Квікспэл – найноўшы, надзейны, хуткасны і лёгкі для вывучэння курс. Сотні чараўнікоў і вядзьмарак ужо скарысталіся метадам Квікспэл!
Мадам З. Нэтлз с Топшэма піша нам:
“Колісь мая памяць на замовы і ўсе мае зеллі былі агульнасямейным жартам! Але цяпер, пасля таго, як я скарысталася квікспэлаўскім курсам, я пачала прыцягваць агульную ўвагу на ўсіх вечарынах і ўсе сябры просяць, каб я дала ім рэцэпт маёй мігатлівай мікстуры!”
Вядзьмак Д. Дж. Прод з Дідзбёры праведамляе:
“Мая жонка ўвесь час здзеквалася з маіх нямоглых сурокаў, але праз месяц вывучэння па вашаму бліскучаму метаду, я перавараціў яе на яка! Дзякуй, Квікспэл!”
Заварожана, Гары праглядзеў астатняе змесціва канверта. Навошта Філчу карыстацца квікспэлскім курсам? Няўжо ён не з’яўляецца дасканалым чараўніком? Гары толькі паспеў прачытаць: “Лекцыя першае: Кіраванне палачкай (Колькі карысных парадаў)”, аднак пачуў у калідоры шоргаючыя крокі, якія казалі яму аб вяртанні Філча. Запхнуўшы пергаменты ў канверт, хлопчык кінуў яго на стол. Адчыніліся дзверы.
У кабінет з перамогаю на твары завітаў яго гаспадар.
- Гэта знікацельная шафа была вельмі каштоўнай!- радасна заявіў ён Місіс Норыс.- Цяперча, Піўз трапіць нам ў рукі, мая любая.
Яго вочы ўтаропіліся на Гары, потым на квікспэлскі канверт, які, хлопчык запозна гэта зразумеў, быў пасунуты на два футы ўбок са свайго папярэдняга месца.
Бледны твар наглядчыка зрабіўся цагляна-чырвоным. Гары падрыхтаваўся ўжо да новай хвалі лютасці, аднак Філч усяго толькі прашкандыбаў да стала, схапіў канверт і кінуў яго у шуфляду.
- Ты... не чытаў яго..?- запінаючыся ад хвалявання, спытаўся ён.
- Ані,- імгненна збрахаў Гары.
Філч пераплёў між сабой свае вузлаватыя пальцы.
- Калі б я,- прамовіў ён,- даведаўся аб тым што ты чытаеш мае... дакладней не тое, каб мае... гэта аднаго майго сябра... тым ня меньш...
Гары занепакоена глядзеў на наглядчыка, ён ніколі ня бачыў таго настолькі ашалелым. Філчавы вочы вылупіліся яшчэ больш, а на адну з яго абвіслых шчок напала дрыготка ад чаго ані не дапамагаў нават яго клятчаты шалік.
- Добра...- праз некаторы час сказаў наглядчык...- Ідзі... і каб анікому не слова... альбо... канечне, калі ты не чытаў... ідзі, я павінен напісаць рапарт на Піўза... ідзі...
Здзіўлены сваім шчасцем, Гары выслізнуў ад наглядчыка і па сходах кінуўся назад у калідор. Пакінуць кабінет Філча без пакарання, гэта трэба было запісаць для нашчадкаў.
- Гары! Гары! Ну што, спрацавала?
З адной з клас выслізнуў Амаль Безгаловы Нік. За яго спіной Гары ўбачыў рэшткі агромістай чорнай з залатым шафы, якую здавалася нехта скінуў з велічэзнай вышыні.
- Я падбухторыў Піўза, каб той скінуў яе прамкі над кабінетам Філча,- рашуча заявіў Нік.- Вырашыў, што гэта можа адцягнуць філчаву ўвагу ад цябе...
- Дык гэта твая справа?- з удзячнасцю прамовіў Гары.- Дзякуй, Нік, усё добра, я нават пазбег пакарання!
Разам яны рушылі па калідоры. Гары заўважыў, што прывід працягваў мяць ў руках адмову сэра Патрыка.
- Мне таксама,- сказаў ён,- хочацца дапамагчы цябе з гэтым Безгаловым паляваннем.
Амаль Безгаловы Нік застыў як скуты, таму Гары прайшоў праз яго. Хлопчык адразу пашкадаваў аб гэтым, бо яго ахапіла пачуццё бы ён прайшоў скрось душ з лёду.
- Нешта ты дзеля мяне зрабіць усё ткі можаш,- усхвалявана прамовіў Нік,- Гары... не, я прашу замнога... хаця, ці ты б не хацеў...
- Ты аб чым?- спытаўся хлопчык.
- Ну, разумееш, на гэты Хэлоўін споўніцца пяцьсот год з дня маёй смерці,- Нік выцягнуўся і прыняў шляхетны від.
- Ёйк,- усклікнуў Гары, сумняваючыся, шкадаваць ці радавацца гэткай нагодзе.- Добра.
- Я ладжу вечарыну ў адным з найпрасторнейшых падзямелляў. Да мяне прыляцяць сябры з усёй краіны. І, канечне, для мяне будзе вялікі ГОНАР, калі ты вырашыш на ёй папрысутнічаць. Містэра Візлі і міс Грэйнджэр я вядома ж, таксама запрашаю...- але,- Нік быў быццам на голках,- думаю вы ўсё ткі вырашыце ісці на школьны банкет.
- Не,- хутка адказаў Гары,- я прыйду...
- Мой ты хлопчык! Гары Потэр на маім дне ўмярцвення! А яшчэ,- ён замарудзіў, узбуджана азіраючыся навокал,- ці б ты не мог сказаць сэру Патрыку, якім я з’яўляюся ў тваіх вачах жахлівым і ўражлівым?
- А.. так-так... канечне,- адказаў Гары.
На твары Амаль Безгаловага Ніка заблішчэла ўсмешка.
*
- Дзень умярцвення?- з зацікаўленасцю прамовіла Герміёна, калі Гары пераапрануўшыся, нарэшце, далучыўся да іх з Ронам.- Іду ў заклад, ня шмат жывых людзей ўдзельнічалі хаця б у адным з іх... гэта будзе цікава!
- Навошта камусьці святкаваць дзень уласнай смерці?- адгыркнуўся Рон, які зрабіў хатнюю работу па зеллям толькі напалову і таму быў вельмі раздражнён.- Мяне гэта самога да смерці прыгнятае...
Дождж, як і ўвесь апошні час працягваў лупіць па смаляна чорным вокнам, але ў пакоі ўсё было яскравым і вясёлым. Вогнішча ў коміне асвятляла незлічоныя фатэлі на якіх сядзелі вучні. Хтось з іх чытаў, хтось выконваў хатнюю работу, а нехта ў асобе Фрэда і Джорджа Візлі спрабаваў накарміць саламандру флібусцьераўскімі феерверкамі, каб паглядзець што з ёй здарыцца. Яскравую, памаранчавую, жывучую ў полымі яшчарку, якая цяпер кідала на стол мягкае цмянае святло, Фрэд “выратаваў” з кабінета па догляду за магічнымі істотамі і цяпер вакол іх з братам згрудзіўся дапытлівы гурток.
Гары збіраўся ўжо расказаць сябрам аб Філчы і квікспелскім курсе, але раптам праз гасцёўню са свістам, вывяргаючы з сябе іскры і дзіка кружачыся праляцела саламандра. Персі да хрыпаты равеўшы на блізнятаў ды яскравыя памаранчавыя зорачкі з роту саламандры, якая амаль адразу ж з гучным выбухам уцякла ў комін, усё гэта прымусіла Філча і яго паштоўку выслізнуць з гарынай галавы.
*
Аднак, калі надыйшоў Хэлоўін, Гары пашкадаваў аб сваёй неабдуманай абяцанке. Уся школа рыхтавалася да святочнага банкетавання, галоўная зала, як заўжды, была ўпрыгожана жывымі кажанамі, з хагрыдавых вялізных гарбузоў выразалі ліхтары настолькі агромістыя, што ў іх без праблемаў маглі змясціцца тры чалавекі. Да таго ж хадзілі чуткі, што дзеля забавы Дамблдор запрасіў на свята трупу танцуючых шкілетаў.
- Абяцаў, значыць абяцаў,- уладарна нагадала Гары Герміёна.- Ты СКАЗАЎ, што пойдзеш на вечарыну да Ніка.
І вось, а сёмай гадзіне вечара, Гары, Рон і Герміёна прамінулі дзверы ў галоўную залу, з яе залатымі талеркамі і яскравымі свечкамі і накіраваліся да падзямелляў.
Калідор, што вёў на вечарыну да Ніка таксама быў асветлены шэрагам свечак, але весялосці ад іх ані не адчувалася: тонкія, доўгія, смалява-чорныя свечкі гарэлі яскрава блакітным полымям, што надавала прывіднае адценне нават жывым тварам Гары, Рона і Герміёны. З кожным крокам рабілася халадней. Задрыжаўшы, Гары шчыльней закруціўся ў сваю мантыю і тут пачуў нешта, нагадваючае гук тысячы пазногцяў, што шкрабуцца па агромістай класнай дошцы.
- Гэта што, МУЗЫКА такая?- прашапатаў Рон. Яны завярнулі за кут і ўбачылі Амаль Безгаловага Ніка, які стаяў ў дзвярах, драпіраваных чорным аксамітам.
- Мае любыя сябры,- змрочна сказаў ён,- запрашаю сардэчна... удзячны што завіталі...
Ён зняў свой капялюш з пяром і прыхіліўшыся запрасіў іх у падзямелле.
Усярэдзіне іх чакала неверагоднае відовішча. Падзямелле месціла ў сабе сотні празрыстых жамчужна-белых гасцей, што танчылі на перапоўненай танцпляцоўцы вальс, пад жудасныя вібруючыя гукі трыццаці музычных піл, на якіх стоячы на драпіраванай чорным сцэне граў аркестр. Люстра над іх галовамі складалася з тысячы чорных свячэй гарэлых цёмна-сінімі вагнямі. З ротаў Гары, Рона і Герміёны валіла пара, быццам яны завіталі ў лядоўню.
- А ці нам не прагуляцца?- прапанаваў Гары, жадаючы даць сагрэцца нагам.
