Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Тэма 2.1.1. Неперыядычныя выданнi




 

Азначэнне паняцця “выданне”. Шматвідавы састаў выдавецкай пра-дукцыі. Роля і значэнне стандартаў на выдавецкую прадукцыю. Прынцыповыя адрозненнi новага дзяржаўнага стандарта СТБ ГОСТ 7.60 – 2005 “ Выданнi. Асноўныя вiды. Тэрмiны i азначэннi” ад раней iснуючых рэдакцый.

Азначэнне і суадносіны паняццяў: “літаратура”, “твор друку”, “тып літа-ратуры”, “від выдання”. Класіфікацыя выданняў як адлюстраванне матэрыяльна-канструкцыйнай, функцыянальнай, змястоўнай і жанравай разнастайнасці выданняў. Прыметы класіфікацыі выдання.

Класіфікацыя выданняў па мэтавым прызначэннi. Асноўныя віды выданняў: афіцыйнае, навуковае, вытворча-практычнае, даведачнае, ву-чэбнае і інш., iх спецыфічныя рысы, характарыстыка асобных вiдаў.

Класіфікацыя выданняў па чытацкiм прызначэннi, матэрыяльнай канструкцыі, аб’ему, арыгiнальнасцi зместу, перыядычнасці, спосабу арганiзацыi твораў, характары інфармацыі, ступені аналітычна-сінтэтычнай апрацоўцы інфармацыі i iнш. Паняцце аб букіністычным, антыкварным выданні.

Роля стандарта ў абагульненнi i ўпарадкаваннi выданняў для iх характарыстыцы па знешнiх прыметах: па фармаце, характары афармлення i палiграфiчным выкананнi, асаблiвасцях абарачэння i iнш.

Практычая работа

Тэма 2.1.2. Кніга як асобны від выдання

 

Азначэнне паняцця “кніга.” Кніга як від дакумента, як вiд выдання i iнш. Асноўныя прыметы кнігі. Кніга як адлюстраванне эвалюцыі зместава-канструктыўнай і матэрыяльнай формы. Матэрыялы для вырабу кнігі, іх развiццё і перспектывы. Электронная кніга.

Структура кнігі. Знешнія элементы выдання. Фарматы кніг, часопісаў, газет іх вымярэнне i стандартызацыя. Аб’ем выдання, адзінкі яго вымярэння у бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай i выдавецка-палiграфiчнай дзейнасцi. Пераплёт, вокладка, супервокладка. Іх віды і прызначэнне. Форзац і яго вiды.

Унутраныя элементы выданняў. Віды тытульных лістоў па структуры, месцазнаходжаннi: іх змест, асаблівасці, прызначэнне. Тэкст выдання і яго віды па складанасцi набору, характары iнфармацыi. Асноўны і даведачна-дапаможны тэкст.

Апарат выдання, яго функцыі. Склад апарату выдання, яго сувязь са зместам, мэтавым і чытацкім прызначэннем. Даведачна-дапаможны і навукова-даведачны апарат выдання.

Паліграфічныя сродкі афармлення выданняў. Класіфікацыя шрыфтоў. Мастацкія сродкі афармлення выданняў. Афармленне розных элементаў выдання. Iлюстрацыi i iх вiды.

Семiнар

Практычная работа

 

Тэма 2.1.3. Перыядычныя выданні

 

Перыядычныя выданні як адiн з вiдаў серыяльных выданняў. Паняцце “серыяльныя выданні”. Міжнародная і нацыянальная стандартызацыя відаў перыядычных выданняў. Класіфікацыя перыядычных выданняў.

Віды газет па мэтавым прызначэннi. Характарыстыка па асобных прыкметах: месцы выдання, чытацкiм прызначэннi i iнш.

Віды часопісаў па асобных прыметах. Характарыстыка відавых асаблівасцей. Выданні, што прадаўжаюцца, iх агульная характарыстыка. Электронныя перыядычныя выданнi i iх адметныя рысы, параўнанне з выданнямi на паперы.

Календары i iх вiды. Вiды i характарыстыка бюлетэняў.

Грамадска-палітычныя перыядычныя выданні і іх асноўныя віды. Адлюстраванне змен у грамадскім жыцці на складзе, структуры і змесце перыядычных грамадска-палітычных выданняў.

Асноўныя этапы развіцця навукова-тэхнічных часопісаў. Характэрныя асаблівасці і тэндэнцыі развіцця навукова-тэхнічных часопісаў: дыферэнцыяцыя і інтэграцыя, колькасныя змяненні, скарачэнне аб’ему артыкулаў.

Характэрныя асаблівасці літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў. Асаблівасці зместу літаратурна-мастацкіх і літаратуразнаўчых перыядычных выданняў. Асаблівасці афармлення і жанравая разнастайнасць публікацый.

Структура перыядычных выданняў. Методыка аналіза перыядычных выданняў: іх месца ў галіновай сістэме, аналіз зместу, жанравыя асаблівасці публікацый, аналіз рубрык выданняў і iнш. Бібліяграфічная інфармацыя на старонках перыядычных выданняў. Удасканаленне структуры і зместу перыядычных выданняў.

Практычная работа

 

2.2. Нарматыўна-тэхнiчныя i тэхнiчныя дакументы – дакументы iнавацыйнага развiцця





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-11-23; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 851 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Если вы думаете, что на что-то способны, вы правы; если думаете, что у вас ничего не получится - вы тоже правы. © Генри Форд
==> читать все изречения...

4299 - | 4234 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.