Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


З гісторыі беларускай арфаграфіі




Гісторыя бел. арфаграфіі цесна звяз. з гіст. новай БЛМ. У 1696 – забарона на выкарыстанне БМ на Варшаўскім сейме. Нормы БЛМ складваліся напрацягу к.19 -20ст. Этапы развіцця бел. арфаграфіі:

1) К.19ст. – 1918г. 2) 1918 – 1934гг. 3) 1934 – 1959гг. 4) 1959-2008 5)2008 – нашы дні.

1) 1906г. прыняты закон аб свабодзе друку, адмена забароны бел.друку. Працуюць выдавецтвы (Загляне сонца..., Наша хата і інш.), выходзяць “Наша доля” і “Наша ніва”, “Belarus“, „Goman“, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва” і нек. інш. Правапіс кірыліцай і лацінкай. У літ-ры прыходзяць Баглановіч, Купала, Колас. 1912 – пасля апытання чытачоў Нашай нівы прынята кірыліца. 1915-18 – першыя спробы зафіксаваць арфагр. правілы. Публікацыі: “Граматыка і родная мова” Я.Лёсік, “Аб наш правапіс” А.Луцкевіч, “Jak prawilna pisac’ pa-belarusku” У.Луцкевіч, “Як правільна пісаць па-бел” А.Луцкевіч (брашура), “Бел. правапіс” А.Луцкевіч, Я.Станкевіч.

2)1918 – у Вільні выхозіць “Беларуская граматыка для школ” (т.наз. “тарашкевіца”) Браніслава Тарашкевіча – 1ае нарматыўнае выданне. Перавыдавалася 5 разоў, 1991 – факсімільнае выданне (копія). Заслуга Б.Тарашкевіча: 1.Абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі таго часу, адлюстраваныя у маст. і інш. літ. 2.Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістыкі, даследванні Карскага і Шахматава. 3. Улічыў вопыт папярэднікаў. Замацавана аканне, яканне (на 2і3 складах таксама), дзеканне і цеканне ва ўласнабел. словах, прыстаўныя зычн. (вока, гарэх, дом у вагні), мяккі [л’] у запазычаных: Лёндан,кляса (=клас), цв.зычны перад гал. пярэдн. рада у запазыч.: газэта, сымболь, элімэнт; асімілятыўная мяккасць: сьнег, сьвет. Асвоены словы катэдра, Піліп. У 1922 – Я.Лёсік “Практычная граматыка”, 1923 – “Бел.мова. Правапіс” – без змен змешчана тарашкевіца. 1926 – склікана акадэмічная канферэнцыя па рэформе бел. правапісу і азбукі. Прынялі ўдзел вядучыя спец. Інбелкульта, лінгвісты Масквы, Кіева, Германіі. Вырашана замацаваць кірыліцу, адмена ь для адлюстр. асімілят. мяккасці. Вынікі не былі прыняты. Створана спец. камісія начале з С.Некрашэвічам, якая 1930 прадставіла праект “Бел. правапіс”.

3) 1933 – выходзіць новы праект, заснаваны на ідэалагічнай Пастанове СНК “Аб зменах і спрашчэнні бел. правапісу” – рэформа бел. арфаграфіі, т.наз. “наркамаўка”: 1)не распаўсюдж. аканне на інтэрнац. словы к о мунізм, пі о нер, к о мс о мол; 2)яканне толькі у 1ым скл. перад нац. 3)адмена мяккага [л’] 4) метр, кадр, міністр, АЛЕ сяб а р; 5)Орджанікідзэ, Орол, Владзімір Ленін, Владзівосток; 6)дзеепрым. незал. стану: пануючы клас. 1951 – арфаграфічная камісія начале з Я.Коласам распрацавала “Праект змен і ўдакладнення бел. правапісу”. 1957 – Пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах бел. правапісу” Савета міністраў БССР, выходзіць “Бел. арфаграфія і пунктуацыя”: 1)аканне ва ўсіх словах, акрамя запазычанах на канцы (трыо); 2)яканне ў 1ым пераднац.; 3)дзеканне і цеканне (Цемеразеў); 4)уласн. імёны і геагр. назвы з У (Уладзімір).

