Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.




Прычын падзелаў Рэчы Паспалітай было шмат. Найбольш значныя з іх:

· імкненне Прусіі атрымаць прамы выхад да Ўсходняй Прусіі;

· імкненне ўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджванне ідэй Французскай рэвалюцыі, якія найшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.;

· незадавальненне памкненнямі кіраючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву;

· прэтэндаванне Расіі на “спадчыну маскоўскіх князёў” – Беларусь і Ўкраіну;

· існаванне “дысідэнцкага пытання” – непасрэднай зачэпкі для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Польшчы і ВкЛ.

Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.

У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку. Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караля Прусіі, Расія ўзнагароджвалася за перамогу над туркамі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай, ды і Прусія, разам з далучыўшайся да яе Аўстрыяй, атрымлівалі пэўныя тэрыторыі. Згодна з Пецярбургскай дамовай ад
5 жніўня 1772 г., Расія атрымала ўсходнія і паўночныя беларускія землі з Полацкам, Віцебскам (Полацкая губерня), Оршай, Магілёвам, Гомелем (Магілёўская губерня) і захоўвала агульны пратэктарат над Рэччу Паспалітай. Гэта быў пачатак канца агульнай дзяржавы Польшчы і ВкЛ.

Раздзел дзяржавы астудзіў частку шляхты і магнатаў, і яны пайшлі на некаторыя рэформы. У 1773 г. маёмасць забароненага рымскім папай ордэна езуітаў была перададзена створанай па ініцыятыве Іаахіма Храптовіча Адукацыйнай камісіі – першаму ў Еўропе свецкаму міністэрству адукацыі. Камісія пачала праводзіць рэформу адукацыі. У тым жа годзе зноў абмежавалі “liberum veto” па гаспадарчых пытаннях; стварылі Скарбовую камісію, якая кіравала дзяржаўнымі фінансамі і выконвала судовыя функцыі па фінансавых справах і наглядала за гандлем. У 1775 г. была створана Пастаянная рада пры каралю з ліку 18 сенатараў. Яны вырашалі пытанні сазыву сеймаў, прызначалі на дзяржаўныя пасады, пякліся аб дзяржаўнай бяспецы. Акрамя таго, у 1775 г. была ўведзена адзіная Генеральная мытная пошліна, абавязковая для ўсіх, хто займаецца знешнім гандлем – у тым ліку і караля з феадаламі; была ўведзена адзіная працэнтная стаўка па пазыкам; шляхце дазвалялася адкрыта займацца гандлем, а мяшчанам набываць зямельную маёмасць. У чэрвені 1791 г. у Пінску была сабрана Генеральная кангрэгацыя іерархаў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якой дазволена было абраць трох епіскапаў, мітрапаліта. Царква была падначалена Канстантынопальскаму патрыярху. Гэтым праваслаўныя выводзіліся з падначалення рускаму Свяцейшаму Сіноду.

Найбольш паслядоўныя рэформызвязаны з дзейнасцю Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Гэта рэформа адміністрацыйнага падзелу; утварэнне цывільна-ваенных камісій; але галоўная падзея сейма – гэта прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Згодна з ёй: адмянялась выбарнасць караля – улада перадавалась па спадчыне; адмянялася права “liberum veto”; забараняліся шляхецкія канфедэрацыі; выканаўчая ўлада перадавалася каралю і Радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў; захоўваліся ўсе прывілегіі шляхты, але на выбарах у сейм маглі ўдзельнічаць толькі землеўладальнікі; сейм стаў заканадаўчай уладай, у яго склад уключаліся прадстаўнікі мяшчанства, абвяшчалася свабода гарадоў; значна павялічвалася колькасць войска, ліквідаваліся прыватныя арміі; касавалася Вялікае княства Літоўскае – Рэч Паспалітая абвяшчалася ўнітарнай дзяржавай аднаго народа (вядома, польскага); забаранялася ўладальнікам забіваць сваіх сялян, яны браліся пад ахову дзяржавы. Так, разам з прагрэсійнымі рысамі канстытуцыя некаторых пытаннях была значна абмежаванай.

Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілі супраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх вольнасцяў. Адначасова з тымі ж мэтамі была ўтворана самастойная Генеральная канфедэрацыя ВкЛ. Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаў далучыўся і кароль. Усе рэформы былі адменены, але расійскія войскі, заняўшы ўсю Беларусь, Падолле і Варшаву чакалі. Хутка паміж Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасць аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. Паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам, Слуцкам (Мінская губерня), а таксама Правабярэжная Украіна. Прусія забрала Торунь і Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад рускімі штыкамі быў зацверджаны шляхтай.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 566 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Жизнь - это то, что с тобой происходит, пока ты строишь планы. © Джон Леннон
==> читать все изречения...

2264 - | 2037 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.