- Толькі асцярожна, каб не прайсці скрозь кагосьці з гасцей,- занепакоенна прамовіў Рон і яны пайшлі ўздоўж танцпляцоўцы. Сябры прамінулі гурток панурых манахінь, нейкага закутага ў кайданы і апранутага ў рахманы чалавека, сустрэлі вясёлага хафлпафскага прывіда - Тоўстага Айца, які гаманіў аб нечым з рыцарам, з лоба якога тырчэла страла. Потым яны ўбачылі Крывавага Барона - пакрытага плямамі срабрыстай крыві, хударлявага слізэрынскага прывіда, якому, і гэта ані не здзівіла Гары, іншымі прывідамі выдзялялася значна больш месца.
- Вой, не,- рэзка супыніўшыся, прамовіла Герміёна.- Давайце пойдзем назад. Я не хачу размаўляць з Мармытухай Міртлаю...
- З кім?- спытаўся Гары, калі яны хуценька пайшлі назад.
- Яна жыве ў дзявочай прыбіральне на другім паверсе,- адказала дзяўчынка.
- Жыве ў ПРЫБІРАЛЬНІ?
- Так. У мінулым годзе прыбіральня ўвогуле не працавала, бо калі ў Міртлы пачынаецца гістэрыка, яна адразу ж ладзіць патоп. Аднак, я ў любым выпадку туды б не хадзіла, каму спадабаецца, калі па-над яго вухам нехта плача...
- Глядзіце! Пачастунак!- сказаў Рон.
У дальняй сцяны падзямелля месціўся доўгі стол, як і ўсё астатняе быў пакрыты чорным аксамітам. Сябры з нецярпеннем падыйшлі да яго, але адразу ж з жахам супыніліся. Адтуль ішоў сапраўды брыдкі пах. На прыгожых, срэбных талерках ляжалі вялізныя кавалкі гнілой рыбы, на падносах ляжалі спаленыя ў вугаль кексы, агромісты паточаны чарвякамі барані рубец і пакрытая пухмянай зялёнай цвіллю галоўка сыра. А ў цэнтры стала ўзвышаўся вялізны шэры торт ў форме надмагілля з напісанай дзёгцепадобрай глазур’ю словамі:
“Сэр Нікалас дэ Мімсі-Порпінгтан
памёр 31 кастрычніка, 1492 года”
Гары здзіўлена вытарапіўся на то, як нейкі мажны прывід падыйшоў да стала, прысеў і раскрыўшы рота прайшоў праз адзін са смярдзючых кавалкаў ласасіны.
- А што, праходзячы праз страву, вы здольны адчуць яе смак?- спытаўся хлопчык.
- Амаль што, так,- з жалем адказаў прывід і адыйшоў прэчкі.
- Мяркую, яны чакаюць калі страва загніе, каб мацней адчуць яе пах,- з веданнем справы выказала здагадку Герміёна і заціснуўшы носа нахілілася да гнілога рубца, каб лепей яго разгледзіць.
- Можа пойдзем ужо?- спытаўся Рон.- Ці то мяне зараз знудзіць.
Толькі яны развярнуліся, як з-пад стала выслізнуў маленечкі чалавечак і супыніўся ў паветры перад іх тварамі.
- Здароўку, Піўз,- з асцярогаю павітаўся Гары.
У адрозненні ад згрудзіўшыхся ў падзямеллі зданяў, полтэргейст Піўз зусім ня быў бледным і празрыстым. На галаве ён насіў яскрава-памаранчавы каўпак, на шыі вярчальную бабачку, а на яго злым твары лунала шырокая усмешка.
- Ці не жадаецце паспрабаваць?- салодкім голасам спытаўся ён, падаючы ім талерку з пакрытым грыбком арахісам.
- Дзякуй, ня трэба,- адказала Герміёна.
- Я чуў, што ты казала пра бедную Міртлу,- круцячы вачыма, заявіў полтэргейст.- Як груба ты гэта рабіла,- ён набраў грудзі пабольш паветра і загаласіў.- ГЭЙ, МІРТЛА!
- Вой, не Піўз, толькі не кажы Міртле пра гэта, яна моцна засмуціцца,- у адчаі прашапатала дзяўчынка.- Ммм, здароўку, Міртла.
Да іх праслізнула праз паветра каржакаватая дзяўчынка-прывід. Яна мела пануры твар, напалову схаваны за тонкім валоссем і тоўстыя перламутравыя акуляры.
- Што?- змрочна спыталася яна.
- Як маешся, Міртла?- ілжыва-вясёлым голасам спыталася Герміёна.- Як прыемна бачыць цябе па-за прыбіральней.
Міртла пырхнула.
- Міс Грэйнджэр, хвіліну таму казала пра цябе...- хітра мовіў на вушка прывіду Піўз.
- Так... казала... як добра ты выглядаеш сёння,- пазіраючы на Піўза заявіла Герміёна
Міртла з падазронам зірнула на дзяўчынку.
- Ты хацела пасмяяцца з мяне,- прамовіла яна і з яе празрыстых вачэй імгненна пацяклі срэбныя слёзы.
- Не... сапраўды... не, я ж казала вам аб тым, якая Міртла сёння прыгожая,- балюча штурхнуўшы хлопцаў у бакі, сказала Герміёна.
- Ага, так...
- Казала...
- Ты ўсё хлусіш,- задыхаючыся ад слёз, якія струмянямі пацяклі па яе шчоках, прамовіла Міртла, а з-за яе пляча задаволена ўсміхаючыся вызіраў Піўз.- Ці ты думаеш, я ня ведаю, як людзі называюць мяне па-за вочы? Тлустая Міртла! Страхота Міртла! Нікчэма, мармытуха, маркотная Міртла!
- Ты забылася аб “прышчавай Міртле”,- прашапатаў ёй на вуха Піўз.
Міртла пачала пакутліва галасіць і адляцела прэчкі з падзямелля, а Піўз кідаў ёй ўслед зацвілымі гарэхамі і лямантаваў.
- ПРЫШЧАВАЯ! ПРЫШЧАВАЯ!
- Ёечку,- з жалем прамовіла Герміёна.
Праз натоўп да іх падляцеў Амаль Безгаловы Нік.
- Весяліцеся?
- Канечне,- сылгалі ў адказ сябры.
- Не благі сход,- ганарліва заявіў Нік,- Лямантуючая Ўдава прыляцела ажно з Кенту... Аднак, амаль надыйшоў час ўзяць слова, пайду папярэджу музыкаў...
Але аркестр змоўк адразу пасля яго слоў. Музыкі, як і госці, сціхлі, не разумеючы азіраючыся. Адекуль чуўся гук паляўнічага ражка.
- Ну вось, пачалося!- маркотна прамовіў Нік.
У падзямелле ўварвалося з тузін каней, кожны з якіх нёс на сябе вершніка без галавы. Госці выбухнулі шаленымі апладысментамі. Гары таксама пачаў пляскаць ладкамі, але зірнуўшы на твар Амаль Безгаловага Ніка, імгненна супыніўся.
Коні супыніліся ў цэнтры танцпляцоўкі і падняліся на дыбкі. Агромісты прывід, што ехаў наперадзе і чыя барадатая галава, якую той трымаў пад пахай, дзьмула ў ражок, скочыў са свайго каняі падняў сваю галаву высока ў паветра, каб добра разгледзіць гасцей (ад чаго тыя засмяяліся), потым падыйшоў да Ніка і начапіў галаву на шыю.
- Нік!- заравела галава.- Як маешся? Галава як, усё яшчэ на плячах?
Прывід бадзёра зарагатаў і паляпаў Ніка па плячы.
- Вітаю, Патрык!- суха адказаў Нік.
- Жыўцякі!- заўважыўшы Гары, Рона і Герміёну прамовіў сэр Патрык і высока ды роблена скочыў ад здзіўлення, пасля чаго яго галава (пад дружны рогат талакі), павалілася на падлогу.
- Ой, як пацешна,- змрочна прамовіў Амаль Безгаловы Нік.
- Не звяртайце на Ніка ўвагу!- крыкнула з падлогі галава сэра Патрыка,- Ён ўсё яшчэ засмучаны, што мы не ўзялі яго ў Паляванне! Аднак, што я хачу сказаць... зірніце на нашага калегу...
- А я лічу,- паспешліва, пасля шматзначнага погляда Ніка, прамовіў Гары,- што Нік вельмі... жахлівы і... ну...
- Ха!- прагаласіла галава сэра Патрыка.- Іду ў заклад, ён сам цябе аб гэтым папрасіў!
- Ці не мог бы я ўсё ткі папрасіць у вас хвілінку ўвагі, дзеля маёй прамовы!- папросіў Нік і падыйшоў пад ільдзяно-блакітные промні лямпаў да трыбуны.
- Мае памерлыя панове, ледзі і джэнтльмены з вялікем жалем я...
Але больш аніхто нічога не пачуў, бо сэр Патрык са сваім Безгаловым паляваннем распачалі гуляць ў хакей галавой і ўсе прысутныя абярнуліся, каб паглядзець на іх. Колькі разоў Амаль Безгаловы Нік спрабаваў вярнуць да сябе ўвагу гасцей, але пасля таго, як пад бурныя пляскі, міма яго праляцела галава сэра Патрыка, здаўся.
Гары адчуваў сябе скалелым ад холаду і да таго ж моцна згаладалым.
- Я больш не магу гэтага вытрываць,- стукаючы зубамі прамармытаў Рон, калі музыкі зноў распачалі граць, а здані вярнуліся на танцпляцоўку.
- Хадземце адсюль,- пагадзіўся з ім Гары.
Яны пакрысе пачалі рухацца да дзвярэй, ківаючы галовамі і ўсміхаючыся, кожнаму хто глядзеў у іх бок. Хвіліну пазней, яны ўжо беглі па асветленаму чорнымі свечкамі праходу да сходаў..
Можа яшчэ не ўвесь пудынг з’елі,- з надзеяй прамовіў Рон, калі сябры пачалі падымацца па сходах, што вялі да вестыбюлю.
І тут Гары пачуў:
- ... схапіць... разарваць... забіць...
Гэта быў той самы халодны, знішчальны голас, які ён колісь чуў у кабінэце Локхарта.
Спатыкнуўшыся Гары супыніўся, прыціснуўся да каменный сцяны і, прыжмурыўшыся аглядзеў цмяна асветлены праход, з усяе моцы прыслухоўваючыся.
- Гары, што..?
- Голас, я зноў яго пачуў... памаўчыце хвілінку...
-... як яяяяяяяяя згаладаўся... як доўга...
- Слухайце!- імгненна прамовіў Гары. Рон з Герміёнаю аслупянеўшы пазіралі на яго.
-... забіць... час забіць...
