Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата




Жанры навуковай літаратуры.

Навуковая і тэхнічная літаратура разнастайная паводле жанраў.

Жанр – гэта від тэксту, які вылучаецца ў межах таго ці іншага стылю ці падстылю, характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.

Асноўныя жанры навуковага стылю:

- манаграфія, - рэцэнзія,

- падручнік, - рэферат,

- дапаможнік, - анатацыя,

- артыкул, - водгук,

- дысертацыя, агляд.

 

Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый

Анатацыя – гэта кароткая абагуленая характарыстыка, якая перадае асноўны змест арыгінала.

Віды анатацый:

q індыкатыўная анатацыя – 30-40 слоў (3-4 сказы);

q інфарматыўная, або апісальная, анатацыя ўключае ад 3 да 10 сказаў (ад 60 да 100 слоў);

q бібліятэчная анатацыя, якая сумуе тэматычны змест тэксту, можа быць вельмі кароткай і складацца з 1-2 сказаў (бібліятэчная картка).

Да тэксту анатацыі прад’яўляецца шэраг патрабаванняў: улік прызначэння анатацыі, улік зместу арыгінала, выкананне лагічнай структуры, абмежаваны аб’ём, выкарыстанне моўных сродкаў, уласцівых навукова-тэхнічнай літаратуры.

Схема анатацыі:

· Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

· Назва твора;

· Месца выдання, выдавецтва, год;

· Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

· Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы, можна па главах);

· Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

· Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;

· Чытацкае прызначэнне.

Лексічныя сродкі для напісання анатацыі

структура тэксту: артыкул носіць назву (называецца; прысвечаны; нагадвае сабой аналіз, апісанне, выказванне, абзор, абагульненне);

кампазіцыя: артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца);

агульная характарыстыка зместу: у артыкуле разглядаецца пытанне (гаворыцца; даследуецца; паказваецца; робіцца спроба даказаць; адзначаецца важнасць, звяртаецца ўвага, разглядаюцца дыскусійныя пытанні);

спасылка на аўтарскае выказванне: аўтар гаворыць (аналізуе; характарызуе; разглядае; указвае; адзначае; даказвае; супрацьпастаўляе; падкрэслівае; апісвае);

праблематыка: аўтар (артыкул)ставіць (закранае, разглядае, асвятляе праблемы, пытанні; спыняецца на пытанні);

паказ асобных палажэнняў: аўтар прыводзіць прыклад (цытату; факты; звесткі);

вывад, заключэнне: аўтар прыходзіць да вываду (да заключэння, да думкі; робіць вывад, заключэнне; у выніку, у заключэнне робіцца вывад);

значэнне: артыкул мае навуковае значэнне (уносіць пэўны ўклад у навуку, носіць навукова-папулярны характар; выданне, разлічана на спецыялістаў, на шырокае кола чытачоў).

Рэферат як жанр навуковай літаратуры. Азначэнне, сутнасць і прызначэнне рэферата

Рэферат (ад лац. reffere – дакладваць, паведамляць) – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэнне мэтазгоднасці звароту да яго.

Класіфікацыя рэфератаў.

І. Па паўнаце выкладу зместу рэфераты падзяляюцца на:

· інфарматыўныя (рэфераты-канспекты), якія змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанне абсталявання, сферы прымянення;

· індыкатыўныя ( указальныя, або рэфераты-рэзюмэ ), якія змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні.

ІІ. Па колькасці рэфераваных першасных дакументаў на:

· манаграфічныя, складзеныя на падставе аднаго дакумента;

· аглядныя, складзеныя па некалькіх дакументах на адну тэму.

ІІІ. Па чытацкім прызначэнні на:

· агульныя, у якіх пераказваецца змест у цэлым, разлічаны на шырокае кола чытачоў;

· спецыялізаваныя, у якіх пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў.

ІV. Па складанні:

· аўтарамі (аўтарэфераты);

· спецыялістамі ў той галіне, да якой адносіцца першасны дакумент;

· прафесіяналамі-рэферэнтамі.

