Экспансія жарганізмаў, асабліва звязаных з крымінальнай сферай, і звяртанне да іх без ацэнкі іх адпаведнасці розным нормам (моўным, этычным, эстэтычным), без спецыяльнай, матываванай задачамі паведамлення апрацоўкі парушае культуру маўлення і зніжае маральны ўзровень абмеркавання грамадска важных тэм у СМІ.
Пасачыце за расійскімі каналамі телебачання, запішыце прыклады падобнага нематываванага ўжывання жарганізмаў.
Заданне 2. Ахарактарызуйце сітуацыі, калі можна выкарыстаць наступныя выразы:
Спроба – не хвароба.
Паміраць збірайся, а жыта сей.
Дай, божа, усё ўмець, ды не ўсё рабіць.
З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
Заданне 3. Прааналізуйце тэрміналогію сучаснага Байнэту. Тэрміналогія падаецца на англійскай – рускай – беларускай мовах. На Вашу думку, дзе пры перакладзе з’явіліся памылкі ці недакладнасці?
Аccept – принять – акцэптаваць; accessory - комплеткующие, комплектующее оборудование - начынне, камплектацыя, камплектаванне; account - учетная запись - уліковы запіс, акаўнт; activate - активировать, активизировать - актываваць, актывізаваць; active – активный – дзейсны; advanced – продвинутый – прасунуты; application – приложение - прыкладанне, праграма; associated application - назначенное приложение - прызначанае прыкладанне; attachment – прикрепление - далучэнне, атачмент; authenticity - подлинность, достоверность - сапраўднасць, пэўнасць, аўтэнтычнасць; automatic scrolling - автоматическая прокрутка - аўтаматычная прагортка, аўтаскрулінг; bar - панель, линейка (чего-то) - панэль, радок, лінейка (чагосьці), бар; bold – жирный – тоўсты.
Заданне 4. Выпішыце з тэксту тэхнічныя тэрміны. Карыстаючыся слоўнікам, растлумачце іх значэнне.
У канцы XIX — пачатку XX стст. сетка паштовых устаноў у царскай Расіі была невялікай і засяроджвалася галоўным чынам у гарадах цэнтральнай часткі краіны. Пошты ў вёсках і на ўскраінах, па сутнасці, не было. Звыш 60% сельскіх населеных пунктаў і ўвогуле не ахопліваліся паштовай сувяззю. Яны былі выдалены настолькі, што атрыманне ці адпраўленне ліста станавілася сапраўднай падзеяй, пра якую доўга ўспаміналі.
У сельскай мясцовасці еўрапейскай часткі Расіі існавала так званая "сельская" (ці земская) пошта, якая пачала сваю працу пасля земскай рэформы 1864 г. Павятовыя земствы на свае сродкі будавалі паштовыя станцыі, выпускалі паштовыя маркі, якія дзейнічалі толькі ў межах дадзенага павета. Земская пошта кожнага павета мела свае паштовыя штэмпелі.
У беларускіх губернях таксама існавалі земскія пошты, аднак марак яны не выпускалі. Не выяўлена дагэтуль і паштовых штэмпеляў беларускіх земскіх пошт. У 1871 г. было апублікавана "Положение о земской почте", але яно ставіла яе "в такие рамки, при которых немыслимо дальнейшее развитие". У земстваў не хапала сродкаў на яе развіццё, не было іх і ў дзяржавы. У 1904 г. Барысаўская павятовая ўправа паведаміла ў Мінскую губернскую ўправу, што "земской почты на основании положения 1871 г. в уезде не существует, корреспонденция развозится сельской почтой на стойковых лошадях, состоящих при каждом волостном управлении уезда, в известные дни 2 раза в неделю". Так было ў шматлікіх паветах беларускіх губерняў.
Часовыя правілы аб вытворчасці паштовых аперацый у валасных праўленнях былі "высочайше утверждены" 24 студзеня 1900 г. Паводле гэтых правіл для паштовых аперацый у валасным праўленні меліся: "1. Штемпель для почтовой корреспонденции. 2. Большая и малая страховая печать. 3. Два мастичных штемпеля для заказной корреспонденции и для денежных переводов. 4. Доплатной штемпель". Гэтыя правілы не прадугледжвалі выкарыстання налепак для заказной карэспандэнцыі.
Заданне 5. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго вусна на беларускую мову. Вызначце тэрміны і іх прыкметы.
Провизории – это филателистическое название временно применяемых знаков почтовой оплаты, выпущенных из-за отсутствия марок для нужд почты.
Слово провизорий происходит от французского слова “provisoire”, что означает “временный”. Из-за отсутствия почтовых марок необходимых номиналов в различных городах Республики Беларусь с1991 года белорусская почта проводила надпечатки нового или дополнительного номинала на цельных вешах: на маркированных конвертах и почтовых карточках СССР.
C 3 января 1992 года Гродненским почтамтом наряду с такими надпечатками официально выпускались и почтовые марки-провизории. Эти провизории по рисункам идентичны оттискам надпечаток на цельных вещах, но изготавливались они на гуммированой бумажной ленте, применявшейся почтой для упаковки бандеролей. Бумага была разной плотности и оттенков, от светло-песочного до коричневого. При печати провизориев использовались бумажные полосы шириной 25 мм и 38 мм. Их проштамповывали при помощи маркировальной машины или вручную. Для печати провизориев сначала применялась штемпельная краска фиолетового и черного цвета, а позднее также коричневая и красная. При переходе от одного цвета к другому на клише оставалось немного старой мастики, в результате чего получались оттиски промужуточных оттенков: черно-фиолетовые, черно-коричневые, коричнево-красные.
Заданне 6. Прачытайце тэкст, выпішыце тэрміны, а таксама словы і выразы, характэрныя для мовы бухгалтараў.
Згодна з артыкуламі 77 і 176 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны выплаціць сярэдні заробак за перыяд водпуску не пазней, чым за два дні да яго пачатку, а пры звальненні работніка ўсе выплаты, якія яму належаць, - у дзень звальнення.
Адказнасць за парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы прадугледжана артыкулам 9.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях і цягне накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці (а гэта сёння 2 млн рублёў) базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да ста базавых велічынь. У асобных арганізацыях даволі часта перавышаюць устаноўленыя тэрміны разлікаў. Калі гэта элементарная нядбайнасць і неналежнае выкананне службовых абавязкаў, мы падыходзім вельмі жорстка, прымяняючы практычна максімальныя меры адказнасці да вінаватых.