Голас пачаў слабець. Гары быў упэўнены, што ён рухаецца... рухаецца кудысьці ўгору. З сумесью жаху і ўзбуджэння ён глянуў на цёмную столю, хто мог сыйсці туды? Можа гэта прывід, дзеля якога столя не з’яўляецца перашкодай?
- Сюды,- ускрыкнуў ён і паспяшаў па лесвіцы, што вяла ў вестыбюль. Няма было чаго спадзявацца пачуць тут што-небудзь, бо гоманы з галоўнай залы дзе ўся школа банкетавала з нагоды Хэлоўіна, рэхам разносіліся вакол. Гары прыпусціў па мармуровых сходах на другі паверх, а Рон з Герміёнаю тупалі следам.
- Гары, што мы...
- Шшш!
Гары напружыў слых. З трэцяга паверха пачуўся, працягваючы слабець голас:
- Я адчуваю кроў... Я АДЧУВАЮ КРОЎ!
У яго ўсё перакруцілася ў грудзях.
- Ён хоча кагосьці забіць!- ускрыкнуў Гары і, не звяртаючы ўвагі на разгубленыя твары Рона і Герміёны, панёсся, пераскокваючы праз тры прыступкі, наверх, спрабуючы пачуць голас праз грукат уласных крокаў.
Гары пабег па трэццему паверху, а Рон з Герміёнаю, запыхаўшыся спяшалі следам. Яны не спыняліся ажно пакуль, загарнуўшы за кут, не трапілі ў апошні пустынны калідор.
- Гары, ШТО тварыцца?- выціраючы ўзапрэлы лоб, спытаўся Рон.- Я анічога не...
І тут Герміёна нечакана вохнула, кажучы кудысьці ў глыбіню калідора.
- ГЛЯДЗІЦЕ!
На сцяне насупраць іх нешта блішчэла. Жмурачыся ў цемры, сябры паволі падыйшлі бліжэй. Між вокнамі на сцяне, пераліваючыся ў святле паходняў, луналі, напісаныя літарамі ў фут вышынёй, словы.
“ПАТАЕМНАЯ ЗАЛА АДЧЫНІЛАСЯ.
ЦЯПЕР СЦЕРАЖЫЦЕСЯ, ВОРАГІ СПАДКАЕМЦЫ.”
- А там, што такое... вісіць пад надпісам?- злёгку дрыготкім голасам, спытаўся Рон.
Сябры зрабілі яшчэ колькі крокаў наперад і Гары ледзь не падслізнуўся, уся падлога была заліта вадою. Рон з Герміёнаю паспелі яго падхапіць і ўсе трое, асцярожна працягнулі набліжацца да надпісу, углядаючыся ў цень пад ім. Зразумеўшы, што гэта такое, сябры, з гучным усплёскам, адскочылі назад.
Да клямкі ад паходні, за хвост была прычэплена котка наглядчыка Місіс Норыс. Цвёрдая быццам дошка, яна вытарапіўшы вочы, глядзела перад сабой.
Колькі імгненняў яны аслупянеўшы стаялі на месцы.
- Уцякаем адсюль,- парушаючы маўчанне, сказаў Рон.
- А хіба мы не павінны ёй нечым...- няўпэўнена прамовіў Гары.
- Шчыра кажучы,- адказаў Рон,- будзе лепей, каб нас тут не знайшлі.
Аднак, было ўжо запозна. Гул, падобны на далёкі грукат навальніцы, казаў аб тым, што святочны банкет скончыўся. З абодвух бакоў калідора, дзе стаялі сябры, пачуліся стук падымаючыхся ног і гучны, шчаслівы гоман. Праз імгненне калідор, напоўніўся сытымі і задаволенымі навучэнцамі.
Але балбатня, мітусня і гармідар сціхлі, як толькі ўсе ўбачылі віселую на клямцы котку. Гары, Рон і Герміёна, самотна стаялі ў цэнтры калідора аточаныя сціхшым натоўпам навучэнцаў, якія рушылі наперад, каб добра разгледзіць жудаснае відовішча, паўстаўшае перад іх вачыма.
Тут цішыню парушыў нечый крык.
- Будзе пільнымі, ворагі спадкаемцы! Наступнымі будзеце вы, глеекроўкі!
Гэта быў, прадраўшыйся праз натоўп Драко Малфой. Яго звычайна халодныя вочы заблішчэлі, а бледны твар пачырванеў, калі ён выскаліўшыся, глядзеў на знерухомленую котку.
РАЗДЗЕЛ ІХ
Надпісы на сцяне
- Што вы тут робіце? Што тут тварыцца?
Безумоўна, пачуўшы крык Малфоя, праз натоўп праціснуўся нечакана аб’явіўшыйся Аргус Філч. Убачыўшы Місіс Норыс, ён з жахам ў вачах закрыў рукамі твар.
- Мая котка! Мая котачка! Што здарылася з Місіс Норыс? – загаласіў ён.
І тут, яго вылупленыя вочы ўбачылі Гары.
- ТЫ!- правіскатаў ён,- ТЫ! Гэта ты забіў маю котку! Ты яе знішчыў! Я цябе заб’ю! Я...
- АРГУС!
На месцы здарэння аб’явіўся Дамблдор, а следам за ім ўсе астатнія настаўнікі. Дырэктар у секунду пранесся міма Гары, Рона і Герміёны і зняў з клямкі Місіс Норыс.
- Хадзем, Аргус,- загадаў ён Філчу.- Містэр Потэр, містэр Візлі, міс Грэйнджэр, вы таксама ідзіце разам з намі.
І тут наперад рашуча скочыў Локхарт.
- Мой кабінэт, бліжэй за ўсё... толькі па сходах падняцца... прашу, не саромцеся...
- Дзякуй, Гільдэрой,- адказаў на запрашэнне дырэктар.
Маўклівы натоўп расступіўся, каб даць ім прайсці. Першым ішоў Дамблдор, следам за ім паглядаючы ганарліва і ўзбуджана спяшаўся Локхарт. Да іх таксама далучыліся прафесары МакГонагал і Снэйп.
Калі яны завіталі ўва ўхутаны цемраю кабінэт Локхарта, на сценах адразу ж пачаліся гармідар і мітусня; колькі фота-Локхартаў схаваліся за рамамі, каб ніхто не бачыў бігудзі на іх фрэзурах. Сапраўдны Локхарт тым часам запаліў на сваім стале свечкі і зрабіў крок назад. Дамблдор, паклаў Місіс Норыс, на паліраваную паверхню стала і прыняўся ўважліва яе разглядаць. Гары, Рон і Герміёна занепакоена перазірнуліся і апусціўшыся ў фатэлі ў цёмным кутку кабінэта, падалей ад свечак, напружана вытарапіліся на дырэктара.
Кончык доўгага і крывога дамблдоравага носу на цалю не дакранаўся да поўсці Місіс Норыс. Дырэктар аглядаў котку праз свае акуляры-поўмесяцы, а яго доўгія пальцы мягка тыцкалі і мацалі знерухомленую жывёліну. Паблізу ад дырэктара, сагнуўшыся гэдак жа блізка да коткі і звузіўшы вочы, стаяла прафесарка МакГонагал. За іхнымі спінамі, напалову схаваўшыся ў цень, стаяў Снэйп, на твары якога быў вельмі дзіўны выраз, як быццам зеллевар з усяе моцы імкнуўся не засмяяцца. А вакол іх гойсаў Локхарт, адчасу выказваючы свае прапановы.
- Яна бясспрэчна была забіта праклёнам... хутчэй за ўсё трансмагрыфіянскім катаваннем. Я шмат разоў бачыў, як яно дзейнічае, шкада, што мяне не было паблізу, я ведаю вельмі моцны супраць-праклён, ён бы яе выратаваў...
У паўзах паміж каментарамі Локхарта чуліся пакутлівыя, бясслёзныя хліпанні Філча. Ён паваліўся на фатэль ля стала і ня маючы сілаў глядзець на Місіс Норыс, заціснуў твар рукамі. Гары глядзеў на яго, ня ў сілах пазбавіцца ад адчування, што яму шкада наглядчыка, хаця і не так моцна, як сябе самога. Бо калі Дамблдор паверыць Філчу, хлопчыка безумоўна выкінуць са школы.
Дамблдор прамармытаў сябе пад нос колькі дзіўных слоў і пастукаў па котке кончыкам сваёй палачкі, аднак ані нічога не адбылося. Місіс Норыс працягвала выглядаць, як свежазробленае пудзіла.
- Памятаю,- працягваў Локхарт,- нешта вельмі вельмі падобнае здарылася ў Уагудугу. Там адбылася серыя нападаў, гэту гісторыю вы можаце прачытаць у маёй аўтабіяграфіі. У той раз я паспеў забяспечыць гараджан разнастайнымі кудменямі і напады адразу ж прыпыніліся...
Фота-Локхарты на сценах, заківалі ў знак згоды. Адзін з іх забыўся зняць з фрэзуры сетачку для валос.
Нарэшце Дамблдор выпрастаўся.
- Яна не памёрла, Аргус,- мягка прамовіў ён.
Локхарт імгненна супыніў падлік смерцяў, якіх дзякуючы яму атрымалася пазбегнуць.
- Не памярла,- задушліва прамовіў Філч, скрозь пальцы паглядаючы на Місіс Норыс.- А чаму яна тады... гэткая цвёрдая і застылая?
- Яна скамянела,- адказаў яму дырэктар (“Ага! Гэдак жа меркаваў і я!”- заявіў Локхарт).- Аднак, я не магу сказаць, якім чынам...
- ЯГО спытайце!- загаласіў Філч, павярнуўшы да Гары грудкаваты, заплаканы твар.
- Аніводзін другагодка не здольны на такое,- цвёрда заявіў Дамблдор.- Тут выкарыстоўвался чорная магія самага дасветчанага ўзроўня...
- Ён мог, ён гэта зрабіў!- пырскаў Філч сліною, яго азызлы твар зрабіўся барвяным.- Ці вы бачылі, што ён напісаў на сцяне! Ён быў... у маім кабінэце... ён ведае што я... што я...- наглядчык з цяжкасцю рухаў цягліцамі свайго твару.- Ён ведае, што я сквіб!- нарэшце скончыў ён.
- Я ніколі не ДАКРАНАЎСЯ да Місіс Норыс,- прамовіў Гары, няёмка сябе адчуваючы з-за таго, што на яго вытарапіліся ўсе, у тым ліку і Локхарты на сцяне.- Я нават ня ведаю, ШТО такое сквіб.
- Лухта!- гыркнуў Філч.- Ён бачыў мой ліст ад Квікспэл!
