Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Вакалізм сучаснай беларускай мовы. Класіфікацыя галосных. Моцныя і слабыя пазіцыі галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных




Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук, аспекты вывучэння гукаў.

Фанетыка (грэч. phone “гук, голас”) – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы –не толькі гукі мовы, але і склады, націск, інтанацыя. Падзяляюцца на сегментныя (лінейныя) – гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма (такт), фраза і суперсегментныя (прасадычныя) – націск, інтанацыя. Фанетыка – агульная, прыватная (розн. моў), параўнальн., тэарэт., практ. і інш.

Сувязь з іншымі навукамі: арфаграфія – узаемаадносіны фанемы і графемы; граматыка – чаргаванні гукаў і змена націску у розн. грамат. формах, тып сказу і інтанацыя (пытальны, апавядальны, клічны); лексікалогія – ад змены гука ці націску можа змяніцца значэнне слова (стол – стул, мýка – мукá); стылістыка – інтанацыя, рытм, мелодыка у розных стылях мовы і тыпах тэкстаў; акустыка, фізіалогія, анатомія, медыцына, псіхалогія, лагапедыя, эксперыментальная фанет. – з тэхнічнымі дысцыплінамі, інфарматыкай.

Практычнае выкарыстанне фанетыкі: 1)у методыцы навучання пісьму і чытанню; 2)арфаэпічнае унармаванне мовы, выпрацоўка правільнага маўлення; 3) стварэнне графічных сістэм для непісьменных моў і удасканаленне старапісьменных; 4)у лагапедыі і сурдапедагогіцы.

Гук – ваганне паветра пад удзеяннем пругкага цела, мінімальная адзінка гукавога ладу мовы. Мае вышыню – залежыць ад частаты, сілу (ад амплітуды /размаху ваганняў) і тэмбр (спалучэнне розных частот). Фанема – найменш. адзінка гукавога ладу, якая мае дакладныя акустычныя і артыкуляц. прыметы і служыць у мове для будаўніцтва і адрознення значымых адзінак (слоў, марфем), можа выражацца некалькімі гукамі – варыянтамі фанемы. Вывучаюцца у 4 аспектах: 1) акустычны (фізічны) – вывучэнне фізічнай прыроды гукаў (з’ява, заснаваная на ваганні цела); 2) артыкуляцыйны (фізіялагічны) – апісанне характэрн. асаблів. гукаў у аспекце іх утварэння пры дап. артыкуляцыйнага апарату; 3) функцыянальны (лінгвістычны, фаналогія) – вывучэнне гукаў і іх ролі як сродку зносін. 4) перцэптыўны – асаблівасці успрымання гукаў на слых.

Стадыі утварэння гука: 1) экскурсія (падрыхтоўка орг. маўлення), 2) вытрымка (рабочы стан), 3) рэкурсія (вяртанне у зыходны стан). Важнейшай для артыкуляцыйнай характарыстыкі гука з’яўл. стадыя вытрымкі.


Вакалізм сучаснай беларускай мовы. Класіфікацыя галосных. Моцныя і слабыя пазіцыі галосных. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных.

Галосныя гукі – тыя, што выдзяляюцца пад націскам. Іх у БМ 6:

Пад’ём Рад
Пярэдні Сярэдні Задні
Нелабіялізаваныя Лабіялізаваныя
Верхні і ы у
Сярэдні э   о
Ніжні   а  
           

Для класіфікацыі галосных гукаў улічваюцца асаблівасці работы артык. апарату. У залежнасці ад гэтага галосныя гукі адрозніваюцца месцам (гаразынтальныя рухі языка) і спосабам (вертыкальныя) утварэня, а таксама удзелам губ: лабіялізаваныя і нелабіялізаваныя. Такія характарыстыкі гал. гукі маюць, калі на іх не ўплываюць іншыя гукі, пад уплывам хар-кі гукаў мяняюцца.

Моцная пазіцыя гука – адпавядае фанеме. Для галосных – пад націскам. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі: р а дня – р ó д. Не пад націскам.