Заданне 7. Прачытайце тэкст. Вызначце інтэрнацыянальныя тэрмінаэлементы. Абгрунтуйце свой выбар.вызначце спосаб іх утварэння.
Валюта. Слова гэта паходзіць ад італьянскага valuta, што абазначае “кошт”. Адрозніваюць нацыянальную і міжнародную валюту. Нацыянальная валюта - грашовая адзінка краіны (напрыклад, рубель Беларусі, даляр ЗША, рубель Расеі, марка Германіі). Міжнародная валюта - грашовыя знакі замежных краін, а таксама крэдытныя і плацежныя дакументы (вэксалі, чэкі і іншыя), якія выражаны ў замежных грашовых знаках і выкарыстоўваюцца ў міжнародных разліках. Існуюць і спецыяльныя міжнародныя разліковыя валюты: СДР (выкарыстоўваецца Міжнародным валютным фондам) і ЭКЮ (разліковая грашовая адзінка краін - сябраў Эўрапейскага Супольніцтва).
Нацыянальная валюта бывае свабодна канверсаваная (абарачальная), часткова канверсаваная і неканверсаваная (неабарачальная, ці замкнутая). Канверсаваная валюта свабодна абменьваецца на любую іншую валюту і можа быць выкарыстана для любых аперацый без абмежавання. Да такіх валют адносяцца даляр ЗША, марка ФРГ, японская іена, ангельскі фунт стэрлінгаў, французскі франк і некаторыя інш. Часткова канверсаваная валюта абменьваецца на іншыя не па ўсіх аперацыях, а неканверсаваная зусім не абменьваецца і не выкарыстоўваецца ў міжнародных разліках.
Пры канверсаванасці валюты важнае значэнне набываюць валютны парытэт (суадносіны, якія афіцыйна вызначае дзяржава паміж дзвюма валютамі - нацыянальнай і валютай кожнай з іншых краін) і валютны курс (суадносіны валюты, якія ўстанаўліваюцца на валютным рынку пры куплі-продажы валюты ў залежнасці ад попыту і прапановы). У СССР і іншых сацыялістычных краінах існавала валютная манаполія - выключнае права дзяржавы на валютныя аперацыі. З фармаваннем рыначнай эканомікі валютныя аперацыі ажыццяўляюць банкі і суб'екты гаспадарання; асабістыя валютныя рахункі ў банках могуць адкрываць і грамадзяне Беларусі. Аднак за дзяржавай захавалася права валютнага рэгулявання. З 1993 у Менску дзейнічае міжбанкаўская валютная біржа.
Заданне 8. Карыстаючыся падручнікамі па тэхнічных дысцыплінах, выпішыце па пяць тэрмінаў-словазлучэнняў рознай будовы.
Заданне 9. Карыстаючыся падручнікамі па тэхнічных дысцыплінах, выпішыце па дзесяць тэрмінаў з грэчаскімі і лацінскімі моўнымі элементамі.
ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ
Пытанні для самападрыхтоўкі
1. Што называецца стылем мовы? Чаму стылі называюцца функцыянальнымі?
2. Якія з функцыянальных стыляў узаемазвязаны паміж сабой? Чаму?
3. У якіх сітуацыях выкарыстоўваецца гутарковы стыль? Якія асаблівасці яго сінтаксісу і лексікі можаце назваць?
4. Якія функцыі выконвае мастацкі стыль? Якія прыклады яго выкарыстання ў сучасны момант?
5. Ці можна назваць публіцыстычны стыль універсальным? Якія функцыі ён выконвае ў грамадстве?
6. Якія моўныя сродкі ўласцівы толькі афіцыйна-справавому стылю? Што называюць моўнымі штампамі або канцылярызмамі?
7. Якія функцыі навуковага стылю? Дзе ён выкарыстоўваецца? Якія групы слоў складаюць лексіку навуковага тэксту?
8. Што называецца навуковым тэкстам? У чым адрозненне паміж пісьмовым і вусным навуковым тэкстам?
Заданне 1. Прачытайце наступны тэкст, перакажыце яго, вусна перакладаючы на беларускую мовы. Вызначыце стыль тэкста, абгрунтуйце свой адказ прыкладамі.
От правильного написания почтового адреса на конверте напрямую зависит скорость обработки, пересылки и доставки корреспонденции. В этой связи почтовый оператор призывает пользователей услуг почтовой связи не игнорировать правила и порядок написания реквизитов адреса:
для гражданина - фамилия, имя, отчество; для юридического лица - полное или краткое наименование; название улицы, номер дома, номер квартиры (или номер абонементного ящика); название населенного пункта (города, поселка и т.п.); название района; название республики, края, области, автономного округа (области); название страны (для международных почтовых отправлений); почтовый индекс.
Адрес адресата пишется в правой нижней части почтового отправления, а адрес отправителя - в левой верхней части. Адрес пишется четко и без исправлений, в нем не должно быть знаков, не относящихся к адресу, и сокращенных названий.
Рекомендуем Вам писать адресные данные печатными буквами. Помните, что почтовый индекс является неотъемлемой частью адресных данных. Он проставляется в специально выделенных прямоугольниках трафаретов адресов отправителя/адресата.
Заданне 2. Вызначыце, пра якія стылі ідзе размова ў наступных урыўках.
Абслугоўвае сферу грамадскіх адносін. Разлічаны на эмацыянальнае ўздзеянне, таму аўтар, як правіла, выяўляе асабістыя адносіны да падзей. Шырока ўжываюцца тэрміналагічная і дыялектная лексіка, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы, іншыя вобразныя сродкі. Інфармацыйнасць гэтага стылю абавязвае да дакладнаці выкарыстання фактаў, недапушчэння памылак у датах, прозвішчах, назвах арганізацый, устаноў і г. д.
Стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб’яў і г. д. Асноўная форма бытавання гэтага стылю – пісьмовая. Абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў. Для гэтага стылю характэрныя своеаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя "канцылярскія звароты".