- Калі мне будзе дазволена сказаць, дырэктар, сэр,- сказаў з ценю Снэйп, у Гары павялічылася злавеснае пачуццё: што б не сказаў Снэйп, яму гэта не прынясе аніякай карысці.
- Потэр і яго сябры, магчыма, апынуліся не ў той час і не у тым месцы,- працягваў зеллевар, яго рот скрывіўся ў невялічкай ўсмешцы, так як быццам ён сумняваўся ў сваіх словах.- Тым ня меньш, мы маем шмат падазроных абставінаў. Чаму яны ўвогуле апынуліся ў тым калідоры? І чаму іх не было на банкетаванні з нагоды Хэлоўіна?
Гары, Рон і Герміёна, усе разам прыняліся распавядаць аб нікавым дне ўмярцвення.
-... там былі сотні прывідаў, якія могуць падцвердзіць, што мы былі там...
- Але чаму ж вы пасля гэтага не далучыліся да свята?- паблісківаючы вачыма ў святле свечак, спытаўся Снэйп.- Навошта вы завіталі ў той калідор?
Рон з Герміёнаю азірнуліся на Гары.
- Ну... таму...- пачаў Гары, сэрца ў яго грудзях пачало шалёна калаціцца; нешта падказала яму, што калі ён распавядзе аб тым што трапіў ў калідор даганяючы бесцялесны голас, гэта будзе гучаць заневерагодна, таму адказаў так,- таму што мы вельмі стаміліся і хацелі як мага хутчэй трапіць у свае ложкі.
- Не павячэраўшы?- прамовіў Снэйп, на яго кашчавым твары залунала пераможная ўсмешка.- Не думаю, што на сваіх вечарынах прывіды падаюць хоць нешта, прыдатнае для спажывання жывымі людзьмі.
- Мы не былі галоднымі,- гучна, каб заглушыць буркатанне ў жываце, адказаў Рон.
Гідкая ўсмешка Снэйпа зрабілася яшчэ шырэй.
- Мяркую, дырэктар, сэр, што Потэр не быў з намі цалкам праўдзівым,- заявіў зеллевар,- таму, будзе даволі добра, калі яго пазбавяць пэўных прывілеяў, ажно пакуль ён не вырашыць распавесці гісторыю цалкам. Мая прапанова, выключыць яго са складу грыфіндорскай квідытчнай каманды.
- Насамрэч, Северус,- рэзка ўціснулася ў размову прафесарка МакГонагал.- Я не бачу прычынаў, па якіх хлопчыку трэба забараніць гуляць у квідытч. Тым больш, што котку не ляпнулі па галаве мятлой. Да таго не існуе аніякіх доказаў, што Потэр у нечым вінаваты.
Дамблдор тым часам выпрабавальна глядзеў на Гары і хлопчыку здалося, што светла-блакітныя вочы дырэктара пранізаюць яго як рэнтген.
- Памятай аб прэзумпцыі невінаватасці, Северус,- цвёрда сказаў дырэктар.
Снэйп прабываў у разлютаваным стане. Гэткім жа раззлаваным быў і Філч.
- Мая котка скамянела!- вылупіўшы вочы, закрычаў ён.- Я патрабую, каб хтось быў ПАКАРАНЫ!
- Мы вылекуем яе, Аргус,- паблажліва заявіў Дамблдор.- У цяпліцы ў прафесаркі Спроўт расце колькі раскошных мандрагораў. Як толькі яны выспеюць, мы зробім зелле, якое ажывіць Місіс Норыс.
- Я асабіста гэта зраблю,- уціснуўся Локхарт.- Я рабіў гэта ўжо сто разоў. Пабудзіце ноччу, я вам і скрозь сон прыгатую дозу-другую мандрагоравых лекаў...
- Прабач,- з ільдом у голасе, заявіў Снэйп,- але я лічыў, што майсар зелляў у школе – я.
У пакоі запанавала вельмі няёмкае маўчанне.
- Вы трое, можаце ісці,- загадаў Дамблдор сябрам.
Яны хутка пайшлі, амаль што пабеглі прэчкі. Падняўшыся паверхам вышэй, яны скочылі ў нейкую пустую класу і ціхінька зачынілі за сабой дзверы. Азірнуўшыся, Гары ўбачыў змрочныя твары Рона і Герміёны.
- Як думаеце, ці ня трэба было расказаць ім аб голасе?- спытаўся ён.
- Ані,- не вагаючыся адказаў Рон.- Чуць галасы, якія не чуюць астатнія, благі знак, нат у чарадзейскім свеце.
То, як Рон сказаў гэта, прымусіла Гары спытаць ў сябра:
- Але ж ты верыш мне?
- А то ж,- хутка адказаў той.- Аднак, ты павінен прызнаць, гэта ўсё выглядае задзіўна...
- Так, я і сам ведаю,- прамовіў Гары.- Тут шмат што дзіўна выглядае. Той жа надпіс на сцяне: “ Патаемная зала адчынілася ”... Аб чым ідзе гаворка?
- Ведаеш, я аб нечым падобным чуў,- павольна сказаў Рон.- Нехта... магчыма Біл... распавядаў мне аб хогвартскай патаемнай зале...
- А што гэта за сквіб такі?- спытаўся Гары.
Да яго здзіўлення, Рон пачаў гігікаць, але задушыў у сабе смяшок.
- Ну... на самой справе гэта не надта смешна... але ж Філч...- нарэшце адказаў ён.- Сквібамі называюць тых, хто нарадзіўся ў чарадзейнай сям’і, але ня мае чарадзейных здольнасцяў. Гэта як магланароджаныя чараўнікі, але наадварот. Толькі сквібы, яны нараджаюцца даволі рэдка. Калі Філч спрабуе вучыцца магіі па квікспэлскаму курсу – ён магчыма і ёсць сквібам. І гэта шмат што тлумачыць. Напрыклад тое, чаму ён ненавідзіць усіх навучэнцаў.- Рон задаволена ўсміхнуўся.- Для яго бачыць нас – сапраўдная пакута.
Недзе прабіў гадзіннік.
- Апоўначы,- сказаў Гары.- Нам лепей спяшацца ў ложкі. Ці то прыйдзе Снэйп і выдумае нам якуюсь новую правіну.
*
Адзінай тэмай для нематлікіх размоваў на працягу колькіх наступных дзён быў напад на Місіс Норыс. Тым больш, што Філч, які штодня прыходзіў на месца напада і быццам лічыў што злаўмыснік абавязкова павінен аб’явіцца там яшчэ раз, не даваў навучэнцам пра гэта забыць. Гары бачыў, як той спрабаваў адцерці надпіс з дапамогаю “Універсальнага чароўнага плямавыводніка ад місіс Сковерс”. Аднак надпіс працягваў яскрава блішчэць. Калі Філч не ахоўваў месца злачынства, ён з чырвонымі вачыма хаваўся ў калідорах, нападаючы на ані ў чым не вінаватых вучняў, спрабуючы пакараць іх за то, што тыя загромка дыхаюць, выглядаюць занадта шчаслівымі ці за нешта падобнае.
А больш за астатніх, лёс Місіс Норыс турбаваў Джыні Візлі. Калі верыць Рону, тая была заўзятай аматаркай котак.
- Ты папросту блага яе ведаеш,- паспрабаваў падбадзёрыць сястру Рон.- Шчыра кажучы, без яе нашмат лепей.
Вусны дзяўчынкі пачалі дрыжаць.
- Паслухай, сястрычка,- працягваў Рон,- падобныя рэчы здараюцца ў школе вельмі вельмі рэдка. Вар’ята, які гэта зрабіў хутка спаймаюць і яшчэ хутчэй выкінуць са школы. Але ж я спадзяюся, што да таго часу, ён паспее скаменаваць Філча. Я жартую,- убачыўшы, як Джыні збляднела, дадаў Рон.
Напад таксама сур’ёзна паўплываў і на Герміёну. Канечне і ранней для яе было нечым звычайным праводзіць шмат часу за кнігамі, аднак цяпер яна больш анічога іншага не рабіла. Гары з Ронам, як не пыталі яе, так і не атрымалі адказу, чым яна займаецца і толькі ў сераду аб усім даведаліся.
Гары затрымаўся ў кабінэце зелляў, бо Снэйп прымусіў яго ачышчаць сталы ад аскепкаў кальчакоў. Скончыўшы працу, хлопчык панесся ў бібліятэку, каб сустрэцца там з Ронам і ўбачыў па дарозе Джасціна Фінч-Флечлі, хлопчыка з Хафлпафа з якім пазнаёміўся на зёлазнаўстве. Гары ўжо адкрыў рота, каб павітацца з ім, але Джасцін, як толькі ўбачыў Гары, адразу ж рэзка развярнуўся і збег у супрацлеглым напрамку.
Рон сядзеў ў дальнім кутку бібліятэкі, дзе рабіў хатнюю работу па гісторыі магіі. Прафесар Бінс, запатрабаваў сачыненне ў тры фута даўжынёй на тэму “Сярэднявечная асамблея еўрапейскіх чарадзеяў”.
- Я ня веру... мне не хапае яшчэ васьмі цаляў...- раззлавана заявіў Рон выпусціўшы з рук свой пергамент, які імгненна згарнуўся ў скрутак.- А Герміёна напісала ўжо чатыры футы з дзюймамі і пры гэтым драбнюткімі літаркамі.
- Дзе яна?- схапіўшы рулетку і разгарнуўшы скрутак з хатняй работай, спытаўся Гары.
- Недзе там?- махнуўшы рукой уздоўж паліц адказаў Рон.- Шукае новую кнігу. Я мяркую, яна задалася мэтай прачытаць ўсю бібліятэку да Калядаў.
Гары распавёў Рону аб тым, як ад яго ўцёк Джасцін.
- Ой, ня ведаю чаму ты дурыш сабе галаву, я, напрыклад лічу яго за паўдурка,- перапісваючы хатняе заданне вялікімі літарамі, каб яно заняло больш месца, заявіў Рон.- Усе гэтыя яго казанні аб велічы Локхарта...
З-за кніжных паліц да іх выйшла Герміёна. Яна была моцна раздражнённай і здавалася, нарэшце, была гатова зноўку з імі размаўляць.
- УСЕ асобнікі “Гісторыі Хогвартса” раздадзены,- сядаючы побач з Гары і Ронам, паскардзілася яна.- І бліжэйшага вольнага трэба чакаць два тыдні. Я канечне, МАЮ, асобнік дома, але з-за кніг Локхарта, ён не памясціўся ў валізу.