Рэфераванне – найбольш складаны, часткова алгарытмічны, часткова творчы працэс, у аснове якога ляжыць уменне выдзяліць галоўную інфармацыю з тэксту-першакрыніцы. Істотнай асаблівасцю рэфератыўнага пераказу з’яўляецца тое, што тэзісы фармулююцца ўжо ад асобы аўтара рэферата, таму выкладаюцца праз пасрэдніцтва пэўных дзяесловаў, а таксама рэфератыўных канструкцый, што дазваляюць уводзіць асобныя сказы ў агульны кантэкст.

Асноўныя патрабаванні да складання рэфератаў:

- аб’ектыўнасць адлюстравання тэмы;

- паўната выкладу зместу;

- адзінства стылю;

- аб’ём ад 12 тысяч друкаваных знакаў і больш;

- кампазіцыя рэферата павінна быць унутрана лагічнай (можа адрознівацца ад кампазіцыі першаснага дакумента).

Кампазіцыйна тэкст рэферата найбольш часта складаецца з трох частак:

q Уводзіны, дзе прыводзяцца:

ü кароткія звесткі аб аўтары,

ü агульная характарыстыка крыніцы,

ü актуальнасць,

ü праблематыка,

ü метады даследавання, выкарыстаныя аўтарам.

q Асноўная частка, што ўтрымлівае

ü усе істотныя палажэнні, асноўныя пытанні і праблемы першаснага дакумента,

ü аналіз самых важных, на думку аўтара рэферата, пытанняў, названых вышэй,

ü заключэнне, высновы аўтара першакрыніцы.

q Заключэнне, што ўключае вывады і ацэнкі рэферэнта.

 

Лексічныя сродкі для напісання ўводзінаў да рэферата

Артыкул называецца (мае назву, носіць назву); тэма артыкула прадстаўляе сабой (абагульненне, пераказ, адбор, аналіз, апісанне і да т. п.);

У артыкуле разглядаецца, абагульняецца (што?), даецца ацэнка, аналіз (чаму?);

У артыкуле, (навуковай працы, даследаванні, нарысе, урыўку, главе) аўтар ставіць (закранае, асвятляе, падымае) пытанні (праблемы)...

Актуальнасць праблемы, па словах аўтара, вызначаецца тым, што…

Аўтар выкарыстоўвае наступныя метады даследавання…

Артыкул дзеліцца на (пачынаецца з; складаецца з; заканчваецца).

Лексічныя сродкі для напісання асноўнай часткі рэферата

У артыкуле пададзены пункт гледжання на...; змяшчаюцца дыскусійныя палажэнні, супярэчлівыя сцвярджэнні, даказана што... і да т. п.;

Варта ўлічваць, прымаць да ўвагі, звяртаць увагу на…, гэта наводзіць на думку…; важна адзначыць, сутнасць гэтага зводзіцца да наступнага, неабходна падкрэсліць, што....

Аўтар прыходзіць да вываду, заключэння; сутнасць ранейшага выкладу зводзіцца да наступнага…

У заключэнні рэферата для згоды або нязгоды з пазіцыяй аўтара ўжываюцца наступныя моўныя сродкі:

Аўтар пераканаўча даказвае, прытрымліваецца пункту гледжання, упэўнены, перакананы, думае, што...;

Мы падзяляеем пункт гледжання аўтара, прытрымліваемся падобнай думкі (меркавання), прызнаем заслугі (добрыя якасці, вартасці); нельга не пагадзіцца…;

Выкладзеныя ў артыкуле пытанні (праблемы) прадстаўляюць цікавасць не толькі для…, але і для…

Адзначаем недахопы, разыходзімся ў поглядах; аўтар пярэчыць, выклікае сумненне…; недахопам работы з’яўляецца…; незразумела, што...

Аўтар не раскрывае зместу, супярэчыць, ставіць невыканальную задачу.

Найбольш важнымі з высноў аўтара прадстаўляюцца наступныя… Гэта, па-першае…, па-другое…, і, нарэшце…

Такім чынам, можна сказаць, што…. у заключэнне можна сказаць, што...; абагульняючы сказанае; у выніку можна прыйсці да вываду....





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 3866 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

80% успеха - это появиться в нужном месте в нужное время. © Вуди Аллен
==> читать все изречения...

4327 - | 4241 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.