Акамадацыя – гук прыстасоўваецца да вымаўлення суседняга, не мяняючы асноўных артыкуляц. характарыстык. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя ч.: аканне: [ о ], [ э ] у ненац. становішчы вымаўл. як [ а ]: н о вы – н а віна, ц э лы – уц а лець. Яканне: [ э ] пасля мяккіх зычных у 1ым складе перад нац. вымаў. як [ а ]: с е м – с я мі, з е млі – з я мля, н е быў [н’ а быў], б е з голасу [б’ а з голасу]. Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: а – у (вяжу – вузел), а – нуль гука (бяру – браць), а – э (садзіць – сесці), э – нуль гука (дзень – дня), э – і (светлы – світаць), э – о – і (сцеле – стол – рассцілаць), э – о (шэсць – шосты), э – у (трэсці – трусіць), і – о – нуль гука (біць – бой – б’ю), о – нуль гука (сон – сну), о–ы (кроў – крыві), о – у – ы (сохнуць – сушыць – засыхаць), у – ы (дух – дыхаць), а – н, м (мяць – мну, узяць – вазьму), а – н, м – ын, эн, он, ім (пачаць – пачну – пачынаць), у – ав (кую – каваць).


5.Кансанантызм СБМ. Класіфікацыя, моцныя і слабыя пазіцыі, пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных. Пры класіф. зычных гукаў (у БМ – 39) улічваюцца 4 артыкуляцыйныя крытэрыі: 1) удзел голасу і шуму 2) месца утварэння (наяўнасць перашкоды) 3) спосаб утварэння (пераадолення перашкоды) 4) наяўнасць /адсутнасць змякчэння (палаталізацыі).

Спосаб утварэння Удзел голасу і шуму Месца ўтварэння
губныя язычныя
губна-губныя губна-зубныя пярэдне-язычныя сярэдне-язычныя задне-язычн.
зубныя пярэдне-падняб. сярэднепаднябен. заднепаднябен.
паводле палаталізацыі
цв   мяк цв мяк цв мяк цв мяк цв мяк
змычн.(выбухныя) звонкія глухія б п б’ п’     д т       г к г’ к’
шчылін. (фрыкатыўн) звонкія глухія санорн.     ў   в ф   в’ ф’   з с   з’ с’   ж ш       j y х   y’ х’  
Змычна-шчылін. (афрыкаты) звонкія глухія         дз ц дз’ ц’ дж ч      
Змычна-праходныя насав. санорныя м м’     н н’        
бакав.         л л’        
Дрыжачы             р      

Моцная пазіцыя – гук адпавяд. фанеме. Для зычн. – перад галосн. і санорн. Слабая – фанемы выражаюцца варыянтамі. Перад глух. і звонк. Чаргаванне – змена гукаў у межах адной марфемы роднасных слоў, калі гук у пэўнай пазіцыі часткова ці поўнасцю траціць свае артыкуляц. асаблівасці і замяняецца іншым гукам. Пазіцыйныя: асіміляцыя (прыпадабненне) – поўная (у лодцы – у лоццы) і няпоўная (казка – каска). Віды: па мякасці (спі – с’п’і), па глухасці (казка - каска), па звонкасці (касьба – каз’ба), шыпячых да свісцячых (мыешся – мыjэсс’а), свісцячых да шыпячых (перавозчык – п’эравошчык). Дысіміляцыя (распадабненне) – ка л ідор ← Ko r idor. Аглушэнне на канцы слова. Сцяжэнне гукаў – блізкія гукі зліваюцца у адзін (горад + ск = гарацкі). Дзеканне і цеканне – змяненне д і т на дз’ і ц’ пры змякчэнні: га д ы – у го дз е, пля т у – пля ц і.

Гістрычныя чарг. адбыв. на аснове законаў, я. дзейнічалі у агульнаслав., агульнаўсходнеслав. і стар.бел. перыяды: г – з (дуга – дузе), г – ж ( лягу – ляжаш), д – нуль гука (кладу – клала), д – дж (прыеду – прыязджаць), д – с’, с (іду – ісці), з – ж (казаць – кажу), к – ц (рука – руцэ), к – ч (рака – рачны), л – ў (рабіла – рабіў), с’ – ш (насіла – нашу), т – нуль гука (мяту – мяла), т – ч (лётаць – лячу), ск – шч (плоскі – плошча), с’ц’, ст – шч (пусціць – пушчу), х – с’ (страха – на страсе), х, х’ – ш (страх – страшны), б’ – бл (рабіць – раблю), в, в’ – ўл (лавіць – лаўлю), м,м’ – мл (карміць – кармлю), п,п’ – пл (купіць – куплю), ф – фл (графіць – графлю).






Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-09-20; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2571 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Логика может привести Вас от пункта А к пункту Б, а воображение — куда угодно © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

4346 - | 4230 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.013 с.