- А нашто ён цябе так патрэбны?- спытаўся Гары.
- Дзеля таго, што і ўсім астатнім,- адказала дзяўчынка.- Каб прачытаць лягенду аб патаемнай зале.
- Аб чым?- адразу ж прамовіў Гары.
- То ж бо то, што я не памятаю,- прыкусіўшы губу, сказала Герміёна.- І не магу знайсці гэтую гісторыю дзесь у іншым месцы.
- Герміёна, ці ты не дасі мне пачытаць сваё сачыненне,- гледзячы на свой скрутак, спытаўся Рон.
- Ані,- нечакана суровым тонам, адказала яна.- Ты меў дзесяць дзён на яго напісанне.
- Ну, мне трэба дадаць усяго толькі две цалі, ну, калі ласка...
Прабіў звон. Увесь шлях да кабінэта па гісторыі магіі, Рон і Герміёна працягвалі спрачацца.
Гісторыя магіі была самай найнуднейшай з дысцыплін, якія сябры вывучалі ў Хогвартсе. Прафесар Бінс, які яе выкладаў, быў адзіным ува ўсім свеце настаўнікам-прывідам і самым захапляльным на яго ўроку быў момант, калі ён уваходзіў у класу праз дошку. Ён быў замшэлым і лядашчым і шмат хто сцвярджаў, што прафесар нават не заўважыў, як памёр. Аднойчы ранніцай ён папросту, як заўжды накіраваўся на чарговую лекцыю, пакінуўшы сваё цела ў фатэлі ля коміна і яго звычкі за ўвесь час ані не змяніліся.
Сённяшні ўрок быў нудней чым звычайна. Прафесар Бінс дастаў свае запісы і роўным голасам, нагадваючым гуд пыласоса, прыняўся чытаць сваю лекцыю, хутка давёўшы амаль усіх навучэнцаў да глыбокай непрытомнасці, адчасу сёй-той з вучняў ўсхамянаўся, але часу, перш чым зноўку заснуць, у яго хапала толькі на то, каб запісаць чыёсь імя ці дату. Так доўжылася поўгадзіны, пакуль не здарылася тое, чаго аніхто ў класе не чакаў. У паветра ўзнялася рука Герміёны.
Падняўшы галаву, пасярод смяротна сумнага расказа пра міжнародны сход чарнакніжнікаў 1289 года, прафесар Бінс, замаўчаў і здзіўлена паглядзеў на дзяўчынку.
- Міс... ээ..?
- Грэйнджэр, прафесар,- адкхекаўшыся прамовіла Герміёна.- Ці не маглі бы вы распавесці нам, што-небудзь аб патаемнай зале?
Дын Томас, які адчыніўшы рота глядзеў у вакно, імгненна апрытоміў; галава Лавендры Браўн паднялася з рукі, а Нэвілаў локаць саслізнуў са стала.
Прафесар Бінс прыняўся здзіўлена лыпаць вачыма.
- Мой прадмет – гісторыя магіі,- сухім, хрыплым голасаў сказаў ён.- Я маю справу з ФАКТАМІ, міс Грэйнджэр, а не з міфамі і лягендамі.- Кхекнуўшы з гукам нагадваючым ламанне крэйды і працягнуў чытаць сваю лекцыю.- “У верасні таго ж году, падкамітэт чарадзеяў Сардыніі...
Ён спатыкнуўся на палове слова, бо Герміёна зноўку падняла руку.
- Міс Грэнт?
- Ну калі ласка, сэр, хіба ж не любая лягенда абапіраецца на факты?
Прафесар глядзеў на яе такімі здзіўленымі вачыма, што Гары вырашыў, што ў таго ані пры жыцці, ані пасля смерці ніхто ніколі не аб чым ніколі не пытаўся.
- Ну,- павольна сказаў Бінс і зірнуў на дзяўчынку такімі вачыма, быццаў ніколі раней не бачыў сапраўднага вучня.- Думаю, можна сказаць і так. Аднак лягенда аб якой вы пытаецеся, уяўляе сабой ЗАНАДТА СЭНСАЦЫЙНЫ і нават БЯЗГЛУЗДЫ расказ...
Аднак вучні лавілі цяпер кожнае яго слова. Сваімі празрыстымі вачыма ён азірнуў дзяцей. Гары быў ўпэўнены, што падобная зацікаўленнасць цалкам збіла яго з ладу.
- Вох, ну добра, добра,- павольна сказаў прафесар.- Каб не схлусіць... Патаемная зала...
- Як вы ўсе напэўна памятаеце, Хогвартс быў заснаваны больш за тысячу год таму... і дакладная дата пакуль не высветлена... Заснавалі яго чатыры найвялікшых чараўніка і вядзьмаркі свайго часу: Годрык Грыфіндор, Хэльга Хафлпаф, Равэна Рэйвенкло і Салазар Слізэрын. Менавіта ў іх гонар былі названы чатыры хогвартскія Дамы. Разам, яны пабудавалі гэты замак тут, у далечыні ад цікавых маглаўскіх вачэй, бо рабілі яны гэта ў тыя часы, калі магія пужала звычайных людзей і ўсе чарадзеі пакутавалі з моцнага пераследу.
Ён зноўку супыніўся, асавела паглядзеў на вучняў і працягваў.
- Колькі першых год, заснавальнікі працавалі ў гармоніі адно з адным. Разам яны шукалі юнакоў, якія паказвалі магічныя здольнасці, каб адвозіць іх у школу і даваць ім адукацыю. Аднак праз час паміж Слізэрынам і іншымі заснавальнікамі пачаліся спрэчкі. Салазар жадаў, каб яны былі больш ВЫБІРАЛЬНЫМІ ў прыняцці новых вучняў. Ён лічыў, што навучэнне магіі не павінна было выходзіць па-за межы чарадзейскіх сем’яў. Ён меў непрыязь да прыняцця навучэнцаў маглаўскага паходжання, бо лічыў іх ненадзейнымі. Хутка паміж Слізэрынам і Годрыкам Грыфіндорам распачаліся моцныя спрэчкі па гэтаму пытанню і Салазар пакінуў замак.
Прафесар Бінс зноўку замаўчаў і, паціснуўшы вусны, азірнуў вучняў, нагадваючы старую маршчыністую чарапаху.
- Гэта ўсё, што кажуць нам надзейныя крыніцы,- прамовіў ён.- Але гэтыя дакладныя факты засланіла лягенда аб патаемнай зале. Гісторыя распавядае аб тым, што ў сакрэце ад іншых заснавальнікаў, Слізэрын быццам пабудаваў у замке нейкае ўтоенае памяшканне.
- Згодна з лягендаю, ён запячатаў патаемную залу, так, каб распячатаць яе мог толькі той хто з’яўляецца яго праўдзівым спадкаемцай. Толькі ён зможа зняць пячатку з залы, вызваліць з яе жах, што быў там схаваны і з яго дапамогаю ачысціць школу ад тых, хто не варты вучыцца чарадзейству.
Калі прафесар скончыў свой расказ ў класе запанавала цішыня, але гэта была не та сонная цішыня, што звычайна вісела ў классе на яго занятках. У паветры лунала заклапочанасць і ўсе як адзін працягвалі глядзець на Бінса, быццам чакаючы, што той будзе працягваць. Бінс жа выглядаў крыху раздражнённым гэтым.
- Але ж усё гэта вядома глупства,- заявіў ён.- Натуральна, школу ў пошуках залы шмат разоў абшуквалі самыя адукаваныя ведзьмакі. Патаемнай залы не існуе. Гэта ўсё казка, якую прыдумалі, каб палохаць даверлівых дзетак.
Герміёніна рука зноў стрэліла ў паветра.
- Сэр... а што вы мелі на ўвазе, пад ЖАХАМ, які быў схаваны ў зале?
- Кажуць,- сухім, пранізлівым голасам адказаў Бінс,- што гэта нейкая пачвара, якую будзе здольны кантраляваць толькі слізэрынскі нашчадак.
Вучні занепакоена азірнуліся адно на аднаго.
- Кажу ж вам,- шастаючы сваімі паперамі, заявіў Бінс.- Іх не існуе... Ані залы... ані пачвары.
- Але ж, сэр,- сказаў Шымас Фініган,- калі залу здольны адчыніць толькі праўдзівы спадкаемца Слізэрына, ці ж не зразумела, чаму АНІХТО іншы не змог яе знайсці?
- Лухта, О’Флаэрці,- з раздражненнем у голасе адказаў Бінс,- калі доўгі шэраг дырэктараў і дырэктарак Хогвартса, нават не знайшлі яе слядоў...
- Але, прафесар,- піскнула Парваці Паціл,- дзеля яе адкрыцця пэўна трэба было скарыстацца чорнай магіяй...
- Калі хтось з ведзьмакоў НЕ КАРЫСТАЕЦЦА чорнай магіяй, гэта не азначае, што ен НЯ МОЖА ёй карыстацца, міс Пеніфітэр,- адрэзаў Бінс.- Паўтару, калі такія вялікія чарадзеі, як Дамблдор...
- Аднак, калі дзеля гэтага трэба быць сваяцтве са Слізэрынам, Дамблдор не...- пачаў было Дын Томас, але прафесар Бінс быў сыты іхнымі заявамі па завязку.
- Годзе,- рэзка ўсклікнуў ён.- Патаемная зала - гэта міф! Яе не існуе! Як і не існуе ані найменьшых доказаў, што Слізэрын пабудаваў у Хогвартсе нават сакрэтную камору для мёцел! Я ўжо шкадую, што распавёў вам гэтую дурацкую байку! А цяпер, калі вы не супраць, мы фернемся да сапраўднай ГІСТОРЫІ, да цвёрдых, праўдзівых і правераных ФАКТАЎ!
І не мінула пяці хвілінаў, як класса паглыбілася ў сваё звыклае соннае знепрытомленне.
*
- Я заўсёды ведаў, што Слізэрын быў ашалеўшым старым лунацікам,- заявіў Рон, Гары і Герміёне, калі пасля ўроку, яны працісківаліся праз знатоўпіўшыхся ў калідорах людзей, каб закінуць свае торбы ў гасцёўню і накіравацца на абед. Аднак, я і не здагадваўся, што менавіта ён распачаў гэту брыдоту, наконт чыстай крыві. Я не пайшоў бы ў яго Дом, нат, калі б мне за гэта далі грошаў. І шчыра кажучы, калі сартавальны капялюш накіраваў бы мяне да слізэрынцаў, я не чакаючы сеў бы на цягнік дадому...
