на людзях... І што ПАДУМАЕ Гільдэрой Локхарт...

- Ён задаволены,- заявіў Фрэд.- Хіба вы не чулі, як ён пытаўся ў таго дзяцюка са “Штодзённага вяшчуна”, ці нельга распавесці аб бойцы ў рэпартажы.... сказаў што гэта будзе найлепшай рэкламай ягонай кнігі.

Аднак, да Дзіравага катла яны падыйшлі ў прыгнечаным стане. Ад мясцовага коміна Візлі і Гары з дапамогаю парашка фло збіраліся трапіць назад у Логавішча. Яны развіталіся з Грэйнджэрамі, якія выйшлі з паба на маглаўскую вуліцу. Містэр Візлі хацеў спытацца ў іх, як працуюць аўтобусныя прыпынкі, але глянуўшы на жонцын твар адразу ж супыніўся.

Гары зняў з сябе акуляры і паклаў іх ў кішэню перад тым як ўзяць сабе дробку парашку. Несумненна гэты від вандроўкі не з’яўляўся яго самым любімым.

 

РАЗДЗЕЛ V

 

Лупцуючая вярба

 

На погляд Гары, летнія вакацыі скончыліся занадта хутка. Як не чакаў ён вяртання ў Хогвартс, але той месяц, які хлопчык правёў у Логавішчы быў самым шчаслівым часам за ўсё яго жыццё. А разважаючы над тым, якая сустрэча чакае яго, калі ён ў наступны раз аб’явіцца на Прайвет Драйв, Гары пачынаў зайздросціць Рону.

У вечар перад іх ад’ездам, місіс Візлі прыгатавала сапраўды раскошную вячэру ў якую уваходзілі ўсе ўлюбёныя гарыны стравы, што скончылася апетытным патачным пудзінгам. А напрыканцы, Фрэд і Джордж запусцілі пару флібусцьераўскіх феерверкаў. Кухню запоўнілі купы чырвоных і блакітных зорак, якія яшчэ з поўгадзіны ляталі ў паветры адскокваючы ад столі і сцен. Потым усе выпілі па апошнім кубку гарачага шакаладу і накіраваліся ў ложкі.

Каб выехаць з дому на наступную ранніцу ўсім спатрэбілася даволі шмат часу. Ня гледзячы на тое, што ўсе падняліся разам з пеўнямі, здавалася што засталося яшчэ шмат чаго зрабіць. Місіс Візлі, прабываючы ў благім настроі кідалася паўсюль у пошуках запасных шкарпэтак і пёраў; сям-там на сходах сутыкаліся адно з адным паўапранутыя людзі з кавалкамі тостаў у руках; а містэр Візлі ледзь не зламаў сабе шыю, калі спатыкнуўся, пераносячы да машыны джыніну валізу, аб блукаючую па двары курыцу.

Гары аніяк не мог зразумець, якім чынам восем чалавек, шэсць валізаў, две савы і пацук змесцяцца ў адным невялічкім Фордзе Англія. Хаця, ён падазраваў, што тут не абыйшлося без спецыяльнай даробкі містэра Візлі.

- Толькі Молі анічога не кажы,- прашапатаў ён Гары, калі раскрыў багажнік і паказаў яму, што той быў магічным чынам пашыраны так, каб туды маглі з лёгкасцю быць пакладзены шэсць валізаў.

- Гэтыя маглы могуць больш, чым пра іх мажліва падумаць,- зірнуўшы на заднюю сядушку, дзе з лёгкасцю памясціліся Гары, Рон, Фрэд, Джордж і Персі, прамовіла місіс Візлі, калі ўсе нарэшце ўселіся. Яна сама, разам з Джыні села на пярэдняй сядушцы, магічна пашыранай да памераў паркавай лаўцы.- Я мела на ўвазе, звонку і не скажаш, што машына такая прасторная.

Містэр Візлі завёў матор і яны пакрысе выехалі са двара. Павярнуўшыся, Гары апошні раз зірнуў на дом, разважаючы, калі ў яго атрымаецца ўбачыць яго ў наступны раз. І тут ім прыйшлося вярнуцца, таму што Джордж забыў узяць скрыню з флібусцьераўскімі феерверкамі. Праз пяць хвілінаў, яны зноў супыніліся ў двары, таму што Фрэду трэба было бегчы дамоў па забытую ім мятлу. Яны ўжо амаль даехалі да шашы, калі Джыні завішчала, што забылася ўзяць свой дзённік. Калі яна нарэшце зноў села ў машыну, яны ўжо вельмі спазняліся і таму былі на ўзводзе.

