1. Што такое прыслоўе? Якія асаблівасці правапісу прыслоўяў вы ведаеце?
2. Якія часціны мовы адносяцца да службовых?
3. Якія асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў у беларускай мове?
4. Для чаго служаць злучнікі?
5. Што такое часціца? У якіх стылях яна найбольш выкарыстоўваецца?
Заданне 1. Знайдзіце ў прыведзеным тэксце службовыя часціны мовы, растлумачце, якую функцыю ў сказе яны выконваюць.
Усім знаёмы Яўген Касперскі ў 1992 годзе выкарыстаў наступную класіфікацыю антывірусаў у залежнасці ад іх прынцыпу дзеяння (вызначальнай функцыянальнасці):
Сканеры (састарэлы варыянт — «паліфагі») — вызначаюць наяўнасць віруса па базе сігнатур, якая захоўвае сігнатуры (або іх кантрольныя сумы) вірусаў. Іх эфектыўнасць вызначаецца актуальнасцю віруснай базы і наяўнасцю эўрыстычнага аналізатара (гл.: Эўрыстычныя сканаванне).
Рэвізоры (клас, блізкі да IDS) — запамінаюць стан файлавай сістэмы, што робіць у далейшым магчымым аналіз зменаў.
Вартаўнікі (маніторы) — адсочваюць патэнцыйна небяспечныя аперацыі, выдаючы карыстачу адпаведны запыт на дазвол/забарону аперацыі.
Вакцыны — змяняюць прышчэплены файл такім чынам, каб вірус, супраць якога робіцца прышчэпка, ужо лічыў файл заражаным. У сучасных (2007 года) умовах, калі колькасць магчымых вірусаў вымяраецца сотнямі тысяч, гэты падыход непрыстасавальны.
Сучасныя антывірусы спалучаюць ўсе вышэйназваныя функцыі.
Заданне 2. П рачытайце тэкст. Сфармулюйце пытанні да кожнай часткі тэксту. Сцісла перакажыце кожную частку тэксту. Знайдзіце службовыя часціны мовы, дайце іх характарыстыку.
За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў у нашым жыцці з'явілася вялікая колькасць прадметаў ужытку са свету тэхнікі. Гэта, вядома ж, розныя навінкі: сотавыя тэлефоны, плазменные тэлевізары, персанальныя і нават развіваючыя камп'ютары для дзяцей.
I ў сувязі з такім багаццем навінак у нашым побыце нярэдка ўзнікае пытанне: а наколькі бяспечныя гэтыя предметы для нас і нашых дзяцей? Што ж, давайце разгледзім гэтае пытанне на прыкладзе такога цуда тэхнікі, усталяванага ў нашым побыце, як персанальны камп'ютар.
Па-першае, пачнём з таго, што ў навуковых працах сучасных карыфеяў, якія асвятляюць пытанне развіцця і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, вы знойдзеце тэарэтычнае абгрунтаванне і прыклады таго, як персанальны камп'ютар зможа дапамагчы у развіцці інтэлектуальных здольнасцяў дзіцяці.
Вельмі добра спрыяе камп'ютар і развіццю творчых здольнасцяў вашага дзіцяці. Толькі ў гэтым пытанні ўсё будзе залежаць ад індывідуальных перавагаў дзіцяці; напрыклад, адны дзеці выяўляюць здольнасці да вывучэння моваў, навучацца хутчэй гаварыць на замежных мовах, іншыя — хутчэй асвояць маляванне.
Для таго, каб камп'ютар не пашкодзіў здароўю вашага дзіцяці, варта выдзяляць пэўную колькасць часу вашаму малому для працы за камп'ютарам і прытрымлівацца гэтага ліміту.
Каб пераадолець магчымасць кепскага уплыву камп'ютара на дзяцей, вы павінны адразу ж рэгламентаваць час знаходжання дзяцей за камп'ютарам і нязменна прытрымлівацца гэтага распарадку.
Калі дзіцяці яшчэ няма шасці гадоў, то яму не варта знаходзіцца за камп'ютарам больш за дваццаць хвілін у дзень. Дзецям сямі-васьмі гадоў можна ўжо дазволіць знаходзіцца за камп'ютарам ад 30 да 40 хвілін у дзень. Ва ўзросце дзевяці-адзінаццаці гадоў дзіцяці можна дазволіць карыстацца камп'ютарам не больш за гадзіну-паўтары ў дзень.
Вам не варта баяцца адмоўнага ўздзеяння камп'ютара на ваша дзіця. Калі мець разумны падыход, то ніякай шкоды камп'ютар дзецям прынесці не зможа, а вось карысць будзе несумненная. Маючы пад рукой камп'ютар, ваша дзіця ўвесь час будзе нешта пераўсталёўваць, пачне разумець штосьці ў тэхніцы, завядзе ўласныя праекты. Такія навыкі, безумоўна, спатрэбяцца яму ў будучыні, а, магчыма, нават стануць яго прафесіяй. (В. Васько)
Заданне 3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову,звяртаючы ўвагу на службовыя часціны мовы.
Новое отделение почтовой связи открылось для жителей столичных микрорайонов Дружба и Брилевичи.
Вчера в Московском районе столицы начало работу новое отделение почтовой связи, где будут обслуживаться жители двух новых микрорайонов - Дружба и Брилевичи.
- Почта - это динамично развивающееся предприятие, которое открывает новые отделения связи, чтобы приблизить свои услуги к населению, - говорит заместитель генерального директора по эксплуатации РУП “Белпочта” Елена Скрипчик. - Данный микрорайон активно застраивается, так что новое отделение позволит предоставлять жителям Дружбы и Брилевичей весь спектр услуг недалеко от дома. Это — не только создание новых эффективных рабочих мест, но и обеспечение жителей микрорайонов новыми услугами.
К слову, населению микрорайонов доступен широкий перечень услуг, среди которых - ускоренная почта, электронный денежный перевод, netлист, выплата пенсий и пособий, прием подписки на печатные СМИ.
- Это - настоящий подарок для жителей микрорайонов, потому что на встречах с населением первый вопрос всегда касался строительства отделения почтовой связи, - отметил заместитель главы администрации Московского района Минска Андрей Сусленков.
Отныне жители Дружбы и Брилевичей могут внести различные платежи в режиме онлайн, в том числе в счет погашения кредитов банков, оплатить услуги сотовой связи, за пользование кабельным телевидением, получить необходимую справочную информацию. (А. Чернухо «Народная газета», №101от 02.06.2012)