Герміёна палка заківала ў згодзе. А Гары прамаўчаў, ўсярэдзіне яго ўсё абвалілася.
Ён ніколі не распавядаў сябрам, што капялюш цалкавіта сур’ёзна збіраўся накіраваць ЯГО ў слізэрынскі Дом. Быццам гэта было толькі ўчора, Гары памятаў як у мінулым годзе, толькі ён начапіў сартавальны капялюш, той зашапатаў ціхім голасам:
“ Ты можаш быць вялікім і Слізэрын дапаможа табе гэтага дасягнуць. Гэта ўсё тут ў тваім розуме. Не сумнявайся... ”
Але Гары чуў, што ў Слізэрына, рэпутацыя Дома у якім навучаюцца цёмныя чараўнікі, таму ў адчаі паўтараў у сваёй галаве, што не хоча туды. Таму, калі капялюш нарэшце скарыўся, ён накіраваў хлопчыка ў Грыфіндор.
Прадзіраючыся праз натоўп, сябры сутыкнуліся з Колінам Крыві.
- Здароўку, Гары!
- Вітаю, Колін!- аўтаматычна адказаў Гары.
- Гары... Гары... слухай, адзін хлопчык з майго класа сказаў, быццам ты...
Аднак Колін быў настолькі малы, што быў не здольны супрацьстаяць натоўпу, што хутка панёс яго да галоўнай залы.
- Яшчэ ўбачымся, Гары,- піскнуў ён і знік з вачэй.
- Хм, і што такога сказаў яму той хлопчык у класе?- зацікаўлена спыталася Герміёна.
- Думаю то, што я і ёсць нашчадкам Слізэрына,- адказаў Гары і ўсярэдзіне яго ўсё абвалілася яшчэ мацней, ён прыпомніў, як падчас ланча ад яго збег Джасцін Фінч-Флэчлі.
- Людзі павераць ува што заўгодна,- з агідаю прамовіў Рон.
Тым часам натоўп зрадзеў і яны без працы змаглі дабрацца да наступнай лесвіцы.
- А ты сапраўды думаеш, што патаемная зала існуе?- спытаўся Рон у Герміёны.
- Я ня ведаю што думаць,- нахмурыўшыся адказала яна.- Дамблдор не змог вылекаваць Місіс Норыс і таму мне здаецца, што той хто напаў на яе не... ммм... не чалавек.
Тым часам, сябры зайшлі за рог і апынуліся як раз у тым месцы, дзе адбыўся напад. Супыніўшыся, яны азірнуліся. Калідор выглядаў гэдак сама, як і ў тую ноч, толькі на клямцы не вісела здранцвелая котка, а пад надпісам стаяла пустое крэсла.
- Гэта тут ахоўны пункт Філча,- прамармытаў Рон.
Сябры азірнуліся. У калідоры было пуста.
- Нам не пашкодзіць, калі мы крыху пашукаем тут доказаў,- скідаючы сумку, сказаў Гары. І ўстаўшы на карачкі прыняўся за пошук доказаў.
- Тут падпаліны!- прамовіў ён.- І там... і там таксама...
- Хадзі сюды!- паклікала яго Герміёна.- Паглядзі! Гэта вельмі дзіўна...
Гары выпрастаўся і падыйшоў да аднаго з вокан ля надпісу. Герміёна паказвала яму на вяршыню аконнай рамы. Два дзесятка павукоў манеўруючы паспешна прадзіраліся праз маленечкую расколінку ў шкле. Там жа хісталася доўгая срэбная павуцінка, якую тыя напэўна выкарыстоўвалі ў якасці лесенькі, каб выбрацца вонкі з замка.
- Ці вы бачылі калі-небудзь, каб павукі рабілі нешта падобнае?- здзівілася Герміёна.
- Ані,- адказаў Гары,- а ты Рон? Рон?
Гары азірнуўся праз плячо. Рон, стаяў паводдаль і здавалася з усяе моцы змагаўся з жаданнем ўцячы.
- Ты чаго?- спытаўся Гары.
- Я... не... люблю... павукоў,- напружана адказаў той.
- Ніколі б не падумала,- здзіўлена пазіраючы на Рона, заўважыла Герміёна.- Ты столькі разоў выкарыстоўваў іх дзеля выгатавання зелляў...
- Не маю ані нічога супраць здохлых павукоў,- адказаў Рон, старанна намагаючыся глядзець куды заўгодна, але толькі не на раму.- Я не люблю тых, якія рухаюцца...
Герміёна загігікала.
- Гэта не смешна,- у адчаі прамовіў Рон.- Калі хочаце ведаць, мне было тры гады і Фрэд ператварыў майго... майго плюшавага мішку на вялізнага гідкага павука, калі я паламаў яго цацачную мятлу. Вам бы таксама не спадабалася трымаць у руках мішку ў якога раптам вырасла б шмат ног і...
Рон змоўк, яго ўсяго калаціла. Герміёна па-ранейшаму імкнулася не ўсміхацца. Адчуваючы, што тэму лепей змяніць, Гары спытаўся:
- Ці вы памятаеце сколькі вады было на падлозе? Адкуль яна ўзялася? Яе хтось выцер.
- Лужа была тут,- прамовіў Рон, ён ачуняў настолькі, што змог прайсці колькі крокаў міма філчава крэсла.- На адным узроўне з гэтымі дзвярыма.
Ён пацягнуўся да латуннай ручкі, але адразу ж адхапіў яе, як быццам ручка яго апякла..
- Што яшчэ здарылася?- спытаў яго Гары.
- Туды я не пайду,- змрочна прамовіў ён.- Гэта дзявочая прыбіральня.
- Ай, Рон, ня бойся, там усё роўна анікога няма,- падыходзячы да яго заявіла Герміёна.- Гэта рэзідынцыя Мармытухі Міртлы. Хадзем, паглядзім.
І не звяртаючы ўвагі на вялізную шыльду з надпісам “Не працуе”, яна адчыніла дзверы.
Гэта была самая жахлівая і самая прыгнятальна выглядаючая прыбіральня, якую Гары толькі бачыў у сваім жыцці. Пад вялізным, пакрытым плямамі і трэснутым люстэркам месціўся шэраг каменных ракавін. У вільготнай падлозе адлюстроўвалася цмянае святло ад колькіх свячных недагаркаў, амаль ушчэнт спрацаваных; драўляныя дзверцы кабінак былі пашарпаны і падрапаны, а адна вісела толькі на адным завесе.
Герміёна прыклала палец да вуснаў і пайшла да апошняй кабіны.
- Гэй, прывітанне, Міртла, як маешся?- дайшоўшы на месца, спыталася дзяўчынка.
Гары і Рон падыйшлі і таксама зазірнулі ўсярэдзіну. Мармытуха Міртла плавала ў бачку, калупаючы прышчынку на падбароддзі.
- Гэта ДЗЯВОЧАЯ прыбіральня,- заявіла яна, з падазронасцю паглядзеўшы на Гары і Рона,- А ЯНЫ не дзяўчынкі.
- Ані, не дзяўчынкі,- пагадзілася з ёй Герміёна,- але я... я толькі хацела паказаць ім, як... ммм... тут добра.
Яна няўпэўненна хістнула рукой кажучы на старое люстэрка і вільготную падлогу.
- Спытай у яе, ці не бачыла яна кагось,- аднымі вуснамі прашапатаў Гары Герміёне.
- Што ты там шапочаш?- спытала вытарапіўшыся на яго, Міртла.
- Не, нічога,- хутка адказаў ёй Гары.- Я толькі хацеў спытаць...
- Як бы мне хацелася, каб людзі кінулі гаварыць за маёй спіной!- задыхаючыся ад слёз ўз’енчыла Міртла.- У мяне ж таксама ЁСЦЬ пачуцці, не гледзячы на тое, што Я памерла.
- Міртла,- прамовіла Герміёна,- мы не хацелі цябе пакрыўдзіць. Гары толькі...
- Не хацелі пакрыўдзіць! Якая лухта!- залямантавала Міртла.- Пры жыцці я ня ведала тут анічога акрамя пакут! А цяпер людзі прыходзяць, каб сапсаваць мне яшчэ і смерць!
- Мы хацелі спытаць цябе, ці не бачыла ты чагосьці дзіўнага апошнім часам?- выпаліла Герміёна.- Наўпрост за дзвер’ю тваёй прыбіральні на Хэлаўін адбыўся напад на котку.
- Ці ты не бачыла кагось у тую ноч?- спытаў Гары.
- Не звярнула ўвагі.- тэатральна адказала Міртла.- Піўз моцна пакрыўдзіў мяне, таму вярнуўшыся, я вырашыла накласці на сябе рукі. А потым, зразумела, прыпомніла, што я...
- Ужо і так памерла,- папамагаючы ёй, прамовіў Рон.
Міртла выдала трагічны енк, паднялася ў паветра, разгарнулася, распырскаўшы паўсюль ваду, нырнула ва ўнітаз і знікла з вачэй. Дзе, калі судзіць па гуку яе рыданняў, схавалася ў выгіб трубы.
Гары і Рон стаялі раззявіўшы рота, але Герміёна, стомлена паціснуўшы плячыма, заявіла:
- Шчыра кажучы, Міртла, сёння была амаль што вясёлай... добра, хадзем адсюль.
Гары, ледзь паспеў зачыніць дзвера, за якімі ўсё яшчэ, з булькатам рыдала Міртла, як гучны холас прымусіў усіх траіх падскочыць.
- РОН!
На верхняй прыступкі лесвіцы стаяў, бліскаючы прэфектаўскім значыкам, Персі Візлі, на твары якога адлюстраваўся моцны шок.
- Гэта ДЗЯВОЧАЯ прыбіральня!- ледзь дыхаючы, прамовіў ёе.- Што ты..?
- Троху пашукалі,- паціснуў плячыма Рон.- Ці не знойдзем ключэй да разгадкі...
Персі надзмуўся, так што адразу ж нагадаў Гары місіс Візлі.
- А ну... прэч... адсюль...- набліжаючыся да іх і адначасова праганяючы іх, махамі рук, сказаў Персі.- Вас не ТУРБУЕ, як гэта выглядае з боку. Вяртацца сюды, пакуль усе астатнія на абедзе...
- А чаму нам нельга тут быць,- палка заявіў Рон, супыніўшыся і вылупіўшыся на Персі.- Слухай, аніхто з нас і пальцам не крануўся да той коткі!
- Тое ж самае я сказаў Джыні,- раззлавана сказаў Персі,- але яна дагэтуль лічыць, што вас выключаць са школы. Я ніколі ранней не бачыў яе такой засмучанай, яна ўсе вочы выплакала. Падумай пра яе, няма ніводнага першагодкі, якога не захапіла гэта...