Містэр Візлі зірнуў на гадзіннік, а потым на жонку.

- Молі, даражэнькая мая...

- АНІ, Артур.

- Нас ніхто не ўбачыць. Вось бачыш маленечкую кнопку – гэта я ўсталяваў у машыну прывад нябачнасці... ён дапаможа нам... мы зробімся нябачнымі, падымемся да аблокаў. На месцы мы будзем праз хвілінаў дзесяць і ніхто нас не ўбачыць...

- Я сказала НЕ, Артур, не сярод белага дня.

Калі яны дабраліся да вакзала Кінгс Крос было ўжо без чвэці адзінаццатая гадзіна. Містэр Візлі паімчаўся праз дарогу, каб здабыць вазочкі для ўсіх валізаў і разам яны паспяшалі да станцыі.

Гары ўжо ездзіў на Хогвартс Экспрэсе ў мінулым годзе. Было даволі складана трапіць на платформу дзевяць і тры чвэрці нябачную для маглаўскіх вачэй. Дзеля гэтага трэба было прайсці праз калону, якая раздзяляла платформы дзевяць і дзесяць. Гэта не было балючым, аднак прайсці трэба было так, каб ані адзін магл не замеціў вашага знікнення.

- Персі, ты ідзі першым,- загадала місіс Візлі, пазіраючы на наручны гадзіннік, які казаў, што ім засталося ня больш чым пяць хвілінаў, каб непаметна прайсці праз калону.

Персі бадзёра крочыў наперад і знік за бар’ерам. Гэтак жа зрабіў містэр Візлі, а следам за ім Фрэд і Джордж.

- Так, я іду разам з Джыні,- хапаючы дзяўчынку за руку прамовіла місіс Візлі,- а вы паспяшайце за намі.- яны вокаімгненна зніклі ў калоне.

- Хадзем разам,- прапанаваў Рон.- Ці то засталася адна хвіліна.

Гары пераканаўся, што клетка з Хэдвіг, надзейна замацавана на вяршыні яго валізы і накіраваў свой вазок на калону. Гары адчуваў сябе ўпэўненна, больш упэўненна чым пры выкарыстанні парашка фло. Абодва хлопца нахіліліся над ручкаў сваіх вазкоў, мэтанакіравана рухаючыся на калону. Да яе засталося колькі футаў, хлопцы перайшлі на бег і...

БАХ.

Абодва вазка стукнуліся аб калону і адкаціліся назад. Ронава валіза перакулілася з гучным стукам, Гары паваліўся на зямлю, а клетка з Хэдвіг, якая пачала з абурэннем галасіць, падскокваючы, пакацілася па брудным пероне. Людзі здзіўлена паглядзелі на Гары і Рона, а вакзальны службовец загаласіў:

- Што вы, дзяры вас халера, тут тварыце?

- Прабачце, мы страцілі кантроль над вазкам,- хапаючы ротам паветра і трымаючыся за рэбры, прамовіў Гары. А Рон пабег да клеткі з Хэдвіг, каб хутчэй яе падняць, бо сям там у натоўпе пачаліся размовы аб жорсткім абыходзе з жывёламі.

- Чаму ў нас не атрымалася прайсці праз бар’ер?- шэптам спытаўся Гары ў Рона.

- А я адкуль ведаю...

Рон дзікавата азірнуўся навокал. Тузін людзей усё яшчэ вытарапіўшыся глядзелі на іх.

- Мы можам спазніцца на цягнік,- прашапатаў Рон,- і я ня ведаю, чаму праход зачынены...

Гары зірнуў на гіганцкі гадзіннік і яго пачало муціць. Дзесяць секунд... дзевяць...

Ён асцярожна развярнуў вазок, накіраваў яго на калону і асцярожна штурхнуў. Калона па ранейшаму заставалася цвёрдай.

Тры секунды... дзве... адна....

- Ну ўсё,- ашаломлена прамовіў Рон,- цягнік адыйшоў са станцыі. А што калі мама з татам таксама не могуць да нас прабіцца? Ці ў цябе ёсць маглаўскія грошы?

- Дурслі,- слаба ўсмііхнуўся Гары,- ўжо шэсць год не давалі мне кішэнных грошаў.

