Тэмы рэфератаў:
1. Навуковая i грамадска-палiтычная дзейнасць I.Лялевеля.
2. Мецэнацкая дзейнасць М.П.Румянцева.
3. А.Чартарыйскi – грамадскi i палiтычны дзеяч.
4. К.П. i Я.П.Тышкевiчы – навукоўцы i меценаты.
5. М.К.Агiнскi – культурны i палiтычны дзеяч.
6. Жыццё i творчасць Напалеона Орды (1810 – 1885).
7. Аляксандр Семянтоўскi – этнограф, археолаг i краязнаўца.
8. I.Дамейка – дзеяч беларускага грамадскага руху i нацыянальны герой Чылi.
9. Мiкалай Судзiлоўскi-Русель. Жыццё і дзейнасць.
10. Валерый Урублеўскi – дзеяч беларускага i мiжнароднага рэвалюцыйнага руху.
11. Зыгмунд Серакоўскi (Даленга): погляды i рэвалюцыйная дзейнасць.
12. Адам Гурыновiч – беларускi пiсьменнiк-рэвалюцыянер.
13. Iван Чэрскi – даследчык i навуковец.
14. М.Баброўскi – беларускi вучоны славiст.
15. Мiтрапалiт Літоўскі Iосiф (Сямашка). Жыццё і дзейнасць.
16. Ян Чачот: лiтаратурная i выдавецкая дзейнасць.
17. Пратаірэй Іаан (Грыгаровіч) – заснавальнік беларускай археаграфіі.
Крынiцы i лiтаратура да V раздзела рэфератаў:
Крынiцы
Беларуская лiтаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Мн., 1988.
Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн., 1983 – 1990.; Т. 1 – 2.
Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов: В 4 т. Мн., 1979. Т.4.
Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т.2. (1772 – 1903 гг.) Мн., 1940.
Калiноўскi К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы. Мн., 1999.
Мемуары князя Адама Чарторийского и его переписка с императором Александром I: В 2 т. М., 1912-1913.
Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.
Уния в документах. Мн., 1997.
Фiламаты i фiларэты. Зборнiк. Мн., 1998.
Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.
Чачот Я. Выбраныя творы. Мн., 1996.
Лiтаратура
Асвета i педагагiчная думка ў Беларусi: Са старажытных часоў да 1917 г./ Ткачоў М.А., Пасэ У.С., Сянькевiч Г.Р. i iнш. – Мн., 1985.
Асветнiкi зямлi беларускай X - XX стст. Мн., 2001.
Басевич А.М. Иахим Лелевель. М., 1961.
Беларусы: У 8 т. – Т. 3. Гiсторыя этналагiчнага вывучэння. Мн., 1999.
Бэлза И. Михаил Клеофас Огинский. М., 1974.
Гiлевiч Н. З клопатам пра песнi народа. Мн., 1970.
Гiсторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1987 – 1995. Т. 1-6.
Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. Мн., 1969. Т. 2.
Гiсторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т. 2.
Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Из истории странствования Белоруссии. Мн., 1968.
Гужалоўскi А. Тамаш Зан – аўтар першага беларускага музейнага праекта // Беларускi гiстарычны часопiс. 1999. №3. С. 60-62.
Дробаў Л.Н. Графiка Беларусi XIX – пачатку XX стагоддзя. Мн., 2000.
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX – начала XX века. Мн., 1974.
Залуский А. Время и музыка Клеофаса Огинского. Мн., 1999.
Збралевич Л.И. Издание документов по истории Белоруссии в первой половине XIX в. // Из истории книги, библиотечного дела и библиографии в Белоруссии. Мн., 1972. Вып. 2.
Каханоўскi Г.А. Археалогiя i гiстарычнае краязнаўства Беларусi ў XVI – XIX стст. Мн., 1984.
Каханоўскi Г.А. Прадвесне навукi. Мн., 1990.
Каханоўскi Г.А., Каханоўскi А.Г. Руплiвец нашай старасведчыны. Яўстах Тышкевiч. Мн., 1991.
Кеневич С. Лелевель: перевод с польского. М., 1970.