- ТЫ не пра Джыні клапоцішся,- адказаў Рон, вушы якога зрабіліся чырвонымі.- ТЫ турбуешся аб тым, што я магу сапсаваць твае планы зрабіцца школьным старастам.
- Пяць балаў з Грыфіндора!- каротка прамовіў Персі, кажучы пальцам на свой значык.- Спадзяюся, што хоць гэта чаму-небудзь цябе навучыць! І каб больш аніякай ДЭТЭКТЫЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ, альбо я напішу маці!
Персі развярнуўся і рушыў прэч. Яго шыя была гэткай жа чырвонай, які і ронавы вушы.
*
Тым вечарам, Гары, Рон і Герміёна абралі ў гасцёўне месца, як мага далей ад Персі. Рон ўсё яшчэ заставаўся ў благім настроі, таму нарабіў кляксаў у хатняй рабоце па замовах. А калі ён, каб выдаліць кляксы, безуважліва крануў пергамент сваёй палачкай, той загарэўся. Палаючы ад злосці, як той пергамент, Рон ляпнуў сваёй “Стандартнай кнігай замоў”. Да гарынага здзіўлення тое ж самае зрабіла і Герміёна.
- Аднак, хто ж гэта мог зрабіць?- ціхім голасам, працягваючы распачатую ранней размову.- Хто жадае, каб усі сквібы і магланароджаныя пакінулі Хогвартс?
- Давай паразважаем,- з фальшывай збянтэжанасцю, сказаў Рон.- Хто, як мы ведаем, лічыць усіх магланароджаных брыдотай?
Ён паглядзеў на Герміёну, тая, нерашуча азірнулася.
- Ты аб Малфоі?
- А хіба не!- заявіў Рон.- Ты чула яго словы: “ Наступнымі будзеце вы глеекроўкі! ” Слухай, на яго брыдкі пацучыны твар годзе аднаго раза глянуць, каб зразумець - гэта ён!
- Думаеш, Малфой – нашчадак Слізэрына?- з недаверам спыталася дзяўчынка.
- Ты зірні на ягоную сямейку,- адкладаючы сваю кнігу, уціснуўся ў размову Гары.- Малфой заўсёды хваліўся, што ягоныя продкі былі толькі слізэрынцамі. Яны лёгка маглі быць нашчадкамі заснавальніка свайго Дому. І яго бацька для гэтага суцэль дастаткова злы.
- І яны маглі праз стагоддзі, дадаў Рон,- захоўваць у сябе ключы ад патаемнай залы! Перадаючы іх ад бацькі да сына...
- Ну, што,- з асцярогай, прамовіла Герміёна.- Мяркую, што гэта цалкам мажліва...
- Але дзе мы возьмем доказы?- змрочна спытаўся Гары.
- Ёсць спосаб іх здабыць,- ціхенечкім голасам павольна сказала дзяўчынка, яна хутка азірнула пакой, каб паглядзець, ці няма паблізу Персі,- Аднак ён, зразумела ж цяжкі. І надта надта небяспечны. Не кажучы пра тое, што для яго выканання нам трэба будзе парушыць не меньш за пяцьдзесят школьных правілаў.
- Калі на працягу месяца-паўтара, ты будзеш гатова нам яго растлумачыць,- раздражнённа сказаў Рон.- Даш нам ведаць, добра?
- Ну, добра,- абыякава прамовіла Герміёна.- Нам трэба трапіць у слізэрынскую гасцёўню і задаць Малфою колькі пытанняў, але каб ён не зразумеў, што размаўляе з намі.
- Гэта ж не мажліва,- заявіў Гары, а на ронавым твары аб’явілася ўсмешка.
- Не, мажліва,- адказала дзяўчынка.- Усё што нам для гэтага спатрэбіцца, крыху шматыстотнага зелля.
- Крыху, чаго?- у адзін голас, спыталіся Рон і Гары.
- Снэйп узгадваў пра яго на ўроку колькі тыдняў таму...
- Думаеш, падчас зеллеварства, нам ані няма больш нічога рабіць, як толькі Снэйпа слухаць,- прабуркатаў Рон.
- З яго дапамогаю можна перавараціцца на іншага чалавека. Падумайце. Мы маглі б перавараціцца на трох слізэрынцаў і ніхто б не здагадаўся, што мы гэта мы. Тады, верагодна, Малфой раскажа нам што-небудзь. Напэўна ён нават зараз пахваляецца гэтым у слізэрынскай гасцёўне. Калі б мы маглі яго чуць...
- Гучыць занадта хітравата,-пахмурліва заявіў Рон.- А што калі праз гэта шматыстотнае зелле мы назаўжды застанемся выглядаць як слізэрынцы?
- Ані, у яго толькі часовае дзеянне,- махнуўшы рукой сказала Герміёна.- Але будзе вельмі цяжка здабыць яго рэцэпт. Снэйп сказаў, што ён ёсць у кнізе “Найпотэжны зелля”і што яна павінна быць у забароненай секцыі бібліятэкі.
Існаваў толькі адзін спосаб узяць кнігу з забароненай секцыі: цябе трэба было мець на гэта дазвол ад кагосьці з настаўнікаў.
- Так, будзе цяжкавата растлумачыць каму-небудзь,- прамовіў Рон,- навошта нам спатрэбілася гэта кніга, калі мы не збіраемся паспрабаваць анічога з пададзеных у ёй зелляў.
- Я мяркую,- адказала на гэта Герміёна,- што калі б мы пераканалі кагось з настаўнікаў, што нас цікавіць толькі тэорыя, мы б мелі шанец...
- Ай, кінь дурное, хто з настаўнікаў купіцца на такое,- заявіз Рон.- Хіба што поўны ёлуп...
РАЗДЗЕЛ Х
Бладжэр з норавам
Пасля катастрафічнага выпадка з піксі, Локхарт больш не рызыкаваў прыносіць на заняткі жывых істотаў. Замест гэтага, прафесар распачаў чытаць вучням свае кнігі, а адчасу ладзіў па іх невялічкія спектаклі. У памочнікі сабе, ён звычайна абіраў Гары, так што, хлопчык да сённяшняга моманту ўжо паспеў пабываць трансільванскім селянінам, якога Локхарт вылекаваў ад балбатальных сурокаў, Зюзям з ільдзяной галавой і ўпіром, які не мог, пасля сустрэчы з Локхартам, есці анічога акрамя салаты.
Вось і на гэтым занятку па абароне ад Цёмных мастацтваў, Гары выцягнулі да дошкі. На гэты раз хлопчыку трэба было ўявіць сабой ваўкалака. І калі б не важкая прычына, захаваць Локхарта ў добрым настроі, Гары б са здавальненнем адмовіўся.
- А цяпер гучна ўзвый, Гары... праўдзівей... дык вось, тады, паверыце вы мне ці не, я кінуўся на яго... вось так... ШПУРНУЎ на зямлю... такім вось чынам... адной рукой прыціснуў да зямлі, а другой, крануў яго горла сваёй палачкай... і тады, прыцягнуўшы на дапамогу свае апошнія сілы, я выканаў над ім незвычайна складаную замову Гаморфус... ён жаласліва завыў... давай, Гары... грамчэй... добра... яго поўсць знікла... яго іклы зменшыліся... і ён зноў перавараціўся на звычайнага чалавека. Проста, але эфектыўна... і вось цяпер, яшчэ адна вёска будзе памятаць мяне, як героя, што пазбавіў іх ад штомесячных жахлівых нападаў ваўкалака.
Празвінеў звон і Локхарт выпрастаўся.
- Хатняя работа: скласці паэму аб паразе ваўкалака Вагі Вагі ў змаганні са мной! Аўтар лепшай, атрымае асобнік кнігі “Мая магічнасць” з аўтографам!
Навучэнцы пакрысе пачалі выходзіць з кабінэта, а Гары вярнуўся у глыбіню класы, дзе яго чакалі Рон і Герміёна.
- Гатова?- прамармытаў Гары.
- Дачакаюся пакуль выйдуць ўсе,- занепакоена адказала Герміёна.- Уф, ну добра...
Яна падыйшла да локхартаўскага стала, сціскаючы ў руках нейкую паперу, а Гары і Рон крочылі следам.
- Эээ... прафесар Локхарт?- запінаючыся, сказала дзяўчынка.- Мне б хацелася... узяць у бібліятэцы адну кнігу. Для дадатковага чытання.- крыху дрыжачымі рукамі, яна працягнула Локхарту паперу.- Але, уся справа ў тым, што яна знаходзіцца ў забароненай секцыі бібліятэцы і трэба, каб хто-небудзь з настаўнікаў падпісаў дазвол на яе атрыманне... упэўнена, што толькі яна дапаможа мне зразумець, тое што вы казалі аб атрутах запаволеннага дзеяння ў сваёй кнізе “Гульні з гулямі”...
- А, “Гульні з гулямі”!- прымаючы ў Герміёны цыдулку і шырока ўсміхаючыся.- Гэта вельмі любімая мной кніга. Яна спадабалася табе?
- Так, зразумела,- палка адказала дзяўчынка.- А як вы разумна зрабілі... калі трапілі ў пастку маючы толькі чайны падсітак...
- Ну, я ўпэўнены, што калі я крышачку дапамагу лепшай вучаніцы году, ніхто супраць ня будзе,- з цеплынёй прамавіў Локхарт і выцягнуў аднекуль вялізнае паўлінне пяро,- Прыгожае, ці не праўда?- не правільна зразумеўшы агідны выраз на ронавым твары.- Звычайна, я падпісваю ім кнігі
Ён паставіў на герміёнінай цыдулцы зухаваты росчырк і вярнуў яе дзяўчынцы.
- Во, Гары,- прамовіў прафесар, калі нягнуткімі пальцамі Герміёна складала цыдулку і клала яе ў сваю торбу,- заўтра ж першы квідытчны матч сэзону, так? Калі не памыляюся Грыфіндор грае супраць Слізэрыну. Я чуў ты выдатны гулец. Я таксама быў паляўнічым. Мне нават прапаноўвалі месца ў нацыянальнай зборнай, але я вырашыў прысвяціць сваё жыццё выкараненню з гэтага света цёмных сіл. Тым ня меньш, калі ты будзеш адчуваць патрэбу ў невялічкім прыватным практыкаванні, не саромся папытаць мяне аб гэтым. Я заўжды гатовы дапамагчы сваімі ведамі і вопытам камусьці меньш здольнаму...