Рон прыціснуўся вухам да халоднай калоны.

- Я анічога ня чую,- напружана прамовіў ён.- І што цяпер рабіць? Невядома колькі часу спатрэбіцца маме з татам, каб прабіцца да нас?

Сябры зноў азірнуліся. Людзі па ранейшаму працягвалі назіраць за імі, а яшчэ больш за працягваючай галасіць Хэдвіг.

- Я лічу, нам лепей пачакаць іх ля машыны,- прамовіў Гары.- Тут мы прыцягваем да сябе зашмат ува...

- Гары!- зіхоцячы вачыма ўсклікнуў Рон.- Машына!

- А што з ёй?

- Мы паляцім ў Хогвартс на машыне?

- Але...

- Мы спазніліся, так? Але мы павінны трапіць у школу, так? А ў сапраўды безвыходным становішчы нат непаўналетнім чараўнікам дазваляецца карыстацца магіяй. Пра гэта гаворыцца ў дзевятнаццатым артыкуле закона аб абмежавані чагосьці там...

Пачуццё панікі ў гарыным улонні ператварылася на моцнае хваляванне.

- А ці ты зможаш на ёй ляцець?

- Не сумнявайся,- адказаў Рон, развярнуўшы свой вазок.- Ходзьма. Калі паспяшаемся, зможам прасачыць за Хогвартс Экспрэсам.

І, скрозь натоўп здзіўленных маглаў, яны накіраваліся да выхаду са станцыі, а адтуль праз дарогу падыйшлі да аўтастаянкі дзе быў прыпаркаваны старэнькі Форд Англія.

Колькімі стукамі чароўнай палачкі, Рон адчыніў падобны на пячору багажнік і паклаў туды іх з Гары валізы. Клетку з Хэдвіг паставілі на заднюю сядушку, а самі хлопцы паселі на пярэдняй.

- Паглядзі, ці не назірае хто за намі?- спытаўся Рон. Чарговым стукам палачкі заводзячы матор. Гары высунуў галаву ў вакно – асноўная траса была перапоўнена машынамі, але ў іх завулку анікога не было.

- Усё, ОК,- сказаў ён Рону.

Рон націснуў маленечкую срэбную кнопку на прыборнай панэлі і машына знікла... з хлопцамі разам. Гары адчуваў як вібруе пад ім сядушка, чуў як працуе матор, адчуваў свае рукі на каленях і акуляры на носе, аднак сам ён, хутчэй за ўсё, ператварыўся на пару вачэй, што плылі цяпер у некалькіх футах панад бруднымі вуліцамі, поўнымі прыпаркаваных на іх аўтамабіляў.

- Паняслася,- прамовіў Ронаў голас з правага боку ад Гары.

Вуліцы і брудныя будынкі з абодвух бакоў ад іх зменшыліся, калі машына набрала вышыню і хутка ўвесь цмяны і бліскучы Лондан ляжаў пад імі бы на далоні.

Потым адчуўся нейкі хлапок і машына, разам з Ронам і Гары зноўку зрабілася бачнай.

- Аёй,- націскаючы на прывад нябачнасці, сказаў Рон.- Не працуе...

Хлопцы ў дваіх пачалі націскаць на кнопку. Машына знікла. Але праз імгненне зноў зрабілася бачнай.

- Трымайся!- прагаласіў, націскаючы на педаль газа, Рон; яны куляй заляцелі ў нізкія пухнатыя аблокі і вакол ўсё зрабілася панурым і цмяным.

- І што цяпер?- спытаўся Гары, пазіраючы прыжмурачыся на густую аблочную масу, што ахутала іх з усіх бакоў.

- Нам трэба бачыць цягнік, каб ведаць у якім кірунку ляцець,- прамовіў Рон.

- Тады крыху апусціся ўніз... толькі хутка...

Яны выслізнулі з аблокаў і пачалі крадком аглядаць зямлю...

- Я бачу яго!- загаласіў Гары.- Ён вось там... наперадзе нас!

Хогвартс Экспрэс поўз недзе далёка ўнізе, нагадваючы пунсовую змяю.

- Ляцім у паўночным кірунку,- зірнуўшы на компас на прыборнай панэлі, паведаміў Рон.- Добра... аднак нам трэба будзе правяраць напрамак недзе раз на поўгадзіны. Цяпер трымайся...- І яны зноў падняліся ў аблокі. Праз хвіліну яны апынуліся ўвярху сярод ззяння сонечнага прамення.

