Эканамічны заняпад II паловы XVIII ст. дапоўніўся палітычным крызі'сам Рэчы Паспалітай. Ён быў звязаны з: 1) адсутнасцю моцнай цэнтралізаванай улады; 2) канцэнтрацыяй усёй улады ў асноўным у руках аднаго шляхецкага саслоўя.Гэта сітуацыя адбілася і на статусе караля і вялікага кня-зя. Манарх цяпер выбіраўся на агульнадзяржаўных сеймах прадстаўнікамі польскай і літвінскай шляхты. Гэта непазбежна вяло да барацьбы паміж Магнацкімі родамі. Самастойнасць караля і вялікага князя была агранічана.
Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (канцлер, гетман, марша-лак, падскарбій) займаліся пажыццёва. Былі створаны неза-лежныя найвышэйшыя суды-трыбуналы.
Сітуацыя ў Рэчы Паспалітай вяла да развалу дзяржавы. Такім чынам, у 1764 г. пачаўся этап рэформ. Былі адменены шматлікія гандлёвыя зборы. Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Было зроблена спроба ліквідацыі права "liberum veto" пры вырашэнні на сеймах пытанняў эканамічнага характару.
Спроба рэформ выклікала незадавальненне як магнатаў, так і суседніх дзяржаў.
Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных манархій—Расіі, Прусіі і Аўстрыі. 5 жніўня 1772 г. быў падпісаны трохбаковы трактат, згод-на з якім адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія—частку ўсходнееўрапейскіх зямель. У абставінах фактычнай акупацыі сейм у 1773 г. быў вымушаны пагадзіцца з захопамі. Прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш пераканаліся, што выратаваць незалежнасць краіны могуць толькі змены ў палітычным ладзе. Пачалася дзейнасць рэфарматараў, якія згуртаваліся падчас працы Вялікага сейма (1788—1792 гг.). Вяршыняй дзейнасці Вялікага сейма было прыняцце ў 1791 г. першай у Еўропе Канстытуцыі. Аб'ектыўна Канстытуцыя спры-яла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным накірунку. Баючыся распаўсюджання ідэі французскай рэвалюцыі, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую, а ў 1793 г. Расія дамовілася з Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікапольшчу, Расія—большую частку Беларусі і Украіны. Правядзенне рэформ у чарговы раз было спынена. Ц Каб абараніць гонар дзяржавы ад сквапных суседзяў, якія iмкнуліся да далейшага падзелу Рэчы Паспалітай, патрыёты ІПольшчы і Вялікага Княства ўзнялі паўстанне супраць Рас-ійскай імперыі. Кіраўніком паўстання стаў Т. Касцюшка. Яно пачалося ў сакавіку 1794 г. у Польшчы і хутка ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Галоўныя мэты паўстаўшых—выгнанне акупантаў, працяг дэмакратычных рэформ. Але паўстанцы не змаглі супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Паўстанне было задушана. А ў 7795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла польскія землі з Вар-шавай, Аўстрыя—з Кракавам. Расіі адышлі заходнебела-рускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Захад Гродзеншчыны апыніўся пад уладай Прусіі. Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г., 1793г., 1795г.) яна перастала існаваць як самастойная дзяржава. Большая частка Беларусі была далучана да Расійскай Імперыі.
Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай - гэта Люблінская унія - гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася бязглуздая рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія не дала жаданых вынікаў. Чацвёрты выток палітычнага крызісу - спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным
Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу - барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім Княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. У Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводства і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства.
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расіі - частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў.
У 1795 г. адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.