Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Значэнне творчасці Янкі Маўра ў развіцці дзіцячай літаратуры.

Маленства Змітрака Бядулі. Тэматыка, мастацкія асаблівасці апавяданняў: (“Пяць лыжак заціркі”, “Малыя дрывасекі”).

Больш пільная ўвага беларускай савецкай дзіцячай літаратуры на працягу доўгага часу да першай групы апавяданняў тлумачылася сацыяльна-класавым падыходам. Сапраўды, нельга без хвалявання чытаць, з якой прагнасцю i радасцю ў галодных вачах сям'я хворага Антося i Агаты («Пяць лыжак заціркі») чакае заціркі. Вясной, «калі галадуха пануе па вёснах», Агаце пашанцавала «выенчыцъ» фунт мукi ў суседа, i прыгатаванне снедання стала сапраўдным вялікім святам для шчаслівай у той момант сям'і. I самым вялікім няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседкі Сцёпчыхі, якая з'ела пяць лыжак заціркі, тым самым сапсаваўшы свята «беднай сямейкі»: «Спахмурнелі твары. Кожны думаў: «О-го! Каб лепей я з'еў гэтыя пяць лыжак заціркі...». Кампазіцыйнай асаблівасцю гэтага апавядання з'яўляецца наяўнасць у iм філасофскага падтэксту. Знешне сюжэтнае дзеянне гэтага твора падмацоўваецца вывадамі аб мерках шчасця i няшчасця для кожнага чалавека i ўcix людзей на свеце, якія належаць самому аўтару i ў якіх скандэнсаваны «змрочны гумар» апавядання. «Малыя дрывасекі». Галоўныя гepoi яго - двa браты, старэйшаму з якіх - Цішку - 10 гадоў, а мсншаму - Халімону - 8. Але хлапчукі вымушаны ісці ў лес на заробкі, бо «ix бацъка - кулъгавы Цыпрук — сам працаваць не мог». Аднойчы, калі ўзнялася завея, а ўсе дрывасекі разбегліся па дамах, Цішка i Халімон засталісяся, баючыся, каб «бацъка не наракаў, што зарана прыйшлі з лесу». А калі вырашылі ў час Bixypы пайсці дадому, заблудзілі i замерзлі. Апошняе, што бачаць браты — Гэта сон-трызненне, у якім адбіліся ix жаданне - адно на дваіх: «I здаецца iм - сядзяцъ яны за столом. Маці радуецца, што прыйшлі. Корміцъ ix цёплым праснаком. Бацька naзipae на ix добрымі вачыма i лагодна ківae галавой. Пaд'eлi i паляглі на палок каля печы. Котка лашчыцца да ix, i яны радасна зacнyлi...». Апавяданнямі «Пяць лыжак заціркі», «Тулягі», «Маленькія дрывасекі», паказваючы цёмную i забітую вёску з яе жыхарамі, пісьменнік пратэстуе супраць існуючага ладу, кaлі дзеці пазбаўлены сапраўднага дзяцінства. Пачуцці шкадавання, жалю i спагады выклікаюць гepoi твораў.

 

 

Змітрок Бядуля – галоўны рэдактар часопіса “Зоркі”. Погляды пісьменніка на развіццё дзіцячай літаратуры і перыядычнага друку.

Першым беларускамоўным выданнем для дзяцей пасля рэвалюцыі стаў часопіс “Зоркі” (1921 – 1922). Назва была сімвалічная: пяцікутныя зоркі на вокладцы сведчылі, што праменні зорак зазірнулі ў кожны куток беларускай зямлі. Галоўным рэдактарам часопіса стаў Змітрок Бядуля. У стварэнні часопіса прымалі ўдзел лепшыя прадстаўнікі тагачаснай беларускай культуры – Купала, Колас, Буйла, Чарот, Чорны, Журба і інш. Аўтары часопіса імкнуліся да рознабаковага развіцця маленькага чытача, пра выхаванне яго на родным матэрыяле, блізкім яго дзіцячаму ўспрыняццю. Нягледзячы на тое, што час патрабаваў новых твораў, якія выхоўвалі б падрастаючае пакаленне ў духу новай савецкай дзяржавы, амаль усе даследчыкі (Э.Гурэвіч, М.Барсток, М. Яфімава, М.Шаўлоўская) адзначаюць, што ў “Зорках” выкарыстоўваліся пераважна фальклорныя жанры – казкі, дзіцячыя песні, загадкі, а таксама бытавыя замалёўкі. На народнай аснове створаны казкі З.Бядулі “Мурашка”, “Скарб”, “Панская хвароба”. У жанравым плане творчасць аўтараў часопісабыла даволі разнастайнай. На яго старонках пабачылі свет ткія цудоўныя творы дзіцячай паэзіі, як вершы Я. Купалы “Песня і казка”, “Мароз”, “Сын і маці” (Шаўл. с 8), яго пераклады з рускай і польскай моў; вершы Я.Коласа, якія сталі хрэстаматыйнымі “Вясна”, “Юрка і кот”, З.Бядулі “Сняжыначкі”, “На пеасецы”. З празаічных – Колас “Страшнае спатканне”, “Наталька, Джон і муха”. Элементы драматызацыі можна ўбачыць у творах М.Чарота п’еса “Пастушкі”. Часопіс адыграў важную ролю ў станаўленні і развіцці дзіцячага перыядычнага друку і літаратуры.

 

 

Значэнне творчасці Янкі Маўра ў развіцці дзіцячай літаратуры.

