Пасля ліквідацыі СССР пачалося прызнанне Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. 3 сумежнымі дзяржавамі былі падпісаны дагаворы аб граніцы. 26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі за-ключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Беларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягле-дзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Асаблівае значэнне надавала Беларусь усталяванню адносін з Расіяй. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Расіі Б.Ельцына у Беларусь (люты 1995 г.) быў падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасу-седстве і супрацоўніцтве. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін — Беларусі, Расіі, Казахстана і Кіргізіі. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб Суполънасці суверэнных дзяржаў — Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Дагавор забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы у атрыманні адукацыі, ахове здароўя, пра-цаўладкаванні, аплаце працы, заканадаўстве і г.д. Важным кронам на шляху далейшага паглыблення інтэграцыі дзвюх краін стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. Яго неад'емнай часткай стаў распрацаваны і вынесены на ўсенароднае абмеркаванне Статут Саюза Беларусі і Расіі. 23 мая 1997 г., пасля таго, як прэзідэнты Беларусі і Расіі на сустрэчы у Маскве канчаткова ўзгаднілі свае пазіцыі, Статут быў імі падпісаны і ўступіў у дзеянне. 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі А.Лука-шэнкам і Б.Ельцыным быў падпісаны Договор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а у студзені 2000 г. адбыўся абмен грама-тамі аб ратыфікацыі гэтага дагавора. Галоўная яго мэта - стварэнне агульнай прававой базы Саюза, фарміраванне адзінай эканамічнай, абароннай і гуманітарнай прасторы, паляпшэнне жыцця людзей. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусветных арганізацый і, паводле міжнародных правіл, павінна ўносіць сродкі у іх бюджэт. У 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя органы — 4 млн дол., на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганізацый — 11,8» на адкрыццё і ўтрыманне пасольстваў, розных замежных устаноў - 10,1 млн дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД. Беларусь ажыццяўляе навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі. У 1993 г. вучоныя Акадэміі навук Беларусі разам з замежнымі супрацоўнікамі ажыццяўлялі даследаванні больш як па 150 праблемах і асобных тэмах. У іх распрацоўцы прынялі ўдзел 36 акадэмічных інстытутаў і каля 160 навукова-даследчых арганізацый з 24 замежных краін, у тым ліку з ЗША, Германіі, Фран-цыі, Англіі, Польшчы, Італіі, Кітая, Японіі і інш. Важным накірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння наро-даў з'яўляюцца кантакты і ўзаемаабмен дасягненнямі у галіне літа-ратуры, мастацтва, фізкультуры і спорту. Важную ролю у павышэнні аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне адыграла ратыфікацыя ею у 1993 г. Пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Тэта дае магчымасць кожнаму грамадзяніну прасіць абароны у міжнароднага супольніцтва праз Камітэт ААН па правах чалавека. Раней такога юрыдычнага права не існавала. У 1994 г. Рэспубліка Беларусь выбрана у Праўленне Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), які праводзіць рознабаковую дзейнасць у падтрымку правоў дзяцей і маці ва ўсіх краінах свету. Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з'яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі. Асаблівую небяспеку выклікала трагедыя, звязаная з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забрудж-вання. Гэтая зона ахапіла 1/3 шюшчы рэспублікі, на якой пражыва-ла пятая частка насельніцтва — болып за 2 млн 200 тыс. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі і інш. Знаходзячыся на скрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем, Беларусь удзяляе ўвагу развіццю аўтамабільных, чыгуначных, водных, паветраных шляхоў зносін. Урад Рэспублікі Беларусь падпісаў крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім банкам рэ-канструкцыі і развіцця аб правядзенні доўгатэрміновай праграмы