Гэта нагадвала зусім іншы свет. Колы машыны слізгалі па пухнатым воблачным моры, неба зрабілася яскравым, бясконца блакітным, а сонца – асляпляльна белым.

- Адзінае, што нас цяпер павінна непакоіць,- сказаў Рон,- гэта самалёты.

Хлопцы зірнулі адно на аднаго і прыняліся рагатаць, не спыняючыся даволі доўга.

Хлопцы быццам бы апынуліся ў казачным сне. Гары вырашыў, што гэта адзіны найгоднейшы спосаб вандраваць: панад воблачнымі вежамі і вірамі, у машыне, напоўненнай гарачым сонечным праменнем з тоўстым пакетам ірысак у бардачку і перспектывай бачыць зайздросныя твары Фрэда і Джорджа, калі яны мягка апусцяцца на траўніку ля хогвартскага замку.

Яны па ранейшаму ляцелі на поўнач, рэгулярна апускаючыся, каб правяраць накірунак цягніка і кожны раз перад іх вачыма ўзнікаў іншы краявід. Лондан неўзабаве хутка знік, змяніўшыся акуратнымі зялёнымі палямі, якія ў сваю чаргу сступілі месца шырокім барвяным балотам, вёскам з маленькімі цацачнымі цэркаўкамі і гарадкам з машынамі, нагадваючымі разнакаляровых мурашоў.

Прамінула колькі нудных гадзінаў і Гары прыйшлося прызнацца сябе самому, што задавальнення ад падобнай вандроўкі замала. Да таго ж пасля ірысак надыйшла страшэнная смага, а папіць ў іх анічога не было. Хлопцы сцягнулі з сябе джэмперы, але гарына тэніска ўсё адно прыліпла да сядушкі, а акуляры спаўзлі на самы кончык яго ўзапрэлага носа. Хлопчык перастаў заўважаць мудрагелістыя формы аблокаў і з тугой думаў аб цягніку, што поўз па зямлі колькімі мілямі ніжэй, дзе ў вядзьмаркі з вазочкам мажліва было набыць ільдзянога гарбузовага соку. І ўсё-ткі ЧАМУ ў іх не атрымалася трапіць на платформу дзевяць і тры чвэрці?

- Напэўна ўжо хутка прыедзем?- прабурчаў Рон, колькімі гадзінамі пазней, калі сонца пачало апускацца ў аблокі, афарбаваўшы іх у цёмна-ружовы колер.- Давай, трэба яшчэ раз праверыць дзе знаходзіцца цягнік.

У нізе, пад аблокамі было значна цямней. Цягнік па ранейшаму поўз пад імі. У дадзены момант ён адольваў заснежанную горную вяршыню.

Рон націснуў педаль газу і накіраваў машыну ўверх, але ў гэты момант у маторы нешта завыла.

Хлопцы занепакоенна перазірнуліся.

- Напэўна ён стаміўся,- выказаў здагадку Рон.- Ён яшчэ аніколі не залятаў так далёка...

Абодва хлопца быццам не заўважалі, што вой у маторы рабіўся ўсё гучней, а неба тым часам няўхільна цямнела. Сям-там паміж аблокаў заквітнелі зоркі. Гары зноў нацягнуў джэмпера, спрабуючы не звяртаць увагу, што машына пачала, быццам пратэстуючы слаба хістаць дворнікамі.

- Ужо недалёка,- сказаў Рон, больш машыны, чым Гары,- зусім недалёка засталося,- занепакоена паляпваючы яе па прыборнай панэлі паўтараў ён.

Калі колькімі хвілінамі пазней, яны зноў апусціліся пад аблокі ім прыйшлося прыжмурыцца, каб знайсці вядомы арыентыр.

- ТАМ!- прымусіўшы Рона і Хэдвіг падскочыць, залямантаваў Гары,- Глядзі наперад!

Недзе на даляглядзе на высокай скале на беразе возера ўзніклі сілуэты шматлікіх вежаў і вежачак хогвартскага замку.

У гэты момант машына ўздрыганулася і пачала губляць хуткасць.

- Ну, давай,- лісліва мовіў Рон, злёгку тузаючы стырно,- мы ўжо амаль на месцы, ну, давай...

