Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага




Пытанне аб утварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) з'яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай гістарычнай навуцы. Аб яго першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюс-травана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звяз-вае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кан-салідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыто-рыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання аз-начае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян, а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць, што ўтва-рэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы Натуральнай сацы-яльна-эканамічнай і, адпаведна ей, палітычна-тэрытары-яльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».

Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча.

Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археа-логіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасні і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага.

М. Ермаловіч сцвярджае, што летапісная «літва» не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай — Аўкштайціяй. На яго думку, ле-тапісная «літва» знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».

 

У працэссе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М. Ерма-ловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а, наад-варот, «Новагародак паставіў яго (Міндоўга. — А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяр-жаўнай мэты — заваявання "літвы"».

Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычньгя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародак і Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.

Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага як адну з магутных плыней палітыч-нага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».

На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэта-га працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем манго-ла-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб'-ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі ба-гатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта вы-хаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова ста-новіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьста-янняў — з крыжакамі і татара-манголамі — быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржа-вы, якая атрымала назву княства Літоўскага. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння — Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.

Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй,

I)ўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дьіпламатыяй, але сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней — Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звы-чайна ўжывалася скарочаная форма: «Вялікае княства Літоўскае» ці ўвогуле — «Літва». У Вялікім княстве Літоўскім гэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Княства ў першай палове XV ст.

3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княст-ваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, пры-трымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгод-насці. Так, на дабравольна-дагаворнай аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія за-цвярджалі статус гэтых зямель у складзе Княства.

Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У XIV—XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе — з Мас-коўскім і Разанскім княствамі, на захадзе — з Польшчай, на паўночным захадзе — з Крыжацкім ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні — з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней — Вільня.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 871 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Слабые люди всю жизнь стараются быть не хуже других. Сильным во что бы то ни стало нужно стать лучше всех. © Борис Акунин
==> читать все изречения...

2240 - | 2159 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.