Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Рознага мэтавага прызначэння




Мэта: Пазнаёміцца са знешняй і ўнутранай структурай розных па мэтаваму і чытацкаму прызначэнню перыядычных выданняў.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць 2-3 розных перыядычных выдання ў адпаведнасці са схемай, якая прыкладзена. Зрабіць высновы аб адрозненні часопісаў рознага мэтавага прызначэння, а таксама аб адпаведнасці ўнутранай і знешняй структуры часопіса іх мэтаваму прызначэнню.

 

Схема аналіза:

1. Назва перыядычнага выдання.

2. Хто выдае?

3. З якога году выдаецца?

1. Знешнія прыкметы

1.1 Галіновая прыналежнасць.

1.2 Мэтавае і чытацкае прызначэнне.

1.3 Аналiз дынамiкi аб’ему выдання.

1.4 Аналiз дынамiкi тыражуу выдання.

1.5 Перыядычнасць.

1.6 Агульная колькасць артыкулаў у нумары і ў кожным раздзеле. Асноўныя раздзелы часопіса (даць назвы). Прааналiзаваць дынаміку.

Унутраная структура

2.1 Жанры апублікаваных матэрыялаў ў часопісе:

2.1.1 Артыкулы (навуковыя, вытворча-практычныя, перадавыя) іх віды.

2.1.2 Агляды – іх віды.

2.1.3 Інтэрв’ю.

2.1.4 Заметкі, кароткія паведамленні.

2.1.5 Лісты ў рэдакцыю.

2.1.6 Крыніцы другаснай інфармацыі, віды.

2.1.7 Рэкламныя матэрыялы.

2.1.8 Лiтаратурна-мастацкiя творы.

2.2 Іншы матэрыял.

Высновы

Літаратура:

1. Гаранина, С.П. Система советских периодических изданий по технике: Лекция для студентов / С.П.Гаранина. – М.: МГИК. – 1975. – 36 с.

2. Иванова, О.И. Комплексный анализ отраслевого периодического издания / О.И.Иванова, А.С.Лавреневская // Научно-техн. информация. Сер. 1. – 1986. – № 2. – С.20–25.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.262–279.

 

Тэма: Аналіз структуры і зместу апісанняў вынаходства

Мэта: Замацаваць веды аб асноўным відзе патэнтнай дакументацыі, дапамагчы сарыентавацца ў структуры і змесце гэтых дакументаў.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць апісанне вынаходніцтваў краін СНД і замежных краін. Вызначыць асноўныя структурныя часткі, даць характарыстыку кожнай частцы па наступнай схеме.

Схема аналізу:

1. Бібліяграфічнае апісанне.

2. Назваць асноўныя структурныя часткі дакумента.

3. Якія звесткі прыводзяцца ў:

3.1 Бібліяграфічнай частцы

3.2 Апісанні сутнасці вынаходніцтва

3.3 Формуле вынаходніцтва

3.4 Графічных матэрыялах

4. Які змест інфармацыі ў апісанні вынаходніцтва (прававая, эканамічная, тэхнічная) і ў структурных частках.

5. Якія асблівасці афармлення апісання вынаходніцтва.

Літаратура:

1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А.Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С. 136–148 цi Касап, В.А. Патентно-информационнаядеятельность в библиотеке: учеб. пособие. – Мн., 2010. – глава 1.

2. Колесников, А.П. Патентная документация Республики Беларусь / А.П.Колесников // Интеллектуальная собственность. – 1998. – № 1. – С.10–16.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.247–248.

 

Тэма: Аналіз структуры і зместу ТНПА

Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды аб катэгорыях, відах стандартаў, навучыцца аналізаваць дакументы з пункту гледжання іх пабудовы і зместа.

Заданне і методыка выканання: Прааналізаваць 2 розных дакумента: стандарты--міжнародны стандарт, міждзяржаўны (ГОСТ), стандарт Рэспублікі Беларусь (СТБ, РСТ), тэхнічныя ўмовы (ТУ), тэхнiчныя рэгламенты па наступнай схеме:

Схема аналіза:

1. Бібліяграфічнае апісанне ТНПА.

2. Вызначыць катэгорыю стандарта.

3. Вызначыць яго від.

4. Якое выдавецтва выпусціла дакумент.

5. Якія звесткі прыводзяцца ў:

5.1 бібліяграфічнай частцы

5.2 у тэксце самога дакумента

5.3 у дадатку

6. Якія ёсць спасылкі на іншыя дакументы?

7. Як абазначаюцца раздзелы, пункты дакумента?

8. Які характар носіць ілюстрацыйны матэрыял у ТНПА?

Літаратура:

1. О техническом нормировании и стандартизации: Закон Республики Беларусь № 262-3, утв. 5 января 2004 г.// Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. – 2004. – №4. – С.26–37.