Рухавік завыў. З пад капота павалілі струменчыкі пару. Гары, злавіў сябе на том, што моцна ўчапіўся за сядушку, бо яны пакрысе падляталі да возера.

Машына непрыемна хістнулася. Вызірнуўшы з вакна, Гары ўбачыў у міле пад імі чорную гладкую паверхню возера. Рон учапіўся за стырно так, што касцяшкі на пальцах зрабіліся белымі. Машына зноў хістнулася.

- Ну, ДАВАЙ,- мармытаў Рон.

Яны ляцелі над возерам... наперадзе іх узвышаўся Хогвартс... Рон націснуў на газ.

Адчуўся гучны ляск і матор перастаў працаваць.

- Аёй,- адчуўся ў цішыні Ронаў голас.

Нос машыны апусціўся. Набіраючы хуткасць яны імчалі ў замкавую сцяну.

- Нееееее!- залямантаваў Рон, і прыняўся шалёна круціць стырном. Яны праляцелі ў колькіх цалях панад сцяной. Машына зрабіла вялікую дугу. Працягваючы губляць вышыню, яны праляцелі панад цяпліцамі, гародамі і цёмным траўнікам.

Рон пусціў стырно і выцяг з задняй кішэні палачку.

- СТОЙ!- загаласіў ён і прыняўся біць палачкай па прыборнай панэлі і лабавым шкле.- СТОЙ!- аднак яны ўпарта працягвалі падаць...

- ТАМ ДРЭВА НАПЕРАДЗЕ!- закрычаў Гары, кінуўся да стырна, але было запозна...

ДЫНС.

З аглушальным бразгатам машына стукнулася аб тоўсты комель і з цяжкім грукатам павалілася на зямлю. З-пад памятага капота павалілі струмені пары; Хэдвіг перапужана лямантавала, на гарыным ілбе вырас гузак памерам з тэнісны мячык, а з правага ад яго боку, адчайна і ціха застагнаў Рон.

- Ты ЯК?- імгненна спытаўся Гары.

- Мая палачка,- дрыготкім голасам прамовіў Рон.- Зірні на маю палачку.

Ронава палачка раскалолася амаль што напалам, а яе кончык разляцеўся на колькі аскепкаў і вяла боўтаўся на аднарогавым валоссі.

Гары адкрыў было рота, каб сказаць Рону, што ён ўпэўнены ў тым, што палачку атрымаецца адрэмантаваць, калі яны трапяць ў школу, але не паспеў. У той жа момант ў левы бок машыны нешта стукнула быццам бы ў яе ўрэзаўся бык. Гары паваліла на Рона. Праз імгненне гэткі ж удар абрынуўся на дах машыны.

- Што зда...

Рон, вытарапіўшыся на ветравое шкло, вохнуў; Гары азірнуўся і вельмі сваечасова, бо праз секунду на шкло абрынулася тоўстая бы пітон галіна. Дрэва ў якое яны толькі што ўрэзаліся цяпер атакавала іх. Камель дрэва сагнуўся амаль ў два разы, а каржакаватае галлё, калаціла кожную цалю аўтамабіля да якой магло дацягнуцца.

- Аааааа!- ўсклікнуў Рон, калі закручаная галінка прабіла дзірку ў дзвяры; лабавое шкло дрыжала пад ударамі кулакападобных галін, астатнее ж галлё быццам таран люта грукатала па даху, які амаль што пачаў прагінацца...

- Уцякаем!- прагаласіў Рон. Ён абрынуў усю сваю вагу на дверцы, аднак праз імгненне быў кінуты на Гары, чарговым злосным аперкотам дрэва.

- Ну ўсё, нам гамон!- прастагнаў ён, калі пад чарговым ударам правіс дах. Але тут нечакана падлога аўтамабіля завібравала... рухавік зноўку дзейнічаў.

- ДАВАЙ ЗАДНІ ХОД!- пракрычаў Гары і машына рванула з места. Дрэва ўсё яшчэ спрабавала атакаваць іх, хлопцы чулі як рыпяць яго карані. Дрэва ледзь не вырвала само сябе, каб дацягнуцца да машыны, але хлопцы ўжо былі па-за межаю яго дасягальнасці.

- Фуф,- уздыхнуў Рон.- Яшчэ б крыху і... Малайчынка, машынка.