Кiсялёу Г.В. Ад Чачота да Багушэвiча. Праблемы крынiцазнаўства i атрыбуцыi беларускай лiтаратуры XIX ст. Мн.,1993.
Кiсялёў Г. Героi i музы. Мн., 1982.
Кляшчонак Т. Мiхаiл Клеафас Агiнскi i Беларусь// Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №2.
Козлов В.П. Колумбы российских древностей. 2-е изд. М.. 1985.
Лiс Я. Палiтык Мiхаiл Клеафас Агiнскi // Спадчына. 1996. №2.
Лойка А. Адам Мiцкевiч i беларуская лiтаратура. Мн., 1959.
Лойка А.А. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. Дакастрычнiцкi перыяд. Мн., 1980. Ч.1.
Мальдзiс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гiсторыi беларускай лiтаратуры, мастацтва i культуры. Мн., 1969.
Мальдзiс А. Традыцыi польскага Асветнiцтва ў беларускай лiтаратуры XIX ст. Мн., 1972.
Мыслiцелi i асветнiкi. Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1995.
Попков Б.С. Польский учёный и революционер Иоахим Лелевель: Русская проблематика и контакты. М., 1974.
Скарабагатаў В. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.
Славутыя iмёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. першы.
Теплова В.А. Жизнь и труды преосвещенного митрополита Иосифа: К 200-летию со дня рождения // IV Международные Кирилло-Мефодиевские чтения, посвященные Дням славянской письменности и культуры: Материалы чтений. М., 1999. Ч.1.
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению Белоруссии феодального периода. М., 1973.
Черепица В.Н. «Отторгнутые насилием воссоединены любовию…» // Гродненские епархиальные ведомости. 1999. №1. С. 10-11.
Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва: У 4 т. Мн., 1984-1987. Т. 1-4.
Якiмовiч Ю.А. Беларуская архiтэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусi. 1983. №7.
Пытанні для самакантроля
“Гісторыя Беларусі XIX стагоддзя ”
- Крыніцы па гісторыі Беларусі XIX стагоддзя. Іх асноўныя публікацыі.
- Гістарыяграфія гісторыі Беларусі XIX ст. Асноўныя накірункі і публікацыі.
- Беларусь ў складзе Расійскай імперыі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні. Насельніцтва і яго саслоўная структура.
- Сельская гаспадарка Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Праблема “крызіса прыгонніцтва”. Сацыяльныя супярэчнасці.
- Прамысловасць і гандль Беларусі ў першай палове XIX ст.
- “Польскае пытанне” і урадавая палітыка на тэрыторыі Беларусі ў XIX ст.
- Аляксандр I. Новыя тэндэнцыі ў палітыцы на тэрыторыі Беларусі.
- Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1812 г.
- Палітыка французскіх акупацыйных улад на Беларусі ў час вайны 1812 г.
- Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай чвэрці XIX cт.
- Рэформы П.Д. Кісялёва і іх вынікі.
- Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў першай палове XIX cт. Полацкі царкоўны сабор.
- Развіццё навуковых ведаў на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Віленская навучальная акруга. Арганізацыя і дзейнасць.
- Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі.
- Уплыў паўстання 1830-1831 гг. на ўрадавую палітыку.
- Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- Літаратура і тэатр у першай палове XIX cт.
- Жывапіс. Графіка. Скульптура. Архітэктура Беларусі першай паловы XIX cт.
- Гарады Беларусі першай паловы XIX cт. Колькасны і сацыяльны склад насельніцтва.
- Мястэчкі на Беларусі. Склад і заняткі насельніцтва.
- Перадумовы і падрыхтоўка адмены прыгоннага права
- Адмена прыгоннага права на Беларусі: спецыфіка і вынікі.
- Мадэрнізацыйныя працэсы на Беларусі ў XIX ст.: агульнае і асаблівае.
- Паўстанне 1863 – 1864 гг. на Беларусі.
- Урадавая палітыка на Беларусі ў 60-90-я гг.XIX ст.: агульная характарыстыка асноўных накірункаў.