Мова гэтага стылю адрозніваецца ад навуковай і афіцыйна- дзелавой, але мае падабенства з мовай публіцыстычных твораў (іх аб’ядноўвае эмацыянальнасць, вобразнасць. Шырока выкарыстоўваюцца размоўна-бытавыя, нейтральныя сродкі, якія набываюць эстэтычную значнасць, падпарадкоўваюцца задуме пісьменніка.
Заданне 3. Дзе і з якой мэтай могуць выкарыстоўвацца пералічаныя ўмоўныя скарачэнні? У тэкстах якіх стыляў яны сустракаюцца?
адз. — адзіночны лік
б. — былы
бухг. — бухгалтэрыя
в. — вёска (пры назве)
в.а. — выконваючы абавязкі
гг. — гады (пры абазначэнні лічбамі)
г.зн. — гэта значыць (пасля пералічэння)
заг. — загадчык (пры ўказанні чаго? — аддзела, часткі, кафедры)
і г.д. — і гэтак далей (пасля пералічэння)
і пад. — і падобнае (пасля пералічэння)
параўн. — параўнай (пры спасылках)
стст. — стагоддзі (пасля пералічэння)
ст.ст. — стары стыль
сп. — спадар (перад прозвішчам)
Заданне 4. Прачытайце наступныя паняцці. У якіх функцыянальных стылях яны выкарыстоўваюцца? Растлумачце адрозненне паміж значэннямі тэрмінаў.
Сонечны рухавік, сонечная ванна, сонечнае надвор'е, сонечная кватэра, сонечная ўсмешка, сонечны гадзіннік, сонечнае спляценне, сонечная сістэма, сонечны ўдар.
Вадаправодная труба, саліруючая труба, еўстахіева труба, цяпер нам - труба, вылецець у трубу, хвост трубой, трубапракатны завод, трубчастая косць, пірожнае – трубачка.
Заданне 5. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці кожнага тэксту. Якія з тэкстаў можна аднесці да апісання, апавядання ці разважання?
1. Белазар - гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з рускай мовы на беларускую і зваротна. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі арфаграфічнымі памылкамі.
Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003, Vista, 7. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамерцыйнага выкарыстання і не мае ніякіх абмежаванняў па часе выкарыстання і колькасці запускаў.
2. У цэнтры Мінска, на вуліцы Леніна 20, знаходзіцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўная мастацкая галерэя з 1939 да 1957, Дзяржаўны мастацкі музей з 1957 па 1993) – найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва. У экспазыцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за дваццаць сем тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету.
Афіцыйная гісторыя музея бярэ пачатак 24 студзеня 1939 г. – згодна ўрадавай пастановы Савета Народных Камісараў БССР у Мінску стваралася Дзяржаўная мастацкая галерэя. Яна размясцілася ў пятнаццаці залах будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. Акрамя аддзелаў жывапісу, скульптуры і графікі, у Галерэі спецыяльнай пастановай быў арганізаваны аддзел мастацкай прамысловасці.
3. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве дэпутатаў ідзе праца над праектам Закона "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг".
Паводле слоў дэпутата ніжняй палаты беларускага парламента Ганны Буравай, якая ўваходзіць у склад працоўнай групы па падрыхтоўцы законапраекта, сёння існуе агульны дакумент, які абараняе правы ўсіх спажыўцоў у рэспубліцы, — Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў". У той жа час, на яе думку, існуе патрэба ў дадатковым рэгуляванні абароны спажыўцоў у сферы ЖКГ. Пра гэта сведчыць велізарная колькасць зваротаў, якія паступаюць у парламент ад грамадзян краіны. Паводле слоў Ганны Буравай, яны складаюць прыкладна палову ад усіх зваротаў да дэпутатаў. (С.Кузняцоў)
4. - Шаноўны Клічнік, - распачаў гаворку Пытальнік, - як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Клічнік паглядзеў угору.
- Мабыць, мае. Ён вунь як укараніўся!.. (А.Якімовіч)
Заданне 6. Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль, адказ абгрунтуйце. Які тып тэксту тут выкарыстаны? Выявіце лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэксту.
«Інтэрнэт, якім я яго бачу, яшчэ нават не пачынаўся, — заявіў заснавальнік Сусветнага павуціння Тим Бернерс-Лі на мадрыдскай канферэнцыі WWW 2009. — Будучыня нашмат больш мінулага».
Па дадзеных Міжнароднага звяза электрасувязі ААН, усяго 23% насельніцтвы зямлі карыстаюцца Інтэрнэтам. У эканамічна развітых краінах з гэтым феноменам знаёмыя практычна ўсё, а ў якія развіваюцца — адзінкі. Напрыклад, у Аўганістане анлайн не чужы толькі 5% жыхароў.
Гэтыя паказчыкі будуць расці вельмі хуткімі тэмпамі, асабліва па меры распаўсюджвання мабільнага Інтэрнэту, дзякуючы якому для таго, каб пасядзець у «Аднакласніках», больш не патрэбен персанальны кампутар. «У нас будзе больш Інтэрнэту, больш карыстачоў, больш мабільнага доступу, больш хуткасці, больш за ўсё. І, вядома, больш прылад, якія мы зможам кантраляваць пасродкам Сеткі», — сцвярджае Винтон Серф, віцэ-прэзідэнт карпарацыі Google і галоўны інтэрнэт-евангеліст. (Па матэрыялах http://news2.by/it-naviny/7553.html)
Заданне 7. Прачытайце ўрывак з расказа К.Чапэка “На пошце”, вызначце яго стыль. Выявіце лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэксту, вызначце словы, якія адносяцца да тэрміналагічнай лексікі.
А тым часам, на пошту часова прыслалі нейкага маладзёна з Прагі, ягонае прозвішча было Філіпэк, такі спрытны й зубасты хлапец. Дык да гэтага Філіпэка я на пошту і пайшоў, каб хоць штосьці разнюхаць. Там, ведаеце, усё, як і паўсюль на малых поштах: ля акна столік, а ў гэтым століку ў шуфлядзе грошы і маркі. У паштара за спінай гэтакі стэлаж, а на ім розныя тарыфныя каталогі, паперы і шалі, каб важыць пасылкі і ўсё такое.
- Спадару Філіпэк, — кажу я яму, — будзьце ласкавы, гляньце ў вашых тарыфах, колькі б каштавала, скажам, тэлеграма ў Буэнас-Айрэс?