2. ТКП 1.0-2004 Сiстэма тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi: правiлы распрацоўкi тэхнiчных рэгламентаў. – Увед. 29.10.2004. – 17 с.

3. Васильев, А.Л. Стандартизация для всех / А.Л. Васильев. – М.: Изд-во стандартов, 1992. – С.28–34, 43–46.

4. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2000–2009. – С.249–252.

 

Тэма: Аналіз структуры і зместу розных відаў прамысловых каталогаў

Мэта: Замацаваць веды аб структуры, змесце розных відаў прамысловых каталогаў. Ведаць правілы пабудовы прамысловых каталогаў розных відаў.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт павінен прааналізаваць 2 розных прамысловых каталога для вытворчасці і для рэкламы па схеме. Зрабіць высновы аб адпаведнасці структуры ПК і іх асноўных элементаў ДАСТ 7.22-2003.

Схема аналізу:

1. Бібліяграфічнае апісанне дакумента.

2. Вызначыць від і падвід прамысловага каталога.

3. Перыядычнасць прамысловага каталога.

4. Назваць структурныя часткі дакумента.

5. Якія элементы знаходзяцца ў бібліяграфічнай частцы? Якія адсутнічаюць? Ці адпавядае гэта ДАСТ?

6. Якая інфармацыя знаходзіцца ў тэксце дакумента? Як улічваюцца патрабаванні ДАСТ?

7. У якім выглядзе прадстаўлены графічныя матэрыялы?

8. Годнасць і недахопы ПК як крыніцы інфармацыі.

9. Высновы аб адпаведнасці структуры і зместу ПК патрабаванням ДАСТ.

Літаратура:

1. ГОСТ 7.22-2003 Промышленные каталоги. – введ. 1.01.2004. – Мн.: Госстандарт, 2004. – 8с.

2. Кузнецова, Т.В. Делопроизводство и техническая документация / Т.В.Кузнецова, Е.А.Степанов, Н.Г.Филиппов. – М.: Высш. школа, 1991. – С. 117–124.

3. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н.Кушнаренко.– Киев, 2000–2009. – 2-е–8-е изд. – С.256–259.

4. Цуркан Н.В. Развитие промышленных каталогов в СССР (1917-1985): Автореф. дис…. канд. фил. наук / Н.В.Цуркан – М., 1987. – 16 с.

Тэма. Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі

Мэта: Пазнаёміць студэнтаў з рознымі групамі дакументаў: неапублікаванымі, тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi,патэнтнымi, прамысловымi каталогамi, аўдыёвізуальнымі, машыначытальнымі, мікраформамі. Замацаваць веды аб класіфікацыі дакументаў.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт павінен прааналізаваць 9 розных дакументаў: стандарт, БніП/АНIР, апісанне вынаходніцтва, прамысловы каталог, справаздачу аб НДР, аўтарэферат дысертацыі, пераклад, мiкраформу, пласцінку ў адпаведнасці са схемамi класіфікацыі (дадаткi № 4—9). Для кожнага дакумента трэба выбраць са схемы класіфікацыі прыкметы, якія характарызуюць той ці іншы дакумент. Пасля заканчэння аналізу студэнт адказвае на 5 пытанняў з дадатка № 10.

Літаратура:

1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А.Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С.136–148.

2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2009. – С.242–259; 326–332; 412–422.

3. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В.Панкова – М., 1990. – С.14–27.

4. Рашилина, М.Ф. Информационное обеспечение специальными видами документов / М.Ф.Рашилина, Н.П.Змиричевская. – М., 1984. – С.6–8, 26–29; 42–45.


Графік самастойнай работы студэнтаў

Накірунак, тэма, заданне Форма прадстаўлення Коль-ць гадзін Час прадстаўлення
1. Падбор выданняў, розных па мэтавым прызначэнні. падборка дакументаў   сакавiк
2. Падрыхтоўка спіса перыядычных выданняў, розных па мэтавым прызначэнні. спіс часопісаў і газет   сакавiк
3. Стварэнне экслібрыса ўласнай бібліятэкі. малюнак   красавiк
4. Падрыхтоўка графічнага ўяўлення месца дакументалогii ў сiстэме навук. малюнак   красавiк
5. Стварэнне іерархічнай, фасетнай і неіерархічнай класіфікацыі розных аб’ектаў. класіфікацыя   люты
6. Вывучэнне літаратуры па тэме “Неапублікаваныя дакументы”. канспект   красавiк
7. Падрыхтоўка да семінара №1 канспект   май

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-11-23; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 863 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Два самых важных дня в твоей жизни: день, когда ты появился на свет, и день, когда понял, зачем. © Марк Твен
==> читать все изречения...

4376 - | 4120 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.