- «Заходнерусізм»: ідэалогія і плыні.
- Абмежавальныя законы на тэрыторыі Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст. Прычыны і наступства.
- Буржуазныя рэформы на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.: спецыфіка і вынікі.
- Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Развіццё прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Гарады Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Народніцкі рух на Беларусі. Група “Гоман”.
- Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх арганізацый на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі ў канцы XIX ст.
- Зараджэнне беларускага нацыянальнага руху ў XIX ст.
- Фарміраванне беларускай нацыі.
- Адукацыя на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Этнаграфічныя, гістарычныя, мовазнаўчыя і краязнаўчыя даследаванні на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Грамадская думка на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Прыродазнаўчыя навуковыя веды: дасягненні на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Выяўленчае мастацтва Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Архітэктура Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Развіццё гандлю і шляхоў зносін на Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- Сацыяльная структура насельніцтва Беларусі ў другой палове XIX ст.
ХРАНАЛОГІЯ
1801 г., верасень Утварэнне Гродзенскай губерні (замест скасаванай Літоўскай)
1802г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў Беларусі
1803 г. Адкрыццё Віленскага універсітэта і арганізацыя Віленскай навучальнай акругі
1805 г. Адкрыццё ў Свіслачы гімназіі - першай на Беларусі
1806 –1868 гг. Жыццё і дзейнасць К.Тышкевіча – аднаго з заснавальнікаў археалогіі на Беларусі
1807 – 1883 гг. Жыццё і дзейнасць беларускага мастака і кампазітара Н.Орды
1810 – 1885 гг. Жыццё і творчасць беларускага мастака І.Хруцкага
1810 г. Узнікненне ваенных пасяленняў ў Віцебскай і Магілёўскай губернях
1810 – 1820 гг. Будаўніцтва Бабруйскай крэпасці
1812–1820 гг. Дзейнасць Полацкай езуіцкай Акадэміі.
1812 г, 24 чэрвеня Пачатак вайны Францыі супраць Расіі.
1812г., 1 ліпеня Утварэнне Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага-органа
адміністрацыйнага кіравання на акупіраваннай вайскамі Напалеона тэрыторыі Літвы і Беларусі
1812 г., 22-23 ліпеня Бой рускіх войск з напалеонаўскімі каля в. Салтанаўка (Магілеўская губ.)
1812 г., 17-18 жніўня Бітва рускіх войск з напалеонаўскімі каля г. Полоцка
і 17-23 кастрычніка
1812 г.,
26-28 лістапада Разгром напалеонаўскіх войск на р. Бярэзіна ў час пераправы каля вёскі Студзёнка
1814 – 1873 гг. Жыццё і дзейнасць Я.Тышкевіча – беларускага археолага, гісторыка, краязнаўца
1817-1823 гг. Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў ў Віленскам універсітэце
1824 –1839 гг. Будаўніцтва Аўгустоўскага канала
1818 г. – 1820 гг. Выданне часопіса «Полацкі штомесячнік»
1820 гг. Забарона дзейнасці ордэна іезуітаў у Расійскай імперыі
1821-1825 гг. Дзейнасць дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі
1822 г. Заснаванне ў Гродне тытунёвай фабрыкі
1825 – 1826 гг. Дзейнасць тайнага таварыства “Ваенныя сябры” ў Літоўскім корпусе
1826-1841 гг. Дзейнасць Беларускага вольнага эканамічнага таварыства
1829 -1850 гг. Утварэнне і дзейнасць Беларускай навучальнай акругі
1830-1831 гг. Польскае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі
1831 г. Скасаванне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёускай губернях
1831 – 1834 гг. Існаванне Мінскага генерал-губернатарства
1831-1848 гг. Дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў
1832 г. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта
1833 1842 гг. Будаўніцтва Брэсцкай крэпасці
1836 г Перавод навучання ва ўсіх установах Беларусі на рускую мову замест польскай