- Тры кроны за слова, — кажа гэны Філіпэк зусім сабе спакойна.
- А колькі б каштавала экспрэс-тэлеграма ў Ганконг? — зноў пытаюся я.
- Трэба пашукаць, — кажа Філіпэк, падымаецца і паварочваецца да стэлажа. І пакуль ён гартае старонкі з тымі сваімі тарыфамі, стоячы да стала спінай, я праціскваюся плячыма праз акенца, дацягваюся рукой да шуфляды з грашыма і адчыняю яе. Трэба сказаць, адчынілася яна досыць лёгка і ціха.
- А ці не маглі б вы, спадару Філіпэк, паглядзець, хто ў апошнія дні адсюль дасылаў тэлеграму або пасылку?
- Спадару вахмістр, — кажа гэны Філіпэк, — калі ўжо так, бланкі адасланых тэлеграм тут знойдуцца, але пра заказныя лісты і пасылкі ў нас толькі запісваецца, каму яны адрасаваныя, але не хто дасылаў. Добра, я выпішу вам усе імёны, якія знайду; так нельга, але для вас я ўжо гэта зраблю. Хоць папраўдзе я думаю, што гэта вам ні халеры не дапаможа.
Заданне 8. Прачытайце тэкст, выявіце яго лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці, вызначце агульнаўжывальныя і інтэрнацыянальныя тэрміны.
У мэтах скарачэння часу прыёму і апрацоўкі паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, РУП “Белпошта” ажыццяўляе планамерны пераход на электронны спосаб фарміравання спісаў паштовых адпраўленняў партыямі, якія адпраўляюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжу.
Для задавальнення запатрабаванняў юрыдычных асоб РУП “Белпошта” распрацавала і ўкараніла праграмнае забеспячэ́нне, якое дазваляе фарміраваць спісы паштовых адпраўленняў партыямі ў электронным выглядзе.
Выкарыстанне Вамі кліенцкай часткі дадзенага праграмнага прадукта дазволіць ствараць спісы ў электронным выглядзе, што значна сэканоміць час адпраўкі карэспандэнцыі у аддзяленнях паштовай сувязі:
стварэнне электроннага спіса адбываецца аўтаматызавана шляхам запаўнення палёў экраннай формы; ёсць магчымасць раздрукоўкі створанага спіса; ёсць магчымасць стварэння новага спіса на базе ўжо існуючых даных; паскараецца працэс прыёму паштовых адпраўленняў.
Акрамя таго, у Вас з'яўляецца магчымасць скарыстаць элементы сачэння — атрымоўваць інфармацыю аб этапах праходжання, дастаўкі і ўручэння паштовых адпраўленняў.
Заданне 9. Якімі з пералічаных ніжэй моўных адзінак нельга карыстацца а) у навуковым стылі? б) у афіцыйна- справавым стылі?
Поштоўка, ланцужок, лістаносец, працяглая нагрузка, факусіравальная шпуля, двайковая сістэма злічэння, іонны вентыль, абмотка якара, роўнасць фаз, калектыўны дагавор, лічбавы прыбор, эксплуатыцыйны перыяд.
Заданне 10. У якім кантэксце могуць выкарыстоўвацца наступныя ўстойлівыя выразы? Складзіце з імі тэкст на тэму “Беларуская мова ў маім жыцці”.
Паводле рашэння; на думку аўтара; зрабіць спробу; давесці да ведама; у выніку; мець на ўвазе; з мэтай; належны нагляд; у летні перыяд; на належную вышыню; ахапіць мерапрыемствамі; абслугоўванне заказчыкаў, першаступенная задача.
Заданне 11. Раскрыйце сутнасць паняццяў: тэрмін, тэрміналогія. Прывядзіце прыклады тэрміналагічных паняццяў з тэксту. Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце свой адказ.
"Гібрыдная пошта" — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванню і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.
Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.
РУП "Белпошта" забяспечыць: раздрукоўку інфармацыі, якая прадастаўлена для рассылання ў электронным выглядзе, яе пакаванне ў канверты на сучасным абсталяванні і перасылку адпраўленняў па прызначэнні; магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены Вамі рэкламны матэрыял); гарантыю прыватнасці інфармацыі, перададзенай для рассылання; разумныя суадносіны цаны і якасці.
Парадак аказання паслугі:
Карыстальнік паслугі (далей — Заказчык) перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" (далей — Выканаўцу) электронную базу рассылкі. Працаўнікі Выканаўцы ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Па-за залежнасцю ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца паводле ўмоў дагавора ў адно паштовае адпраўленне.
Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка падчас складання дакумента і канвертавання былі бачныя праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.
Прадугледжваецца магчымасць дадатковага ўкладання ў паштовыя адпраўленні, якія фарміруюцца, матэрыялаў, прадстаўленых Заказчыкам у фізічным выглядзе (буклеты, календары, прызы рэкламных розыгрышаў і іншая прадукцыя).
Сфармаваныя адпраўленні перадаюцца для перасылкі па прызначэнні ў парадку, прадугледжаным для адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простай, заказной, або з абвешчанай каштоўнасцю ў залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі).
Заданне 12. Да якога стылю адносіцца тэкст Вызначце моўныя асаблівасці тэксту Перакажыце тэкст па-беларуску.
С 2007 г. РУП "Белпочта" пересылает денежные переводы по всей территории республики только в электронном виде. Пересылка электронных денежных переводов осуществляется через систему передачи электронной финансовой информации РУП «Белпочта», участниками которой являются все отделения почтовой связи РУП "Белпочта" (около 4 тысяч отделений почтовой связи).
На сегодняшний день РУП "Белпочта" является единственным предприятием, осуществляющим денежные переводы, которое предлагает клиентам отправить электронный денежный перевод с доставкой на дом, письменным сообщением и уведомлением о получении.
Постоянно расширяется сеть стран-партнеров по обмену международными денежными переводами. На сегодняшний день — это 22 зарубежных государства, в том числе с 10 странами (Азербайджан, Армения, Вьетнам, Казахстан, Молдова, Литва, Россия, Украина, Узбекистан и Эстония) клиенты белорусской почты могут обмениваться международными электронными денежными переводами.
В 2 978 отделениях почтовой связи предоставляются услуги держателям банковских пластиковых карточек международных платежных систем "Master Card Worldwide", "Visa International" и национальной системы "Белкарт".
