Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.




Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.

Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.

У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).

З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.

Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.

Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.

Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.

У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

Барацьба супраць крыжакоў i татара-манголаў.

Русь падтрымл. паліт. і гандл. сувязі з краінамі Еур. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольтвамі. Аднак у пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся і пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. У1202г. рыжскі епіскап альберт Буксгаудэн з мэтай абярнуць у хрысц. насельн. Прыбалтыкі заснавау ордэн мечаносцау. У1237г. аб’яднанне ордэна мечаносцау і Тэутонскага ордэна (кан. ХІІ ст.) у Лівонскі ордэн. Пасля паражэння у вайне з арабамі, нямец. князі вырашылі перанесці вайну у Прыбалтыку і Русь. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны, заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201) i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях, закрывалі выйсце у Балтыйскае мора. Крыжакі нейтралізавалі пол. князя і у 1207-1214 гг. землі Кукенойса і Герцыке былі далучаны да Лівонскага ордэна. Крыж. пазбавілі пол. князя права збіраць даніну з лівау. У1210 г. пол. князь адмауляецца ад Ніжн. Падзвіння і дамогся права вольнага праезду пол. купцам па Зах.Дзвіне. У гэты час па загаду каталіц. царквы крыжовы паход пачауся паспяхова. Упрыбалтыцы не было вялікіх войскау і магутных рэпасцей. Рускія князі вялі паміж сабой спрэчкі. Ваенная экспансія немцау супраць Пол. княства і Наугар.зямлі прывяла да таго, што Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У бітве на Няве са шведскімі войскамі у 1240 г. наугар. дапамаглі палачане. Знішчэнне Алякс. Неускім нямец. рыцарау на ледзе Чудскага возера у 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсі. на паун.-захадзе.

У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. У1223 г. на р. Калцы сышліся на бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне рускіх княствау стала перадумовай да Батыевай навалы. З 1236 па 1240 гг. татара-манголы прайшлі усе рускія землі, знішчылі Кіеу, спусташылі Венгрыю, Малмпольшчу, Сілезію. Да Ноугарада дабраца не змаглі. У 1240 г. тат.-манголы разбурылі Уладзімір-на Клязьме і Маскву. Русь трапіла пад уладу моцных тат.-манг. ханау. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi. Тат.-манг. нашэці на заходнерускія землі адбываліся у 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 889 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Бутерброд по-студенчески - кусок черного хлеба, а на него кусок белого. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2408 - | 2330 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.