Янка Маўр па праву з'яўляецца «бацькам» беларускай дзіцячай літаратуры.

Яго ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру каштоўны тым, што ён як першаадкрывальнік і першапраходца вызначыў далейшае яе кірунак і развіццё, стаў стваральнікам новых для яе жанравых формаў — прыгодніцкага і навукова-фантастычнага, з прычыны чаго яму ўдалося пашырыць часавыя і прасторавыя межы беларускай дзіцячай літаратуры. Яго наватарскія пошукі трымаліся на цесных узаемаадносінах з літаратурнымі традыцыямі — нацыянальнай, рускай, заходняй. Ён умела выкарыстаў мастацкія прыёмы такіх класікаў прыгодніцкай літаратуры, як Жуль Верн, Майн Рыд, Фенімор Купер. У яго творчасці мелася нямала рэмінісцэнцый з твораў Даніэля Дэфо, Аляксандра Дзюма, Гюстава Эмара, Луі Жаколіа, Луі Бусенара, Генры Хагарда.

Пасля вайны Янка Маўр апублікаваў цыкл апавяданняў аб трагічных выпрабаваннях, якія давялося выпрабаваць дзецям у ваенныя гады («Шчасце», «Дзве праўды», «Максімка»).

У 1946 годзе Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг рэальны трагічны факт — гібель жонкі і сына пісьменніка М. Лынькова.

У 1948 годзе ён напісаў аўтабіяграфічную аповесць «Шлях з цемры». У 1954 году выйшла яго навукова-фантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», якая стала трэцяй яго кнігай, напісанай у жанры сацыяльнай утопіі (першая — фантастычная казка «Падарожжа па зорках» (1927) з цыкла «Піянерскія казкі», а потым — "Аповесць будучых дзён "(1932)).

Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954—1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930).

 

 

30. Прыход новых аўтараў (В. Вітка, А. Вольскі, П. Кавалёў, А. Васілевіч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гілевіч, Е. Лось, А. Дзеружынскі і інш.)

Васіль Ві́тка, сапр. Цімох Васілевіч Крысько (16 мая 1911, в. Еўлічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 5 ліпеня 1996) — беларускі паэт, перакладчык, крытык,публіцыст, педагог; класік беларускай дзіцячай літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970)

Артур Вольскі (1924-2002) - паэт, драматург, дзіцячы пісьменнік, колішні дырэктар тэатра. Як драматург А. Вольскі на працягу 15 гадоў (1963-1966, 1988-2000) узначальваў літаратурную частку тэатра.

Павел Нічыпаравіч Кавалёў (псеўданімы: Янка Бярозка, П.Віхроў, Паўлюк Купалін. (5(18).11. 1912, вёска Склімін, Клімавіцкі раён) — беларускі празаік, драматург,перакладчык. Член СП Беларусі з 1945 г. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1978).

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская пісьменніца. Заслужаны работніккультуры Беларускай ССР (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся…». Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся…» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся…» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982—1983).

Ядвіга Іосіфаўна БЯГАНСКАЯ (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхнеудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск), празаік, перакладчыца. Пачала публікаваць вершы з 1926[1]. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978). Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове — «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). Піша пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981). Аповесць «Пры апазнанні — затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртанне ў агонь» (1978). У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі перыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаемая песня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў.

Ні́л Гіле́віч (нар. 30 верасьня 1931; вёска Слабада, Лагойскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі (1991).

Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сьцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчасьлівыя хвіліны» (2001).

Еўдакія Якаўлеўна ЛОСЬ (1 сакавіка 1929, в. Старына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 3 ліпеня 1977) — беларуская паэтэса. Першы верш «Сэрца дзяўчыны» надрукаваны ў часопісе «Работніца і сялянка» ў 1948. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (вершы і паэмы, 1977), «Валошка на мяжы» (выбранае, 1984). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978), апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку» (1984). У 1979 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Яе паэзія шчырая, сагрэта пачуццём любові да Радзімы, да людзей. У многіх вершах — біяграфія тых, хто пражыў вайну ў дзіцячым узросце, чыё юнацтва супала з пасляваенным клопатам аднаўлення краіны. Людскія ўзаемаадносіны, нялёгкі жаночы лёс — асноўны змест яе лірычных твораў. Аптымізмам і разам з тым трагічнымі прадчуваннямі кранаюць радкі вершаў «Бараўлянскага сшытка». Вырашэнню маральна-этычных праблем жыцця сучаснікаў прысвечаны зборнікі прозы «Пацеркі», «Травіца — брат-сястрыца». Пісала вершы для дзяцей («Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Вяселікі», «Зайчык-выхваляйчык», «Дванаццаць загадак»). Творы, адрасаваныя маленькаму чытачу, вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, даступнасцю зместу, дакладнасцю вобразаў. Напісала кнігі прозы «Пацеркі» (1966) і «Травіца брат-сястрыца» (1970). У 1977 у часопісе «Полымя» надрукаваны цыкл «Навелы пятага паверха». Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна «Краіна, дзе мы жывём» (1977).

Авяр’ян Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)

Сняжынкі

Конец формы

Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.
Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

 



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Привлекательность идеи для предприятия и вероятность успеха будущего товара на рынке | Аэрозоли преимущественно фиброгенного действия
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2018-11-11; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2538 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Свобода ничего не стоит, если она не включает в себя свободу ошибаться. © Махатма Ганди
==> читать все изречения...

4423 - | 4120 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.