Держатели банковских пластиковых карточек могут произвести безналичную оплату всех услуг, пополнить карт-счет, открытый в ОАО "Белгазпромбанк" и "Приорбанк" ОАО, получить наличные денежные средства и информацию о состоянии баланса карт-счета.
Заданне 13. Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце свой адказ. Перакладзіце тэкст на рускую мову.
Адпраўленне netлiст спалучае магчымасці электроннай і традыцыйнай пошты. Netлiст прадстаўляе ўнікальную магчымасць карыстальнікам паслуг паштовай сувязі пераслаць інфармацыю за максімальна кароткі час. Адпраўленне гібрыднай пошты netлiст можна адправіць у любым аддзяленні паштовай сувязі ў фізічнай або электроннай форме.
Адпраўленні netлiст падзяляюцца на наступныя катэгорыі: «Першы клас»; «Звычайнае».
Да катэгорыі «Першы клас» адносяцца адпраўленні netлiст, якія апрацоўваюцца і дастаўляюцца адрасату за самы кароткі час. Да «Звычайных» адпраўленняў netлiст адносяцца паведамленні, якія не маюць адзнак аб катэгорыі. Для максімальнай зручнасці адпраўленні netлiст могуць перасылацца: з паведамленнем адпраўшчыку аб уручэнні адпраўлення netлiст; з дастаўкай у названы адпраўшчыкам тэрмін; з дастаўкай на падвойнай адкрытцы.
Адпраўленні netлiст аб'ёмам адзін ліст (фармат А-4) друкаванага тэксту, якія падаюцца юрыдычнай або фізічнай асобай, прымаюцца на папяровым ці электронным носьбіце;
Адпраўленні netлiст аб'ёмам звыш аднаго ліста друкаванага тэксту, якія падаюцца для перасылання юрыдычнай або фізічнай асобай, прымаюцца толькі на электронным носьбіце. У якасці электроннага носьбіта можа быць выкарыстаны дыск, дыскета, флэш-карта.
Культура прафесійнага маўлення
Пытанні для самападрыхтоўкі
1. Як вы разумееце значэнне паняцця “камунікатыўны”? Якія аднародныя словы можна падабраць да яго? Якая сувязь паміж камунікатыўнымі якасцямі маўлення і камунікатыўнай функцыяй мовы?
2. Якія нормы правільнасці можна назваць асноўнымі?
3. Ці павінен быць правільным гутарковы стыль мовы? Якія стылі з’яўляюцца правільнымі?
4. Што такое маўленчыя памылкі? У якіх тыпах маўлення дапускаецца найбольшая колькасць памылак і чаму? Як пазбегнуць памылак у звязным маўленні?
Заданне 1. Адзначце словы, у якіх вымаўленне зычных гукаў не адпавядае напісанню.
Адсарбент, абсцыса, дэмантаж, медзь, метал, валакно, груз, пасадка, ланцуг, рамонт, збыт, кошт, дзюбель, продаж, менеджмент, накіп, абмер, зрэз, напуск, кантракт, інжынер, дакумент, камп’ютэр, праграма.
Заданне 2. Абазначце націск у наступных словах. Вызначце адрозненні ў іх вымаўленні і напісанні ў рускай і беларускай мовах.
Алфавіт, азбест, індустрыя, інструмент, дакумент, кіламетр, цэнтнер, металургія, статуя, статут, адзінаццаць, адзінаццаты, дэфіс, чатырнаццаць, чатырнаццаты, шэсцьдзесят, семдзесят, фольга, магазін, дазіметр, феномен
Заданне 3. Вызначце парушэнні нормаў у наступных спалучэннях. Якія нормы парушаны? Выявіце прычыны ўзнікнення маўленчых памылак у спалучэннях. Якія часціны мовы ўваходзяць у словазлучэнні? Выпраўце памылкі.
Адключаюшчая кнопка, кадзіраваўшыйся сігнал, нявыключаны матор, вымушаныя ваганні, чаргаваныя нагрузкі, рэгулюючае ўздзеянне, узмацнеўшыя сувязі, сабраны механізм.
Заданне 2. Успомніце правапіс запазычаных слоў. Запішыце наступныя паняцці па-беларуску. Выявіце адрозненні ў напісанні на беларускай і рускай мовах. Якія нормы правільнасці тут рэалізуюцца?
Диагональ, агрегат, микросхема, модификация, адаптер, потенциал, аккумулятор, вакуум, диффузия, ресурс, энергия, реализация, маркетинг, локатор, компания, эффективность, инфляция, коллектор, группа, аккумулятор, масштаб, аксиома, акциз, оптический, объем, бассейн, оператор, энергия, дефицит, частица.
Заданне 3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.
М...ханік, аб...ктыўны, з...ніт, вы...ўленне, б...сп...растанку, выгл...д, аб...ліск, г...ктар, л...генда, оп...рны, м...тодыка, дз...вяты, с...кунда, кал...ндар, тыс...ча, з...л...наваты, по...с, б...нзін, бал...рына, в...ласіп...дыст, заб...сп...чэнне, б...л...трыстыка, дз...журны, м...ккаваты, сп...ктакль, с...зон, л...туценне, кал...ктыў, с...мнаццаць.
Заданне 4. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс ненаціскных е, я.
Тянь-Шань, Белинский, Некрасов, Петербург, Европа, песок, землянка, немецкий, середина, Енисей, берлога, сержант, Энгельс, Припять, Херсон, Везувий, Несвиж, Неаполь, Тегеран, пейзаж, операция, передний, связь, жизнерадостный, пехота, бетон, кефир, восемнадцать.
Заданне 5. Спішыце словы, устаўце, дзе патрэбна, прапушчаныя літары і, ы, й. Растлумачце іх правапіс.
Раз...граць, дэз...нфармацыя, пра...снаваць, за...скрыцца, пры...сці, без...менны, за...граць, аб...сці, аб...лгаць, пра...гравальнік, за...меннік, пед...нстытут, с…сціся, ува...шоў, за...нтрыгаваць, без...ніцыятыўны, аўта...нспектар, зна...сці, зна...шоў, па...менна, спад...лба, пера...маць, контр…гра.
Заданне 6. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя у, ў. Растлумачце іх правапіс.
