Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. ХХ ст




) Стварэнне рыначнай эканомікі звязана з прыватызацыяй дзяр­жаўнай маёмасці і ўсталяваннем розных форм уласнасці. Па пытанню месца і суадносін розных форм уласнасці існуюць дзве крайнасці: 1) прызнанне неэфектыўнасці дзяржаўнай уласнасці ва ўсіх выпадках і супрацьпастаўленне ей прыватнай уласнасці, якая быццам бы заўсёды з'яўляецца эфектыўнай; 2) абсалютная перавага дзяржаўнай і агульнанароднай уласнасці. Гэтыя пункты погляду не ўлічваюць сусветны вопыт, ім уласцівы апрыёрнасць, радыкалізм. Пры правядзенні прыватызацыі ні адна капіталістычная краіна не раздае задарма сваіх прадпрыемстваў, бо тэта толькі фармальна мя-няе ўласніка і не прыбаўляе новага капіталу, не садзейнічае ўкара-ненню сучасных тэхналогій і прыцягненню лепшых кіраўніцкіх кад-раў. А без гэтага не можа быць мадэрнізацыі вытворчасці, павышэн-ня яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі: прадпрыем-ствы ўпадаюць у блізкі да банкруцтва постпрыватызацыйны стан, а краіна губляе вялікія сродкі. Калі дзяржава прымае рашэнне аб пры­ватызацыі, яна прадае прадпрыемствы па рыначнай цане, прычым па той, якая акупіць будучую страту дывідэндаў ці чыстага прыбыт-ку ад прададзенай маёмасці. Калі рыначная цана ніжэй за тэты мінімум, тады прыватызацыя немэтазгодна. У 1993 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь былі прыняты прававыя акты, якія складалі аснову прыватызацыі. Сярод іх — зако­ны "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці у Рэспубліцы Беларусь", "Аб імянных прыватызацыйных чэках". У чэрвені 1993 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма прываты­зацыі, якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Вярхоўны Савет і ўрад Рэспублікі Беларусь вырашылі правесці прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці праз імянныя прыватызацый-ныя чэкі "Маёмасць". У 2002 г. пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў нафтахімічна-га комплексу Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзяржавы вызначыла наступныя прынцыпы прыватызацыі, акцыяніравання гэтых прад­прыемстваў: бяспека краіны і абарона яе інтарэсаў; прыток інвесты-цый у мэтах мадэрнізацыі абсталявання, стварэння новых тэхналогій і павышэння прадукцыйнасці працы; захаванне сацыяльнай сферы прадпрыемстваў; поўная занятасць працаўнікоў і стварэнне новых рабочых месц; павелічэнне экспарту прадукцыі за мяжу і забеспячэн-не мясцовага рынку таварамі і паслугамі; рост паступленняў у дзяр-жаўны бюджэт. Аграрны сектар эканомікі. Пачынаючы з 1995 г. колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі скарачалася, а памеры апрацоўваемых зямель павялічваліся. Скарачэнне колькасці фермерскіх гаспа­дарак тлумачыцца адсутнасцю вопыту і дастатковых сельскагаспа-дарчых ведаў, цяжкасцямі атрымання крэдыту, неэфектыўным вы-карыстаннем зямлі, маральнай і фізічнай непадрыхтаванасцю да цяж-кай сельскагаспадарчай працы без водпускаў і выхадных (12-18 гадзін у суткі) і г.д. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што пачынаючы з 1995 г. калгасна-саўгасная вытворчасць Беларусі стаяла на месцы, не давала ніякага прыросту прадукцыі. Разам з тым сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь, як і многіх іншых дзяржаў свету, застанецца датацыйнай галіной народнагаспа-дарчага комплексу. Але дзяржаўныя датацыі і крэдыты будуць выда-вацца толькі тым прадпрыемствам аграрнага сектара эканомікі, якія выкарыстоўваюць іх эфектыўна. Структурная перабудова эканомікі, канверсія. На рубяжы 80-90-х гадоў урадам рэспублікі былі прыняты меры па стабілізацыі ўнутранага спажывецкага рынку, правядзенні канверсіі і рэарганізацыі работы машынабудаўнічага і хімічнага комплексаў. Доля ваеннай прадукцыі у агульных аб'ёмах вытворчасці абаронных заводаў да сярэдзіны 1993 г. скарацілася з 70 да 12-13%. Са 120 прадпрыемстваў, якія у рознай ступені займаліся вытворчасцю прадукцыі абароннага прызначэння, ваеннымі заказам! забяспечана іх нязначная колькасць. У некалькі разоў скараціўся аб'ём навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, якія фінансаваліся па лініі Міністэрства абароны. Ажыццяўляючы канверсію, былыя абаронныя прадпрыемствы і аб'яднанні перайшлі на выпуск абсталявання і тэхнікі для розных галін гаспадаркі, прад­прыемстваў сувязі, для медыцыны, банкаў і гандлю, а таксама тава-раў народнага спажывання. Грашова-фінансавая сістэма. Ва ўмовах развалу эканомікі краін СНД, цэнаснай бязмежнасці, гульні біржавых дзял-коў на паніжэнне, разгулу эканамічнай злачыннасці сфарміраваўся спекулятыўны курс долара у адносінах да рубля, грошы болыпасці суверэнных дзяржаў, у тым ліку і беларускія рублі, зведзены на ніпіто.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 695 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Начинать всегда стоит с того, что сеет сомнения. © Борис Стругацкий
==> читать все изречения...

2298 - | 2047 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.