Але форд здаецца ўжо быў зведзены на пусты канец. Пачуліся два рэзкія ляскаючыя шчаўчкі, дзверы расчыніліся і Гары адчуў як сядушка пад ім выгнулася. У наступны момант хлопчык ўжо ляжаў на сырой зямлі. Гучны стук паведаў яму, што машына выкінула з багажніка валізы. Клетка з Хэдвіг ўзляцела ў паветра, расчынілася і сава вылецеўшы з яе вонкі, моцна ды раз’юшчана віскнула і, не азіраючыся, паляцела ў бок замка. У наступнае імгненне пагнутая, пакрытая драпінамі і парам машына з грукатам ад’ехала некуды ў цемру, раззлавана мыргаючы заднімі фарамі.

- Вярніся!- услед ёй, размахваючы паламанай палачкай, загаласіў Рон.- Тата мяне заб’е!

Але машына, у апошні раз пыхнуўшы выхлапнымі газамі, знікла з вачэй.

- Ну нам і ПАШАНСАВАЛА,- змрочна прамовіў Рон, нахіляючыся, каб падабраць з зямлі свайго пацука Скаберса.- З усіх дрэваў у якія мы маглі ўрэзацца мы абралі тое, якое вырашыла нас забіць.

Ён праз плячо зірнуў на старое дрэва, якое ўсё яшчэ пагрозліва махала галлём.

- Ну до ўжо,- стомлена сказаў Гары,- Пойдзем да школы...

Іх прыбыццё было ані не такім трыюмфальным, як хлопцы сябе ўяўлялі. Здубелыя, пакрытыя чарнякамі і гузакамі, хлопцы пацягнулі свае валізы па травяным схіле да вялізных дубовых дзвярэй замка.

- Думаю святкаванне ўжо пачалося,- апусціўшы валізу ля прыступак і ціха зірнуўшы на яскрава асветленныя вокны, прамовіў Рон.- Гэй, Гары, пайшлі паглядзім... ці пачалося ўжо сартаванне!

Разам з Гары яны паспяшалі да вокан, каб зазірнуць у галоўную залу.

Незлічоная колькасць свечак лунала ў паветры асвятляючы чатыры доўгіх перапоўненных вучнямі сталоў, застаўленных залатымі талеркамі і бліскучымі кубкамі. А столя панад галавой, што як заўжды адлюстроўвала неба знадворку, зіхацела зоркамі.

Праз лес востраканцовых капелюшэй, Гары ўбачыў, як ў залу ўвайшоў доўгі шэраг перапалоханых першагодак, сярод якіх, ён разглядзеў Джыні, якую было добра відаць з-за яе яскрава-рудых візлеўскіх валасоў. Між тым, прафесарка МакГонагал, вядзмарка ў акулярах і з валоссем сабраным у тугі пук, вынесла і паставіла перад першагодкамі зэдлік, на які паклала знакаміты хогвартскі Сартавальны капялюш.

Штогод гэты жудасна стары, зацыраваны, пацёрты і брудны капялюш, размяркоўваў новых вучняў па чатырох хогвартскіх Дамах - Грыфіндоры, Хафлпафе, Рэйвенкло і Слізэрыне. Гары добра памятаў, як сам ў мінулым годзе стаяў і, скамянеўшы, чакаў яго рашэння, а капялюш размаўляў з хлопчыкам, мармычучы яму на вуха. Колькі жудасных секундаў, Гары баяўся, што капялюш адправіць яго да слізэрынскага Дому ў якім вучылася большасць самых цёмных чараўнікоў і вядзьмарак чым дзе-небудзь яшчэ... аднак капялюш, нарэшце адправіў яго ў Грыфіндор, разам з Ронам, Герміёнаю і астатнімі Візлі. А потым, яны нарэшце дапамаглі Грыфіндору, у першы раз за апошнія сем год, перамагчы Слізэрын у Кубку Дамоў.

Наперад быў пакліканы вельмі малы хлопчык з мышынага колеру валасамі і на яго галаву быў апрануты капялюш. Між тым гарыны вочы прамінулі хлопчыка і пачалі глядзець на Дамблдора, які сядзеў, назіраючы за размеркаваннем, за настаўніцкім сталом, а яго акуляры ў форме паўмесяцаў і доўгая сівая барада зіхецелі ў святле свечак. У колькіх крэслах ад Дамблдора, апрануты ў аквамарынавую мантыю, сядзеў Гільдэрой Локхарт. А на самым краі стала, Гары заўважыў агромістага і кудлатага Хагрыда, які добра прыклаўся да свайго кубку.