Пайсці... грыбы, рака...рал, эканамічны...ніверсітэт, жанчына–...рач, Ганна...ладзіміра...на, ня...дача, со...с, а...дыторыя, па...за, па...ночна-...сходні, ла...рэат, прэзіды...м, новая...верцюра, касмана...т, за...часна, а...дытар, ма...залей, індывіду...м, кансілі...м, рады...с, гуля...... садзе, мане...р, кантрольна-...ліковы, праменні...льтрафіялетавыя, пера...васабленне, За...ралле.
Заданне 7. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс д і т, дз \ ц.
Теоретический, акробатика, терапевт, декада, в Литве, резиденция, подвиг, кандидат, интеллигент, тяжелый, одеколон, Тюмень, твердый,Тадеуш, дежурный, ориентир, Витебск, Демьян, Техас, четверг, Индия, дирижер, материалист, аплодисменты, дверь, индеец, техник, Стендаль, Темза, Гарибальди, лидер, тишина, Бородино, Владивосток, Двина, зачерстветь, Дидро, Тверь, дебютировать, баллотировка, Диана, монтер, медведь, эстетика, энергетик.
Заданне 8. Запішыце словы па-беларуску.
Аппарат, колонна, ванна, баллада, пятьюдесятью, коэффициент, Инна, касса, конгресс, Залесье, Заречье, Мекка, Мадонна, Алла, Одесса, эффективный, Софья, коррозия, Залужье, Оттава, Филипп, суммарный, побережье, ассортимент, дифференциация, Полесье, коллекция.
Заданне 9. Растлумачце напісанне мяккага знака ў словах.
Эмульсія, рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, з’яднаць, фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец, запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.
Заданне 10. Спішыце, дзе трэба, устаўце мяккі знак.
Ціхен..кі, ціхен..ка, увас..мярых, мен..шы, дзес..ці, творчас..ць, прайс..ці, снежан..скі, шэсц..сот, чэрвен..скі, разан..скі, чамус..ці, соцен..ка, дз..веры, ледз..ве, с..мешны, людз..мі, сядз..це, лёген..ка, ліпен..скі, аген..чык, чац..вёрты, фантан..чык, дзевяц..сот, стан..це, дзец..мі, кудыс..ці, радас..ці, час..цей, будз..це, дз..ве, студзен..скі, здарэн..не, здол..нас..ць, камус..ці, астрахан..скі.
Заданне 11. Запішыце словы па-беларуску і растлумачце іх правапіс.
Миллион, мышь, отрежьте, объездить, Соловьев, триллион, курьезный, трехъярусный, здоровье, объективный, серьезный, батальон, пьеса, подъезд, объездной, компьютер, шампиньон, соловьи, сеньор, рельеф, объем, ателье, объявление, налью, Мольер, твердый, зверь, ночь, щелочь, несешь, нянчить, меньше, субъективный, курьер, пьеса, пиявка, Геннадьевич, семьянин, взморье.
Заданне 12. Раскрыйце дужкі і растлумачце правапіс назоўнікаў.
(Авія) матор, (вода) лячэбніца, (мікра) раён, (узаема) павага, (нова) увядзенне, (мікра) клімат, (акцёр) аматар, (электра)зварка, (метала) прадукцыя, (земле) карыстанне, (тэх) персанал, (метэа) служба, (обер) яфрэйтар, (контр) адмірал, (контр) удар, (сама) павага, (сямі) бор'е, (васьмі) томнік, (школа) студыя, (мангола) татары, (рай) цэнтр, (стапяцідзесяці) годдзе, (фота) рэпартаж, (сацыял) імперыялізм, (экс) прэзідэнт, (ваенна) палонны, (паў) краіны, (сама) суцяшэнне, (фота) атэлье, (сацыял) рэвалюцыянер, (даля)гляды, (добра) ахвотнік, (чырвона)армеец, (вода)сховішча, (пяці) граннік, (унтэр) афіцэр, (сама) упраўства, (сацыял) рэфармізм, (сама) упэўненасць.
Заданне 13. Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя галосныя о, а. Растлумачце іх правапіс.
П...ўнаводны, г...рналыжны, в...даправодны, с…нцастаянне, м...газначны, р...ўнамерны, ф...таздымачны, в...страверхі, д...бразычлівы, мар...заўстойлівы, шт...годні, выс...каадукаваны, ч...рнарабочы, ст...рублёвы, мн...гатомны, ільн...завод, ф...таграфічны, адн...разовы, св...ечасовы, ст...годдзе, д...ўгавечны, п...ліклініка, ч...рнавалосы, м...таспорт, в...даправод, п...літэхнічны, с…нцапёк, п...ўаркуша, кін...часопіс, ч...рнавокі, п...ўнапраўны, в...дапад, ф...награма, р... знакаляровы.
Заданне 14. Спішыце словы, утварыце і запішыце складаныя прыметнікі.
Узор. Малое значэнне (здарэнне якое?) – малазначнае здарэнне.
Высокае мастацтва (твор які?)
Грамадскі і разам з тым палітычны агляд (агляд які?)
Высокая тэмпература (рэжым які?)
Дрымотная спрадвечнасць (лес які?)
Дымчаты і разам з тым шэры колер (колер які?)
Дробнае сялянства (лад які?)
Высокая ідэя (твор які?)
Гладкі ліст (папера якая?)
Няправільнае з граматычнага боку напісанне (напісанне якое?)
Грацыёзныя і разам з тым пластычныя рухі (рухі якія?)
Добры сусед (адносіны якія?)
Меншая ў значнай ступені пазыка (пазыка якая?)
Нявытраманы з ідэйнага боку твор (твор які?)
Рашэнне знойдзена інтуітыўна (рашэнне якое?)
І казачнае і алегарычнае апавяданне (апавяданне якое?)
Кароткі час (дождж які?)
Выдаваць кнігі (офіс які?)
Левы бераг (сад які?)
Лёгка выканаць (заданне якое?)
І лексічны і граматычны лад (лад які?)
Заданне 15. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс вялікай літары.