4) 1990 – “Закон аб мовах у БССР” – адна дзярж. мова – бел. 1991 – аднаўленне Нашай нівы на тарашкевіцы. 1995 – рэферэндум, 2 мовы (рус,бел). 1992 – Мінск, канферэнцыя “Праблемы бел.правапісу” → створана Дзярж. арфаграфічн. камісія (Н.Гілевіч, А.Падлужны, Булыка, Клышка, Міхневіч, Шуба і інш). 1994 – камісія вынесла на разгляд грамадскасці “Высновы Дзярж. камісіі па ўдакладн. бел. правапісу”: 1)пашырыць фанетычны прынцып 2)падпарадкаваць бел. нормам запазыч. словы. 3)аканне, яканне, асіміл. мяк. і інш. Апублікавана у ЛіМе. Вінцук Вячорка – свій праект правапісу, спалучыў наркамаўку і тарашкевіцу, апублік. у “Спадчыне”; 2005, Вільня – “Беларускі клясычны правапіс” падручнік (Вячорка, Саўка, Санько, Бушлякоў). З прапановамі выступалі часопісы “Роднае слова”, “Бел. мова і літ.”.

5) Закон «О правилах белорусской орфографии и пунктуации» ад 23 ліпеня 2008 (набыў сілу 1.09.2010). Змены:

●Аканне ў спалучэнні «-i + галосны» ў словах іншамоўнага паходжання: Літара «о» пішацца толькі пад націскам; Літары «іё» («ыё») пішуцца пад націскам і «ія» («ыя») не пад націскам: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа, АЛЕ радыё; біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, біялогія.

●Аканне ў канцавым спалучэнні «галосны + ненаціскны o»: Старыя выключэнні ліквідуюцца і перадаюцца праз «а»: Токіа, Ватэрлоа, Маа (=Мао Цзэдун).

●Замена «-эр», «-эль» на «-ар», «-аль» у словах іншамоўнага паходжання: шні́цаль, ка́рцар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, АЛЕ Одэр, Пітэр.

●Яканне ў лічэбніках «дзявяты», «дзясяты», «сямнаццаць» і «васямнаццаць».

●Аканне ў складанаскарочаных словах і абрэвіятурах: скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет, прафсаюз,... прамкамбінат,... Цэнтрвыбаркам, прафкам, ваенкам, гарвыканкам, селькар, лінкар (лінейны карабель),... газпрам.

●Змены ў напісанні «э» замест «е» паводле фанэтычнага прынцыпу: У словах іншамоўнага паходжання літары «э», «е» як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літ. вымаўленнем: у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка; АЛЕ ерэты́к, Еўро́па, Еўпато́рыя, Ерэва́н, Еўфра́т. У канцы нязменных словаў, а т.с. ўласных імёнаў і геагр. назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ́, рэзюмэ́, рэнамэ́, кафэ́, кабернэ́, плісэ́, дэкальтэ́; Літ. «э» ў запаз. словах пасля губных, а т.с. «з», «с», «н» пішацца згодна з літ. вымаўл.: капэ́ла, пэ́йджар, сурвэ́тка, экзэмпля́р; меда́ль, парла́мент, перспекты́ва.

●Уніфікацыя напісання прыметнікаў на «-скі»: Усе прыметнікі на «-скі», утвораныя ад імёнаў уласных, пішуцца без змякчэння, як і утвораныя ад назоўнікаў на „-нь“: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

●Пашырэнне нескладовага «ў» на некаторыя словы іншамоўнага паходжання: для ўніята, ва ўніверсітэце, саўна, фаўна, АЛЕ у канцы фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау і г.д

●З вялікай літары пішуцца «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь», «Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі», «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

●Напісанне спалучэнняў «й + галосны»: Напісаньне літары «ё» замест «йо» у пачатку, пасьля галоснага ў сярэдзіне і на канцы слова: Ёфе, Нью-Ёрк, фае, секвоя, Мая, Папая, АЛЕ Іо́сіф, Іо́ў, Іасафа́т, Іаан Багаслоў, Іаган Себ.Бах.

●Лібэралізацыя правілаў пераносу: «Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалуч. зычн., то пераносіцца або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-09-20; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2813 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Надо любить жизнь больше, чем смысл жизни. © Федор Достоевский
==> читать все изречения...

2398 - | 2068 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.