Гары выдаў нейкі невыразны гук са свайго горла, а потым паспяшаў следам за сябрамі.
- Мне ў гэта не верыцца,- прамовіў Гары, калі яны ўтраіх разглядалі локхартаўскі подпіс на герміёнінай цыдулцы.- І нават НЕ ЗІРНУЎ, што за кнігу ты жадаеш узяць?
- Гэта таму, што ён бязмозглы ёлупень,- адказаў Рон,- але каго гэта павінна хваляваць, калі дазвол у нашай кішэні.
- Ён табе НЕ бязмозглы ёлупень,- пранізліва заявіла Герміёна і яны напалову бегам паспяшалі ў бібліятэку.
- Ты так думаеш, таму што ён назваў цябе лепшай вучаніцай году...
Яні кінулі свае спрэчкі, бо ўвайшлі ў ахутаную цішынёй бібліятэку дзе панавала мадам Пінс, хударлявая і заўжды раздражнённая жанчына, якая нагадвала сабой недаядаючага сцервятніка.
- Найпатэжны зеллі?- паўтарыла яна і паспрабавала ўзяць цыдулку з герміёніных рук, але дзяўчынка працягвала моцна трымаць яе.
- Я буду ўдзячна, калі вы не будзеце яе забіраць,- адным дыханнем прашапатала Герміёна.
- Ай, кінь ты дурное,- вырваўшы цыдулку з Герміёніных рук і кінуўшы яе мадам Пінс, сказаў Рон.- Калі Локхарт пратрымаецца на сваім месцы дастаткова доўга, ты зможаш атрымаць яшчэ ані не адзін яго аўтограф.
Мадам Пінс паглядзела на цыдулку праз святло, спрабуючы выявіць падробку, але нічога не знайшла. Таму, падняўшыся з месца, яна крочыла між высокіх паліц ў глыбіню бібліятэкі і праз колькі хвілінаў вярнулася адтуль трымаючы ў руках вялізную і застаражытную з выгляду кнігу. Герміёна асцярожна паклала яе ў торбу і яны паспяшалі прэчкі намагаючыся ісці не надта хутка і не выглядаць надта вінаватымі.
Праз пяць хвілінаў, яны ўжо акупіявалі непрацуючую прыбіральню Мармытухі Міртлы. Адкінуўшы ўсе ронавы пратэсты, Герміёна вырашыла, што гэта апошняе месца, куды можа завітаць хтось у добрым розуме, таму ім гарантыявана некаторая прыватнасць. У сваёй кабінцы працягвала енчыць Міртла, але яны ігнаравалі адно аднаго.
Герміёна асцярожна адчыніла кнігу і усе трое схіліліся над яе вільготнымі, пакрытымі плямамі старонкамі. З першага погляду яны зразумелі, чаму кніга апынулася ў забароненай секцыі. Шмат зелляў прадстаўленых у ёй мелі надта жахлівы эфект, што было паказана на колькіх гідкіх ілюстрацыях - чалавек, якога здавалася вывернула навыварат ці вядзмарка ў якой з галавы расло колькі дадатковых пар рук і таму падобныя.
- А вось і яно,- прамовіла Герміёна, знайшоўшы зелле ілюстраванае выявамі людзей, якія ўжо напалову ператварыліся на кагосці іншага. І гледзячы на іх, Гары шчыра спадзяваўся што наймацнейшыя пакуты на іх тварах, толькі фантазіі мастака.
- Гэта самае складанае зелле з тых што я колісь бачыла,- праглядаючы рэцэпт, паведаміла Герміёна.- Мухі сеткакрылкі, п’яўкі, стуліха, драсён,- шапатала яна, водзячы пальцам па радках.- Ну гэта дастаць вельмі лёгка, яны ёсць у шафе для навучэнцаў. Ёйку, глядзіце, таўчоны рог двурога... нат ня ведаю дзе яго знайсці... Цёртая скура бумсланга... гэта таксама будзе складана, ну і вядома крышачку ад таго ў каго мы жадаем перавараціцца.
- Прабач?- перабіў яе Рон.- Што ты мела на ўвазе, пад “крышачку ад таго ў каго мы жадаем перавараціцца”? Я не буду піць анічога ў чым ёсць крэйбавы пазногці...
Герміёна працягвала чытаць, быццам нават не чула Рона.
- Хаця аб гэтым нам непакоіцца пакуль ня трэба, бо іх трэба дадаваць напрыканцы...
Рон адвярнуўся, у яго аднялася мова, а вось Гары выглядаў надта занепакоенным.
- Герміёна, ты разумееш колькі мы будзем мець праблемаў, калі паспрабуем скрасці адсутныя інгрэдыенты? Цёртая скура бумсланга... яе ў шафе для навучэнцаў не знойдзеш. А як нам прарвацца да асабістых запасаў Снэйпа? Я нават ня ведаю, ці ёсць гэта добрай ідэяй...
Герміёна з грукатам захлопнула кнігу.
- Ну што, калі вы абодва збіраецесь падтуліць хваста, добра,- адказала Герміёна, яе шчокі паружавелі, а ў вачах аб’явіўся большы чым звычайна бляск.- Вы абодва ведаеце як Я не люблю парушаць правілы. І Я лічу, што тое, што пагражае ўсім магланароджаным чараўнікам значна горшае, за варства цяжкога зелля. Аднак, калі вы не хочаце даведацца, якім бокам да гэтай справы тычыцца Малфой, я зараз жа пайду і вярну кнігу мадам Пінс...
- Не думаў, што дажыву да таго дня, калі ты будзеш пераконваць нас парушыць школьныя правілы,- прамовіў Рон.- Добра, мы згодны. Але, каб без пазногцяў.
- А як доўга будзе варыцца зелле?- спытаўся Гары, калі задаволеная Герміёна зноўку адчыніла кнігу.
- Ну, стуліху трэба апрацоўваць на поўню, а сеткакрылак таміць на працягу дваццаці аднаго дня... Думаю, калі мы знойдзем усе неабходныя інгрэдыенты, на гэта пойдзе прыблізна месяц.
- Месяц?- спытаўся Рон.- За месяц Малфой паспее ажыцявіць напад на палову магланароджаных, што тут вучацца!- але заўважыўшы, як вочы дзяўчынкі зноўку небяспечна звузіліся, імгненна дадаў.- Хаця, гэта лепшы план, які ў нас зараз ёсць, так што наперад на ўсіх парах.
Тым ня меньш, пакуль Герміёна правярала, ці няма небяспекі за дзвярыма прыбіральні, Рон прашапатаў Гары:
- Аднак, лепей будзе, калі ты заўтра папросту, скінеш Малфоя з мятлы.
*
У суботу, Гары прачнуўся на золку і, працягваючы ляжаць ў ложку, прыняўся разважаць аб маючым адбыцца матчы. Ён быў занепакоены, і тым што скажа ім Вуд, калі яны прайграюць, і тым, што сёння ім прыйдзецца супрацьстаяць камандзе, якая лятае на самых хуткіх мётлах, якія толькі мажліва набыць за золата. Ніколі ранней ён так моцна не жадаў паразы слізэрынцаў. Праз поўгадзіны ляжання ў яго пачало круціць у жываце, тады ён ўстаў, апрануўся і спусціўся на сняданак. Да яго здзіўлення, не гледзячы на ранні час, уся грыфіндорская каманда ўжо сядзела за пустым сталом, занепакоеная і не шматмоўная.
Аб адзінаццатай гадзіне ўся школа пачала рухацца ў напрамку квідытчнага стадыёну. Дзень быў задушлівы, а ў паветры адчувалася хуткае набліжэнне грымотаў. Ля распранальні да Гары падбеглі Рон з Герміёнаю, каб пажадаць яму поспеху. Потым ён, разам з астатняй камандай, пераапрануўся у пунсовую квідычную мантыю і прысеў, каб паслухаць звычайную падбадзёрлівую перадматчавую прамову Вуда.
- Так, у Слізэрынцаў лепшыя мётлы за нашыя,- распачаў ён,- і ня мае сэнсу сцвярджаць, што гэта не так. Аднак на нашых мётлах, сядзяць найлепшыя за іхных ГУЛЬЦЫ. Мы трэніраваліся больш чым яны, мы ляталі ў любое надвор’е... (- Цалкавітая праўда,- прамармытаў Джордж Візлі.- Апошні раз надзейна высахлая вопрадка ў мяне была ў жніўне.)...- таму, давайце зробім так, каб яны праклялі той дзень, калі дазволілі Малфою, гэтаму куску брыды, набыць шлях у іх каманду.
Усхвалявана ўздымаючы грудзі, Вуд звярнуўся да Гары.
- І асабістае заданне для цябе, Гары - пакажы Малфою, што дзеля таго, каб быць паляўнічым, трэба нешта большае за багатага бацьку. Злаві сніч раней за Малфоя, ці памры ў спробе яго злавіць. Мы павінны выйграць сённяшні матч, павінны.
- Так што не турбуйся, Гары!- падміргнуў яму Фрэд.
Як толькі яны выйшлі на поле, іх сустрэла аглушальнае равенне натоўпу - Рэйвенкло і Хафлпаф таксама з нецярпеннем чакалі паразы слізэрынцаў, аднак ў натоўпе было чуваць і няўхвальны гуд ды сыканне слізэрынцаў. Мадам Хуч, квідытчная суддзя, загадала Вуду і Флінту наблізіцца і паціснуць адно аднаму рукі. Што яны і зрабілі, абдараваўшы суперніка пагрозлівым поглядам і сціснуўшы рукі мацней чым гэта было неабходна.
- Пачынаем па маім свістку.- сказала мадам Хуч.- Раз... два... тры...
Пад равенне натоўпу, чатырнаццаць мёцел ўзняліся ў свінцовага колеру неба. Гары ўзляцеў вышэй за астатніх і прыжмурыўшыся, прыняўся шукаць вачамі сніч.
- Як ты там маешся, шнарагаловы?- спытаўся Малфой, куляй ўзляцеўшы перад яго вачыма, быццам жадаў паказаць Гары хуткасць сваёй мятлы.
Адказаць Гары не паспеў. У тое ж імгненне ў яго бок кінуўся цяжкі чорны бладжэр. У апошні момант Гары ўхіліўся і мяч пранесся ўшчыльную да яго галавы, крануўшы валасы.
- Ён амаль патрапіў па цябе, Гары!- прамільгатнуўшы міма хлопчыка, кінуў Джордж і стукнуўшы бітай па бладжэру, пусціў яго у бок слізэрынцаў. Гар