Пётр (п)ершы (1672 — 1725). Выдатны палітычны і ваенны дзеяч Р(р)асіі. Пётр (п)ершы ў 1712 г. заснаваў: паштовыя кіраванні, першыя паштамты ў М(м)аскве, (п)ецярбургу, (р)ызе; паштовыя канторы ў (а)рхангельску, (р)эвелі, (н)арве, (в)ыбаргу, (в)олагдзе. Уведзены пасады паштмайстраў, арганізавана (в)аенна-палявая пошта (1716 г.) і рэгулярная перавозка пошты на караблях па (б)алтыйскім (м)оры. Пошта становіцца сапраўды (д)зяржаўнай службай. Распрацоўваюцца новыя паштовыя маршруты, прыводзяцца ў парадак дзяржаўныя дарогі. Уводзіцца кур'ерская пошта — для тэрміновай дастаўкі лістоў за межамі ўсялякіх раскладаў.
Напачатку ХVIII стагоддзя ўказамі Пятра (п)ершага заснаваны два (п)аштовыя гасцінцы ад (м)асквы да (а)рхангельска і ад (м)асквы да (в)аронежа. У гэты час былі ўведзены дакладныя адзнакі на станцыях пра час прыходу пошты. Падарожныя сталі выдавацца ад імя (г)асудара. Функцыянаваў строгі загад Пятра I, за самае малое затрыманне (ц)арскіх указаў пагражала смяротнае пакаранне.
У 1711 годзе была прынята (п)авярстовая такса за паштовых канёў па грашу за вярсту.
У 1713 годзе заснаваны (с)енат, які стаў кіраваць поштай і (ф)урманскай гонкай.
У 1717 годзе па рашэнні (с)ената фурманкі былі падзелены на паштовыя і фурманскія. І тым, і іншым было дазволена браць прыватных асоб з падвойнай аплатай.
У 1723 годзе была адпраўлена першая пошта па (б)алтыйскім моры. У 1827 годзе пачалася рэгулярная адпраўка пошты параходам. Рэгулярная паштовая перадача па рэках усталявана ў 1855 годзе. На мачтах судоў, якія перавозілі пошту, паднімаўся спецыяльны сцяг, які пазней быў заменены адметным знакам.
Істотнае развіццё рэгулярная (дз)яржаўная пошта атрымала пры (к)ацярыне II, калі поштай пачаў кіраваць (г)раф (Б)езбародзька. У гэты час паштовы дэпартамент быў пастаўлены пад непасрэднае падпарадкаванне (с)енату.
Марфалагічныя нормы
Пытанні для самападрыхтоўкі
1. На якія разрады дзеляцца ўсе словы беларускай мовы? Якія існуюць самастойныя часціны мовы?
2. Якія асаблівасці ўжывання адзіночнага і множнага ліку тэрмінаў-назоўнікаў у тэхнічнай літаратуры?
3. Што абазначаюць рэчыўныя назоўнікі ў тэхнічных тэкстах? У якім ліку яны выкарыстоўваюцца?
4. Які склон тэрмінаў-назоўнікаў найбольш часта пераважае ў тэхнічных тэкстах?
Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце род, лік, склон назоўнікаў.
Дакумент (document) – любы самастойны твор (файл тэксту), які створаны з дапамогай тэкставага працэсара альбо праграмы настольнай выдавецкай сістэмы, і захоўваецца на дыску пад унікальным імем, па якім яго можна знайсці. У кампутарных тэхналогіях паняцце дакумент разглядаецца шырэй, чым толькі інфармацыя сістэмы апрацоўкі тэкстаў. Дакумент – гэта любая работа, выкананая карыстальнікам, якая атрымала імя і захавана ў выглядзе асобнага файла.
Файл (file) – ідэнтыфікаваная сукупнасць асобнікаў поўнасцю апісанага ў канкрэтнай праграме тыпу звестак, якія знаходзяцца па-за праграмай на знешняй памяці і даступных праграме пры дапамозе спецыяльных аперацый. Праграмы і звесткі запісваюцца ў файлах розных тыпаў. Усе файлы кампіляваных праграм захоўваюцца ў двайковым кодзе. У працэсе перасылкі і апрацоўкі файл разглядаецца як адзінае цэлае. (М.Савіцкі)
Заданне 2. Складзіце сказы з наступнымі тэрмінамі-назоўнікамі. Якія з іх можна паставіць у форме множнага ліку і чаму?
Анімацыя, ануляванне, праграмаванне, скажэнне, галаграма, тэкстура, тэрабайт, усячэнне, утыліта, фаза, фокусіроўка, файл, гучнасць, фокусіроўка, размеркаванне, спасылка.
Заданне 3. Запішыце некалькі тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці. Пастаўце іх у форме адзіночнага і множнага ліку. Калі гэта немагчыма, растлумачце, чаму тэрмін з’яўляецца адзіночналікавым ці множналікавым.
Заданне 4. Пастаўце наступныя тэрміны ў форме роднага склону адзіночнага ліку.
Праграма, эканоміка, інтэрфейс, картрыдж, смайл, візуалізацыя, звязка, механізм, дослед, дробязь, дагавор, каскад,электрапрывод, лазер, маркетынг, перпендыкуляр, цана, каштоўнасць, каркас, кернінг, кілабайт, паказальнік, сімвал, тэст.
Заданне 5. Запішыце назоўнікі ў родным і месным склонах множнага ліку.
Абавязак, абанент, аб’ем, абзац, аварыя, аповесць, абеліск, адзнака, блакаванне, буфер, вока, вуліца, выбарка, думка, звычка, імя, іголка, ндыкатар, індэкс, канал, кантраст, кантроль, канфігурацыя, кафедра, камень, кніга, ключ, маркер, манітор, масіў, ноч, нуль, плячо, прафесія, рэйка, рэч, радасць, ружа, стыль, станцыя, тэма, тэлеграма.
Заданне 6. Прадстаўце, што Вам патрэбна адправіць паштоўкі наступным асобам, запішыце ўласныя назоўнікі ў патрэбнай склонавай форме.
Віктор Гюго, Ансэльм Гарсія, Аляксандр Дзюма, Сяргей Баранавых, Вера Засуліч, Аляксандр Саладуха, Яўген Сарока, Марыя Бандарэнка, Наталля Янчанка, Кандрат Крапіва, Іван Бульба, Язэп Пушча, Францішак Скарына, Алена Скарына, Таццяна Пушча, Міхась Пратасеня, Пятро Шабуня, Вольга Ляшкевіч, Алесь Ляшкевіч.
