Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху 6 страница




Сумарныя паказчыкі 1901-1904 гг. па ўсіх формах руху намнога пера-высілі паказчыкі папярэдніх шасці гадоў. У эканамічнай барацьбе, паводле няпоўных звестак, прынялі ўдзел 20 тыс. чалавек - на 73 % больш, чым у 1895-1900 гг. Калі ў другой палове 90-х гг. штогод у сярэднім баставалі 1917 чалавек, то ў 1901-1904 гг. - 4975 (у 2,6 раза больш). Тэрытарыяльна- эканамічны рух пашырыўся ў гэты час у 2,4 раза іахапіў рабочых 56 насялё-ных пунктаў.

Палітычны рух у форме стачак, дэманстрацый, масовак і маніфестацый распаўсюдзіўся на 52 гарады і мястэчкі (супраць 7 у другой палове 90-х гг.). У гэтых стачках удзельнічала прыблізна 34 тыс. чалавек. Па палітычных ма-тывах штогод баставала ў сярэднім 8,5 тыс. чалавек. Дэманстрацыйны антыўрадавы рух, нягледзячы на ўсе папераджальныя і рэпрэсіўныя меры царызму, ахапіў 24 гарады і мястэчкі. Адбылося 59 дэманстрацый з удзелам прыблізна 20 тыс. чалавек. Параўнальна з 90-мі гг. значна павялічылася колькасць масовак (палітычных сходаў і маніфестацый) і іх удзельнікаў3. У сувязі з вулічнымі выступленнямі (дэманстрацыямі і маніфестацыямі) ад-быліся 23 узброеныя сутыкненні рабочых з паліцыяй і салдатамі.

Сітуацыя ў вёсцы. Нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання ся-
лянскі рух у Беларусі у гэты час заставаўся на невысокім узроўні. Паводле
падлікаў К. Шабуні, у 1901г. адбылося 16, у 1902г.-41, у 1903г.-24, у 1904г.-32, а усяго - 113 выступленняў. Як і раней, у аснове сялянскага руху
была барацьба за зямлю. Каля 1/3 выступленняў складалі патравы і лясныя
парубкі, 23% -захопы памешчыцкіх зямель, сервітутных угоддзяў і сутычкі пры размежаванні зямлі. Адміністрацыйныя і судовыя праследаванні за патравы і парубкі таксама нярэдка суправаджаліся сутычкамі сялян з мясцовымі уладамі і паліцыяй. Яны складалі каля 12 % усіх выступленняў. Та-

______________

 

1 Бич М.О. Рабочее движение в Белоруссии в 1861-1904 гг. С.152-153 189-196

2 Тамжа. С.217-224.

3Тамжа. С.229-232.

 

 

кая ж з'ява назіралася, але значна радзей, і пры спагнанні дзяржаўных падат-каў і павіннасцей1.

3 мэтай аслабіць сацыяльную напружанасць у вёсцы, якая найбольш вы-разна праявілася ў 1902 г. у сялянскіх паўстаннях у Палтаўскай і Хар-каўскай губернях, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 г. скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні казённых, земскіх і мірскіх падаткаў і збо-раў. Маніфестам ад 11 жніўня былі адменены цялесныя пакаранні сялян па прыгаворах уласных судоу, а таксама частка нядоімак па выкупных плацяжах, дзяржаўных і мясцовых падатках.

Як ужо адзначалася, у 1902-1903 гг. Гомельская, Віцебская, Шклоўская, Копыльская арганізацыі Бунда пачалі аптацыйную дзейнасць сярод сялян. У 1904 г. яе пашырылі групы і камітэты РСДРП. Заснаваная бундаўцамі Віцебская сялянская сацыял-дэмакратычная арганізацыя ў 1904 г. перай-шла пад кіраўніцтва мясцовай трупы РСДРП. Яна налічвала ў той час 75 членаў ікаля 200 спачувальнікаў. Сяляне складалі значную частку сярод членаў местачковых труп РСДРП (Лоеўская, Брагінская, Радульская і інш.). Гэтыя групы сталі арганізатарамі першых масовак парабкаў і сялян у беларускай вёсцы2. У той жа час у шэрагу месцаў Беларусі сярод сялян рас-паўсюджваліся выданні Бунда, ПСР, ППС у Літве, БСГ. Аднак дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый у беларускай вёсцы ў пачатку XX ст. яшчэ практычна не праяўлялася ў сялянскім аграрным руху. Па сваіх формах, ха-рактары і ўзроўні арганізаванасці ён ні чым ісютотным не адрозніваўся ад вы­ступленняў папярэдніх дзесяцігоддзяў.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 566 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Неосмысленная жизнь не стоит того, чтобы жить. © Сократ
==> читать все изречения...

3770 - | 3450 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.013 с.