1836 г. Утварэнне Ф. Савічам нелегальнага студэнцкага “Дэмакратычнанага
таварыства”
1838 – 1917 гг. Выданне “Губернских ведомостей» у Беларусі
1839 гг. Полацкі царкоўны Собор
1840 гг. Адкрыццё земляробчай школы ў м.Горы-Горкі
1840 г. Скасаванне Статута Вялікага княства Літоўскага ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях
1842 г. Заснаванне ў Лагойску першага на Беларусі гісторыка-археалагічнага музея
1844 г Пачатак інвентарнай рэформы на Беларусі
1844 – 1857 гг. Перавод дзяржаўных сялян на аброк
1845 – 1847 гг. Дзейнасць у Віцебску балетнай трупы П.Піёна
1846-1849 гг. Дзейнасць на Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюза свабодных сяброў”
1848 – 1864 гг. Дзейнасць Горы-Горацкага земляробчага інстытута
1857 г., Адрас на імя Аляксандра II памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерній, дзе выказвалася згода на вызваленне сялян ад прыгона без зямлі
1857 г., 20 лістапада (2 снежня) Рэскрыпт імператара Аляксандра II віленскаму генерал-губернатару У.І.Назімаву аб стварэнні губернскіх камітэтаў па сялянскаму пытанню
1857 – 1897 гг. Жыццё і дзейнасць Янкі Лучыны (І.Неслухоўскага)
1859 г. Увод у эксплуатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск – Бабруйск
1861 г., 19 лютага (3 сакавіка) Маніфест аб адмене прыгоннага права
1861 – 1917 гг Жыццё і дзейнасць Ігната Буйніцкага
1862 г. Пачатак ваеннай рэформы. Утварэнне Віленскай ваеннай акругі
1862 г., чэрвень – 1863 г., май Выданне газеты “Мужыцкая праўда” – першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай беларускай газеты
1862 г., лета Стварэнне Камітэта руху (Літоўскага правінцыяльнага камітэта) у Вільні
1863 г., студзень – 1864 г. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве
1863 г.,студзень Адозва Літоўскага правінцыяльнага камітэта да паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада аб надзяленні сялян зямлёй
1863 г., люты Захоп “белымі” кіраўніцтва ў ЛПК
1863 г., 1 (13) сакавіка Указ аб увядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і інфляндскіх паветах Віцебскай губерні
1863 г., 24 красавіка Захоп паўстанцамі г. Горкі
1863 г., 22 мая Бітва паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі каля в. Мілавіды
1863 г., 18 (30) кастрычніка Цыркуляр М.М.Мураўёва аб прадастаўленні трохдзесяціннага сямейнага надзелу сялянам, абеззямеленым ў 1846 – 1856 гг., і аб вяртанні надзелаў сялянам, пазбаўленым зямлі пасля 1857 г.
1863 г., 2 (14) лістапада Указ аб абавязковым выкупу сялянскіх надзелаў у Магілёўскай губерні і беларускіх паветах Віцебскай губерні
1864 г., 10 (22) сакавіка пакаранне смерцю К.Каліноўскага ў Вільні
1864 г., 5 (17) сакавіка Палажэнне аб ільготах і перавагах асобам рускага паходжання пры куплі зямлі ў Заходніх губернях
1864 г, май Зацверджаны “Часовыя правілы” для народных вучылішч Заходняга краю, распрацаваныя М.М.Мураўевым
1864 г., ліпень – 1920 г. Дзейнасць Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
1864 г., 10 (22) ліпеня Забарона яўрэям купляць зямлю па-за гарадамі і мястэчкамі заходніх і паўднёва-заходніх губерняў
1864 г., 14 (26) ліпеня Прыняты “Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах” і новы статут гімназій і прагімназій. Пачатак школьнай рэформы
1865 г. Прыняцце новага цэнзурнага статута. Пачатак цзнзурнай рэформы
1865 г., 10 (22) снежня Забарона палякам купляць і арэндаваць зямлю ў заходніх і паўднёва-заходніх губернях
1867 г., 16 (28) мая Палажэнне аб пазямельным упарадкаванні дзяржаўных сялян заходніх губерній
1869 – 1878 гг. Будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі
1869 – 1894 гг. Жыццё і дзейнасць А.Гурыновіча
1870 г. Выдадзены “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча
1871 г., лістапад Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Смаленск – Мінск – Брэст
1872 –1918 гг. Дзейнасць настаўніцкіх семінарый ў Нясвіжы і Полацку
1872 г. Увядзенне міравых судоў. Пачатак судовай рэформы на Беларусі
1872 г. Заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы
1873 – 1875 гг. Узнікненне і дзейнасць першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах
1873 г., верасень Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай магістралі Маладзечна – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай дарогі
1873 – 1912 гг. Дзейнасць Мінскага камерцыйнага банка
1874 г., 1 (13) студзеня Увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці
1875 г., 29 красавіка (11 мая) Пачатак рэформы гарадскога кіравання ў заходніх губернях
1876 г., сакавік Забастоўка рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань – адно з першых выступленняў рабочых на Беларусі
1876 – 1921 гг. Дзейнасць настаўніцкай семінарыі ў мястэчку Свіслач
1877 г. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Зямля і воля”
1878 г. Заснаванне ў Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча
1879 – 1880 гг Прыезды у Мінск Г.В.Пляханава з мэтай арганізацыі выдання газеты “Черный передел”
1879 – 1882 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Чорны перадзел”
1881 г. Дзейнасць у Мінску друкарні народніцкай арганізацыі “Черный передел”
1881 г., 1(13) сакавіка Забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II
1882 г. Стварэнне на Беларусі акруговых судоў
1882 – 1889 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў “Народнай волі”
1882 г., 9 студзеня Закон аб абавязковым выкупе зямлі сялянамі і спыненні часоваабавязаных адносін сялян з памешчыкамі з 1883 г.
1882 г., май Заснаванне Сялянскага пазямельнага банка
1882 г.,чэрвень Выданне рабочага заканадаўства. Закон аб забароне выкарыстоўваць на фабрыках, заводах і мануфактурах працы дзяцей да 12 гадоў, абмежаванне рабочага дня падлеткаў (12 – 15 гадоў) і вызваленне іх ад працы ў начны час і святочныя дні
1882 г. Забарона яўрэям пражываць па-за межамі гарадоў на тэрыторыі яўрэйскай аселасці
1884 г. Выданне ў Пецярбургу нелегальнага часопіса “Гоман” – органа беларускіх нарадавольцаў
1884 г. Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай лініі Вільня - Мінск
1884 – 1889 гг. Дзейнасць у г. Мінску першых рабочых гурткоў марксісцкага кірунку
1885 г., 3 чэрвеня Закон аб забароне начной працы жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў)
1886 г. Заснаванне ў Мінску музычнага таварыста
1886 – 1902 гг. Выданне грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Минский листок”
1886 г., чэрвень Закон аб увядзенні на прадпрыемствах разліковых кніжак
1890 г., 5 чэрвеня Адкрыццё ў Мінску гарадскога тэатра
1892 г. Заснаванне мастацкай школы ў Віцебску
1895 г. Увядзенне ў эксплуатацыю электрастанцыі ў Мінску
1895 г., студзень і сакавік Забастоўкі рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань
1895 г., красавік (май) Першае святкаванне рабочымі Мінска 1 Мая
1896 г., красавік З’езд прадстаўнікоў літоўска-беларускіх сацыял-дэмакратаў у Вільні. Утварэнне Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі
1896 г., май Утварэнне Рабочага саюза Літвы пад кіраўніцтвам С.Трусевіча
1897 г. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расійскай імперыі
1897 г., 2 чэрвеня Закон аб абмежаванні рабочага дня на фабрыках і заводах 11,5 гадзінамі
1897 г, верасень Першы з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні. Утварэнне БУНДа
1898 г, 103 (13-15) сакавіка З’езд дэлегатаў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага, Екацерынаслаўскага “Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа”, кіеўскай “Рабочай газеты” і БУНДа. Утварэнне РСДРП
1898 г. Увод у эксплуатацыю трамвая ў Віцебску