Заданне 7. Прачытайце тэкст. Знайдзіце субстантываваныя тэрміны-прыметнікі і дайце іх характарыстыку.
Камп’ютар сёння – неад’емная частка жыцця, інструмент, з дапамогай якога пішуцца тэксты, ствараюцца выявы і відэакліпы, сумоўнічаюць людзі. Але, як кожны інструмент, камп’ютар можа быць лепш прыстасаваны пад патрэбы карыстальніка. Паспрабуем зрабіць са звычайнага камп’ютара камп’ютар беларускі.
Самае першае, што патрэбна для працы з беларускімі тэкстамі, гэта беларуская раскладка клавіатуры. Часцей за ўсё на набытым камп’ютары ёсць толькі англійская (бо ўсе камп’ютаравыя каманды набіраюцца па-англійску) ды руская (бо яна ў рускамоўных сістэмах ставіцца аўтаматычна) раскладкі. Можна папрасіць супрацоўнікаў крамы ці фірмы, дзе вы купляеце камп’ютар, каб яны вам усталявалі беларускую раскладку, а можна зрабіць гэта самастойна. Шчоўкнем пацучком па індыкатары раскладкі – квадраціку ў правым ніжнім куце экрана. Калі ў спісе магчымых раскладак беларускай няма (яна абазначаецца літарамі “BE”), трэба шчоўкнуць па індыкатары правай кнопкай пацучка і ў меню абраць пункт “Настройкі”. З’явіцца акно настройкі клавіятуры, у якім трэба абраць са спісу ды дадаць да ўсталяваных беларускую раскладку. Таксама ў гэтым акне мы можам прагледзець ды змяніць іншыя настройкі, напрыклад, як мы будзем пераключацца паміж рознымі раскладкамі. Усё, зараз можам набіраць беларускія тэксты (падказка тым, хто раней не працаваў з беларускімі тэкстамі – літара “і” знаходзіцца там, дзе рускае “и”, “ў” – на клавішы “щ”, апостраф – на клавішы “ъ”). (Юрась Новікаў)
Заданне 8. Спішыце, вызначце суфіксы прыметнікаў, патлумачце іх правапіс.
РУП “Белпошта” аказвае наступныя паслугі:
аўтатранспартныя паслугі прадпрыемстваў (РВПС) РУП “Белпошта”, паштовае адпраўленне “з паведамленнем аб уручэнні”, спецыяльныя паслугі для заказных пісьмаў і пісьмаў з аб’яўленай цэннасцю, ККА (камерцыйная карэспандэнцыя з аплачаным адказам), пісьмовае паведамленне ў канверце “Першы клас”, продаж знакаў паштовай аплаты, немаркіраванай прадукцыі, продаж міжнародных адказных купонаў, прыём падпіскі і дастаўка перыядычных выданняў, віншаванне ад Дзеда Мароза, дастаўка і выплата пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, пераадрасаванне выпісаных падпісчыкамі выданняў.
Заданне 9. Спішыце замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме.
2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (паштоўка), 3 (скрыня), 123 (інжынер), 324 (кілаграм), 2 (адрас), 14 (частата), 12 (блок), 121 (тоны), адлегласць – 424 (кіламетр), 3,3 (кілаграм), 17 (дыскавод), 5 (снежня), 3 (дыспетчар), 4 (дысплейны працэсар), 2 (майстар-дыск), абедзве (дыяграма).
Заданне 10. Праскланяйце і запішыце наступныя лічэбнікі.
Два, дзве, тры, чатыры, пяць, восем, трыццаць, пяцьдзесят, дзвесце, дзевяцьсот, шэсцьсот, семдзесят чатыры, тысяча, мільён, мільярд, адна трэцяя, пяць сёмых. Двое, трое, пяцёра, шасцёра, сямёра, абодва, абедзве.
Заданне 11. Прачытайце тэкст услых, звяртаючы асобую ўвагу на вымаўленне лічэбнікаў. Выпішыце прыметнікі, вызначце, пры дапамозе якіх суфіксаў яны ўтвораны.
Найболей спрыяльнай хуткасцю руху паветра ў летні час лічыцца 1-4 м/с. У жылых памяшканнях прынята лічыць звычайнай хуткасць руху паветра, роўную 0,2-0,4 м/с, вялікая хуткасць выклікае непрыемнае адчуванне скразняку, а меншая паказвае на недастатковы паветраабмен. У спартовых залах дапушчаецца хуткасць руху паветра, роўная 0,5-0,6 м/с, а ў гарачых цэхах - да 1-1,5 м/с.
Атмасфера, якая атачае Зямлю, мае вызначаную масу: 1 м3 сухога паветра пры стандартных умовах важыць 1294 г. Ціск атмасферы, якое ўраўнаважвае слуп ртуці вышынёй 760 мм пры тэмпературы 0 °С на ўзроўні мора і шыраце 45°, прынята лічыць звычайным. Пры гэтым атмасфера душыць на 1 гл2 ^Паверхні Землі з сілай 1 кг (дакладней 1,0333 кг), што роўна ціску 1013,1 гпа.
Ваганні атмасфернага ціску за суткі малаважныя (13-26 гпа) і не адлюстроўваюцца на здароўе чалавека. Падобныя змены ў комплексе са зменамі іншых метэаралагічных фактараў могуць аказваць неспрыяльны ўплыў толькі на метеочувствительных людзей. Значнае паніжэнне ціску паветра адзначаецца,пры ўздымах на вышыню (праца ў горных раёнах, размешчаных на вышыні 2500-3000 м, паветраныя палёты і г. д.). Паніжэнне атмасфернага ціску выклікае вышынны метэарызм, абумоўлены пашырэннем газаў у пі-щевом канале, што вабіць за сабой шэраг функцыянальных засмучэнняў: высокае стаянне дыяфрагмы, абмежаванне глыбіні дыхання, цяжкасць прытоку крыві да правага перадсэрдзя, падвышэнне артэрыяльнага ціску. Вышынны метэарызм пагаршае дзеянне кіслароднай недастатковасці (паралельна зніжэнню атмасфернага ціску змяншаецца, і парцыяльны ціск кіслароду). Таму пры палётах на вышыні, якая перавышае 2500-3000 м, неабходна ўжываць кіслародныя прыборы.