- Чакай...- прамармытаў Гары Рону.- Адно крэсла пустое... Дзе Снэйп?

Прафесар Снэйп быў самым нелюбімым гарыным настаўнікам. А Гары быў самым нелюбімым яго вучнем. Жорсткі і з’едлівы Снэйп, якога не любілі ўсе вучні, акрамя тых, што апынуліся ў яго Доме (а Снэйп узначальваў Слізэрын), выкладаў зеллеварства.

- Мо захварэў!- з надзеяй выказаў здагадку Рон.

- Ці ЗВОЛЬНІЎСЯ,- заўважыў Гары,- калі яму ЗНОЎ адмовілі ў пасадзе настаўніка па Абароне ад Цёмных мастацтваў!

- Альбо яго ЗВОЛЬНІЛІ!- з захапленнем прамовіў Рон.- Яго ж аніхто не любіць...

- А можа,- адчуўся за спінамі хлопцаў халодны голас,- ён чакае, каб вы распавялі яму, чаму з’явіліся да школы не на цягніку.

Гары павярнуўся. За іх з Ронам спінамі, у чорнай мантыі хістаемай халодным ветрам стаяў прафесар Северус Снэйп. Ён быў хударлявым мужчынай з жаўтлявай скурай, кручкаватым носам і па плечы даўжынёй чорнымі лоевымі валасамі. На яго твары лунала непрыемная ўсмешка, казаўшая Гары і Рону, што ў дадзены момант яны знаходзяцца ў зацяжкім становішчы.

- Ідзіце за мной,- загадаў прафесар.

Нават не рызыкуючы глядзець адно на аднаго хлопцы ўслед за Снэйпам крочылі па сходах у асветлены палаючымі паходнямі вестыбюль. З галоўнай залы да іх даносіўся прыемны пах ежы, але прафесар павёў іх прэчкі ад святла і цеплыні – па вузенькай каменнай лесвіцы, яны спускаліся ў падзямелле.

- Сюды!- адчыніўшы дзверы пакою, які знаходзіўся недзе ў сярэдзіне калідора і кажучы пальцам, сказаў Снэйп.

Пакрытыя дрыжыкамі хлопцы ўвайшлі ў кабінэт прафесара. Ухутаныя змрокам сцены былі застаўлены паліцамі са шклянкамі ў якіх плавала нешта гідкае, але ў дадзены момант Гары не надта хацелася ведаць што. Комін не гарэў і ў ім здаецца нават не было дроў. Снэйп зачыніў за сабой дзверы і, павярнуўшыся да хлопцаў.

- Ну што,- ціха прамовіў ён,- цягнік не дастаткова добры транспарт для вялікага Гары Потэра і яго вернага паплечніка Візлі? Што, хацелі аб’явіцца з ШЫКАМ, хлопчыкі?

- Ані, сэр, гэта ўсё з-за прахода на Кінгс Крос, ён...

- Сціхні!- халодна загадаў Снэйп.- Што сталася з машынай?

Рон нервова зглынуў. А ў Гары чарговы раз склалася ўражанне, што прафесар можа чытаць іхныя думкі. Аднак, калі праз імгненне, Снэйп кінуў перад імі свежы нумар “Вячэрняга Вяшчуна”, ён крыху супакоіўся.

- Зірніце,- прасыкаў Снэйп, кажучы на загаловак артыкула – “ЛЯТАЮЧЫ ФОРД АНГЛІЯ ЗБЯНТЭЖЫЎ МАГЛАЎ”. Ён ўзяў газэту і ўголас прачытаў,-“Два лонданскіх магла ўпэўненны, што бачылі, як стары аўтамабіль пралятаў над вежаю офіса паштовай службы...”, “Па апоўдні, місіс Хэці Бэйліс з Норфалка, развешваючы бялізну...”, “Містэр Ангус Фліт з Піблса, распавёў паліцыі...”. Шэсць ці сем маглаў. Гэта ж ТВОЙ бацька працуе ў камітэце па барацьбе са злаўжываннем маглаўскімі артэфактамі?- ЗІРНУЎШЫ НА Рона і ўсміхнуўшыся яшчэ больш гідка, спытаўся прафесар.- Божа мой, божачкі... уласны сын...





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-23; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 449 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Стремитесь не к успеху, а к ценностям, которые он дает © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

2152 - | 2107 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.